Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Новая папка / bel_yaz_otvety_na_voprosy.docx
Скачиваний:
309
Добавлен:
07.03.2016
Размер:
182.53 Кб
Скачать

35. Агульная характарыстыка прыназоўніка як часціны мовы. Ужыванне прыназоўнікаў з адным і некалькімі склонамі.

Прыназоўнік - службовая часціна мовы, якая ўдакладняе значэнне ўскосных склонаў і выражае адносіны паміж назоўнікамі (займеннікамі, лічэбнікамі) і іншымі словамі ў словазлучэнні ці сказе. Прыназоўнікі - нязменныя словы, яны не маюць свайго самастойнага значэння, а набываюць яго толькі ў кантэксце, у спалучэнні з самастойнымі часцінамі мовы. Яны ў мове не ўжываюцца асобна і самі па сабе не з’яўляюцца членамі сказа.

Паводле паходжання прыназоўнікі падзяляюцца на:

невытворныя - прыназ, якія ўзніклі ў старажытную пару і ў сучаснай мове не суадносяцца з самастойнымі часцінамі мовы, іх паходжанне цяжка або немагчыма растлумачыць: а, аб, без, пад, праз і інш;

вытворныя - прыназ, якія ўтварыліся ў больш позні час і сваім паходжаннем суадносяцца з прыслоўямі, назоўнікамі, дзеясловамі. У адпаведнасці з гэтым выдзяляюцца прыслоўныя (апрача, воддаль, наперадзе), адыменныя (за выключэннем, па лініі) і аддзеяслоўныя (дзякуючы, не лічачы) прыназоўнікі.

Паводле марфалагічнай будовы прыназоўнікі падзяляюцца на простыя, якія складаюцца з аднаго слова; складаныя, утвораныя злучэннем двух невытворных прыназоўнікаў : з-пад, і састаўныя, якія складаюцца з двух ці некалькіх слоў: на працягу, згодна з.

Ужыванне прыназоўнікаў са склонамі.

Значэнне прыназоўніка змяняецца ў залежнасці ад таго, з якім склонам ён ужываецца. І наадварот, значэнне склону змяняецца ад ужывання таго ці іншага прыназоўніка.

З адным склонам ужываюцца прыназоўнікі:

з Р.: ад, да, для, дзеля, без, з-пад, каля, сярод, акрамя, апрача, замест, паводле, супроць, з-за;

з Д.: к, насуперак, адпаведна, дзякуючы;

з В.: пра, праз, скрозь, цераз, паўз;

з Т.: над, перад, па-за, па-над;

з М.: пры.

З двума склонамі ўжываюцца прыназоўнікі:

з В. і Т.: за, пад (пада);

з В. і М.: аб (аба), на;

з Р. і Т.: паміж ( між).

З трыма склонамі ўжываюцца прыназоўнікі:

з Р., В. і Т.: з (са);

з Р., В. і М.: у (ва);

з Д., В. і М.: па.

36. Агульная характарыстыка злучніка як часціны мовы. Разрады злучнікаў. Злучнік - службовая часціна мовы, якая ўжываецца для сувязі членаў сказа, частак складанага сказа, а таксама самастойных сказаў у тэксце і выражае сэнсава-граматычныя адносіны (спалучальныя, супастаўляльныя, размеркавальныя і інш.) паміж гэтымі сінтаксічнымі адзінкамі. Злучнік не мае лексічнага значэння, не скланяецца і не спрагаецца, не можа выступаць у ролі членаў сказа. Асобна, без самастойных слоў, ён не выкарыстоўваецца, а ўжываецца толькі ў кантэксце, дзе і выяўляецца яго значэнне.

1. Паводле паходжання падзяляюцца на:

невытворныя - і, а, ды, але, бо, або;

вытворныя - яны ўтварыліся: таму, што - ад займеннікаў, хай, бы - ад дзеясловаў, нягледзячы на тое што, для таго каб - ад спалучэнняў розных часцін мовы.

2. Паводле структуры злучнікі бываюць простыя (складаюцца з аднаго слова) і састаўныя (у склад уваходзяць два ці некалькі слоў, якія ўтвараюць сэнсавае адзінства).

3. Паводле спосабу ўжывання злучнікі падзяляюцца на:

адзіночныя (ужываюцца у сказе адзін раз, звязваючы пэўныя кампаненты сказа - і, але, каб); паўторныя (ужываюцца пры кожным кампаненце злучэння - і..і, ці..ці, і, або, ні..ні, то..то); парныя (гэта састаўныя злучнікі, кожная частка якіх належыць да розных членаў сказа або частак складанага сказа - калі..то, хоць і..але, як..так).

Соседние файлы в папке Новая папка