Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пися.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
484.86 Кб
Скачать

28. Грамадска-паліт. Рух у Беларусі ў першай палове 19 ст.

Сведчаннем крызісу феадалізму з`яўляўся грамадска-паліт. рух. Ён развіваўся пад уплывам рэвалюцыйных падзей у Зах. Еўропе, расійскай рэвалюцыйнай думкі і польскіх нац-на-вызваленчых ідэй. Першымі праявамі грамадска-паліт. руху ў Беларусі былі таварыствы філаматаў(прыхільнікаў навукі), філарэтаў(прыхільнікаў дабрачыннасці), узнікшых у Віленскім універсітэце. Іх погляды фарміраваліся пад уплывам прафесара Віленскага універсітэта Іяхіма Лялевеля(прыхільніка адраджэння Польскай дзяржавы). Іх члены на тайных сходках абмяркоўвалі набалелыя праблемы ў польскім духу, прапагандавалі сярод нас-ва ідэі роўнасці і свабоды. Але ў 1824 г. яны былі разгромлены царызмам. Упачатку 1825 г. узнікла таварыства ваен. сяброў на чале з капітанам Ігельстрофам. 24 снежня 1825 г. праз 10 дзён пасля паўстання дзекабрыстаў сябры таварыства спрабавалі падняць мяцеж у літ. корпусе, але былі арыштаваны. Няўдачай скончылася і спроба сяброў таварыства аб`яднаных сялян у палтаўскім палку ў Бабруйску. Падавіўшы паўстанне дзекабрыстаў, рас. урад разграміў іх арганізацыі. Многія ўдзельнікі былі арыштаваны, аднак гэта не спыніла грамадска-паліт. рух у зах. губернях; іх жыхары, асабліва шляхта, прынялі ўдзел у польскім паўстанні 1830-1831 гг., якое ў жніўні 1831 г. на тэр-рыі Беларусі і Літвы было падаўлена. У другой палове 30-х гг. 19 ст. на Беларусі-Літве зноў пачалі ўтварацца тайныя суполкі. У 40-50-я гг. на Беларусі, як і ў Расіі, у асяроддзі, апазіцыйнай да ўлады, усё больш актыўную ролю пачалі адыгрываць рэвалюцыянеры-дэмакраты. Ішло фарміраванне новага пакалення рэвалюцыянераў з ліку дробных чыноўнікаў, духавенства, мяшчан, шляхты. Да іх належылі і Франц Савіч, які быў ініцыятарам стварэння ў 1836 г. на базе Віленскай Медыка-Хірургічнай акадэміі радыкальнай тайнай суполкі(дэмакратычнага таварыства). Яно працягвала традыцыі філаматаў і дзекабрыстаў. Дзейнасць тайных суполак, нацыян.-ызваленчы рух сведчылі пра крызісныя з`явы ў рас. грамадстве.

29. Культура Беларусі ў першай палове 19 ст.

Нацыянальна-культурнае развіццё Беларусі ў канцы 18-першай палове 19 ст. адбывалася ў новых абставінах, звязаных з фарміраваннем капіталістычных адносін, станаўленнем бел. нацыі і ўзмацненнем нац. свядомасці беларусаў. Спачатку на тэр-рыі Беларусі моцныя пазіцыі мела польская культура. Польская мова была мовай пераважнай часткі адукаванага нас-ва, мовай тэатра, асветы і кнігадрукавання. На карысць польскай культуры працавала шмат ураджэнцаў з Беларусі(у літ-ры – Адам Міцкевіч і У. Сыракомля(Кандратовіч), у музыцы – Міхаіл Клеафас Агінскі і Станіслаў Манюшка). На першым этапе распаўсюджванне рас. культуры праходзіла праз польскае пасрэдніцтва(пераклад рас. кніг, пастаноўка п`ес рас. аўтараў, падрыхтоўка да друку рас.-польскіх выданняў). Ажыццяўлялася стварэнне планаў

забудовы бел. гарадоў у адпаведнасці з прынцыпамі рас. горадабудаўніцтва. У 60-90-я гг. 19 ст. асноўнымі тыпамі школ у сістэме пачатковай адукацыі ў сельскай мясцовасці з`яўляліся народн. вучылішчы, царкоўна-прыходскія школы і школы-граматы, а ў гарадах – прыходскія, павятовыя і гарадскія вучылішчы. Пачатковыя школы адкрываліся пераважна за кошт нас-ва. Царкоўна-прыходскія і школы-граматы мелі абмежаваную праграму і падпарадкоўваліся сенату. Больш грунтоўныя веды давалі народн. вучылішча, якія былі падпарадкаваны Міністэрству народнай адукацы. Настаўнікаў для пачатковых шлол рыхтавалі ў настаўніцкіх семінарыях(Маладзечанская, Полацкая, Нясвіжская, Свіслацкая). Пачатковыя школы маглі ахапіць не болей 20 % ад нас-ва. У сістэме сярэдняй адукацыі на Беларусі дзейнічалі мужчынскія і жаночыя класічныя гімназіі і прагімназіі, Горы-Горыцкае земляробчае вучылішча(інстытут), полацкі кадэцкі корпус, Полацкая Іезуіцкая акадэмія(зачынена ў 1820 г.), духоўныя семінарыі. У 70-80-я гг. 19 ст. адкрываюцца рэальныя вучылішчы. У 1887 г. быў выдадзены цыркуляр “аб кухаркіных дзецях”. Удзельная вага пісьмен. людзей на Беларусі ў канцы 19 ст. складала 25, 7 %, у вёсцы - да 16 %. У 19 ст. было зроблена шмат навук. даследаванняў у кантэксце палітыкі русіфікацыі, у прыватнасці была распрацавана ідэалогія заходнерусізму, аўтарам якой стаў прафесар Піцербургскай Духоўнай акадэміі Каяловіч. Выказваўся тэзіс аб неабходнасці поўнага нацыян. і культурнага зліцця Беларусі з Расіяй. Пры вызначэнні нацыянальнасці галоўным крытэрыем лічылася веравызнанне, і па гэтай падставе беларусаў-праваслаўных далучалі да рускіх, беларусаў-католікаў – да палякаў. У 1867 г. у Вільні быў створаны паўночна-заходні раздзел рускага геаграф. таварыства, які разгарнуў дзеўнасць па этнаграф. даследаванні краю(мовы, фальклору, абрадаў, матэр. культуры). Актыўнымі супрацоўнікамі аддзела з`яўляліся Шэйн(даследаванні па гісторыі Віцебшчыны), Еўдакім Раманаў(“Белар. зборнік”, “Энцыклапедыя Беларусі”), Насовіч(“Белар. слоўнік”, выйшаў у 1870 г. і ўтрымліваў 30 тыс. слоў), браты Тышкевічы(заснавальнікі бел. археалогіі і 2-х музеяў старажытнасці ў Вільні і Лагойску), Яўхім Карскі(“Беларусы”, склаў карту рассялення беларусаў на падставе ўжывання бел. мовы), Доўназ Запольскі(даследаванні па эканамічн. гісторыі Беларусі, бел. сялянства і г.д.).