- •1. Гісторыя Беларусі як навука і навучальная дысцыпліна, прадмет і задачы курса.
- •2. Асаблівасці гістарычнага развіцця беларускага народа. Перыядызадыя гісторыі Беяарусі. Цывілізацыйны і фармацыйны падыходы да вывучэння гісторыі.
- •3. Важнейшыя крыніцы гісторыі Беларусі. Навуковыя і вучэбныя выданні крыніц.
- •4. Агульная характарыстыка гістарыяграфіі гісторыі Беларусі.
- •5.Пачатак засялення чалавекам тэрыторыі сучаснай Беларусі.
- •6. Асаблівасці бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі.
- •7. Сацыяльная-эканамічнае развіццё плямёнаў ранняга жалезнага веку.
- •8. Уяўленні першабытных людзей аб навакольным асяроддзі. Сінкрэтызм першабытнай.
- •9. Мастацтва і музыка першабытных людзей.
- •10. Распад індаеўрапейцаў. Балты, славяне і фіна-ўгры. Асноуныя раёны іх пражывання.
- •11. “Вялікае перасяленне народаў” у Еўропе і насельніцтва Беларусі ў VI-VIII стст.
- •12. Аб'яднанні крывічоў-палачан, дрыгавічаў, радзімічаў. Плямёны яцвягаў, літоўцкаў.
- •13. Сельская гаспадарка ў раннім сярэдневякоўі.
- •14. Узнікненне гарадоў. Гарадское рамяство, унутраны і знешні гандаль у іх-хііі стст.
- •15. Праблемы станаўлення феадальных адносін на Беларусі, іх асаблівасці.
- •16. Праблемы дзяржаўнасці на Беларусі ў раннім сярэдневякоўі.
- •17. Узаемаадносіны Полацка, Кіева і Ноўгарада ў X ст. Полацкая дынастыя князёў.
- •18. Узмацненне Полацкага княства ў хі ст. Брачыслаў. Усяслаў Чарадзей.
- •19. Феадальная радробленасць. Распад Полацкай зямлі на ўдзельныя княствы.
- •20. Тураўскае княства, палітычная гісторыя.
- •21. Берасцейская зямля. Княствы і гарады ў Пабужжы і Верхнім Панямонні.
- •22. Смаленскія крывічы і радзімічы. Узнікненне і развіццё гарадоў Пасожжа і Верхняга Падняпроўя. Гомельскае ўдзельнае княства.
- •23. Пачатак барацьбы з крыжацкай агрэсіяй (першая палова хііі ст.). Роля беларускіх зямель у яе спыненні.
- •24. Беларускія землі і татара-мангольскае нашэсце на Русь.
- •25. Палітычны лад раннесярэдневяковай дзяржавы, яго эвалюцыя і асаблівасці.
- •26. Язычніцкія вераванні на беларускіх землях. Разнастайнасць і разгалінаванасць паганства, яго асаблівасці.
- •27. Распаўсюджанне хрысціянства на беларускіх землях. Значэнне прыняцця хрысціянства.
- •28. Пісьменства і пісьмовыя помнікі на Беларусі ў раннім сярэдневякоўі.
- •29. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы: е. Полацкая і к. Тураўскі, а. Смаленскі і к. Смаляціч.
- •30. Архітэктура ранняга сярэдневякоўя. Полацкая, Віцебская і Гродзенская школ.
- •31. Выяўленчае і прыкладное мастацтва ранняга сярэдневякоўя.
- •32. Айчынная і замежная гістарыяграфія, аналіз крыніц па гісторыі вкл
- •33. Прычыны і перадумовы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага.
- •34. Працэс станаўлення Вялікага княства Літоўскага ў хііі ст
- •35. Вялікае княства Літоўскае – цэнтр збірання беларускіх і іншых усходнеславянскіх зямель (канец хііі – 60-я гг. XIV ст.).
- •36. Дынастычная барацьба 70-90-х гг. XIV ст.: прычыны і вынікі.
- •37. Крэўская унія, яе прычыны і вынікі. “Рускае пытанне” і барацьба феадальных.
- •38. Вітаўт, яго ўнутраная і знешняя палітыка.
- •39. Барацьба феадальных груповак за ўладу ў 30-я гг. XV ст. Свідрыгайла і Жыгімонт
- •40. Казімір, яго ўнутраная і знешняя палітыка.
- •41. Органы дзяржаўнай улады і кіравання Вялікага княства Літоўскага ў другой палове
- •42. Абвастрэнне ўнутрыпалітычнай барацьбы ў Вялікім княстве Літоўскім
- •43. Земская рэформа сярэдзіны xvі ст. Станаўленне шляхецкай дэмакратыі.
- •44. Развіццё заканадаўства і эвалюцыя судовай сістэмы вкл да канца XVI ст. Статуты
- •45. Руска-літоўскія войны канца XV – першай паловы XVI ст. К.І.Астрожскі.
- •46. Барацьба з крымскімі татарамі ў апошняй чвэрці хv – першай палове хvі ст.
- •47. Лівонская вайна: прычыны, ход ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі, вынікі.
- •48. Люблінская унія. Змест і значэнне акта 1 ліпеня 1569г.
- •49. Дзяржаўны лад, органы ўлады і кіравання Рэчы Паспалітай.
- •50. Саслоўны лад Рэчы Паспалітай. Далучэнне шляхты Вялікага княства Літоўскага.
- •51.Знешняя палітыка Жыгімонта ііі і дыпламатыя Беларуска-Літоўскай дзяржавы.
- •52. Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай на Маскву ў пачатку XVII.
- •53. Развіццё прадукцыйных сіл у сельскай гаспадарцы XIV- першай палове xvіі ст. Промыслы і дадатковыя заняткі.
- •54. Землеўладанне і прывілеі феадалаў у XIV- першай палове xvіі ст.
- •55. Землекарыстанне і павіннасці сялян, іх юрыдычны стан у XIV - першай палове xvіі
- •56. Рэарганізацыя сістэмы феадальнай эксплуатацыі сялян. “Устава на валокі”
- •57. Гарады і гарадское насельніцтва, рамяство і гандаль у XIV- першай палове xvіі ст.
- •58. Магдэбургскае права ў беларускіх гарадах, яго асаблівасці.
- •59.Сацыяльнае становішча гарадскога насельніцтва. Рост сацыяльных супярэчнасцяў .
- •61.Фарміраванне асноўных этнічных прыкмет сярэдневяковай беларускай народнасці.
- •62. Праваслаўная царква ў другой палове хііі - хvі ст., яе месца ва ўнутранай і знешняй палітыцы вялікіх князёў літоўскіх. Крызіс праваслаўнай царквы.
- •63. Распаўсюджанне каталіцызму на беларускіх землях да канца XV ст. Рост уплыву каталіцкай царквы на Беларусі. Ідэя рэлігійнай уніі ў хііі – першай палове xvі ст.
- •64. Рэфармацыя на Беларусі. Дзеячы рэфармацыі: м. Радзівіл Чорны, с. Будны, в. Цяпінскі.
- •65. Контррэфармацыя на Беларусі. Брэсцкая царкоўная унія і станаўленне ўніяцкай
- •66.Адраджэнне на Беларусі, яго спецыфічныя рысы і асаблівасці. Дзеячы Адраджэння:
- •67. Школы і школьная адукацыя ў хіv – першай палове хvіі ст. Праваслаўныя
- •68. Арыгінальная і перакладная літаратура XIV- першай паловы xvіі ст. Рукапісныя кнігі. Беларуска-літоўскія летапісы.
- •69. Кнігадрукаванне XVI – першай паловы XVII ст.
- •70. Грамадска-палітычная і філасофская думка хіv – першай паловы хvіі ст.
- •71. Архітэктура другой паловы хііі - першай палове xvіі ст.
- •72. Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, кніжная графіка XIV - першай
57. Гарады і гарадское насельніцтва, рамяство і гандаль у XIV- першай палове xvіі ст.
Гарады. У 14 – 16 ст ст. адбываецца рост гарадоў. Гарадское насельніцтва расло галоўным чынам за кошт сялян – уцекачоў, збегшых ад запрыгоньвання. Асабліва прыцягвалі гарады тых людзей, якія валодалі рамеснымі навыкамі.
Большасць насельніцтва горада складалі рамеснікі розных спецыялнасцяў і гандляры. Жыхароў гарадоў называлі мяшчанамі, гэта значыць жыхары "места" – горада. Прывілеяванымі жыхарамі горада былі багатыя слаі купецтва; вярхушка рамесных цэхаў; некаторыя прадстаўнікі феадальнага саслоўя, што жылі ў горадзе; прадстаўнікі духавенства. Значэнне веча ў жыцці горада паступова памяншалася. Вялікія князі літоўскія прызначалі ў гарады сваіх намеснікаў якія называліся войтамі. Да іх пераходзіла кіраванне гарадамі.
З канца 14 ст. многім беларускім гарадам пачынаюць даваць Магдэбургскае права г. зн. права на незалежнасць і самакіраванне (далей МП). У канцы 16 ст. магдэбургскае права было дадзена амаль усім гарадам Беларусі. Насельніцтва горада Абірала гарадскі магістрат на чале з бурмістрам. Магістрат ажыццяўляў кіраванне горадам. Магістрат падзяляўся на раду і лаву. Рада – адміністрацыя, лава – суд. У горадзе з МП лавай кіраваў войт. Войт гэта адзіная пасада ў горадзе з МП якая не абіралася а прызначалася Вялікім князем. Магістрат размяшчаўся ў спецыяльным будынку Ратушы.
Рамеснікі горада аб’ядновываліся ў цэхі. Цэх гэта рамесніцкая арганізацыя каторая выконвала тры функцыі 1. Сачыла за тым каб паміж рамеснікамі ў межах цэха не было канкурэнцыі. 2. Сачыла за якасцю прадукцыі. 3 Сачыла за працэсам навучання прафесіі. Цэх ўзнчальваў выбарны цэхмістр.
Паўнапраўнымі членамі цэха былі майстры. Рамеснікі якія авалодалі прафесіяй але не здалі яшчэ экзамен на майстра, а значыць не мелі ў цэху ніякіх правоў называліся падмайстрамі. Самай ніжэйшай ступенню цэхавых рамеснікаў былі вучні якія навучаліся прафесіі. Каб стаць майстрам трэба было зрабіць тры рэчы: 1. зрабіць штуку (шэдэўр) – нейкі выраб які дэманстраваў высокі ўзровень майстэрства прэтэндэнта, 2. унесці пэўную суму грошай у агульную касу цэха, 3. наладзіць гулянку для ўсіх удзельнікаў цэха.
Многія рамеснікі не жадалі ўступаць у цэх. Яны назывліся партачамі. Лічылася, што партачы не умеюць якасна працаваць. Таму слова партачыць значыць – працаваць дрэнна, псаваць сыравіну. Партачы з дазвола феадала сяліліся на юрыдыцы і працавалі там. Юрыдыка гэта раён горада з МП на каторы не распаўсюджвалася ўлада Магістрата. Яна належыла феадалу на зямлі каторага знаходзіўся горад.
Купцы аб’ядноўваліся ў гільдыі. Гэта арганізацыі нападобіі рамесніцкіх цэхаў. нядбайных і дрэнных купцоў выганялі з гільдыі і называлі разгільдзяямі. Купцы, што займаліся замежным гандлем называліся гасцямі, купцы, што займаліся рознічным гандлем называліся прасоламі.
58. Магдэбургскае права ў беларускіх гарадах, яго асаблівасці.
3 XIV ст. Магдэбургскае права распаўсюдзілася і на гарады ВКЛ, што азначала ўключэнне нашых гарадоў у агульнаеўрапейскі кантэкст эканамічнага і грамадскага жыцця. Жыхары гарадоў, якія атрымлівалі Магдэбургскае права, вызваляліся ад феадальных павіннасцей, ад суда і ўлады ваяводаў, старостаў і інш. дзяржаўных службовых асоб.
Прывілеі на самакіраванне, што выдаваліся за подпісам вялікага князя, ні ў якім разе не супярэчылі традыцыйнаму мясцоваму праву, а пазней – беларускім гульназемскім законам і тым больш не адмянялі іх. Яны толькі пашыралі і паглыблялі старасвецкае звычаёвае права, а з часам і агульнадзяржаўнае заканадаўства, улічваючы менавіта спецыфіку гарадскога жыцця. Такім чынам, магдэбургскае права было па сутнасці толькі своеасаблівым адгалінаваннем тагачасных законаў Вялікага Княства Літоўскага. А паколькі не ўсе нашыя гарады жылі паводле самакіравання, то магдэбургскае права можна назваць яшчэ й адметным накірункам тагачаснага беларускага гарадскога права.
Паводле граматаў на Магдэбургскае (па-старабеларуску Майдэборскае, Майтборскае) права ў гарадзе ствараліся органы самакіравання, незалежныя ад ваяводаў і старастаў. Гарадское кіраваньне ўзначальваў войт, прызначаны вялікім князем. Разам з ім дзейнічала гарадская рада. Дзейнасьць рады ў фінансавай сферы кантралявалася выбарным органам з мужоў паспалітых, або прысяглых. Існаваў уласны судовы орган па крымінальных справах — лава, куды ўваходзілі лаўнікі пад старшынствам войта. Штодзённымі справамі займаліся бурмістры, якія па сканчэньні паўнамоцтваў рабілі справаздачу перад радай, а пазней — на агульным сходзе гараджан. Бурмістарскі суд, куды ўваходзілі бурмістры з радцамі, разглядаў грамадзянскія справы. Гарадская рада і лава разам складалі магістрат. У судовай практыцы магістратаў Беларусі разам з Магдэбурскім выкарыстоўваліся нормы агульнадзяржаўнага права — Статутаў ВКЛ
Атрыманьне горадам магдэбурскага права вылучала яго з мясцовай феадальна-адміністрацыйнай сістэмы, падпарадкоўваючы вялікаму князю. Статус ягоных жыхароў істотна падвышаўся: яны рабіліся вольнымі, набывалі права на зямельную ўласнасць, вызваляліся амаль ад усіх феадальных павіннасьцяў — нарыхтоўкі сена, выдзялення фурманак і інш., якія неслі дагэтуль разам з сялянамі воласці, ад суда і ўлады дзяржаўных службовых асобаў. Дазвалялася будаваць у горадзее ратушу, мець крамы, мануфактуры, загадваць вагамі і мерамі, будаваць млыны, лазьні і г. д. Прадугледжваліся і пэўныя гандлёвыя ільготы. Магдэбургскае права мелі каля 60 гарадоў і мястэчак Беларусі.
26 ліпеня 1511 года на брэсцкім сейме Навагрудку было дадзена Магдэбурскае права – права на самакіраванне. (Сёння гэты прывілей знаходзіцца ў Нацыянальным гістарычным музеі Літоўскай Рэспублікі ў Вільнюсе.). Тады, у пачатку XVI стагоддзя, Наваградак лічыўся адным з асноўных гарадоў у Вялікім княстве Літоўскім, з 1507 года стаў ваяводскім цэнтрам з добра развітымі рамествамі. Згодна з прывілеем 1511 года, ў Навагрудку ўсталёўвалася структура самакіравання, якая была абумоўлена статутамі магдэбургскага права. Уводзіліся пасады войта, бурмістраў, радцаў і лаўнікаў. У Навагрудку колькасць гарадскіх службоўцаў вызначана ў фундацыйным прывілеі: войт, 2 бурмістры, 6 радцаў, 8 прысяжнікаў. Гараджане вызваляліся ад вялікакняжацкай улады і падсуднасці. Ім гарантавалася эканамічная дзейнасць і ўласнасць. Былі ў іх і пэўныя абавязкі. Плацілі падаткі. Кожны год давалі ў гарадскую казну 50 залатых, сярэбшчызну, плату з карчмы, з рамеснай дзейнасці, з лавак. Кожную суботу пастаўлялі ў замак мяса, пры неабходнасці давалі падводы, выстаўлялі ахову. 3 атрыманнем прывілея на магдэбургскае права не спынілася ўздзеянне на горад дзяржаўнай улады. Многія акты вялікага князя павялічвалі ролю Наваградка як эканамічнага цэнтра. Распараджэннямі (прывілеямі) вялікага князя мяшчане вызваляліся ад пэўных падаткаў, атрымлівалі дазвол на будаўніцтва прадпрыемстваў (напрыклад, цагельня, млын, васкабойня). 3 1597 года дазвалялася два разы ў год праводзіць кірмашы. Асновай жыцця Навагрудка XVI стагоддзя былі рамёствы і гандаль. У той час тут налічвалася да 30 відаў рамеснай вытворчасці. Кожны тыдзень праводзіліся базары. 3 Наваградка вывозіліся воск, футры, некаторыя рамесныя вырабы. Атрымліваў ён сукно, соль і інш. На базар прыязджалі купцы з Вільні, Віцебска, Магілёва і іншых месцаў. Пры праездзе праз горад іншагароднія плацілі пошліну.
У другой палове XVIII ст. многі беларускія гарады страцілі гэтае права. Аднак Навагрудку Канстытуцыя Варшаўскага сейма 1776 года яшчэ раз пацвердзіла магдэбургскае права, бо горад “ва ўсіх адносінах задавальняў справу вырашэння публічных судоў… І гэта патрэбна было для яго вартасці”. На Беларусі Магдэбургскае права скасавана паводле ўказаў Кацярыны II. У заходняй Беларусі — у снежні 1795.