Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пися.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
484.86 Кб
Скачать

8. Першыя дзяржавы-княствы на тэр-рыі Беларусі ў 9-11 ст.

На мяжы 8-9 ст. вакол Полацка пачало складвацца аб`яднанне крывічоў, якое ў перш. палове 9 ст. сфарміравалася ў самастойную тэрытарыяльную, палітычную і эканамічную адзінку. Полацк ўпершыню ўзгадваецца у латапісах(“Аповесць мінулых гадоў”) у 862 г. Сваім раннім ўзнікненнем і інтэнсіўным развіццём полацкая зямля абавязана шляху з варагаў у грэкі, які злучаў праз сістэму рэк Дняпра, Дзвіны, Ловаці і Ворхава поўдзень кантынента з поўначу. Гэта была важная магістраль, па якой ішоў міжнародны гандаль з Візантыяй. У 10-11 ст. Полацкае княства з`яўлялася адным з буйнейшых і магутнейшых княстваў на тэр-рыі зах. Еўропы. У 862 г. ноўг. князь Рурык вырашыў накіраваць намеснікаў у гарады, якія знаходзіліся у сферы ўплыву Ноўгарада. Аднаго з іх ён паслаў у Полацк. Але ў 40-е-70-е гг. 10 ст. Полацк выйшаў з-пад улады Кіева і аднавіў сваю паліт. самастойнасць. У апошняй чвэрці 10 ст. у Полацку правіў Рагвалод. Рагвалод замацаваў свае пазіцыі на землях дрыгавічоў, што стала прычынай ўтварэння Тураўскага княства. У 10 ст. вакол Турава сфарміравалася другое па значэнні дзярж. утварэнне. Пачатак паліт. адраджэнню Полацкага княства на мяжы 10-11 ст. паклаў князь Усяслаў(Уладзіміравіч). Другая палова 11 ст. звязана з імем Усяслава(Чарадзея): 1044-1101. С пачатку 60-х гг. 11 ст. Усяслаў выходзіць на усходне-еурап. арэну. Падтрымаў Кіеў у барацьбе с качэўнікамі, падтрымаў незалежнасць Полацка шляхам пабудовы сафійскага свбора. У 1065 г. Усяслаў напаў на Пскоў. У 1066 г. здзяйсняе паход на Ноўгарад. Абураныя такімі паводзінамі сыны Яраслава Мудрага Ізяслаў Кіеўскі, Святаслаў Чарнігаўскі і Усевалад Перыяслаўскі вырашылі напасць на Полацк. 3 сакавіка 1067 г. адбылася бітва на рацэ Нямізе. Палачане былі разбіты, але яраславічы адступілі да Оршы, куды запрасілі Усяслава на перамовы. Калі ж той з`явіўся, вераломна яго схапілі і адвезлі ў Кіеў. Эпоха Усяслава была часам найбольшай магутнасці полацкай зямлі. Развіццё феад. адносін, рост гарадоў, узмацненне ролі гарадской вярхушкі, актывізацыя мас разам з аслабленнем княжыцкай улады абумовілі складванне новага паліт. ладу, пры якім рэальная ўлада стала належыць сходу гараджан(веча). Баярска-купецкая вярхушка выкарыстоўвала вечавыя сходы ў сваіх інтарэсах. Паўнапраўнымі удзельнікамі веча прызнаваліся толькі свабодныя людзі. Веча абмяжоўвала ўладу князя, але не знішчала яе. Важнай прырэгатывай веча быў кантроль за дзейнасцю свайго князя. Істотнай асаблівасцю выбраннасці кіраўнікоў полацк. зямлі было тое, што гэты выбар абмяжоўваў вузкім колам асоб з дынастыі Рагвалодавічаў(Усяславічаў). Полацкае веча не раз выганяла князёў(1128 г., 1132 г., 1159 г. і г.д.). Веча ў Полацку вырашала таксама пытанні, звяаныя з падаткавай палітыкай, а таксама міжнар. справы. У гэтым сэнсе сістэма паліт. улады полацкай зямлі мела рысы арыстакратычнай рэспублікі.

9. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бел. Зямель Русі ў 6-13 ст. Фарміраванне феадалізму.

У 6-8 ст. грамадскае жыццё і гаспадарчая дзейнасць на тэр-рыі Беларусі характарызавалася нараджэннем і саіснаваннем шматукладнай эканомікі(першаб.-абшчыннага, рабаўладальніцкага і феад. ладу). У сувязі з гэтым працэсам у грам-ве выразна вылучаюцца і адпаведныя слаі нас-ва:1. вольныя абшчыннікі-сяляне; 2. рабы(нявольнікі, чэлядзь); 3. знаць(лепшыя людзі, правадыры). На Беларусі як і ўвогуле на тэр-рыі пражывання ўсх. славян праца рабоў не знайшла масавага прымянення і не стала асновай вытворчасці. Прычыны: 1. слав. суседская абшчына з`яўлялася своеасаблівым бар`ерам для развіцця рабаўладання па той прычыне, што працяглы час захоўваліся перажыткі родавага ладу; 2. пры неразвітасці тагачаснага рынку не мела сэнсу весці буйную рабаўладальніцкую гаспадарку; 3. дасягнуты ўсх. славянамі ў 6-8 ст. узровень прадукцыйных сіл патрабаваў, каб працаўнік быў хоць крыху зацікаўлены ў эфектыўным вык-ні навейшых прылад працы і іх удасканаленні; 4. асаблівыя геаграфічныя ўмовы тэр-рыі Беларусі як і Усходне-Еўрап. раўніны забяспечвалі ўцекачам надзейную абарону і ўкрыццё, што не давала магчымасці ўтрымліваць у няволі, нават пры самай жорскай дысцыпліне; 5. мноства свабодных зямель, працэс іх каланізацыі і гаспадарчага асваення, які яшчэ толькі пачынаўся, непазбежнасць у такіх умовах экстэнсіўнасці с/г, усё гэта рабіла невыгаднай эксплуатацыю рабоў. Такім чынам у працэсе разлажэння першаб.-абшчын. ладу ўсх. славяне перайшлі ад шматукладнага грамадства непасрэдна да феадалізму. Паняцце феадалізм можна вылучыць як грамадска-паліт., эканамічны лад, які існаваў у Еўропе з сярэдзіны 1 тысячагоддзя н.э. да сярэдзіны 19 ст і характарызаваўся наступным: панаваннем аграрнай вытворчасці; спалучэннем права землеўладання з паліт. уладай і васальнымі абавязкамі; панаваннем іерархіі ваеннага саслоўя; асабістай залежнасцю сялян ад гэтага саслоўя; натуральным характарам гаспадаркі. Эканам. узаемаадносіны сялян з феадаламі рэгуляваліся феад. рэнтай, якая выступала ў 3-х асн. відах: 1. натуральная(даніна(дзякла)); 2.адпрацовачная(паншчына); 3. грашовая. Асноўныя гаспадарчыя работы вяліся сялянск. сям` ёй(верв, рала), якія станавіліся і адзінкай падатка абкладання. У гэты час з`явілася двухколле і нават трохколле, што павысіла якасць земляробства. Сярод збожжавых культур на 1-ым месцы былі жыта і пшаніца. Вырошчвалі амаль усю і зараз вядомую агародніну і садавіну, акрамя бульбы і таматаў. Гаспадарка стараж. селяніна была комплекснай. Неапошняе месца ў стараж. эканоміцы займалі і хатнія промыслы, такія як бортніцтва, харчовае і футравае паляванне, ткацтва, ганчарства і г.д. З працэсам развіцця рамяства і аддзяленнем яго ад с/г звязаны і працэс узнікнення і росту гарадоў. Большасць бел. гарадоў узнікае ў 11 ст. З ліку прафесіяналаў-рамеснікаў аднімі з першых вылучаюцца крычнікі-кавалі. У галіне апрацоўваючага жалеза з`явілася не менш 16 прафесій. Вылучаецца ювелірная справа. У гэты ж перыяд вельмі інтэнсіўна развіваецца ганчарства і кераміка. Свае прадукты рамеснікі выраблялі не для рынка, а пад заказ. Гэта тлумачылася слабым развіццём таварна-рынкавых адносін. У аснове ўзнікнення гарадоў былі феадальныя і княжавыя замкі або пагранічныя крэпасці і сельскія пасяленні. У 12 ст. на суч. тэр-рыі Беларусі налічвалася 33 гарады. Горад складаўся з 2-х частак: умацаванага дзядзінца і рамесна-гандлёвага пасаду. Гарады адначасова з`яўляліся адміністр. і ваен. Цэнтрамі. Аддзяленне рамяства ад земляробства выклікала развіццё гандлю. Важнае значэнне меў водны шлях з варагаў у грэкі. Полацк панаваў на зах. частцы шляху. З бел. зямель вывозілі футра, воск, лён, мёд, зброю.З Блізк. Усходу і Візантыі на Беларусь паступалі прадметы раскошы. Грашовае абарачэнне было даволі стракатым. Грошы з кашт. металаў замянялі футрам:грошы жывёлаў і грошы кунаў. Самай буйнай грашовай адзінкай была грыўна. Былі іншаземныя грошы: арабская дырхема, рымск., ням., польскія і грэчыскія манеты. Працэс развіцця феадалізму ў гэты пер-яд суправаджаўся фарміраваннем буйн. землеўладання. Вярхоўным уласнікам зямлі з`яўлялася дзяржава ў асобе князя. З канца 10 ст. ішоў працэс фарміравання буйных землеўладанняў князёў, баяраў і царквы. Іх крыніцамі з`яўляліся: захоп незанятых зямель, захоп абшчынных зямель і княжыцкія падараванні. Феад. землеўладанне набывала форму вотчыны, якая знаходзілася ў поўнай уласнасці феадалаў. Вотчына – комплекс феадальнай зям. уласнасці і звязанных з ёю правоў на феадальна-залежных сялян. Яе аснову складалі панская гаспадарка і сялянскія трыманні. Вынікам гэтых працэсаў было ўзмацненне феад. залежнасці сялян. Па гаспадарчым і прававым становішчы сяляне падзяляліся на пахожых і непахожых. У гэты час у асяроддзі залежных абшчыннікаў з`яўляліся радовічы, халопы, закупы і г.д. Такім чынам з`яўленне залежных абшчыннікаў сведчыла з аднаго боку аб маёмасным расся ленні сял. абшчыны, а з другога боку аб канцэнтрацыі зямельнай уласнасці.

10. Феадальная раздробленасць у Зах. Еўропе і Беларусі. Барацьба бел. зямель з іншаземнымі захопнікамі ў канцы 12-пачатку 13 ст.

Пасля смерці Усяслава ў ХІІ ст. у гісторыі старажытнай Русі пачаўся перыяд феадальнай раздробленасці. У самастойныя удзелы вылучыліся Менск, Віцебск, Друцк, Ізяслаўль, Лагойск і Лукомль, у якіх улада, абмежаваная вечам, належала прадстаўнікам полацка-крывіцкай кіруючай дынастыі. Феадальная раздробленасць і бясконцая варожасць князёў аслаблялі Полацкую зямлю. На пэўны час Менск стаў значным адміністрацыйна-палітычным, вайсковым і культурным цэнтрам Беларусі(дынастыя Глебавічаў). У 12 ст. узмацняецца актыўнасць народных мас і знаці. Прычынамі таму былі слабыя эканамічныя і камунікацыйныя стасункі паміж рознымі рэгіёнамі, рост мясцовых эканомік і жаданне ўдзельных князёў адасобіцца ад цэнтральнай улады. Першае распалася Полацкае княства. У другой палове ХІІ ст. амаль адразу пасля вылучэння з Кіеўскай дзяржавы распалася Тураўскае княства. У выніку на пачатку ХІІІ ст. на беларускіх землях існавала больш за 20 незалежных дзяржаўных утварэнняў. Некаторыя з іх былі даволі моцныя. Так, у 60 –70 гг. ХІІ ст. Полацкае і Віцебскае княствы трапілі ў залежнасць ад Смаленскага княства і землі Панямоння залежалі ад галіцка-валынскага князя. Феадальная раздробленасць мела станоўчыя і адмоўныя бакі. Яна давала больш шырокія магчымасці для развіцця розных зямель. Улада мясцовага князя была больш аператыўнай. Ён быў вымушаны абапірацца на мясцовых баяр, раздаючы ім землі і прывілегіі, што, несумненна, спрыяла развіццю феадальных адносін. Але з разбурэннем цэнтралізаванай дзяржавы парушаліся сувязі між рэгіёнамі. Паміж удзельнымі князямі ўсё часцей успыхвалі ваенныя канфлікты. Вядома, што такое становішча значна аслабіла палітычную моц беларускіх княcтваў, і яны сталі ахвярай іншаземных захопнікаў. З канца ХІІ ст. нямецкія крыжакі пачалі планамерны захоп Прыбалтыйскіх зямель, частка якіх знаходзілася ў залежнасці ад Полацкага княcтва. На рацэ Заходняя Дзвіна былі пабудаваны полацкія калоніі - гарады Герцыке і Кукенойс. Іх насельніцтва было змешанае, часткова славянскае, часткова балцкае. Кіравалі Герцыке і Кукенойсам князі славянскага паходжання. У выніку ўпартай барацьбы з крыжакамі жыхары Кукенойса на чале з князем Вячкам пасля 1208 г. разбурылі свой горад і пакінулі яго. Сам князь перайшоў з дружынай на бок Ноўгарада і загінуў пры абароне крэпасці Юр'еў. Пасля 1230 г. пад уладу рыжскага біскупа трапіў Герцыке. Крыжакі ўрываліся на беларускія землі, сеячы смерць і спусташэнне. У 1203 і 1206 гг. полацкі князь Уладзімір рабіў паходы на крыжакоў, але яны былі няўдалыя. У выніку Полацк быў вымушаны ў 1210 г. падпісаць першы мірны дагавор з Рыгай. Праз шэсць гадоў Уладзімір здолеў стварыць моцную кааліцыю супраць рыцараў-мечнікаў. Але падчас падрыхтоўкі да паходу князь нечакана памёр. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што ён быў атручаны крыжакамі. У 1236 г. пад Шаўлямі нямецкія крыжакі пацярпелі моцнае паражэнне ад літоўскіх плямён. У 1237 г. яны былі разбіты пад Драгічынам валынскім князем Данілам. Вялікую ролю ў спыненні нямецкага наступу адыгрвлі бітвы 1242 г. на Чудскім возеры і 1260 г. на возеры Дурба. Аднак да поўнай перамогі было яшчэ вельмі далёка. У другой палове 30-х гг. ХІІ ст. многія землі Усходняй Еўропы сталі ахвярай мангола-татарскага нашэсця. У 1238 г. мангола-татары разрабавалі і спустошылі Смаленскае княства. У 1239 г. іх атрады спустошылі значную частку паўднёва-ўсходняй Беларусі. У 1240 г. флангавыя атрады на чале з ханамі Гуюнкам і Кайданам уварваліся ў паўднёвую Беларусь, захапілі і разрабавалі Мазыр, Тураў, Пінск, Бярэсце. Аднак спроба Кайдана прасунуцца далей на поўнач скончылася яго паражэннем у бітве каля мястэчка Крутагор’е (зараз Дзяржынск). Пасля вяртання з Заходняй Еўропы ў 1242 г. правадыр мангола-татар Батухан (Батый) заснаваў у Паволжы дзяржаву Залатая Арда, якой выплачвалі даніну ўсходнія і паўднёвыя рускія землі.