- •1. Гісторыя Беларусі як навука і навучальная дысцыпліна, прадмет і задачы курса.
- •2. Асаблівасці гістарычнага развіцця беларускага народа. Перыядызадыя гісторыі Беяарусі. Цывілізацыйны і фармацыйны падыходы да вывучэння гісторыі.
- •3. Важнейшыя крыніцы гісторыі Беларусі. Навуковыя і вучэбныя выданні крыніц.
- •4. Агульная характарыстыка гістарыяграфіі гісторыі Беларусі.
- •5.Пачатак засялення чалавекам тэрыторыі сучаснай Беларусі.
- •6. Асаблівасці бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі.
- •7. Сацыяльная-эканамічнае развіццё плямёнаў ранняга жалезнага веку.
- •8. Уяўленні першабытных людзей аб навакольным асяроддзі. Сінкрэтызм першабытнай.
- •9. Мастацтва і музыка першабытных людзей.
- •10. Распад індаеўрапейцаў. Балты, славяне і фіна-ўгры. Асноуныя раёны іх пражывання.
- •11. “Вялікае перасяленне народаў” у Еўропе і насельніцтва Беларусі ў VI-VIII стст.
- •12. Аб'яднанні крывічоў-палачан, дрыгавічаў, радзімічаў. Плямёны яцвягаў, літоўцкаў.
- •13. Сельская гаспадарка ў раннім сярэдневякоўі.
- •14. Узнікненне гарадоў. Гарадское рамяство, унутраны і знешні гандаль у іх-хііі стст.
- •15. Праблемы станаўлення феадальных адносін на Беларусі, іх асаблівасці.
- •16. Праблемы дзяржаўнасці на Беларусі ў раннім сярэдневякоўі.
- •17. Узаемаадносіны Полацка, Кіева і Ноўгарада ў X ст. Полацкая дынастыя князёў.
- •18. Узмацненне Полацкага княства ў хі ст. Брачыслаў. Усяслаў Чарадзей.
- •19. Феадальная радробленасць. Распад Полацкай зямлі на ўдзельныя княствы.
- •20. Тураўскае княства, палітычная гісторыя.
- •21. Берасцейская зямля. Княствы і гарады ў Пабужжы і Верхнім Панямонні.
- •22. Смаленскія крывічы і радзімічы. Узнікненне і развіццё гарадоў Пасожжа і Верхняга Падняпроўя. Гомельскае ўдзельнае княства.
- •23. Пачатак барацьбы з крыжацкай агрэсіяй (першая палова хііі ст.). Роля беларускіх зямель у яе спыненні.
- •24. Беларускія землі і татара-мангольскае нашэсце на Русь.
- •25. Палітычны лад раннесярэдневяковай дзяржавы, яго эвалюцыя і асаблівасці.
- •26. Язычніцкія вераванні на беларускіх землях. Разнастайнасць і разгалінаванасць паганства, яго асаблівасці.
- •27. Распаўсюджанне хрысціянства на беларускіх землях. Значэнне прыняцця хрысціянства.
- •28. Пісьменства і пісьмовыя помнікі на Беларусі ў раннім сярэдневякоўі.
- •29. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы: е. Полацкая і к. Тураўскі, а. Смаленскі і к. Смаляціч.
- •30. Архітэктура ранняга сярэдневякоўя. Полацкая, Віцебская і Гродзенская школ.
- •31. Выяўленчае і прыкладное мастацтва ранняга сярэдневякоўя.
- •32. Айчынная і замежная гістарыяграфія, аналіз крыніц па гісторыі вкл
- •33. Прычыны і перадумовы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага.
- •34. Працэс станаўлення Вялікага княства Літоўскага ў хііі ст
- •35. Вялікае княства Літоўскае – цэнтр збірання беларускіх і іншых усходнеславянскіх зямель (канец хііі – 60-я гг. XIV ст.).
- •36. Дынастычная барацьба 70-90-х гг. XIV ст.: прычыны і вынікі.
- •37. Крэўская унія, яе прычыны і вынікі. “Рускае пытанне” і барацьба феадальных.
- •38. Вітаўт, яго ўнутраная і знешняя палітыка.
- •39. Барацьба феадальных груповак за ўладу ў 30-я гг. XV ст. Свідрыгайла і Жыгімонт
- •40. Казімір, яго ўнутраная і знешняя палітыка.
- •41. Органы дзяржаўнай улады і кіравання Вялікага княства Літоўскага ў другой палове
- •42. Абвастрэнне ўнутрыпалітычнай барацьбы ў Вялікім княстве Літоўскім
- •43. Земская рэформа сярэдзіны xvі ст. Станаўленне шляхецкай дэмакратыі.
- •44. Развіццё заканадаўства і эвалюцыя судовай сістэмы вкл да канца XVI ст. Статуты
- •45. Руска-літоўскія войны канца XV – першай паловы XVI ст. К.І.Астрожскі.
- •46. Барацьба з крымскімі татарамі ў апошняй чвэрці хv – першай палове хvі ст.
- •47. Лівонская вайна: прычыны, ход ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі, вынікі.
- •48. Люблінская унія. Змест і значэнне акта 1 ліпеня 1569г.
- •49. Дзяржаўны лад, органы ўлады і кіравання Рэчы Паспалітай.
- •50. Саслоўны лад Рэчы Паспалітай. Далучэнне шляхты Вялікага княства Літоўскага.
- •51.Знешняя палітыка Жыгімонта ііі і дыпламатыя Беларуска-Літоўскай дзяржавы.
- •52. Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай на Маскву ў пачатку XVII.
- •53. Развіццё прадукцыйных сіл у сельскай гаспадарцы XIV- першай палове xvіі ст. Промыслы і дадатковыя заняткі.
- •54. Землеўладанне і прывілеі феадалаў у XIV- першай палове xvіі ст.
- •55. Землекарыстанне і павіннасці сялян, іх юрыдычны стан у XIV - першай палове xvіі
- •56. Рэарганізацыя сістэмы феадальнай эксплуатацыі сялян. “Устава на валокі”
- •57. Гарады і гарадское насельніцтва, рамяство і гандаль у XIV- першай палове xvіі ст.
- •58. Магдэбургскае права ў беларускіх гарадах, яго асаблівасці.
- •59.Сацыяльнае становішча гарадскога насельніцтва. Рост сацыяльных супярэчнасцяў .
- •61.Фарміраванне асноўных этнічных прыкмет сярэдневяковай беларускай народнасці.
- •62. Праваслаўная царква ў другой палове хііі - хvі ст., яе месца ва ўнутранай і знешняй палітыцы вялікіх князёў літоўскіх. Крызіс праваслаўнай царквы.
- •63. Распаўсюджанне каталіцызму на беларускіх землях да канца XV ст. Рост уплыву каталіцкай царквы на Беларусі. Ідэя рэлігійнай уніі ў хііі – першай палове xvі ст.
- •64. Рэфармацыя на Беларусі. Дзеячы рэфармацыі: м. Радзівіл Чорны, с. Будны, в. Цяпінскі.
- •65. Контррэфармацыя на Беларусі. Брэсцкая царкоўная унія і станаўленне ўніяцкай
- •66.Адраджэнне на Беларусі, яго спецыфічныя рысы і асаблівасці. Дзеячы Адраджэння:
- •67. Школы і школьная адукацыя ў хіv – першай палове хvіі ст. Праваслаўныя
- •68. Арыгінальная і перакладная літаратура XIV- першай паловы xvіі ст. Рукапісныя кнігі. Беларуска-літоўскія летапісы.
- •69. Кнігадрукаванне XVI – першай паловы XVII ст.
- •70. Грамадска-палітычная і філасофская думка хіv – першай паловы хvіі ст.
- •71. Архітэктура другой паловы хііі - першай палове xvіі ст.
- •72. Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, кніжная графіка XIV - першай
45. Руска-літоўскія войны канца XV – першай паловы XVI ст. К.І.Астрожскі.
З канца XV ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Расійскай дзяржавай. Таму было некалькі прычын.
К канцу XV ст. амаль скончылася палітычнае аб’яднанне паўночна-усходняй Русі пад уладай Вялікага князя Маскоўскага. Ён лічыў сябе нацыянальным рускім гаспадаром і ўзяў на сябе місію аб’яднання ўсіх рускіх зямель. Так гістарычна вылучыліся два цэнтры, вакол якіх сталі аб’ядноўвацца землі былой Старажытнарускай дзяржавы. Два цэнтры не маглі ўрэшце рэшт не сутыкнуцца. Гэта стала адной з падстаў абвастрэння іх адносін. Ва ўмовах пашырэння цэнтралізатарскіх тэндэнцый у Рускай дзяржаве дыпламатыя ВКЛ імкнулася ўбіць клін у гэты працэс і падтрымаць тыя княствы Русі, якія засталіся самастойнымі.
Другая прычына варожых адносін ВКЛ з Масквой была ў асаблівасцях вырашэння канфесійнага пытання ў Вялікім княстве Літоўскім. Маскоўскі Вялікі князь прэтэндаваў на ролю адзінага праваслаўнага гасудара – абаронцу інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва. Між тым, у Вялікім княстве Літоўскім праваслаўная вера прыціскалася. Гэта абвастрыла рэлігійную барацьбу ў яе нетрах. Некаторыя з беларускіх феадалаў па сваёй волі пераходзілі разам са сваімі маёнткамі пад уладу Масквы.
Канфрантацыя паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам прывяла спачатку да неабвешчанай прымежавай вайны працягласцю з 1487 па 1494 гг. У выніку яе была зламана абарона ўсёй літоўскай прымежавай паласы з Маскоўскім княствам.
У 1500 г. канчаткова былі разарваны адносіны паміж Рускай і Літоўскай дзяржавамі. Прычынай быў пераход шэрагу буйных феадалаў Вялікага княства Літоўскага ў межы Рускай дзяржавы. Іван ІІІ прыняў іх на службу і абвясціў вайну Вялікаму княству Літоўскаму.
Ваенная кампанія 1501–1503 гг. складвалася надта няўдала для Вялікага княства Літоўскага. У лістападе 1501 г. былы саюзнік Івана Ш, Менглі-Гірэй, канчаткова разбіў Вялікую Арду, саюзніцу ВКЛ. Няўдалым для княства быў і Смаленскі паход рускага войска, які вызначыў пералом у ваенных дзеяннях. У выніку 2 красавіка 1503 г. было заключана перамір’е тэрмінам на 6 гадоў. ВКЛ вымушана было адмовіцца на карысць Масквы ад усёй верхнеокскай Украіны, ад Чарнігава-Северскай зямлі, у тым ліку і ад Гомеля, ад значнай часткі Смаленскай і Віцебскай зямель. Палітыку Івана Ш (ён памёр 27 кастрычніка 1505 г.) праводзіў яго сын Васілій Ш. 19 жніўня 1506 г. ў Вільні памёр Аляксандр Казіміравіч. На прастол быў абраны брат Аляксандра – Жыгімонт. 8 снежня 1506 г. Жыгімонт быў абраны польскім каралём. Абедзве дзяржавы адразу пачалі рыхтавацца да новай вайны. Жыгімонт пайшоў на саюз з некаторымі рускімі князямі.
У сваю чаргу Васілій Ш уступае ў блок з Міхалам Глінскім, усемагутным фаварытам Аляксандра, што трапіў у няміласць пры яго пераемніку Жыгімонце.
Ваенная кампанія пачалася ў вясну 1507 г. Яна цесна звязана з пачатым у лютым 1508 г. феадальным паўстаннем у Вялікім княстве Літоўскім, якім кіраваў князь Міхал Львовіч Глінскі. Разам са сваімі братамі ён прысягнуў Васілію Ш.
Але ж вырашальнай бітвы так і не адбылося. Вайна 1507–1508 гг. скончылася “адвечным мірам”, што быў заключаны ў Маскве 8 кастрычніка 1508 г. Вялікае княства Літоўскае афіцыйна прызнала пераход да Расіі зямель, далучаных да яе ў выніку войн канца ХV – пачатку ХVІ стст. Вялікае княства Літоўскае атрымала тэрыторыі 5 смаленскіх воласцяў.
Аднак Васілій Ш меў на мэце захоп Смаленска. У 1514 г. Смаленск капітуляваў. У 1537 г. было заключана перамір’е на 5 гадоў да 25 сакавіка 1542 г. Яно працягвалася да самай Лівонскай вайны.