- •1. Гісторыя Беларусі як навука і навучальная дысцыпліна, прадмет і задачы курса.
- •2. Асаблівасці гістарычнага развіцця беларускага народа. Перыядызадыя гісторыі Беяарусі. Цывілізацыйны і фармацыйны падыходы да вывучэння гісторыі.
- •3. Важнейшыя крыніцы гісторыі Беларусі. Навуковыя і вучэбныя выданні крыніц.
- •4. Агульная характарыстыка гістарыяграфіі гісторыі Беларусі.
- •5.Пачатак засялення чалавекам тэрыторыі сучаснай Беларусі.
- •6. Асаблівасці бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі.
- •7. Сацыяльная-эканамічнае развіццё плямёнаў ранняга жалезнага веку.
- •8. Уяўленні першабытных людзей аб навакольным асяроддзі. Сінкрэтызм першабытнай.
- •9. Мастацтва і музыка першабытных людзей.
- •10. Распад індаеўрапейцаў. Балты, славяне і фіна-ўгры. Асноуныя раёны іх пражывання.
- •11. “Вялікае перасяленне народаў” у Еўропе і насельніцтва Беларусі ў VI-VIII стст.
- •12. Аб'яднанні крывічоў-палачан, дрыгавічаў, радзімічаў. Плямёны яцвягаў, літоўцкаў.
- •13. Сельская гаспадарка ў раннім сярэдневякоўі.
- •14. Узнікненне гарадоў. Гарадское рамяство, унутраны і знешні гандаль у іх-хііі стст.
- •15. Праблемы станаўлення феадальных адносін на Беларусі, іх асаблівасці.
- •16. Праблемы дзяржаўнасці на Беларусі ў раннім сярэдневякоўі.
- •17. Узаемаадносіны Полацка, Кіева і Ноўгарада ў X ст. Полацкая дынастыя князёў.
- •18. Узмацненне Полацкага княства ў хі ст. Брачыслаў. Усяслаў Чарадзей.
- •19. Феадальная радробленасць. Распад Полацкай зямлі на ўдзельныя княствы.
- •20. Тураўскае княства, палітычная гісторыя.
- •21. Берасцейская зямля. Княствы і гарады ў Пабужжы і Верхнім Панямонні.
- •22. Смаленскія крывічы і радзімічы. Узнікненне і развіццё гарадоў Пасожжа і Верхняга Падняпроўя. Гомельскае ўдзельнае княства.
- •23. Пачатак барацьбы з крыжацкай агрэсіяй (першая палова хііі ст.). Роля беларускіх зямель у яе спыненні.
- •24. Беларускія землі і татара-мангольскае нашэсце на Русь.
- •25. Палітычны лад раннесярэдневяковай дзяржавы, яго эвалюцыя і асаблівасці.
- •26. Язычніцкія вераванні на беларускіх землях. Разнастайнасць і разгалінаванасць паганства, яго асаблівасці.
- •27. Распаўсюджанне хрысціянства на беларускіх землях. Значэнне прыняцця хрысціянства.
- •28. Пісьменства і пісьмовыя помнікі на Беларусі ў раннім сярэдневякоўі.
- •29. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы: е. Полацкая і к. Тураўскі, а. Смаленскі і к. Смаляціч.
- •30. Архітэктура ранняга сярэдневякоўя. Полацкая, Віцебская і Гродзенская школ.
- •31. Выяўленчае і прыкладное мастацтва ранняга сярэдневякоўя.
- •32. Айчынная і замежная гістарыяграфія, аналіз крыніц па гісторыі вкл
- •33. Прычыны і перадумовы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага.
- •34. Працэс станаўлення Вялікага княства Літоўскага ў хііі ст
- •35. Вялікае княства Літоўскае – цэнтр збірання беларускіх і іншых усходнеславянскіх зямель (канец хііі – 60-я гг. XIV ст.).
- •36. Дынастычная барацьба 70-90-х гг. XIV ст.: прычыны і вынікі.
- •37. Крэўская унія, яе прычыны і вынікі. “Рускае пытанне” і барацьба феадальных.
- •38. Вітаўт, яго ўнутраная і знешняя палітыка.
- •39. Барацьба феадальных груповак за ўладу ў 30-я гг. XV ст. Свідрыгайла і Жыгімонт
- •40. Казімір, яго ўнутраная і знешняя палітыка.
- •41. Органы дзяржаўнай улады і кіравання Вялікага княства Літоўскага ў другой палове
- •42. Абвастрэнне ўнутрыпалітычнай барацьбы ў Вялікім княстве Літоўскім
- •43. Земская рэформа сярэдзіны xvі ст. Станаўленне шляхецкай дэмакратыі.
- •44. Развіццё заканадаўства і эвалюцыя судовай сістэмы вкл да канца XVI ст. Статуты
- •45. Руска-літоўскія войны канца XV – першай паловы XVI ст. К.І.Астрожскі.
- •46. Барацьба з крымскімі татарамі ў апошняй чвэрці хv – першай палове хvі ст.
- •47. Лівонская вайна: прычыны, ход ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі, вынікі.
- •48. Люблінская унія. Змест і значэнне акта 1 ліпеня 1569г.
- •49. Дзяржаўны лад, органы ўлады і кіравання Рэчы Паспалітай.
- •50. Саслоўны лад Рэчы Паспалітай. Далучэнне шляхты Вялікага княства Літоўскага.
- •51.Знешняя палітыка Жыгімонта ііі і дыпламатыя Беларуска-Літоўскай дзяржавы.
- •52. Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай на Маскву ў пачатку XVII.
- •53. Развіццё прадукцыйных сіл у сельскай гаспадарцы XIV- першай палове xvіі ст. Промыслы і дадатковыя заняткі.
- •54. Землеўладанне і прывілеі феадалаў у XIV- першай палове xvіі ст.
- •55. Землекарыстанне і павіннасці сялян, іх юрыдычны стан у XIV - першай палове xvіі
- •56. Рэарганізацыя сістэмы феадальнай эксплуатацыі сялян. “Устава на валокі”
- •57. Гарады і гарадское насельніцтва, рамяство і гандаль у XIV- першай палове xvіі ст.
- •58. Магдэбургскае права ў беларускіх гарадах, яго асаблівасці.
- •59.Сацыяльнае становішча гарадскога насельніцтва. Рост сацыяльных супярэчнасцяў .
- •61.Фарміраванне асноўных этнічных прыкмет сярэдневяковай беларускай народнасці.
- •62. Праваслаўная царква ў другой палове хііі - хvі ст., яе месца ва ўнутранай і знешняй палітыцы вялікіх князёў літоўскіх. Крызіс праваслаўнай царквы.
- •63. Распаўсюджанне каталіцызму на беларускіх землях да канца XV ст. Рост уплыву каталіцкай царквы на Беларусі. Ідэя рэлігійнай уніі ў хііі – першай палове xvі ст.
- •64. Рэфармацыя на Беларусі. Дзеячы рэфармацыі: м. Радзівіл Чорны, с. Будны, в. Цяпінскі.
- •65. Контррэфармацыя на Беларусі. Брэсцкая царкоўная унія і станаўленне ўніяцкай
- •66.Адраджэнне на Беларусі, яго спецыфічныя рысы і асаблівасці. Дзеячы Адраджэння:
- •67. Школы і школьная адукацыя ў хіv – першай палове хvіі ст. Праваслаўныя
- •68. Арыгінальная і перакладная літаратура XIV- першай паловы xvіі ст. Рукапісныя кнігі. Беларуска-літоўскія летапісы.
- •69. Кнігадрукаванне XVI – першай паловы XVII ст.
- •70. Грамадска-палітычная і філасофская думка хіv – першай паловы хvіі ст.
- •71. Архітэктура другой паловы хііі - першай палове xvіі ст.
- •72. Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, кніжная графіка XIV - першай
53. Развіццё прадукцыйных сіл у сельскай гаспадарцы XIV- першай палове xvіі ст. Промыслы і дадатковыя заняткі.
У XIII — першай палове XVI стст. на Беларусі пераразмяркоўваецца галоўны сродак вытворчасці — зямля. Змяняюцца формы землеўладання і землекарыстання. Галоўнымі заняткамі сялян, як і раней, застаюцца земляробства, жывёлагадоўля, хатняе рамяство, а дапаможнымі — борніцтва, паляванне, рыбалоўства.Прылады земляробчай працы — драўляная двурогая саха, плуг, барана — па форме заставаліся нязменнымі на працягу стагоддзяў, стала толькі больш жалезных рабочых частак (жалезныя сашнікі – нарогі – ў сахі).Агратэхніка – двухполле і архаічнае трохполле змянялася рэгулярным трохполлем, якое стала пераважаць у XIV ст. У паўднёвых і лясістых раенах працягвалі існаваць прымітыўныя сістэмы земляробства ў выглядзе падсекі. Асноўная сельскагаспадарчая культура – жыта, якім засявалася да паловы і больш ворыва. Ураджай збожжа быў сам 3-4 (збіралі ўраджаю ў 3-4 разоў больш, чым сеялі), а на ўгноеных палетках – сам 4-5. Гэта было каля чатырох цэнтнераў з гектара, вагаючыся ў розныя гады ў даволі вялікіх межах. Акрамя жыта вырошчвалі: авёс, ячмень, проса, грэчку, тэхнічныя культуры – лён, каноплі. Прысядзібныя агароды – неад’емная частка сялянскай, а так сама і мяшчанскай гаспадаркі. Вырошчвалі рэпу, агуркі, моркву, буракі, цыбулю, часнок, бабы, гарох, зеляніку.
Жывелагадоўля. З умацаваннем ворнага земляробства ўзрастала гаспадарчае значэнне хатняй жывёлы. У якасці цяглавай сілы на захадзе Беларусі больш выкарыстоўвалі валоў, на ўсходзе – коней. Але акрамя гэтай функцыі, была яшчэ адна вызначальная, што звязвала менавіта ворнае земляробства з жывелагадоўляй – гэта ўгнаенне, якое павялічвала ўраджайнасць. Дробная жывёла і птушка вырошчваліся для харчавання і атрымання сыравіны для хатніх промыслаў і рамяства: свінні, авечкі, козы, гусі, куры і г.д.. Жывёлагадоўля давала так сама мяса і малочныя прадукты. Значную ролю ў гаспадарчым жыцці па-ранейшаму адыгрывалі паляванне, рыбалоўства, бортніцтва.
Не гледзячы на рост вагі рамяства ў гаспадарке краіны, сялянская гаспадарка па-ранейшаму мела натуральны характар. Амаль усё неабходнае для жыцця – прылады працы, посуд, тканіна, адзенне, абутак – выраблялася ў сям’і.
54. Землеўладанне і прывілеі феадалаў у XIV- першай палове xvіі ст.
Шляхта. Тэрмін «стан» у Вялікім княстве Літоўскім ужываўся для вызначэння саслоўяў. Пад станамі-саслоўямі ў феадальным грамадстве разумеліся сацыяльныя супольнасці, прадстаўнікі якіх мелі аднолькавае прававое становішча. У сярэдневяковым грамадстве ВКЛ у XVI—XVIII стст. вызначаліся такія станы, як шляхта, духавенства, мяшчанства, сялянства. Класічная феадальна-саслоўная структура грамадства ў беларускіх землях склалася ў XVI ст. Да гэтага часу ішоў працэс яе станаўлення. Пануючым, прывілеяваным станам у ВКЛ з'яўлялася шляхта, статус якой быў абумоўлены яе выключным правам на валоданне зямлёй. У XIV—XV стст. велікакняжацкімі прывілеямі 1387, 1432, 1434 гг. прадстаўнікам шляхты было гарантавана права ўласнасці на свае маёнткі. Акрамя таго, шляхта была вызвалена ад большасці грашовых і натуральных павіннасцей на карысць дзяржавы. Прывілей вялікага князя Казіміра 1447 г. дадаў шляхце таксама і судовы імунітэт — гэта значыць права вяршыць суд над падданымі ў сваіх маёнтках. У XVI ст. Статуты Вялікага княства Літоўскага заканадаўча замацавалі гэтыя палажэнні і аформілі шляхецтва ў замкнёнае (карпаратыўнае) саслоўе. Характэрнай прыкметай прыналежнасці да яго, акрамя вышэй адзначаных, з'яўлялася абавязковае выкананне ваеннай службы. Занятак рамяством ці гандлем лічыўся для шляхціца ганьбай і меў для яго вынікам згубу шляхецтва. Людзі “простага стану” – сяляне і гараджане, -- якія не валодалі зямлёй і займаліся рамесніцка- гандлёвай дзейнасцю, маглі трапіць у шляхецкае саслоўе толькі за звышвыключныя ваенныя ці іншыя заслугі перад дзяржавай. Юрыдычна ўсе прадстаўнікі шляхецкага стану лічыліся роўнымі паміж сабой, але ў маёмасных адносінах значна розніліся і падзяляліся на некалькі катэгорый. Прадстаўнікі самай ніжэйшай не мелі ні зямлі, ні падданых, лічыліся “галотай” і выпраўляліся на вайну пешшу. Да феадалаў адносіць іх можна толькі ўмоўна. Наступную катэгорыю складала шляхта дробная, якая валодала некалькімі сялянскімі гаспадаркамі. Пракарміцца з іх яна часцяком не магла, і таму, як правіла, сама працавала з дапамогай падданых на сваіх палетках. За дробнай шляхтай ішла шляхта сярэдняя. Ёй належала па некалькі дзесяткаў сялянскіх гаспадарак, прыбыткам ад якіх яна магла ўжо цалкам сябе забяспечыць. Тыя шляхціцы, што мелі больш за сотню сялянскіх гаспадарак, прылічваліся да шляхты буйной. Сярод яе вылучаліся магнаты, якім належалі велізарныя ўладанні з тысячамі прыгонных гаспадарак, і нават уласныя гарады і мястэчкі. Колькасна магнатаў было няшмат—каля трох-чатырох дзесяткаў прозвішчаў,— але за імі была замацавана большасць шляхецкага землеўладання. У XVI—XVIII стст. шляхецкае саслоўе налічвала 8—10 % насельніцтва Вялікага княства Літоўскага.