Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пися.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
484.86 Кб
Скачать

22. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай у 17 ст.

Пасля падпісання акта Люблінскай уніі знешняя палітыка Рэчы Паспалітай прыкметна актывізавалася. Абраны каралём Стэфан Баторый(1576-1586) змог сабраць 40-тысячнае войска і змяніў ход ваенных дзеянняў у Лівонскай вайне. У 1579 г. быў вызвалены Полацк і іншыя населеныя пункты Беларусі, якія раней былі заняты войскамі Івана Грознага. Тэатр ваенных дзеянняў быў перанесены на землі Маскоўскай дзяржавы. У 1582 г. была падпісана Ям-Запольскае пагадненне тэрмінам на 10 гадоў, у адпаведнасці з якім ВКЛ вярталіся ўсе землі, страчаныя падчас вайны. Да Рэчы Паспалітай адыходзіла таксама большая частка Лівоніі. Тым не менш Стэфан Баторый вёў падрыхтоўку да новай вайны з Масквой. Аднак рэалізацыі такіх планаў перашкодзіла яго смерць. На польскі прастол быў абраны шведскі прынц Жыгімонт Ваза(1587-1632), які выбраў новую тактыку ўплыву на Маскоўскую дзяржаву. У гэты час у Расіі пачынаецца смутны час, які быў выкліканы рэзкім абвастрэннем сацыяльных супярэчнвсцей і пагаршэннем эканамічнага становішча ў выніку войнаў і апрычыны. Становішча ўскладнілася дынастычным крызісам, які быў звязаны са смерцю апошняга прадстаўніка Рурыкавічаў Фёдара Іаанавіча(1584-1598) і ўступленнем на трон Барыса Гадунова(1598-1605). Жыгімонт Ваза імкнуўся падтрымаць сваіх стаўленнікаў на рускі прастол, якія выдавалі сябе за Дзмітрыя(?) – забітага сына Івана IV. Ілжэдзмітрыю І пры падтрымцы польскай, літоўскай, беларускай і ўкраінскай шляхты ўдалося заняць Маскву. Ён быў прызнаны маскоўскім баярствам, вянчаўся на царства 21 ліпеня 1605 г., аднак у выніку народнага паўстання быў забіты. Яго паслядоўнік – Ілжэдзмітрый ІІ не змог увайсці ў расійскую сталіцу. План Жыгімонта Вазы меў характар прыватнай ініцыятывы і не атрымаў шырокай падтрымкі шляхты. Пасля таго як ён фактычна праваліўся, пачалася прамая інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву(1609-1618 гг.). Рускае войска пацярпела паражэнне і рускім царом быў прызнаны сын Жыгімонта Уладзіслаў. Аднак уваход у Маскву войска Рэчы Паспалітай выклікаў шырокае незадавальненне расійскага грамадства. У 1611 г. было арганізавана першае народнае апалчэнне на чале з П. Ляпуновым, а ў 1612 г. – другое пад кіраўніцтвам К. Мініна і Дз. Пажарскага. Пасля працяглай асады Масквы войска Рэчы Паспалітай пакінула горад. Новыя спробы Уладзіслава заняць расійскую сталіцу скончыліся безвынікова. У 1634 г. быў заключаны Палянаўскі мір, які азначаў канчатковую адмову Уладзіслава ад тытула маскоўскага цара.

23. Беларусь у гады Паўночнай вайны. Палітычны крызіс і падзелы Рэчы Паспалітай.

Пасля смерці Яна ІІІ Сабескага на трон Рэчы Паспалітай быў абраны ў 1697 г. саксонскі курфюрст Аўгуст ІІ з дынастыі Ветынаў. Галоўнай мэтай гэтага дынастычнага саюзу было жаданне магнатаў і шляжты вярнуць сваёй краіне ранейшы аўтарытэт і значнасць у Еўропе. Разам з тым унія з Саксоніяй прымусіла Рэч Паспалітую ўвязацца ў Паўночную вайну, да якой яна не была як след падрыхтавана. Разумеў гэта і шведскі кароль Карл XІІ – у 1702 г. менавіта сюды ён перанёс асноўныя баявыя дзеянні, спадзеючыся бліскучай перамогай хутка скончыць вайну. Удала выкарыстаўшы сепаратысцкія настроі часткі шляхты на чале з вялікім гетманам літоўскім К. Я. Сапегам, усяго за некалькі месяцаў Карл XІІ здолеў захапіць Вільню, Гродна і Варшаву. Для ўзмацнення ж свайго ўплыву ў напаўзаваяванай краіне шведы ў 1704 г. дамагліся ад Варшаўскай канфедэрацыі абрання новага караля, якім стаў пазней ваявода С. Ляшчынскі. У сваю чаргу Аўгуст ІІ звярнуўся за дапамогай да Расіі і восенню 1704 г. у ВКЛ увайшла буйная армія Пятра І, да якой далучыліся атрады Радзівілаў, Агінскіх і Вішнявецкіх, што надало баявым дзеянням хар-р грамадзянскай вайны. На працягу 1705-1706 гг. шведская армія здолела захапіць большую частку Заходняй і Цэнтральнай Беларусі. Былі спустошаны Навагрудак, Слонім. Кобрын, Нясвіж, Пінск і Слуцк. У далейшым у час ваеннай кампаніі 1707-1708 гг. баявыя дзеянні перанесліся на ўсходнебеларускія землі. Расійскія войскі былі вымушаны паступова адыходзіць на поўдзень. Пры гэтым па асабістаму загаду Пятра І былі разрабаваны і спалены такія гарады, як Віцебск, Магілёў, Мсціслаў і Быхаў. Менавіта на ўсходзе Беларусі адбылося і першае значнае паражэнне шведскай арміі – 9 кастрычніка 1708 г. пад в. Лясная(Слаўгарадскі раён) быў разбіты 16-тысячны корпус генерала А. Левенгаўпа і захоплены вялікі абоз. Гэта перамога, дарэчы, шмат у чым паспрыяла разгрому войска Карла XІІ 8 ліпеня 1709 г. у час славутай Палтаўскай бітвы. У далейшым Рэч Паспалітая практычна не прымала ўдзелу ў ходзе Паўночнай бітвы, якая і так значна паглыбіла яе занапад. Фактычная адсутнасць цэнтралізаванага кіравання краінай не дазволіла ажыццявіць і шырокамаштабную праграму вываду Рэчы Паспалітай з пасляваеннага крызісу. З сярэдзіны 18 ст. у Рэчы Паспалітай ўсё большы ўплыў стала атрымліваць так званая “Фамілія” – група прыхільнікаў паліт. і эканамічных рэформаў на чале з магнатамі князямі Чартарыйскімі. У часы праўлення Аўгуста ІІІ іх праекты не мелі ніякага шансу на рэалізацыю, бо фактычна ўлада ў Рэчы Паспалітай была сканцэнтравана ў невялікай суполцы кансерватыўна настроеных магнатаў. Аднак у 1764 г., дзякуючы падтрымцы Кацыры ІІ прыхільнікі Чартарыйскіх здолелі ўзвесці на трон Рэчы Паспалітай свайго стаўленіка – Станіслава Аўгуста з шляхецкага роду Панятоўскіх з Брэстчыны. Першы этап грамадска-паліт. рэформ у Рэчы Паспалітай скончыўся правалам. Нягледзячы на гэта была зроблена новая спроба ўдасканалення паліт. і эканам. становішча дзяржавы. Па рашэнню сейма пры каралю быў створаны орган выканаўчай улады – Пастаянная Рада, якая мела 5 дэпартаментаў(замежных спраў, паліцыі, абароны, юстыцыі, і фінансаў), што знаходзіліся пад кантролем 36 прадстаўнікоў сената і сейма. Такім чынам, у другой палове 18 ст. Рэч Паспалітая здолела ў рэшце рэшт акрыяць ад вынікаў разбуральных войнаў. Колькасць нас-ва ВКл за гэта стагоддзе ўзрасла 1,8 млн да 4,8 млн чал. Разам з тым далейшае эканамічнае развіццё ўсё ж не было магчымым без рэфармавання дзярж. ладу. Чарговая спроба карэнных пераўтварэнняў адбылася на Вялікім альбо Чатырохгадовым сейме(1788-1792 гг.), згодна з яго рашэннямі армія была павялічана да 100 тыс. чал., было прынята рашэнне аб стварэнні незалежнай ад Масквы аўтакефальнай праваслаўнай царквы, была прынята 3 мая 1791 г. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай і зроблена многа іншага.

Але Расія і Прусія былі незадаволены гэтымі падзеямі. Менавіта з гэтай прычыны Пецярбург і Берлін паспяшылі аказаць ваен. “дапамогу” нешматлікім праціўнікам рэформаў з ліку кансерватыўнай шляхты. 14 мая 1792 г. у м. Таргавіцы наУкраіне быў агучаны акт аб утварэнні канфедэрацыі. Яе стварэнне дало падставу Расіі ўвесці свае войска ў Беларусь. У чэрвені гэтага ж года пад Мірам і Брэстам яны разбілі войска ВКЛ. Адначасова з гэтым армія Прусіі заняла частку тэр-рыі Польшчы. У выніку кароль і магнаты былі вымушаны далучыцца да канфедэратаў і адмовіцца ад рашэнняў, прынятых Чатырохгадовым сеймам. Да таго ж пад прымусам Пецярбурга спецыяльна сабраны сейм у Гродне ў 1793 г. афіцыйна зацвердзіў умовы другога падзелу Рэчы Паспалітай. Да Рас. імперыі паводле яго адышла Цэнтральная Беларусь і большая частка Украіны, а Прусія ў сваю чаргу захапіла заходнія ваяводствы Польшчы. Пасля падаўлення паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі, якое адбылося 24 сакавіка 1794 г., у жніўні 1795 г. была заключана дамова паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй аб канчатковым(3-ім) падзеле Рэчы Паспалітай. 25 лістапада 1795 г. у Гродне кароль Станіслаў Аўгуст адрокся ад трона.