- •1. Гісторыя Беларусі як навука і навучальная дысцыпліна, прадмет і задачы курса.
- •2. Асаблівасці гістарычнага развіцця беларускага народа. Перыядызадыя гісторыі Беяарусі. Цывілізацыйны і фармацыйны падыходы да вывучэння гісторыі.
- •3. Важнейшыя крыніцы гісторыі Беларусі. Навуковыя і вучэбныя выданні крыніц.
- •4. Агульная характарыстыка гістарыяграфіі гісторыі Беларусі.
- •5.Пачатак засялення чалавекам тэрыторыі сучаснай Беларусі.
- •6. Асаблівасці бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі.
- •7. Сацыяльная-эканамічнае развіццё плямёнаў ранняга жалезнага веку.
- •8. Уяўленні першабытных людзей аб навакольным асяроддзі. Сінкрэтызм першабытнай.
- •9. Мастацтва і музыка першабытных людзей.
- •10. Распад індаеўрапейцаў. Балты, славяне і фіна-ўгры. Асноуныя раёны іх пражывання.
- •11. “Вялікае перасяленне народаў” у Еўропе і насельніцтва Беларусі ў VI-VIII стст.
- •12. Аб'яднанні крывічоў-палачан, дрыгавічаў, радзімічаў. Плямёны яцвягаў, літоўцкаў.
- •13. Сельская гаспадарка ў раннім сярэдневякоўі.
- •14. Узнікненне гарадоў. Гарадское рамяство, унутраны і знешні гандаль у іх-хііі стст.
- •15. Праблемы станаўлення феадальных адносін на Беларусі, іх асаблівасці.
- •16. Праблемы дзяржаўнасці на Беларусі ў раннім сярэдневякоўі.
- •17. Узаемаадносіны Полацка, Кіева і Ноўгарада ў X ст. Полацкая дынастыя князёў.
- •18. Узмацненне Полацкага княства ў хі ст. Брачыслаў. Усяслаў Чарадзей.
- •19. Феадальная радробленасць. Распад Полацкай зямлі на ўдзельныя княствы.
- •20. Тураўскае княства, палітычная гісторыя.
- •21. Берасцейская зямля. Княствы і гарады ў Пабужжы і Верхнім Панямонні.
- •22. Смаленскія крывічы і радзімічы. Узнікненне і развіццё гарадоў Пасожжа і Верхняга Падняпроўя. Гомельскае ўдзельнае княства.
- •23. Пачатак барацьбы з крыжацкай агрэсіяй (першая палова хііі ст.). Роля беларускіх зямель у яе спыненні.
- •24. Беларускія землі і татара-мангольскае нашэсце на Русь.
- •25. Палітычны лад раннесярэдневяковай дзяржавы, яго эвалюцыя і асаблівасці.
- •26. Язычніцкія вераванні на беларускіх землях. Разнастайнасць і разгалінаванасць паганства, яго асаблівасці.
- •27. Распаўсюджанне хрысціянства на беларускіх землях. Значэнне прыняцця хрысціянства.
- •28. Пісьменства і пісьмовыя помнікі на Беларусі ў раннім сярэдневякоўі.
- •29. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы: е. Полацкая і к. Тураўскі, а. Смаленскі і к. Смаляціч.
- •30. Архітэктура ранняга сярэдневякоўя. Полацкая, Віцебская і Гродзенская школ.
- •31. Выяўленчае і прыкладное мастацтва ранняга сярэдневякоўя.
- •32. Айчынная і замежная гістарыяграфія, аналіз крыніц па гісторыі вкл
- •33. Прычыны і перадумовы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага.
- •34. Працэс станаўлення Вялікага княства Літоўскага ў хііі ст
- •35. Вялікае княства Літоўскае – цэнтр збірання беларускіх і іншых усходнеславянскіх зямель (канец хііі – 60-я гг. XIV ст.).
- •36. Дынастычная барацьба 70-90-х гг. XIV ст.: прычыны і вынікі.
- •37. Крэўская унія, яе прычыны і вынікі. “Рускае пытанне” і барацьба феадальных.
- •38. Вітаўт, яго ўнутраная і знешняя палітыка.
- •39. Барацьба феадальных груповак за ўладу ў 30-я гг. XV ст. Свідрыгайла і Жыгімонт
- •40. Казімір, яго ўнутраная і знешняя палітыка.
- •41. Органы дзяржаўнай улады і кіравання Вялікага княства Літоўскага ў другой палове
- •42. Абвастрэнне ўнутрыпалітычнай барацьбы ў Вялікім княстве Літоўскім
- •43. Земская рэформа сярэдзіны xvі ст. Станаўленне шляхецкай дэмакратыі.
- •44. Развіццё заканадаўства і эвалюцыя судовай сістэмы вкл да канца XVI ст. Статуты
- •45. Руска-літоўскія войны канца XV – першай паловы XVI ст. К.І.Астрожскі.
- •46. Барацьба з крымскімі татарамі ў апошняй чвэрці хv – першай палове хvі ст.
- •47. Лівонская вайна: прычыны, ход ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі, вынікі.
- •48. Люблінская унія. Змест і значэнне акта 1 ліпеня 1569г.
- •49. Дзяржаўны лад, органы ўлады і кіравання Рэчы Паспалітай.
- •50. Саслоўны лад Рэчы Паспалітай. Далучэнне шляхты Вялікага княства Літоўскага.
- •51.Знешняя палітыка Жыгімонта ііі і дыпламатыя Беларуска-Літоўскай дзяржавы.
- •52. Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай на Маскву ў пачатку XVII.
- •53. Развіццё прадукцыйных сіл у сельскай гаспадарцы XIV- першай палове xvіі ст. Промыслы і дадатковыя заняткі.
- •54. Землеўладанне і прывілеі феадалаў у XIV- першай палове xvіі ст.
- •55. Землекарыстанне і павіннасці сялян, іх юрыдычны стан у XIV - першай палове xvіі
- •56. Рэарганізацыя сістэмы феадальнай эксплуатацыі сялян. “Устава на валокі”
- •57. Гарады і гарадское насельніцтва, рамяство і гандаль у XIV- першай палове xvіі ст.
- •58. Магдэбургскае права ў беларускіх гарадах, яго асаблівасці.
- •59.Сацыяльнае становішча гарадскога насельніцтва. Рост сацыяльных супярэчнасцяў .
- •61.Фарміраванне асноўных этнічных прыкмет сярэдневяковай беларускай народнасці.
- •62. Праваслаўная царква ў другой палове хііі - хvі ст., яе месца ва ўнутранай і знешняй палітыцы вялікіх князёў літоўскіх. Крызіс праваслаўнай царквы.
- •63. Распаўсюджанне каталіцызму на беларускіх землях да канца XV ст. Рост уплыву каталіцкай царквы на Беларусі. Ідэя рэлігійнай уніі ў хііі – першай палове xvі ст.
- •64. Рэфармацыя на Беларусі. Дзеячы рэфармацыі: м. Радзівіл Чорны, с. Будны, в. Цяпінскі.
- •65. Контррэфармацыя на Беларусі. Брэсцкая царкоўная унія і станаўленне ўніяцкай
- •66.Адраджэнне на Беларусі, яго спецыфічныя рысы і асаблівасці. Дзеячы Адраджэння:
- •67. Школы і школьная адукацыя ў хіv – першай палове хvіі ст. Праваслаўныя
- •68. Арыгінальная і перакладная літаратура XIV- першай паловы xvіі ст. Рукапісныя кнігі. Беларуска-літоўскія летапісы.
- •69. Кнігадрукаванне XVI – першай паловы XVII ст.
- •70. Грамадска-палітычная і філасофская думка хіv – першай паловы хvіі ст.
- •71. Архітэктура другой паловы хііі - першай палове xvіі ст.
- •72. Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, кніжная графіка XIV - першай
64. Рэфармацыя на Беларусі. Дзеячы рэфармацыі: м. Радзівіл Чорны, с. Будны, в. Цяпінскі.
Рэфармацыя - гэта шырокі грамадска-палітычны рух у Заходняй Еўропе XVI ст., які меў антыфеадальную і гуманістычную накіраванасць, быў скіраваны супраць каталіцкай царквы. Галоўнымі яго ідэёлагамі былі М. Лютэр, Ж. Кальвін и інш. Адзінай крыніцай веры яны лічылі Святое пісанне, акрамя таго яны патрабавалі секулярызацыі царкоўнай маёмасці. Рэфармацыя на Беларусі стала састаўной часткай еўрапейскай Рэфармацыі і ўспрыняла больш за ўсё кальвінізм і антытрынітарызм (арыянства). Сацыяльнай апорай кальвінізму была знаць, апазіцыйная шляхта і мяшчанства. Найбольш значнымі распаўсюджвальнікамі Рэфармацыі на Беларусі сталі Радзівілы, Валовічы, Сапегі, Кішкі, Хадкевічы. Пратэстантызм прывёў да буйнага ўсплёску развіцця культуры. У канцы XVI ст. з'явілася шмат арыянскіх школ у Іўі, Слуцку, Кейданах, былі заснаваны друкарні ў Нясвіжы, Бярэсці, Лоску. Патрыятычныя памфлеты прадстаўніка дробнай шляхты В. Цяпінскага адзначалі неабходнасць асветніцкага супрацьстаяння паланізацыі. Атрымала распаўсюджванне перакладная і іншая літаратура. Увогуле, Рэфармацыя ў ВКЛ насіла шляхецка-магнацкі характар, так у сойме ВКЛ засядалі ў 1569 г. 15 сенатараў-пратэстантаў, 2 каталікі, 5 праваслаўных, а ў 1580 г. - 13 пратэстантаў, 6 каталікоў, 4 праваслаўных. Рэфармацыйны рух дапамог развіццю талерантнасці (верацярпімасці) ў ВКЛ, і Гарадзельскі сойм 1568 г. ураўнаваў у правах усю шляхту хрысціанскай веры. Гэта падцвердзіў акт Варшаўскай канфедэрацыі 1573 г. «Аб свабодзе веравызнання». Яго тэкст увайшоў у Статут 1588 г. Адмоўныя адносіны многіх магнатаў ВКЛ (Радзівілаў, Сапегаў, Кішак, Хадкевічаў) да Люблінскай дзяржаўнай уніі з Польшчай 1569 г. і імкненне шляхты захаваць свае прывілеі ў Рэчы Паспалітай шляхам дэцэнтралізацыі як дзяржаўнай, так і царкоўна-рэлігійнай структуры каталіцкай і праваслаўнай царквы, абумовіла іх прыхільнасць да Рэфармацыі. Некаторыя слаі мяшчанства выступалі супраць прывілеяў каталіцкай і праваслаўнай царквы, якія абмяжоўвалі сацыяльна-эканамічныя правы грамадзян. Большасць сялян і гарадскога насельніцтва былі прыхільнікамі праваслаўнай рэлігіі, нягледзячы на спробы магнатаў-пратэстантаў Радзівілаў, Валовічаў і іншых, перацягнуць іх да Рэфармацыі прымусовым шляхам, праз пакаранні за ненаведванне пратэстанцкіх збораў. У XVI - першай палове XVII ст. на Беларусі дзейнічала 85 кальвінісцкіх, 7 арыянскіх збораў (рэфармацыйных абшчын), напрыклад, у Бярэсці, Нясвіжы, Клёцку, Заслаўі, Менску, Віцебску, Полацку. Найбольш выдатным прадстаўніком беларуска-літоўскага антытрынітарызму, яго памяркоўнай часткі стаў С. Будны, пісьменнік, асветнік, гуманіст. У Лоску ў 1583 г. ён выдаў кнігу «Пра свецкую ўладу», дзе ёсць яго дыспут з прадстаўнікамі радыкальнай часткі антытрынітарыяў: Якубам з Калінаўкі, Пятром з Ганёндзы, Марцінам з Чаховіц, Паўлам з Візны. Яны крытыкавалі феадальны лад і дзяржаву, прыгон і эксплуатацыю сялян. Іх імкненне пазбавіцца ад гэтага і рэалізаваць свае лозунгі на практыцы прывяло да занепакоенасці шляхты і дзяржаўных колаў, нават кальвінісцкай шляхты. Да сярэдзіны XVII ст. антытрынітарызм быў заканадаўча забаронены, а члены арыянскіх абшчын выгнаны з Рэчы Паспалітай. Рэфармацыйнае кнігадрукаванне ў Бярэсці, Лоску, Нясвіжы і Любчы існавала з сярэдзіны XVI да сярэдзіны XVII ст. Найбольш значнымі былі пераклады і выданні кніг Бібліі, як то Берасцейская Біблія (1563 г.), Евангелле В. Цяпінскага. Рэфармацыйнае кнігадрукаванне садзейнічала распаўсюджванню рэнесансных, гуманістычных і рацыяналістычных тэндэнцый у беларускай культуры.