Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Новая папка / bel_yaz_otvety_na_voprosy.docx
Скачиваний:
313
Добавлен:
07.03.2016
Размер:
182.53 Кб
Скачать

49. Пабочныя словы, словазлучэнні і сказы і знакі прыпынку пры іх.

Пабочнымі наз. словы, словазлучэнні і сказы, пры дапамозе якіх моўца выражае свае адносіны да таго, пра што ён паведамляе: Сення, мабыць, вельмі холадна на дварэ. Пабочныя сказы не з’яўляюцца членамі сказа, не выражаюць граматычнай сувязі са словамі ў сказе і маюць розныя значэнні. Адносіны да выказвання можна выразіць таксама пры дапамозе пабочных сказаў. Значэнне пабочных сказаў адпавядае значэнню пабочных слоў. Рэчка, як нам здавалася, пачынала мялець. Пабочныя словы, словазлучэнні, сказы, як правіла, выдзяляюцца невялікімі інтанацыйнымі паўзамі, паніжаным тонам і больш хуткім тэмпам маўлення, а на пісьме—коскамі. Пабочныя катэгорыі самастойна ў мове не ўжываюцца.Пабочныя словы могуць выражаць розныя значэнні: розная ступень ўпэўненасць(безумоўна, канешне, мабыць, здаецца), розныя пачуцці (калі ласка, на радасць, на жаль, на дзіва). Злучнікі а, і не аддзяляюцца коскай ад наступнага пабочнага слова (словазлучэння), калі яны ўтвараюць з ім адно сэнсавае цэлае. У такім выпадку пабочнае слова апусціць ці пераставіць на іншае месца ў сказе немагчыма. Калі пабочнае слова, пры якім стаяць злучнікі можна апусціць ці пераставіць у іншае месца ў сказе, то коска паміж злучнікам і пабочным словам ставіцца абавязкова. Некаторыя словы могуць выступаць як у ролі члена сказа ці сродка сувязі ў сказе, так і ў ролі пабочнага слова: Чаму ж,аднак, Алесю сёння не спіцца? (пабочнае слова); Восеньскае сонца свяціла ярка, аднак ужо так не грэла, як улетку. (сродак сувязі). Узмацняльная часціца нават у ролі пабочнага слова не выступае і коскамі не выдзяляецца.

50. Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы і знакі прыпынку пры іх. Да пабочных адзінак прымыкаюць устаўныя канструкцыі. Яны ўтрымліваюць дадатковыя заўвагі, удакладненні і тлумачэнні, на пісьме выдзяляюцца працяжнікамі або бяруцца ў дужкі: У летні поўдзень—была спёка—выходзіць рой, снуе высока. Партызанскі лагер! Дзеці былі ў захапленні ад такога адкрыцця (ім здавалася, што натрапілі яны на лагер выпадкова).

51. Звароткі і знакі прыпынку пры іх. Зваротак—гэта слова ці спалучэнні слоў, якія абазначаюць таго, да каго звяртаюцца з мовай: Таварыш камандзір, Карнілаў цяжка паранены. Звароткі часцей за ўсё выражаюцца назоўнікамі ў форме Н.скл., а таксама прыметнікамі ці дзеепрыметнікамі ў тым жа склоне, калі яны ўжываюцца ў ролі назоўнікаў: Дняпро і Сож, Дзвіна і Прыпяць, нясіце радасць нашу ўдаль. Сустракаюцца выпадкі, калі зваротак выражаецца клічнай формай назоўніка: І будзе, дружа, у доме шчасце, пакуль ёсць добры свет сяброў! Зваротак можа быць неразвіты (не мае пры саба залежныя словы) і развіты (мае пры сабе залежныя словы). Звароткі могуць знаходзіцца ў пачатку, у сярэдзіне або на канцы слова. Калі зваротак стаіць у пачатку сказа, то пры звычайнай інтанацыі на пісьме аддзяляецца коскай: Радзіма, голас твой мяне спяваць вучыў, і ты мне аддала ад родных слоў ключы. Клічнік ставіцца тады, калі зваротак вымаўляецца павышаным тонам з працяглай паўзай. Зваротак, які знаходзіцца ў сярэдзіне сказа, вымаўляецца больш хутка і паніжаным тонам, выдзяляецца невялікімі паўзамі, а на пісьме—коскамі. Калі зваротак стаіць у канцы сказа і выдзяляецца павышанай інтанацыяй або калі ўвесь сказ клічны, то ў канцы яго ставіцца клічнік, а перад звароткам—коска. Пасля зваротка ў канцы апавяд. сказа ставіцца кропка, а ў пытальным сказе—пытальнік. Калі аднародныя або развітыя звароткі разрываюцца на часткі членімі сказа, то кожная з частак выдзяляецца коскамі: Ты красуй, наш сад, красуй і шумі, зялёны! Заўвагі. 1) Выклічнікі, што стаяць пры зваротках, аддзяляюцца коскамі: Эх, луг шырокі! 2) Калі перад звароткам стаіць выклічнік і займеннік ты або вы, які з’яўляецца дзейнікам, то выдзяляецца коскамі толькі зваротак: Ой ты, маё сонца, як жа свеціш ясна! Гэтыя займеннікі ў гутарковым стылі могуць выступаць і ў ролі звароткаў. У такіх выпадках яны выдзяляюцца коскамі. 3) Часціца о ад зваротка коскай не аддзяляецца: О Нёман, о бацька мой Нёман, як сонца, як дзень дарагі!

52. Складаназлучаныя сказы і знакі прыпынку ў іх. У складаназлучаным сказе прэдыкатыўныя часткі звязваюцца пры дапамозе злучальных злучнікаў; у адных сказах прэдыкатыўныя часткі самастойныя, незалежныя адна ад адной: іх можна перастаўляць месцамі, і сэнс усяго сказа не зменіцца. Птушкі змоўклі, і перасталі трашчаць у траве конікі . І перасталі трашчаць у траве конікі, і птушкі змоўклі. У іншых сказах прэдыкатыўныя часткі адносна самастойныя. Маці села ў сёмым радзе, а я з дзядзькам Максімам – у васемнаццатым.

Паміж прэдыкатыўнымі часткамі ў складаназлучаным сказе звычайна ставіцца коска: Ад птушыных песень лясы загудзелі, і лісце і травы ад росаў зардзелі. Калі часткі складаназлучанага сказа даволі развітыя і ўнутры іх ёсць шмат сваіх знакаў прыпынку, паміж імі ставіцца кропка з коскай: Перад сябрамі то распасціралася шырокае поле з парыжэлым іржэўнікам, то раптам зелянеў луг, і маленькая рэчка пятляла на ім, як быццам выбіраючы лепшае месца; а мясцінамі, як пад вялізны бухматы шацёр, поезд улятаў у лес. Працяжнік у складаназлучаным сказе ставіцца, калі другая частка паказвае нечаканы вынік, рэзкае супрацьпастаўленне ў адносінах да першай або паміж часткамі выражаецца хуткая змена падзей: Узмах – і плёснулася недзе на сярэдзіне [ракі] блясна. Коска не ставіцца: 1) калі спалучальныя часткі маюць форму намінатыўных, безасабовых, няпэўна-асабовых сказаў: Першыя гадзіны вялікай дарогі і першыя знаёмствы. 2) калі спалучальныя часткі маюць аднатыпную будову, пытальную або клічную інтанацыю: Куды ж ісці і што рабіць? 3) калі выказнік або яго звязка апушчаны ў другой частцы (бо яны ёсць у першай частцы): Сонца будзе свяціць і трава зеляніцца. 4) калі ў першай частцы ёсць агульны для абедзвюх частак даданы член сказа, злучнік або часціца: Хутка ўжо запяюць раўчукі і жаўранкі ў небе зазвоняць.

53. Паняцце пра складаназалежны сказ. Віды даданых частак і сродкі сувязі паміж імі. Складаназалежнымі наз. сказы, у якіх адна прэдыкатыўная частка (даданая) сінтаксічна падпарадкавана другой (галоўнай). Выразным паказчыкам гэтай залежнасці выступаюць падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы, якія знаходзяцца ў даданай частцы. Словы хто, які, чый, каторы, дзе, куды, адкуль, чаму, чаго, колькі, наколькі – функцыянуюць у сказах толькі як злучальныя словы.

Словы чым – тым, няхай (хай), раз, бо, таму што, каб, як быццам, хоць і інш. выступаюць у сказе толькі як злучнікі. Словы што, як, калі, чым, пакуль могуць быць і злучнікамі, і злучальнымі словамі. Віды даданых частак:

Па сінтаксічнай ролі ўказальнага слова: дзейнікавыя, выказнікавыя, азначальныя, дапаўняльныя, акалічнасныя месца, спосабу дзеяння, меры і ступені, часу. Тое, што хвалявала вялікага, хвалюе і цябе (даданая дзейнікавая) .

Па пытанні, якое ставіцца ад галоўнай часткі да залежнай: параўнальныя, супастаўляльныя, акалічнасныя мэты, прычыны, умовы, уступкі і інш: Колькі б мы ні шукалі сяброў у жыцці – нельга лепшага друга за песню знайсці (даданая акалічнасная ўступкі) . Часткі ў складаназалежным сказе звычайна аддзяляюцца коскамі. Калі даданая частка (або некалькі) стаіць перад галоўнай і нясе асноўную сэнсавую нагрузку, пасля яе ставіцца працяжнік: Хто ў грыбы хадзіў – ведае іх смак.

54.Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі і знакі прыпынку ў іх. Падзяляюцца на дзве разнавіднасці: 1) з сузалежным падпарадкаваннем даданых частак; 2) з паслядоўным падпарадкаваннем даданых частак. Пры сузалежным падпарадкаванні ўсе даданыя часткі непасрэдна залежаць ад агульнай для іх галоўнай часткі. Адрозніваюць:сузалежнае аднароднае (даданыя часткі паясняюць у галоўнай частцы адзін член сказа (або аднародныя члены сказа) у аднолькавых адносінах або адказваюць на адно і тое ж пытанне, якое ставіцца ад усёй галоўнай часткі: Двое рабочых, што неслі інструменты каморніка, і ляснік, які ішоў на крок ззаду ад яго, схаваліся ў другой вуліцы) і неаднароднае ( Калі даданыя часткі паясняюць адзін член сказа ў галоўнай частцы, але ў розных адносінах, або розныя члены сказа ці адказваюць на розныя пытанні: Стары лес, што стаяў за рэчкаю, пазіраў важна і лагодна, бы гаспадар на багацце сваіх ніў.) Пры паслядоўным падпарадкаванні кожная наступная даданая частка залежыць ад папярэдняй і паясняе яе. Адрозніваюць паслядоўнае аднатыпнае падпарадкаванне даданых частак (калі тып усіх даданых частак той самы): Я слухала яго ўспаміны і думала, што нельга перашкаджаць чалавеку любіць тое, да чаго імкнецца яго душа. У сказе дзве даданыя дапаўняльныя часткі; і неаднатыпнае (разнатыпнае) падпарадкаванне даданых частак (калі тып даданых частак розны): Настаўнікі, якія насцярожана і зацікаўлена пазіралі за імі і не ведалі, як сябе паводзіць у гэтай няёмкай сітуацыі, пасля яе слоў таксама пачалі шчыра ўсміхацца і самі кінуліся віншаваць Уладзіміра Піліпавіча. У мове часта сустракаюцца складаназалежныя сказы, даданыя часткі якіх адначасова звязаны з галоўнай часткай і сузалежнай, і паслядоўнай сувяззю. Такое падпарадкаванне даданых частак называецца змешаным: Пад вечар, як сонейка схілілася блізка да захаду, Хмарка зайшла ў такі край, які непадобен быў да тых краёў, адкуль яна выбралася ў дарогу. У складаназалежным сказе з некалькімі даданымі коска ставіцца паміж двума падпарадкавальнымі злучнікамі (або злучнікам і злучальным словам), калі пропуск даданай часткі (з другім злучнікам) не парушае агульнага сэнсу складаназалежнага сказа: Потым, як толькі самалёт прызямліўся, Алелька вываліўся з кабіны, падхапіўся і так ірвануў некуды ў кусты, што, як яго ні клікалі, як ні свісталі, не спыніўся . Калі пропуск даданай часткі парушае агульны сэнс складаназалежнага сказа, коска не ставіцца: Старшыня спадзяваўся, што калі не будзе дажджу, то калгас своечасова закончыць уборку збожжа . Калі ў складаназалежным сказе даданыя часткі звязваюцца паміж сабой пры дапамозе адзіночных злучнікаў і, ці, або, коска перад імі не ставіцца, калі пры дапамозе супастаўляльнага злучніка акоска ставіцца: Калі бачыш на водмелі напаўзанесенае пяском мокрае бервяно – адразу становіцца зразумела, адкуль узяў народ паданне аб волатах, што спяць, засыпаныя жвірам і заплеценыя травой, спяць, пакуль не прыйдзе час вялікай бяды і пакуль іх не пакліча народ.

55. Бяззлучнікавыя складаныя сказы і знакі прыпынку ў іх. Наз. сказы, прэдыкатыўныя часткі ў якіх звязваюцца паміж сабой бяззлучнікавай сувяззю пры дапамозе інтанацыі. Калі ў бяззлучнікавым сказе паміж прэдыкатыўнымі часткамі выражаюцца адносіны адначасовасці або паслядоўнасці дзеяння, звычайна ставіцца коска: Яшчэ горача свяціла сонца, зусім па-летняму дрыжала сіняватая смуга над пыльнай дарогай, у кустах крушыны свісталі вясёлыя дразды.

Кропка з коскай ставіцца, калі прэдыкатыўныя часткі развітыя, маюць свае знакі прыпынку або не маюць цеснай сэнсавай сувязі: Адшумела лета каласамі, у паплавах зялёных адцвіло; журавы на поўдзень пад крыламі паняслі ліпнёвае цяпло.

Двукроп’е ставіцца: 1) калі другая частка паясняе, тлумачыць сэнс першай (можна ўставіць а іменна): Дае прырода зноў урокі нам: не верце цішыні, салодкім снам, бяда і радасць ходзяць побач вечна, людзей ратуе толькі чалавечнасць. 2) калі ў другой частцы змяшчаецца прычына таго, пра што паведамляецца ў першай частцы (можна ўставіць словы бо, таму што): Дзень сягоння ў хаце шчаслівы: дарагія прыехалі госці. 3) калі паміж часткамі можна ўставіць словы і ўбачыў (бачу), што; і пачуў (чую), што; і адчуў (адчуваю), што: Аглянуўся: кусцікі згінулі ў процьме ночы. 4) калі другая частка змяшчае ў сабе прамое пытанне: Спрэчка пачалася нечакана: што смачней з усіх вядомых страў? Працяжнік ставіцца, калі: 1) паміж прэдыкатыўнымі часткамі выражаецца хуткая змена падзей (можна ўставіць злучнік і): Раптам бліснула маланка – стала відна, як удзень. 2) у другой частцы паказваецца вынік, вывад, заключэнне з таго, пра што гаворыцца ў першай частцы (можна ўставіць злучнікі так што, таму): Прыйшло лета – няма калі спаць. 3) паміж прэдыкатыўнымі часткамі выражаецца супастаўленне, якое падкрэсліваецца з асаблівай сілай (можна ўставіць злучнікі а, але): Каса не косіць – каса брые . Калі супастаўленне афармляецца суадноснымі словамі то не – гэта, то не – то і пад., то прэдыкатыўныя часткі раздзяляюцца коскай з працяжнікам: То не першая пароша запарошыла загон, – гэта поле прыхарошыў кучаравы сіні лён. 4) змест другой часткі параўноўваецца са зместам першай (можна ўставіць злучнікі як, быццам, як быццам): Камбайны ідуць – караблі плывуць; 5) у першай частцы паказваецца час ці ўмова дзеяння, якое адбываецца ці адбудзецца ў другой частцы (можна ўставіць злучнік калі – то): А пойдзе ў танец Галачка – пастой ды паглядзі.

6) у сказе выражаюцца далучальныя адносіны, другая частка пачынаецца словамі гэта, то, так, такі, вось што і інш.: Андрэй быў у добрым гуморы – гэта адразу кідалася ў вочы.

56. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі. У складаных сказах з рознымі відамі сувязі можа быць самая разнастайная камбінацыя састаўных частак: звязаныя падпарадкавальнай і злучальнай, злучальнай і бяззлучнікавай, бяззлучнікавай і падпарадкавальнай і інш. сувяззю. Схематычна гэта можна паказаць так:

¹Сонца даўно ўзышло, але ²трымаўся змрок: ³промні губляліся ў тумане.

¹Разгацістая каліна, абмыўшы свае ягады-чырвань летнімі росамі, ірдзее здалёк бурштынам, схіліўшыся пад бярозкай; ²сарокі – вестуны зімы – матляюць сваёй стракатасцю на ўраджайных ³рабінах, дзе ад ягад аж гнецца сучча.

¹Дабрыня асвятляе душу, ²дабрыня – гэта стрыжань спрадвечны, ³на якім трымаецца чалавецтва, – і 4яна з’яднае людзей, нягледзячы ні на што.

У некаторых складаных сказах з рознымі відамі сувязі можна вылучыць асноўную (вызначальную) сувязь. Яна вылучаецца на мяжы структурна-семантычных блокаў (сэнсавага і структурнага аб’яднання прэдыкатыўных частак у адзіную цэласную групу). Мэта такога групавання прэдыкатыўных частак у складаным сказе з рознымі відамі сувязі прагматычная: зрабіць больш лёгкім успрыманне зместу сказа і правільна зразумець аўтарскую задуму ў адлюстраванні той ці іншай з’явы. Напрыклад: 1Тады наогул усё гэта Забесяддзе ляжала нечапанае, 2адна пракаветная пушча ды азёры пасярод балот, 3якія непрыкметна, год за годам, зацягвалі іх купінай; 4следам наступаў лес – чэзлыя сосенкі, 5якія гнала ў адну балоніну і 6якія доўга не маглі прастаяць на багне (пад купінамі была вада), але 7паступова балота храсла, высахла, і 8на ім выраслі магутныя хвоі (Чыгр.).

У складаных сказах з рознымі відамі сувязі паміж прэдыкатыўнымі часткамі ставяцца тыя ж знакі прыпынку, што і ў іншых складаных сказах: складаназлучаных, складаназалежных, бяззлучнікавых.

57. Сказы з простай мовай і знакі прыпынку ў іх. У залежнасці ад месца слоў аўтара, якія ўводзяць простую мову, ставяцца наступныя знакі прыпынку:

1) калі простая мова запісваецца ў радок, яна заключаецца ў двукоссе: Барвіна праціснуўся праз натоўп да Андрэя і Санкоўскага і з ходу сказаў: «Пойдзем»

2) калі простая мова пачынаецца з абзаца, перад ёй ставіцца працяжнік: Васіль ужо гатоў быў зноў пакрыўдзіцца, але Ганна добра, шчыра просіць:–– Скажы што-небудзь!.. 3)калі словы аўтара стаяць перад простай мовай, то пасля іх ставіцца двукроп’е, а простая мова, якая пачынаецца не з абзаца, заключаецца ў двукоссе: У прамове на ўрачыстым сходзе Якуб Колас гаварыў: «Маё слова, хоць і вузкімі дарогамі, але даходзіла да народа»; 4)калі словы аўтара стаяць у сярэдзіне простай мовы, падзяляючы яе на дзве часткі, то перад словамі аўтара ў залежнасці ад інтанацыйнага афармлення першай часткі простай мовы ставяцца пытальнік, клічнік, шматкроп’е ці коска і ўслед за гэтымі знакамі –– працяжнік, а пасля слоў аўтара –– або кропка і працяжнік (калі першая частка простай мовы з’яўляецца закончаным сказам), або коска і працяжнік (калі першая частка простай мовы не з’яўляецца закончаным сказам) «Сцяпанка, –– сказаў чалавек, –– ідзі пасядзі ў цяньку, ты стаміўся». 5) У словах аўтара могуць ужывацца два дзеясловы са значэннем маўлення, думкі ці блізкія да іх па значэнні; пры гэтым калі другі дзеяслоў адносіцца да другой часткі простай мовы, то пасля слоў аўтара ставяцца двукроп’е і працяжнік: «Ведаеш, мама, каго я прывяла? –– весела сказала дачка і таемна прашаптала: –– Гэта той самы госць, якога мы ўсе калісьці ратавалі ад немцаў”.6) Калі ў складзе слоў аўтара, што стаяць перад простай мовай, няма дзеясловаў са значэннем маўлення, думкі ці блізкіх да іх па значэнні, то ў канцы слоў аўтара ставіцца кропка. 7) Калі словы аўтара ідуць за простай мовай, то пасля простай мовы ў адпаведнасці з інтанацыяй ставяцца пытальнік, клічнік, шматкроп’е ці коска (на месцы кропкі), а за гэтымі знакамі –– працяжнік. 8) Нявыказаная простая мова, пры якой у складзе слоў аўтара звычайна ёсць дзеяслоў думаць (падумаць) або іншыя словы, спалучэнні слоў і нават сказы са значэннем думкі, меркавання, разважання і пад., заўсёды бярэцца ў двукоссе. 9) Рэплікі дзвюх і больш асоб (у дыялогу) звычайна запісваюцца з чырвонага радка і з працяжнікам перад кожнай рэплікай.

10). Калі некалькі рэплік запісваюцца ў радок без указання, каму яны належаць, то паміж імі ставіцца працяжнік і кожная з іх бярэцца ў двукоссе. 11) Калі пасля папярэдняй рэплікі ідуць словы аўтара, то перад наступнай рэплікай працяжнік не ставіцца.12) Цытаты, як і простая мова, бяруцца ў двукоссе. Скарачэнне цытаты абазначаецца шматкроп’ем.

58. Ускосная мова. Замена простай мовы ўскоснай. Ускосная мова – гэта чужая мова, якая перададзена не ад імя асобы, якой яна належыць, а ад слоў аўтара. Параўнайце: Простая мова 1. – Скажыце, будзьце ласкавы, – зварачаўся настаўнік да некаторых сялян, – ці не ведаеце, дзе б тут знайсці каго з выганаўскіх? Ускосная мова 1. Настаўнік зварачаўся да некаторых сялян з запытаннем, ці не ведаюць яны, дзе знайсці каго з выганаўскіх.Канструкцыя з ускоснай мовай сінтаксічна ўтварае складаназалежны сказ, у якім галоўная частка – гэта словы аўтара (яны паказваюць, каму належыць выказванне), а даданая частка перадае змест чужой мовы.

Пры замене простай мовы ўскоснай трэба памятаць:

1)Асабовыя і прыналежныя займеннікі, а таксама дзеяслоўныя формы 1-й і 2-й асобы перадаюцца да асобы аўтара, г.зн. замест я, ты выкарыстоўваецца ён, а часам той; замест мой – яго і г.д: “Я – сын будаўніка, – сказаў Карага, – і бацька мой – мужык”. Карага сказаў, што ён – сын будаўніка і бацька яго мужык.

2) Калі простая мова – пытальны сказ з пытальнымі займеннікамі хто, што, які, чый, колькі, прыслоўямі калі, куды і інш., або часціцай ці, то яна замяняецца даданай дапаўняльнай часткай з выкарыстаннем гэтых займеннікаў ці прыслоўяў у ролі злучальных слоў або часціцы ці ў ролі злучніка :“Чаму ж, патачка, ты так доўга не едзеш?” - зноў і зноў думае Сцёпка. Зноў і зноў думае Сцёпка, чаму тата так доўга не едзе. 3)Калі ў простай мове ёсць выклічнікі, часціцы, то яны апускаюцца ва ўскоснай мове. “ Ну, што чуваць?” – запытаўся Васіль. Васіль запытаўся, што чуваць. 4) Звароткі пры замене ПМ ускоснай або становяцца членам галоўнай часткі складаназалежнага сказа, або апускаюцца:“Цяпер, браце, наша свята!” – сказаў бацька Міколку. Бацька сказаў Міколку, што цяпер іх свята. 5)Звычайна не замяняецца ўскоснаю ПМ, у якой перадаюцца пераважна эмоцыі: “Вось табе і маеш…” – пакрывіўся Прыстром.

Няўласна-простая мова – гэта форма передачы чужой мовы, калі аўтар падае “ўнутраную мову” персанажа, зліваючы яе са сваёй: Ён стаяў і прыслухоўваўся, ці хаця ж дома яны.Няўласна-простая мова блізкая да простай: у ёй захоўваюцца лексічная і сінтаксічныя асаблівасці чужога выказвання, яго эмацыянальнасць і выразнасць. Аднак, як відаць з прыкладаў, няўласна-простая мова ў двукоссе не бярэцца.

59. Цытаты і знакі прыпынку ў іх. Цытата – гэта даслоўная вытрымка з чыйго-небудзь выказвання, з якога-небудзь твора, якую выкарыстоўваюць з мэтай падмацаваць, даказаць уласнае меркаванне або як ілюстрацыю.1) На пісьме цытаты звычайна бяруцца ў двукоссе і афармляюцца, як сказы з нявыказанай простай мовай: “Служыць свайму народу ўсімі сіламі душы і сэрца”, – так усведамляў сваё прызначэнне Янка Купала. 2) Цытату можна ўвесці і з дапамогай пабочных слоў або складаназалежных сказаў (цытата або яе частка бярэцца ў двукоссе і пішацца з малой літары): На думку У. Гніламёдава, “паэзія – душа народа і яго гісторыя”.

3) У двукоссе бяруцца словы і выразы, якія ўжываюцца ў нязвыклым для іх значэнні, іранічна, упершыню прапануюцца аўтарам і пад.: Лодка тут не пройдзе, а пехатою таксама не прабрацца між плаўняў, бо ў іх – бяздонныя “вокны”.

4) Вершаваныя цытаты, а таксама эпіграф (кароткае выслоўе, якое раскрывае тэму і ідэю твора) у двукоссе не бяруцца.Будзь жа, век малады, Поўны светлымі днямі!Пралятайце, гады,Залатымі агнямі! —даносіцца адтуль, з пачатку XX стагоддзя, малады і задорны голас Максіма Багдановіча.5)Пропуск у цытаце якіх-небудзь слоў абазначаецца шматкроп'ем: Падкрэсліваючы ролю мовы ў выхаванні чалавека, Цётка пісала: "Роднае слова! 3 малых дзён мы чуем цябе з матчыных вуснаў. Ты нам тлумачыш усе дзівы свету ... табе выказваем мы свой дзіцячы жаль, крыўду, жаданне, радасць... "

60. Паняцце пра пунктуацыю. Класіфікацыя знакаў прыпынку ў бел мове. Пунктуацыя мае два асноўныя значэнні: 1) сукупнасць знакаў прыпынку і правілы іх выкарыстання ў пісьмовым тэксце; 2) раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца пунктуацыйная сістэма і заканамернасці яе станаўлення і функцыянавання. У пісьмовым маўленні існуе 10 знакаў прыпынку: кропка, коска, кропка з коскай, двукроп’е, працяжнік, пытальнік, клічнік, шматкроп’е, дужкі, двукоссе. Сучасная беларуская пунктуацыя заснавана на трох прынцыпахграматычным, сэнсавым і інтанацыйным. Граматычныя знакі прыпынку абумоўлены будовай сказа, яго сінтаксісам. Да граматычных знакаў прыпынку адносяцца кропка ў канцы сказа, знакі прыпынку на мяжы паміж прэдыкатыўнымі часткамі складанага сказа, дужкі для выдзялення ўстаўных канструкцый у простым сказе, знакі прыпынку пры аднародных членах сказа, знакі прыпынку, якімі адасабляюцца развітыя прыдаткі ці азначэнні і інш. Сэнсавыя знакі прыпынку ставяцца тады, калі сэнсавае чляненне маўлення падпарадкоўвае сабе структурнае. Напрыклад: Плаваць больш – ён не мог, вада ўжо не вабіла (= без працяжніка: і плаваць больш не мог па нейкай прычыне, і вада ўжо не вабіла). Інтанацыйныя знакі выражаюць інтанацыю. Да іх адносяцца клічнік і пытальнік, інтанацыйны працяжнік, шматкроп’е і інш. Напрыклад: Давядзецца горад наведаць... Купіць там што... Паглядзець. Граматычныя знакі прыпынку з’яўляюцца абавязковымі, а сэнсавыя і інтанацыйныя могуць быць факультатыўнымі, аўтарскімі.

Соседние файлы в папке Новая папка