- •1. Гісторыя Беларусі як навука і навучальная дысцыпліна, прадмет і задачы курса.
- •2. Асаблівасці гістарычнага развіцця беларускага народа. Перыядызадыя гісторыі Беяарусі. Цывілізацыйны і фармацыйны падыходы да вывучэння гісторыі.
- •3. Важнейшыя крыніцы гісторыі Беларусі. Навуковыя і вучэбныя выданні крыніц.
- •4. Агульная характарыстыка гістарыяграфіі гісторыі Беларусі.
- •5.Пачатак засялення чалавекам тэрыторыі сучаснай Беларусі.
- •6. Асаблівасці бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі.
- •7. Сацыяльная-эканамічнае развіццё плямёнаў ранняга жалезнага веку.
- •8. Уяўленні першабытных людзей аб навакольным асяроддзі. Сінкрэтызм першабытнай.
- •9. Мастацтва і музыка першабытных людзей.
- •10. Распад індаеўрапейцаў. Балты, славяне і фіна-ўгры. Асноуныя раёны іх пражывання.
- •11. “Вялікае перасяленне народаў” у Еўропе і насельніцтва Беларусі ў VI-VIII стст.
- •12. Аб'яднанні крывічоў-палачан, дрыгавічаў, радзімічаў. Плямёны яцвягаў, літоўцкаў.
- •13. Сельская гаспадарка ў раннім сярэдневякоўі.
- •14. Узнікненне гарадоў. Гарадское рамяство, унутраны і знешні гандаль у іх-хііі стст.
- •15. Праблемы станаўлення феадальных адносін на Беларусі, іх асаблівасці.
- •16. Праблемы дзяржаўнасці на Беларусі ў раннім сярэдневякоўі.
- •17. Узаемаадносіны Полацка, Кіева і Ноўгарада ў X ст. Полацкая дынастыя князёў.
- •18. Узмацненне Полацкага княства ў хі ст. Брачыслаў. Усяслаў Чарадзей.
- •19. Феадальная радробленасць. Распад Полацкай зямлі на ўдзельныя княствы.
- •20. Тураўскае княства, палітычная гісторыя.
- •21. Берасцейская зямля. Княствы і гарады ў Пабужжы і Верхнім Панямонні.
- •22. Смаленскія крывічы і радзімічы. Узнікненне і развіццё гарадоў Пасожжа і Верхняга Падняпроўя. Гомельскае ўдзельнае княства.
- •23. Пачатак барацьбы з крыжацкай агрэсіяй (першая палова хііі ст.). Роля беларускіх зямель у яе спыненні.
- •24. Беларускія землі і татара-мангольскае нашэсце на Русь.
- •25. Палітычны лад раннесярэдневяковай дзяржавы, яго эвалюцыя і асаблівасці.
- •26. Язычніцкія вераванні на беларускіх землях. Разнастайнасць і разгалінаванасць паганства, яго асаблівасці.
- •27. Распаўсюджанне хрысціянства на беларускіх землях. Значэнне прыняцця хрысціянства.
- •28. Пісьменства і пісьмовыя помнікі на Беларусі ў раннім сярэдневякоўі.
- •29. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы: е. Полацкая і к. Тураўскі, а. Смаленскі і к. Смаляціч.
- •30. Архітэктура ранняга сярэдневякоўя. Полацкая, Віцебская і Гродзенская школ.
- •31. Выяўленчае і прыкладное мастацтва ранняга сярэдневякоўя.
- •32. Айчынная і замежная гістарыяграфія, аналіз крыніц па гісторыі вкл
- •33. Прычыны і перадумовы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага.
- •34. Працэс станаўлення Вялікага княства Літоўскага ў хііі ст
- •35. Вялікае княства Літоўскае – цэнтр збірання беларускіх і іншых усходнеславянскіх зямель (канец хііі – 60-я гг. XIV ст.).
- •36. Дынастычная барацьба 70-90-х гг. XIV ст.: прычыны і вынікі.
- •37. Крэўская унія, яе прычыны і вынікі. “Рускае пытанне” і барацьба феадальных.
- •38. Вітаўт, яго ўнутраная і знешняя палітыка.
- •39. Барацьба феадальных груповак за ўладу ў 30-я гг. XV ст. Свідрыгайла і Жыгімонт
- •40. Казімір, яго ўнутраная і знешняя палітыка.
- •41. Органы дзяржаўнай улады і кіравання Вялікага княства Літоўскага ў другой палове
- •42. Абвастрэнне ўнутрыпалітычнай барацьбы ў Вялікім княстве Літоўскім
- •43. Земская рэформа сярэдзіны xvі ст. Станаўленне шляхецкай дэмакратыі.
- •44. Развіццё заканадаўства і эвалюцыя судовай сістэмы вкл да канца XVI ст. Статуты
- •45. Руска-літоўскія войны канца XV – першай паловы XVI ст. К.І.Астрожскі.
- •46. Барацьба з крымскімі татарамі ў апошняй чвэрці хv – першай палове хvі ст.
- •47. Лівонская вайна: прычыны, ход ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі, вынікі.
- •48. Люблінская унія. Змест і значэнне акта 1 ліпеня 1569г.
- •49. Дзяржаўны лад, органы ўлады і кіравання Рэчы Паспалітай.
- •50. Саслоўны лад Рэчы Паспалітай. Далучэнне шляхты Вялікага княства Літоўскага.
- •51.Знешняя палітыка Жыгімонта ііі і дыпламатыя Беларуска-Літоўскай дзяржавы.
- •52. Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай на Маскву ў пачатку XVII.
- •53. Развіццё прадукцыйных сіл у сельскай гаспадарцы XIV- першай палове xvіі ст. Промыслы і дадатковыя заняткі.
- •54. Землеўладанне і прывілеі феадалаў у XIV- першай палове xvіі ст.
- •55. Землекарыстанне і павіннасці сялян, іх юрыдычны стан у XIV - першай палове xvіі
- •56. Рэарганізацыя сістэмы феадальнай эксплуатацыі сялян. “Устава на валокі”
- •57. Гарады і гарадское насельніцтва, рамяство і гандаль у XIV- першай палове xvіі ст.
- •58. Магдэбургскае права ў беларускіх гарадах, яго асаблівасці.
- •59.Сацыяльнае становішча гарадскога насельніцтва. Рост сацыяльных супярэчнасцяў .
- •61.Фарміраванне асноўных этнічных прыкмет сярэдневяковай беларускай народнасці.
- •62. Праваслаўная царква ў другой палове хііі - хvі ст., яе месца ва ўнутранай і знешняй палітыцы вялікіх князёў літоўскіх. Крызіс праваслаўнай царквы.
- •63. Распаўсюджанне каталіцызму на беларускіх землях да канца XV ст. Рост уплыву каталіцкай царквы на Беларусі. Ідэя рэлігійнай уніі ў хііі – першай палове xvі ст.
- •64. Рэфармацыя на Беларусі. Дзеячы рэфармацыі: м. Радзівіл Чорны, с. Будны, в. Цяпінскі.
- •65. Контррэфармацыя на Беларусі. Брэсцкая царкоўная унія і станаўленне ўніяцкай
- •66.Адраджэнне на Беларусі, яго спецыфічныя рысы і асаблівасці. Дзеячы Адраджэння:
- •67. Школы і школьная адукацыя ў хіv – першай палове хvіі ст. Праваслаўныя
- •68. Арыгінальная і перакладная літаратура XIV- першай паловы xvіі ст. Рукапісныя кнігі. Беларуска-літоўскія летапісы.
- •69. Кнігадрукаванне XVI – першай паловы XVII ст.
- •70. Грамадска-палітычная і філасофская думка хіv – першай паловы хvіі ст.
- •71. Архітэктура другой паловы хііі - першай палове xvіі ст.
- •72. Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, кніжная графіка XIV - першай
47. Лівонская вайна: прычыны, ход ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі, вынікі.
Першай вайной Рэчы Паспалітай, атрыманай ёй у спадчыну ад Вялікага княства Літоўскага, была Лівонская. У падзеле Лівонскай спадчыны пачынаюць праяўляць зацікаўленасць яе суседзі: Швецыя, Польшча, ВКЛ, Данія і Расія. Згодна з пагадненнем паміж Расіяй і Лівонскім Ордэнам (1554), апошні абавязваўся не заключаць дагавораў з Польшчай. Пазней Лівонскі ордэн парушае гэта пагадненне і заключае абаронча-наступальны саюз з Польшчай супрацьМасквы. Гэта падштурхнула ўрад Івана Грознага пачаць у 1558 г. ваенныя дзеянні супраць Лівоніі. У 1561 г. Віленскі сейм прыняў уладанні Лівонскага ордэна пад патранат.З гэтага часу праціўнікам Расіі ў Лівонскай вайне стала ВКЛ. ВКЛ у Лівонскай вайне мела на ўвазе дзве мэты: 1) далучыць да сваіх уладанняў тэрыторыю Лівонскага ордэна; 2) не дапусціць Расію да Балтыйскага мора, г.зн. на заходнееўрапейскі рынак. Расія пераносіць ваенныя дзеянні на тэрыторыю Беларусі і ў 1563 г. захоплівае Полацк, які адкрываў шляхі рускай арміі на Вільню і Рыгу. Абраны ў 1576 г. польскі кароль Стэфан Баторый пачынае з наёмным войскам контрнаступленне супраць Расійскай арміі ў Лівоніі і на Беларусі. Пасля 20-дзённай асады адваёўваецца Полацк, вызваляецца Лівонія, ваенныя дзеянні пераносяцца на рускую тэрыторыю. Гераічная абарона Пскова ў 1581–1582 гг. прымусіла знясіленыя 25-гадовай барацьбой дзяржавы пачаць мірныя перагаворы. Згодна з Ям-Запольскім перамір’ем Рэч Паспалітая вяртала Расіі захопленыя рускія гарады – Вялікія Лукі, Ізборск і іншыя, за выключэннем раёна г.Веліжа, дзе адраджалася мяжа, што існавала да 1514 г. Расія адмаўлялася ад усіх зямель, захопленых у Лівоніі і на Беларусі. Расія не атрымала выхад да Балтыйскага мора. У выніку Лівонскай вайны аказалася спустошанай і зруйнаванай паўночна-усходняя частка Беларусі, загінула шмат насельніцтва, знішчаны культурныя каштоўнасці.
48. Люблінская унія. Змест і значэнне акта 1 ліпеня 1569г.
Галоўную палітычную вагу ў ВКЛ мелі буйныя землеўладальнікі – магнаты.У Каралеўстве Польскім – шляхта. Таму прашляхецкі змест польскай дзяржаўнай арганізацыі прывабліваў велікакняжацкую шляхту, якая ў выніку аб’яднання Княства з Каронай меркавала далучыцца да шляхецкіх вольнасцей сваіх суседзяў. Галоўнай прычынай дзяржаўнай уніі паміж суседнімі краінамі стала катастрафічнае, на грані страты незалежнасці, становішча ВКЛ у час Лівонскай вайны (1558 – 1582 гг.). У час польскага сойма 1563 – 1564 гг., на якім прысутнічала ліцвінская дэлегацыя дзеля перамоў аб уніі, частка дэпутатаў вылучыла праект аб ліквідацыі назвы “Літва” і замене яе на “Новую Польшчу”. Польская шляхта хацела новых зямель, новых багаццяў, новых пасадаў. Шляхта ВКЛ імкнулася атрымаць “залатыя шляхецкія вольнасці”, што былі ў польскай шляхты. Іншы варыянт выйсця з крызіснага становішча ВКЛ – унія з Расійскай дзяржавай і прызнанне Івана ІV ці яго сына сваім царом. На гэты конт вяліся тайныя перамовы. Іван ІV пакарыў Казань (1552), Астрахань (1556). Стаў Грозным – ініцыятарам апрычніны (1565). Па словах Мікалая Янавіча Радзівіла, віленскага ваяводы, канцлера і маршалка земскага, што прыбыў на перамовы ў Люблін, “на нашым хрыбце быў вораг, калі мы ехалі сюды, жадаючы пастанавіць з вамі вунію, якая б аб’яднала нас узаемнаю любоўю. І, калі казаць праўду, мы пачалі імкнуцца да яе амаль бегам, тады як продкі нашыя ішлі да вуніі вельмі паціху”.
Люблінскі Сойм.
Пачаўся 10 студзеня 1569 г. Працягваўся 6 месяцаў. Паслы ВКЛ 1 сакавіка пакінулі Люблін, бо не хацелі пагаджацца на ўмовы. Тады польская шляхта дабілася ад караля выдання ўказаў аб далучэнні да каралеўства Польскага ўкраінскіх зямель – Падляшша, Валыні, Падолля, Кіеўшчыны. На працягу сакавіка – чэрвеня яны бмілі ўключаны ў склад Польшчы. 27 чэрвеня 1569 г. на Сойме выступіў І.Хадкевіч (дэлегат ад ВКЛ: “Святлейшы, міласцівейшы кароль!.. Як гэта ўсё балюча, немагчыма выказаць словамі. Таму што мы абавязаны нашай айчыне, як верныя сыны яе, клапаціцца аб яе дабрабыце столькі, колькі... у нас ёсць моцы. Мы Айчыну нашу, якую сваёю крывёю ды жыццямі захавалі, абаранялі тут столькі, колькі маглі... І мы ўжо дайшлі да таго, што павінны кінуцца з нізкаю нашаю просьбаю да ног вашай каралеўскай міласці. Молім.., каб гэта для ўсіх было з гонарам.” 1 ліпеня 1569 г. – падпісанне акта Люблінскай уніі. “З гэтага часу абедзве дзяржавы ўяўляюць сабою адно непадзельнае цела, а таксама адну агульную Рэч Паспалітую, у якой абодва гаспадары і абодва народы ўз’ядналіся ў адзіны народ і адзіную дзяржаву.” Вышэйшы орган улады – Сойм. Меў права збірацца толькі на тэрыторыі Польшчы. Асобных Соймаў як для Кароны, так і для Княства не прадугледжвалася. Манарх – агульны. Пры выбранні ды каранацыі абвяшчаўся каралём Польскім, вялікім князем Літоўскім, Рускім, Прускім, Мазавецкім, Жмудскім, Кіеўскім, валынскім, Падляшскім, Інфлянцкім. Агульная знешняя палітыка. Усе ранейшыя законы і дагаворы, што былі накіраваны супраць інтарэсаў адной з частак новай федэрацыі, павінны былі быць скасаваны. “дазваляецца набываць маёнткі і валодаць імі паляку ў Літве, а літоўцу ў Польшчы”. Поўнасцю захоўваўся (быў асобны) адміністрацыйны апарат, асобнае заканадаўства і судовая арганізацыя, тытул і пячатка, фінансы. Асобнымі заставаліся: войскі. Рознымі былі мовы дзяржаўных актаў: лаціна ў Польшчы, старабеларуская – у княстве. У пачатку XVII ст. беларускі паэт Ян Казімір Пашкевіч пісаў: “Польска квітнет лацною, Літва квітнет русчізною”. (1621 г.)Аднак ў 1696 г. – пастанова “ўсе рашэнні павінны складацца на польскай мове”. Агульны Сенат. Яго функцыі падобныя да паноў – рады ў ВКЛ.У ім прадстаўніцтва было нязначным. На агульным Сойме са 180 дэлегатаў толькі 46 было з ВКЛ (34 – з беларускіх паветаў).