Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Новая папка / bel_yaz_otvety_na_voprosy.docx
Скачиваний:
313
Добавлен:
07.03.2016
Размер:
182.53 Кб
Скачать

33. Агульная характарыстыка дзеепрыслоўя як формы дзеяслова. Дзеепрыслоўны зварот.

Дзеепрыслоўе - гэта нязменная неспрагальная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне пры асноўным, выражаным дзеясловам-выказнікам. Дзеепрыслоўям уласцівы прыметы дзеяслова і прыслоўя. Дзеепрыслоўі ўтвараюцца ад дзеясловаў, маюць агульную аснову і агульнае лексічнае значэнне з зыходным дзеясловам, катэгорыю трывання - незакончанага і закончанага. Усе дзеепрыслоўі адносяцца да незалежнага стану. Яны могуць быць зваротнымі: апранаючыся. Да дзеепрыслоўяў могуць прымыкаць прыслоўі. Форм часу дззепрыслоўі не ўтвараюць.

Дзеепрыслоўі незакончанага трывання абазначаюць дадатковае дзеянне, якое адбываецца або адбывалася адначасова з асноўным: а ў лесе залатым роем кружылася лісце, асыпаючыся з дрэў. Утвараюцца ад асновы цяпер. часу дзеясловаў незаконч. трывання I спражэння з дапамогай суфікса -учы- (-ючы-) і II спражэння з дапамогай суфікса -ачы- (-ячы-).

Дзеепрыслоўі закончанага трывання абазначаюць дадатковае дзеянне, якое адбылося раней за асноўнае: Растапырыўшы крыльцы, яшчэ ненавучаная лётаць, птушачка зноў садзіцца каля бацькавых ног. Утвараюцца ад асновы інфінітыва (або прошлага часу) дзеясловаў законч. трывання з дапамогай суфіксаў -ўшы- і -шы-.

Дзеепрыслоўі з’яўляюцца нязменнымі і паясняюць дзеяслоў, як прыслоўі. У сказе яны выконваюць ролю акалічнасці спосабу дзеяння, часу, прычыны і інш.

Дзеепрыслоўе з паясняльнымі словамі ўтварае дзеепрыслоўнае словазлучэнне, якое ў сказе выступае як адзін член сказа: Усё мацней дзьме вецер, узнімаючы снежны пыл.

34. Агульная характарыстыка прыслоўя як часціны мовы. Утварэнне і правапіс. Прылоўе-часціна мовы, якая абазначае разнастайныя прыкметы дзеянняў, стану, якасцяў предмета ў адносінах да дзеяслова (дзеепрыслоўя), прыметніка (дзеепрыметніка), назоўніка, а таксама і да іншага прыслоўя. Не скланяецца, не спрагаецца, не мае марфалагічных катэгорый роду, ліку, склону, часу, трывання, ладу і інш. Адзначаюцца вышэйшая, найвышэйшая ступені параўнання. Прыслоўі падзяляюцца на невытворныя і вытворныя. Прыслоўі, якія непасрэдна абазначаюць прыкметы, адносяцца да знамянальных, а якія толькі ўказваюць на іх - да займеннікавых. У ролі прыслоўяў выкарыстоўваюцца фразеалагізмы, службовыя часціны мовы ў пэўных кантэкстах, а таксама неспрагальныя дзеяслоўныя формы.Разрады прыслоўяў паводле значэння. Якасныя прыслоўі ўтвараюцца ад якасных прыметнікаў і паводле значэння суадносяцца з імі, абазначаюць якасць дзеяння, стану ці прыметы, адказваюць на пытанне як?, адносяцца да дзеясловаў, прыметнікаў, прыслоўяў ці слоў катэгорыі стану і выконваюць ролю акалічнасці спосабу дзеяння. Колькасныя прыслоўі адказваюць на пытанні колькі? як многа? да якой ступень? і абазначаюць колькасць дзеяння, ступень інтэнсіўнасці або яго мяжу, меру якасці, адносяцца да дзеясловаў, прыметнікаў ці якасных прыслоўяў, выконваюць у сказе сінтаксічную функцыю акалічнасці меры і ступені. Акалічнасныя прыслоўі паказваюць на розныя акалічнасці, пры якіх адбываецца дзеянне. Да іх адносяцца прыслоўі са значэннем месца, часу, прычыны і мэты. Прыслоўі месца паказваюць на месца, дзе адбываецца дзеянне, куды ці адкуль яно скіравана, да якой мяжы адбываецца, і адказваюць на пытанні дзе, куды? адкуль?. Прыслоўі часу ўказваюць на час, калі адбываецца дзеянне, і адказваюць на пытанні калі? з якога часу? да якога часу? як доўга? Прыслоўі п р ы ч ы н ы абазначаюць прычыну, падставу дзеяння і адказваюць на пытанні чаму? па якой прычыне?Прыслоўі мэты паказваюць, для чаго, з якой мэтай адбываецца дзеянне, і адказваюць на пытанні для чаго? з якой мэтай? Азначальныя прыслоўі характарызуюць якасць дзеяння, спосаб яго ажыццяўлення, інтэнсіўнасць выяўлення прыметы. Сярод іх выдзяляюць некалькі семантычных груп: якасныя, колькасныя, спосабу дзеяння, параўнання, сумеснасці. Прыслоўі спосабу дзеяння адказваюць на пытанні як? якім чынам? якім спосабам? У прыслоўях параўнання якасная характарыстыка дзеяння даецца шляхам параўнання ці прыпадабнення, ўтвараюцца ці ад прыметнікаў з прыназоўнікам па~, ці ад назоўнікаў у творным склоне. Прыслоўі са значэннем сумеснасці адказваюць на пытанні як? якім чынам?, адносяцца да дзеясловаў і ў сказе выконваюць ролю акалічнасці спосабу дзеяння. Ступені параўнання якасных прыслоўяў .Якасныя прыслоўі, утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць дзве ступені параўнання - вышэйшую і найвышэйшую. Ступені параўнання прыслоўяў маюць дзве формы — простую (сінтэтычную) і складаную (аналітычную). Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай суфікса -ей (-эй, -ай), які далучаецца да ўтваральнай асновы прыслоўя. Складаная форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай слоў болей (болъш), меней (менш), якія далучаюцца да якасных прыслоўяў. Простая форма найвышэйшай- ступені параўнання прыслоўяў утвараецца далучэннем прыстаўкі най-да формы вышэйшай ступені. Складаная форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай слоў найболъш, найменш, якія далучаюцца да прыслоўяў.

Соседние файлы в папке Новая папка