Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пися.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
484.86 Кб
Скачать

24. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у 17-18 ст.

Еўропа ў канцы 17-пачатку 18 ст. у параўнанні з папярэднім часам уяўляла сабой яшчэ больш складанае геапалітычнае ўтварэнне. Пакуль яшчэ захоўвалі бачнасць магутнасці такія кантынентальныя дзяржавы, як Іспанія, Францыя і Рэч Паспалітая. Яны кантралявалі велізарныя тэр-рыі, мелі вялікія арміі, мільёны падданых, але ў гаспадарчым плане заставаліся даволі адсталымі феадальнымі краінамі з дамінаваннем сельскагаспадарчага сектара. Найбольш значны ўплыў на далейшую еўрапейскую гісторыю мела вайна за так званую “іспанскую спадчыну”(1701-1714), калі рэальным стала аб`яднанне Францыі і Іспаніі ў адзіную дзяржаву. Паралельна з барацьбой за “іспанскую спадчыну” вялася і “Паўночная вайна”(1700-1721), прычына якой хавалася ў наспелай патрэбе перадзелу сфер уплыву ў рэгіёне Балтыйскага мора. Дамінаванне тут Швецыі, якая кантралявала большую частку Скандынавіі, Прыбалтыкі і Паўночнай Германіі, выклікала незадаволенасць іншых дзяржаў, што прывяло да ўтварэння ў 1699 г. антышведскага Паўночнага саюэа(Данія, Саксонія, Рэч Паспалітая, Расія, Прусія). Адметнасцю гэтай вайны былі вельмі вялікія тэр-рыі, на якіх вяліся баявыя дзеянні(ад Стакгольма і Пецярбурга да Лейцыга і Палтавы). Яе вынікам стала не толькі паражэнне Швецыі і заняпад шэрагу праціўнікаў, знясіленых у час вайны(Данія, Саксонія, Рэч Паспалітая), але і значнае ўзмацненне пазіцый Прусіі і Расіі. Наступныя ж дзесяцігоддзі ў еўрапейскай гісторыі азнаменаваліся стварэннем шэрагу блокаў і саюзаў, якія хутка змянялі адзін аднаго, а таксама адносна невялікімі рэлігіянальнымі канфліктамі, што па сутнасці толькі рыхтавалі глебу для новай вайны. У яе пачатку былі зацікаўлены практычна ўсе краіны свету. Аднак вынік сямігадовай вайны за перадзел сфер уплыву паміж Аўстрыяй, Францыяй, Іспаніяй, Расіяй, Швецыяй, з аднаго боку, і Прусіяй, Англіяй, Партугаліяй і шэрагам герм. дзяржаў – з другога боку, у першую чаргу задаволіў толькі Брытанскую імперыю – у ходзе яе была захоплена іспанская фларыда, а таксама французскія калоніі ў Канадзе і Індыі. Што ж датычыцца Расіі, то яе далейшае ўзмацненне стрымлівалася праз пастаянную пагрозу з боку Асманскай імперыі і Швецыі, якія з гэтай нагоды атрымлівалі фінансавую дапамогу ад Англіі.

25. Культура бел. Зямель у 17-18 ст. Распаўсюджванне ідэй Асветніцтва.

Што ж датычыцца духоўнага развіцця Беларусі ў дадзены час, то тут у першую чаргу неабходна адзначыць трывалыя кантакты мясцовага грамадства з культурным і навуковым асяроддзем тагачаснай Зах. Еўропы. Па-ранейшаму ў Рэч Паспалітую рэгулярна запрашаліся вядомыя еўрапейскія архітэктары, мастакі і скульптары. Шырока ўжывалася ў 18т ст. практыка найму магнатамі ў якасці хатніх выкладчакаў выпускнікоў вядучых універсітэтаў Германіі, Англіі і Італіі. Вельмі частымі былі ў адзначаны пер-яд і замежныя вандраванні айчыннай знаці, у час якіх маладое пакаленне наведвала разнастайныя еўрап. навучальныя установы, а больш сталыя прадстаўнікі магнацкіх і шляхецкіх родаў папаўнялі свае прыватныя калекцыі мастацтва. Акрамя таго, далучэнне да еўрап. культуры ў Беларусі праявілася таксама ў выпісванні папулярных замежных літаратурных выданняў, газет і часопісаў. Аднак падобныя ўчынкі ў большасці выпадкаў мелі даволі паказны хар-р, а сапраўднае грамадскае жыццё Рэчы Паспалітай было вельмі кансерватыўным і любыя праявы “вольнадумства” рашуча выкараняліся пры актыўным удзеле езуітаў. Так, філосаф-атэіст з Брэстчыны К. Лышчынскі быў у 1689 г. па рашэнню суда спалены ў Варшаве за напісання трактата “Аб неіснаванні Бога”. Літаратар і перакладчык з-пад Мінска І. Капіевіч быў абвінавачаны ў здрадзе каралю і эмігрыраваў у Зах. Еўропу. Сябра Г. Лейбніца, ён у 1698-1706 гг. ва уласных друкарнях у Амстэрдаме і Капенгагіне выдаў больш за 20 кніг па гісторыі, арыфметыцы, граматыцы, марской справе і інш. Таксама ў Нідэрланды быў вымушаны пераехаць з Беларусі К. Семяновіч, які атрымаў сусветную вядомасць дзякуючы сваім вынаходніцтвам у галіне артылерыі і ракетабудаўніцтва.