Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Новая папка / bel_yaz_otvety_na_voprosy.docx
Скачиваний:
313
Добавлен:
07.03.2016
Размер:
182.53 Кб
Скачать

28. Характарыстыка катэгорый пераходнасці-непераходнасці, зваротнасці-незваротнасці, стану, трывання дзеясловаў.

Усе дзеясловы паводле адносін дзеяння да аб’екта падзяляюцца на пераходныя і непераходныя.

Пераходныя дзеясловы называюць дзеянне, накіраванае на аб’ект, які выражаны формай В.склону без прыназоўніка: абгарадзіць сад, піць ваду, выгадаваць дзяцей. Такія дзеясловы называюцца прама-пераходнымі, а аб’ект - прамым. Прамы аб’ект можа мець таксама форму Р.склону без прыназоўніка: не чытаў кнігі, выпіць малака, накупляць цацак. Дзеясловы, пры якіх аб’ект мае форму ўскосных склонаў з прыназоўнікамі і без прыназоўнікаў, акрамя В.склону без прыназоўніка, называюцца ўскосна-пераходнымі: гуляць у футбол, сумаваць па сыне.

Непераходныя дзеясловы называюць дзеянне, не накіраванае на аб’ект: адпачываць, плысці. Гэтыя дзеясловы абазначаюць фізічны і псіхічны стан, рух, праяўленне прыметы, занятак.

Зваротныя дзеясловы - гэта непераходныя дзеясловы, у якіх на непераходнасць паказвае постфікс -ся (-ца, -цца). Яны абазначаюць дзеянні, працэсы, накіраваныя на сам суб’ект і сканцэнтраваныя ў самім суб’екце.

Незваротныя - гэта дзеясловы без постфікса -ся (-ца, -цца).

Да незалежнага стану адносяцца дзеясловы, якія абазначаюць дзеянне, накіраванае на аб’ект (пераходныя дзеясловы): вымыць посуд, шанаваць бацькоў. Яны ўжываюцца ў актыўных канструкцыях, у якіх суб’ект (утваральнік дзеяння) выражаецца формай Н.склону і ў сказе з’яўляецца дзейнікам, а аб’ект - формай В.(або Р.) склону і выконвае ролю дапаўнення. Дзеясловы незалежнага стану могуць быць безаб’ектнымі; гэта ўсе непераходныя дзеясловы; зваротныя, у якіх постфікс не мае значэння залежнага стану.

Дзеясловы залежнага стану абазначаюць дзеянне, утворанае граматычным аб’ектам і накіраванае на граматычны суб’ект: верш прачытаны вучнем. Гэтыя дзеясловы выкарыстоўваюцца ў пасіўных канструкцыях, у якіх значэнне суб’екта (утваральніка) дзеяння выражана формай Т.склону (дапаўненнем), а аб’екта - формай Н.склону (дзейнікам).

Дзеясловы закончанага трывання выражаюць значэнне абмежавання дзеяння. Яны могуць абазначаць: 1) дзеянне, якое дасягнула свайго выніку: пабудаваць; 2) дзеянне, якое здзейсніла пераход у пэўны стан: аслабець; 3) дзеянне, якое паказвае на абмежаванне ў часе, фіксуючы яго пачатак: паехаць; канец: адспяваць; адрэзак часу: паспаць; імгненнасць, аднакратнасць: бліснуць.

Дзеясловы незакончанага трывання не маюць значэння абмежавання дзеяння; яны варажаюць працяглае дзеянне, якое паўтараецца, імкнецца дасягнуць мяжы: ехаць, чытаць. У бел. мове некаторыя дзеясловы маюць форму толькі закончанага (зашумець, праспаць) або толькі незакончанага трывання (бялець, хацець). Гэта няпарныя (аднатрывальныя) дзеясловы.

29. Характарыстыка катэгорый ладу, часу, асобы, ліку, роду дзеясловаў. Катэгорыя ладу выражае адносіны дзеяння да рэчаіснасці і мае значэнне рэальнасці (абвесны лад) і нерэальнасці - пабуджэння (загадны лад) і магчымасці (умоўны лад) дзеяння.

Абвесны лад абазначае рэальнае дзеянне, якое працякае ў цяперашнім, прошлым ці будучым часе ў дзеясловаў незакончанага трывання і ў прошлым і будучым часе ў дзеясловаў закончанага трывання. Абвеснаму ладу ўласцівы таксама формы асобы і ліку.

Загадны лад выражае пабуджэнне да дзеяння, ён мае формы 2-й асобы адз. і мн. ліку, 1-й асобы мн. ліку, 3-й асобы адз. і мн. ліку. Гэтыя формы характарызуюцца сваімі спецыфічнымі сродкамі, якімі з’ўляюцца афіксы (канчаткі -і, -ы, -ма, постфікс -це), часціцы няхай (хай), давай (давайце): валаку - валачы, выгрузі, моршчу - моршчы. Дзеясловы біць, віць, ліць, піць у 2-й асобе адз. ліку маюць формы бі, ві, лі, пі. Для бел. мовы характэрна форма загаднага ладу з канчаткам -ма, які далучаецца да формы загаднага ладу 2-й асобы адз. ліку на зычны: глянь - гляньма.

Умоўны лад абазначае дзеянне, магчымае пры якіх-небудзь умовах. Складаныя формы ўмоўнага ладу ўтвараюцца далучэннем часціцы бы (б) да форм прошлага часу.

Катэгорыя часу дзеяслова выражае адносіны дзеяння да маманту гутаркі.

Дзеясловы цяперашняга часу абазначаюць дзеянне, якое адбываецца ў мамант гутаркі. Формы цяпер. часу маюць толькі дзеясловы незакончанага трывання: іду, ідзеш, ідзе, ідзём,ідзяце, ідуць.

Дзеясловы прошлага часу абазначаюць дзеянне, якое адбылося да моманту гутаркі. Формы прошлага часу ўтвараюцца ад дзеясловаў незаконч. і законч. трывання. Формы прош. часу ўтвараюцца ад асновы тнфінітыва з дапамогай суфікса -л- (ў) і канчаткаў: у адз. ліку нулявы канчатак - паказчык м.роду, -а- -жаночага, -о- (-а-) - ніякага; -і- паказчык мн. ліку: жыць -жыў, жыла, жыло, жылі.

Дзеясловы будучага часу абазначаюць дзеянне, якое будзе адбывацца пасля моманту гутаркі. Простыя формы будучага часу ўтвараюцца ад дзеясловаў закончанага трывання, а складаныя формы будучага часу - ад дзеясловаў незакончанага трывання. Сродкамі выражэння катэгарыяльнага значэння будучага часу з’яўляюцца асабовыя канчаткі (у простых формах) і дапаможны дзеяслоў быць (у складаных формах).

Катэгорыя асобы выражае адносіны дзеяння і яго ўтваральніка да ўдзелу ў камунікатыўным акце (у размове).

Дзеяслоў мае формы трох асоб. Формы 1-й асобы паказваюць, што ўтваральнікам дзеяння з’яўляецца той, хто гаварыць: я чытаю; формы 2-й асобы паказваюць, што ўтваральнік дзеяння - субяседнік: ты чытаеш. Утваральнікамі дзеяння, названага дзеясловамі гэтых форм, з’яўляюцца пэўныя асобы. Формы 3-й асобы паказваюць, што ўтваральнік дзеяння ў размове не ўдзельнічае, а таму ім можа быць як асоба: хлопчык піша, ен малюе, так і прадмет: вецер вые, ён гудзе. Формы асобы маюць адз. і мн. лік., цесна звязаны з катэгорыямі ладу, часу і ліку. Формы асобы маюць дзеясловы абвеснага (цяперашняга і будучага часу) і загаднага ладу. Дзеясловы прошлага часу абвеснага ладу і ўмоўнага ладу форм асобы не маюць.

Катэгорыя ліку - гэта граматычная катэгорыя, якая выражае адносіны прадметаў да іх колькасці.

Катэгорыя роду - адна са сродкаў выражэння прадметнага значэння назоўнікаў. Канчаткі прошлагу часу паказваюць на род і адз. лік або на мн. лік і не паказваюць на асобу.

30. Спражэнні дзеясловаў. Спражэнне - гэта змяненне дзеяслова па асобах і ліках у цяперашнім і будучым часе абвеснага ладу. У залежнасці ад сістэмы канчаткаў амаль усе дзеясловы дзеляцца на два спражэнні - першае і другое.

Да II спр. адносяцца дзеясловы з галоснымі -і-, -ы- перад суфіксам інфінітыва, а таксама дзеясловы на -аць, -ець: гнаць, вярцець, цярпець, ненавідзець.

Усе астатнія дзеясловы з ненаціскным канчаткам, а таксама дзеясловы біць, брыць, віць, выць, крыць, ліць, мыць, ныць, шыць адносяцца да I спр.

Дзеяслоў бегчы з’яўляецца рознаспрагальным (мае канчаткі розных тыпаў спражэння). Асаблівасці назіраюцца таксама пры спражэнні дзеясловаў есці, даць.

Дзеясловы I спражэння

Адзіночны лік

1-я ас.

-у (-ю)

нясу чытаю бяру пішу

2-я ас.

-еш (-эш, -аш)

нясеш чытаеш бярэш пішаш

3-я ас.

-е (-э, -а)

нясе чытае бярэ піша

Множны лік

1-я ас.

-ём (-ем, -ом, -ам)

нясём чытаем бяром пішам

2-я ас.

-яце′ (-еце, - аце)

несяце′ чытаеце бераце′ пішаце

3-я ас.

-уць (-юць)

нясуць чытаюць бяруць пішуць

Дзеясловы II спражэння

Адзіночны лік

1-я ас.

-у (-ю)

гляджу маўчу люблю гавару

2-я ас.

-іш (-ыш)

глядзіш маўчыш любіш гаворыш

3-я ас.

-іць (-ыць)

глядзіць маўчыць любіць гаворыць

Множны лік

1-я ас.

-ім (-ым)

глядзім маўчым любім гаворым

2-я ас.

-іце (-ыце)

гледзіце′ маўчыце′ любіце гаворыце

3-я ас.

-яць (-аць)

глядзяць маўчаць любяць гавораць

31. Агульная характарыстыка дзеепрыметніка як формы дзеяслова. Дзеепрыметны зварот. Дзеепрыметнік - гэта неспрагальная зменная форма дзеяслова, якая абазначае прымету або ўласцівасць прадмета (асобы) паводле дзеяння (пабялелы твар). Мае граматычныя адзнакі дзеяслова (закончанае і незакончанае трыванне, залежны і незалежны стан, прошлы час) і прыметніка (формы роду, ліку і склону). Да дзеепрыметникаў прымыкаюць прыслоўі.

Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу могуць мець поўную і кароткую форму: прачытаны раман і раман прачытан. Кароткія формы дзеепрыметнікаў змяняюцца па родах і ліках, але не змяняюцца па склонах. У сказе поўныя дзеепрыметнікі выконваюць ролю азначэння або выказніка. Кароткія дзеепрыметнікі выконваюць ролю выказніка.

Дзеепрыметнік разам з паясняльнымі словамі ўтварае дзеепрыметнікавае словазлучэнне, якое выконвае ролю аднаго члена сказа: Шлях цячэ між дрэў, пакрытых інеем.

32. Утварэнне і ужыванне дзеепрыметнікаў у беларускай мове. Утварэнне дзеепрыметнікаў:

Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу ўтвараюцца з дапамогай суфікса - і канчаткаў прыметнікаў ад многіх непераходных прыставачных дзеясловаў, якія ў інфінітыве заканчваюцца на -эць (-ець) або маюць суфікс -ну-: абамлець - абамлелы, азябнуць - азяблы. Таксама яны ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў -ш-, -ўш- і канчаткаў ад непераходных і пераходных дзеясловаў. Суфікс -ш- далучаецца да асновы на зычны: зарасці - заросшая; суфікс -ўш- - да асноў на галосны: прыехаць - прыехаўшая.

Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад пераходных дзеясловаў закончанага трывання з дапамогай суфіксаў -н-, -ен-, -ан-, -т- і канчаткаў прыметнікаў. Суфікс -н- далучаецца да асновы інфінітыва на -а-, -я-: выпісаць - выпісаны, развеяць - развеяны. Суфікс -ен- (пасля мяккіх зычных) і -ан- (пасля зацвярдзелых зычных) маюць дзеепрыметнікі, утвораныя ад дзеясловаў з асновай інфінітыва на зычны або на галосныя -і-, -ы-, -е-. З дапамогай суфікса -т- утвараюцца дзеепрыметнікі прошлага часу ад дзеясловаў закон. і незакон. трывання, аснова якіх заканчваецца на галосны: біць - біты, вышыць - вышыты, а таксама ад дзеясловаў з асновай інфінітыва на -р- або з суфіксам -ну-: церці - цёрты, кінуць - кінуты.

Ужыванне дзеепрыметнікаў:

Сучаснай бел. літаратурнай мове ўласцівыя не ўсе формы дзеепрыметнікаў. Найбольш часта ўжываюцца дзеепрыметнікі прошлага часу незалежнага і залежнага стану з суфіксамі -л-, -н-, -ен-, -ан-, -т-. Дзеепрыметнікі незалеж. стану прош. часу з суфіксамі -ш-, -ўш- ужываюцца пераважна ў пісьмовай мове; сярод форм дзеепрыметнікаў, утвораных ад непераходных дзеясловаў, шырока ўжываюцца формы з суфіксам -л-: пажаўцелае лісце. Дзеепрыметнікі з суфіксамі -ш-, -ўш- у форме Н.склону м. р. адз. ліку, аманімічныя з дзееепрыслоўямі, у літарат. мове амаль не ўжываюцца.

Дзеепрыметнікі цяперашняга часу незалеж. стану з суфіксамі -уч- (-юч-), -ач- (-яч-) (дрыжачы ліст, узыходзячае сонца) не характэрныя для сучаснай бел. літарат. мовы; сустракаюцца адзінкавыя выпадкі іх ужывання ў навуковым і публіцыстыч. стылях (нержавеючая сталь).

Выкарыстанне дззепрыметнікаў цяпер. часу залеж. стану з суфіксамі -ем-, -ім- і зваротных дзеепрыметнікаў лічыцца парушэннем літарат. мовы.

Соседние файлы в папке Новая папка