Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пися.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
484.86 Кб
Скачать

45. Усталяванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы. Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі.

Пад палітычнымі рэпрэсіямі маецца на ўвазе неабгрунтаванае прыцягненне да крымінальнай адказнасці за дзяржаўныя(так званыя контррэвалюцыйныя) злачынствы, а таксама ссылка, высылка, накіраванне на спецпасяленне, высяленне за межы Беларусі судовымі або пазасудовымі органамі па палітычных, сацыяльных, нацыянальных, рэлігійных і іншых матывах. Пачаткам паліт. рэпрэсій у Беларусі можна лічыць праследаванні розных катэгорый нас-ва падчас Грамадзянскай вайны і ў 1920-я гг. Каля вытокаў паліт. рэарэсій у савецкі час стаялі У. Ленін і Л. Троцкі, затым іх пераемнікам стаў І. Сталін. Сваю ідэялогію і дакладна распрацаваны механізм паліт. рэпрэсіі ў СССР набылі менавіта ў 1930-я гг. Ідэялагічным абгрунтаваннем з`явіўся крызіс І. Сталіна, што па меры пабудовы сацыялізму класавая барацьба будзе абвастрацца. Галоўныя мэты паліт. рэформ – аслабіць супраціўленне таталітарнаму рэжыму, які склаўся да гэтага часу, і ўмацаваць яго, выявіць і асудзіць “ворагаў народа”, якія займаюцца шкодніцтвам, што перашкаджае хуткаму і паспяховаму руху па шляху пабудовы сацыялізма. Палітычныя рэпрэсіі мелі на мэце і вырашэнне эканамічных задач, перш за ўсё забеспячэнне таннай рабочай сілай тых галін народнай гаспадаркі, дзе патрабавалася цяжкая фізічная праца. Стандартнымі былі абвінавачванні ў шкодніцтве, контррэвалюцыйнай дзейнасці, антысавецкай прапагандзе, шпіёнскай дзейнасці на карысць польскай, нямецкай і нават японскай разведак, у сувязях з ворагамі народа і інш. Пры гэтым лічылася, што адным з асноўных доказаў віны з`яўляюцца асабістыя прызнанні, таму следчыя “выбівалі” паказанні, шырока выкарыстоўваліся фізічныя і маральныя катанні, здзекі і інш. 29 ліпеня 1937 г. адбыўся ІІІ Племум ЦК КП(б)Б, рашэнні якога аб неабходнасці самай рашучай барацьбы за пабудову сацыялізму выклікалі абвальны працэс масавага псіхозу ў выкрыцці “ворагаў народа”. З сярэдзіны 1937 г. да ліпеня 1938 г. былі арыштаваны ўдзельнікі сфабрыкаванага так званага “Аб`яднання антысавецкага падполля”(ААП). “Ворагамі народа” былі выяўлены ў ЦВК і СНК БССР, ЦК КП(б)Б і ЦК ЛКСМБ, Дзяржплане, многіх наркаматах і іншых установах. Палітычныя рэпрэсіі, шматлікія кампаніі выкрыцця “ворагаў народа” акрамя фізічнага вынішчэння рэальных ці ўяўных прауіўнікаў таталітарнага рэжыму мелі не менш жудасны маральны вынік. Склалася атмасфера падазронасці, даносаў, ідэалагічнага ўціску, маральнага прымусу, самаўніжэння і хлусні на самога сябе, каб захаваць жыццё сваё і сваіх блізкіх. Новы ўздым хвалі рэпрэсій адбыўся ў 1939-1940 гг. пасля ўваходжання Зах. Беларусі ў склад БССР. Колькасць усіх ахвяр рэпрэсій дакладна невядома. Многія даследчыкі лічаць, што ў цэлым па СССР ахвярамі сталі больш за 10 млн чалавек.

46. Культурнае жыццё бсср у 1930-я гады.

Важнейшую ролю ў вырашэнні нацыянальных праблем у любой краіне адыгрывае нацыянальная сістэма адукацыі і развіццё культуры на мове карэннай нацыянальнасці з атрыманнем шырокіх магчымасцей развіцця культур усіх народаў, якія жывуць у межах адной дзяржавы. Ад гэтага ў вялікай меры залежыць стабільнасць яе паліт. і сацыяльнага развіцця. У 1926 г. у БССР аформілася таварыства “Далой непісьменнасць”, якое ўзначаліў старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў. Ужо ў 1932 г. налічвалася 10 тыс. ячэек гэтага таварыства, якія аб`ядноўвалі 156 тыс. чалавек. З 1926 па 1932 г. праз школы і пункты ліквідацыі непісменства прайшлі больш за 800 тыс. чалавек, аднак большасць з іх засталіся малапісьменнымі, бо праца па ліквідацыі непісьменнасці не была падмацавана сур`ёзнай кадравай і матэрыяльнай базай.4 жніўня 1932 г. СНК БССР прыняў пастанову “Аб ўвядзенні ўсеагульнага абавязковага навучання для малапісьменных”. Беларуская мова стала асноўнай мовай нацыян. сістэмы адукацыі. У 1932 г. з 6984 школ 6269 былі беларускія. Разам з беларускімі школамі ў 1926 г. працавалі 146 школ на мове ідыш, 118 – на польскай і 118 – на рускай. З другой паловы 1932 г. у БССР пачала вырашацца задача поўнага ажыццяўлення ўсеагульнага абавязковага навучання за курс няпоўнай сярэдняй сямігадовай школы, у якой заканчвалася агульная падрыхтоўка вучняў, а таксама задача развіцця сістэмы сярэдняй(дзесяцігадовай) школы, якая рыхтавала кадры для паступлення ў ВНУ. У выніку радыкальных змен, якія адбыліся ў галіне адукацыі ў БССР, каля 85 % нас-ва ад 9 да 49 гадоў стала пісьменнымі. Разам з развіццём сістэмы адукацыі развівалася і бел. навука. Побач з навукоўцамі, запрошанымі з Масквы, Ленінграда і іншых навуковых цэнтраў, пачалі працаваць і бел. даследчыкі. Інбелкульт працягваў паспяховую працу па ўдасканаленню бел. мовы. Асноўная ўвага ў 1930-я гг. была сканцэнтравана на даследаванні прыродных рэсурсаў Беларусі, вырашэнні праблем прыкладнога характару ў галіне прамысловасці, сельскай і лясной гаспадаркі, водных рэсурсаў, меліярацыі і інш. Рэпрэсіі 1930-х гг. нанеслі значны ўдар па бел. навуцы. Ад рэпрэсій пацярпелі 26 акадэмікаў і 6 членаў-карэспандэнтаў БАН(Беларускай акадэміі навук). Навука БССР, як і ў цэлым СССР, апынулася за “жалезнай заслонай” таталітарнага рэжыму, і ўсё больш аддалялася ад еўрапейскіх і сусветных навуковых дасягненняў. У гэты час таксама шырока развіваецца бел. літ-ра, музычнае, тэатральнае мастацтва, а таксама кінематаграфія(сярод яе здабыткаў варта назваць фільмы У. Корш-Сабліна “Першы ўзвод”(1933) пра пераход салдат царскай арміі на бок рэвалюцыі, “Залатыя агні”(1935 г.), прысвечаны рабочаму класу і будаўніцтву сацыялізму. Да ліку лепшых можна аднесці і фільмы І. Бахара і Л. Малчанава “Палескія рабінзоны”(1935) і “Канцэрт Бетховена”(1937 г.) і многія іншыя).