Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пися.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
484.86 Кб
Скачать

7. Хрысціянска-варварскія каралеўствы ў Заходняй Еўропе. Утварэнне Кіеўскай русі.

Падзенне Заходне-Рымскай імперыі(476 г.) азнаменавала заканчэнне антычнай рабаўладальніцкай цыв-цыі і пераход да новай сярэднявечнай феадальнай цывілізацыі. Само паняцце сярэднія вякі было ўведзена італьянскімі гуманістамі ў 15-16 ст. Дзеля вывучэння пер-яда, які аддзяляў эпоху Адралжэння ад эпохі Антычнасці, ідэалы якой імкнуліся адрадзіць. Сярэднявечча валодае шэрагам асаблівых прыкмет. Гэтае грам-ва пераважна аграрнае. Яго асновай з`яўляецца гаспадарка непасрэднага вытворца селяніна ва ўмовах прыватнай уласнасці феадалана галоўны сродак вытворчасці таго часу – зямлю. Для гэтага грам-ва характэрна сістэма каштоўнасцяў, заснаваных на рэлігійна-царкоўным вучэнні, выхаванні людзей у духу “выратавання душы” і дасягнення “царства Божага”. Да 10 ст. склалася стр-ра феад. гр-ва, якое падзялялася на 4 саслоўі: 1. духавенства(белае і чорнае); 2. феадалы; 3. сяляне; 4. гараджане. Сярэднявечнае гр-ва было прасягнута іерархіей. Сярэднявечча сфарміравала новы лад жыцця – гарадскі. Унутры гарадскіх сцен дзейнічалі своеасаблівыя законы, аформленыя ў выглядзе прывілеяў(магдэбургскае права). Такім чынам для сярэднявечнага гр-ва хар-на імкненне да ўнутр. адзінства і знешняга адасаблення, замкнёнасць саслоўяў і сац. груп. На абложках Зах. Рымскай імперыі ўтварылася новыя дзяржавы, такія як Бургунская, Вестгоцкая, Остгоцкая, Франкская і інш. Адбылося зараджэнне і фарміраванне сучасных народаў: французаў, італьянцаў, немцаў, англічан, італьянцаў, іспанцаў, балгар і інш. У канцы 5 ст. у Галіі(суч. Францыя) герм. племя франкаў ўтварыла дзяржаву на чале з Хлодвігам. Найбольшай магутнасці яна дасягнула ў пер-яд праўлення Карла Вялікага, які ў 800-ым годзе прыняў тытул імператара. У Іспаніі аселі германскія плямёны вестготаў. У пачатку 8 ст. іх каралеўства было захоплена арабамі. У 732 г. У бітве пры Пуацье арабы пацярпелі паражэнне ад франкаў і іх прасоўванне было спынена. У Брытанію ў 5 ст. перасяліліся англы і саксы, якія ў 829 г. аб`ядналіся ў адзіную дзяржаву. У 8-10 ст. вікінгі з`яўляліся пасраяннай палітычнай сілай. У 10 ст. імперыя Карла Вялікага распадаецца і на яе ўсх. часткі(сучасная Германія) утварылася свяшчэнная Рымская імперыя. Утварэнне першых княстваў на Беларусі ішло адначасова з фарміраваннем старажытна-рускай дзяржавы ўсходніх славян са сталіцай ў Кіеве. Кіеўская Русь утварылася ў другой палове 9 ст. і праіснавала як адносна-адзінае ўтварэнне да сярэдзіны 12 ст. Яна занімала тэр-рыю ад прычарнаморскіх стэпаў на поўдні да Паўн. Дзвіны на поўначы і ад Волгаокскага міжрэчча на ўсходзе. Пераход да вытворчай гаспадаркі, будаўніцтва гарадоў, развіццё рамёстваў і гандлю, а таксама неабходнасць аб`яднання дзеля абароны ад набегаў качэёнікаў стварылі ўмовы для паліт. аб`яднання ўсходніх славян. Ужо ў пачатку 9 ст. некаторыя плямёны мелі свае дзярдж. утварэнні з гарадамі-цэнтрамі. У палян – Кіеў, у ільменскіх славян – Ноўгарад, у крывічоў – Полацк. У сярэдзіне 9 ст. ва Усх. Еўропе з`яўляюцца варагі ці нарманы, што перакладаецца як паўн. людзі. Калі на захадзе асн. мэтай нарманскіх набегаў была здабыча срэбра і золата, то на ўсходзе прычыны прыходу былі наступныя: 1. Усх. Еўропа магла быць выкарыстана як плацдарм для рабаўнічых паходаў на балотныя краіны ўсходу і Візантыю; 2. Усх. Еўропа з`яўлялася крыніцай каштоўных натур. прадуктаў для гандлю з гэтымі краінамі; 3. блізкасць сацыяльнай арганізацыі скандынаўскага і славянскага грамадстваў; 4. адносна мірнае ўкараненне вікінгаў можна растлумачыць імкненнем славянскай знаці ўзбагаціцца за кошт арганізацыі сумесных ваенных паходаў. Менавіта Рурык стаў раданачальнікам княжацкай дынастыі Руракаывічаў. Пераемнік Рурыка князь Алег ў 882 г. захапіў Кіеў і аб`яднаў Наўгародскае і Кіеўскае княствы. Дзейнасць наступных кіеўскіх князёў Ігара, удавы Ігара Вольгі і іх сына Святаслава была накіравана на пашырэнне тэр-рыі і ўмацаванне Кіеўскай Русі. Найбольшага росквіту Кіеўская Русь дасягнула ў канцы 10 – перш. палове 11 ст. падчас княжання Уладзіміра Святаслававіча(980-1015 гг.) і яго сына Яраслава Мудрага(1019-1054 гг.). Аднак ужо у 11 ст. пачаліся княскія міжусобіцы, якія прывялі да распаду Кіеўскай Русі. Феад. раздробленнасць – заканамрны гіст. працэс, які абумоўлены развіццём феадалізму, ростам вытворчых сіл, эканамічным і паліт. умацаваннем асобных княстваў, якія імкнуліся стаць самастойнымі і выйсці з-пад улады Кіева. У 1097 г. адбылося урыдычнае замацаванне феад. раздробленнасці(Люблінскі з`езд). Князь быў неабходным элементам сац.- паліт. Стр-ры старажытна-рускіх гарадоў. Ён ажыццяўляў выканаўчую ўладу, вырашаў пытанне вайны і міру, займаўся знешняй палітыкай і г.д. У сваёй дзейнасці князь абапіраўся на дружыну. Служылыя людзі пры князі(баяры) займалі важныя пасада у гарадской адміністрацыі, але асноўн. органам кіравання гар. абшчынай з`яўлялася веча(нородны сход усіх вольных жыхароў горада).