Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Новая папка / bel_yaz_otvety_na_voprosy.docx
Скачиваний:
313
Добавлен:
07.03.2016
Размер:
182.53 Кб
Скачать

43. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.

Ставіцца: 1) калі дзейнік і выказнік выражаны назоўнікамі ў назоўным склоне: Юравічыпаселішча вельмі старажытнае. 2) дзейнік і выказнік выражаны колькаснымі лічэбнікамі ў Н. скл. ці адзін з іх выражаны назоўнікам, а другі—лічэбнікам ў Н. скл.: Тры і пяцьвосем. Плошча поля—два гектары. 3) абодва галоўныя члены сказа выражаны інфінітывам або адзін з іх—інфінітывам, другі—назоўнікам ў Н. скл.: Поле арацьне рукамі махаць.Наш абавязакзаставацца жыць. 4) выказнік выраж фразеалагізмам або сінтаксічна непадзельным словазлучэннем: Возерарукою падаць. А дом у суседа—дай Бог кожнаму. 5) перад выказнікам ёсць указальныя словы гэта, вось, значыць, гэта значыць: Мовагэта гісторыя народа. 6) выказнік выражаны усечанымі формамі дзеясловаў: Уладзік зараз—шмыг у дзверы.

Не ставіцца: 1) пры выказніку ёсць адмоўная часціца не або параўнальныя злучнікі як, нібы, нібыта, быццам: Сэрца не камень. Зімовы лес нібы казка.

2)дзейнік выражаны асабовым займеннікам: Ён артыст. 3) выказнік выражаны прыметнікам, займеннікам, прыназоўнікава-іменным спалучэннем: Дарога чыстая і гладкая. Ён тут за старшага. 4) паміж дзейнікам і выказнікам стаіць пабочнае слова або недапасаваны да выказніка даданы член сказа: Хлопцы, відаць, добрыя рыбакі. 5) абодва галоўныя члены выражаны назоўнікамі ў Н. скл., але выказнік стаіць перад дзейнікам: Весялуха наша Таня.

44. Аднародныя члены сказа і знакі прыпынку пры іх. Члены сказа, якія адказваюць на адно і тое ж пытанне, адносяцца да аднаго і таго ж слова і вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння, наз. аднароднымі: Трэці дзень нехта невідавочны і агромністы раз’ятрана ляпаў аканіцамі і шпурляў ва ўзорыстыя шыбы прыгаршчы каляных круп.Могуць быць развітыя (маюць пры сабе залежныя словы) і неразвітыя (залежных слоў пры сабе не маюць). У сказе аднародныя члены сказа звычайна выражаюцца словамі адной часціны мовы, але могуць выражацца і словамі розных часцін мовы: Цімошка пільна і з трывогаю пазіраў на кожную новую асобу. У сказе можа быць ужыты не адзін рад аднародных членаў, а два і больш.

Аднароднымі членамі не яўляюцца: 1) словы, якія паўтараюцца з мэтай узмацнення сэнсу: лятуць ды лятуць кволыя сняжынкі. 2)устойлівыя спалучэнні слоў тыпу ні свет ні зара, то бокам то скокам, ні жывы ні мертвы, ні слова ні паўслова. 3)словы, якія ўдакладняюць, канкрэтызуюць сэнс папярэдніх слоў: дзесьці высока-высока, за самымі хмарамі, курлыкалі жоравы.Знакі прыпынку. Аднародныя члены адзяляюцца паміж сабой коскамі. Коска ставіцца, калі яны спалучаны інтанацыяй, злучальнымі злучнікамі—супраціўнымі адзіночнымі [○,але ○],[○,ды(=але) ○], [○,а○]; паўторнымі спалучальнымі і размеркавальнымі [і ○,і ○], [ці ○,ці ○]; парнымі [як ○, так і○], [не толькі○, але і ○]. Не ставіцца, калі яны спалучаны адзіночнымі спалучальнымі і размеркавальнымі злучнікамі , [ ○ ці ○ ], [ ○ ды (=і) ○ ]; утвараюць непадзельныя спалучэнні [ і так і сяк], [ні пуху ні пер’я].

45. Аднародныя і неаднародныя азначэнні. Дапасаваныя азначэнні, звязаныя паміж сабой толькі інтанацыяй, могуць быць аднародныя і неаднародныя. Аднародныя азначэнні аднолькава адносяцца да паяснёнага слова. У такім выпадку яны вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння і паміж імі можна паставіць злучнік і. На пісьме яны аддзяляюцца коскай. Буйное, густое зарадзіла жыта. Бйное і густое зарадзіла жыта. Неаднародныя азначэнні адносяцца да паяснёнага слова па-рознаму: непасрэдна да назоўніка адносіцца толькі першае, бліжэйшае да іх. А другое азначэнне адносіцца да ўсяго словазлучэння “наз.+першае азначэнне”. У гэтым выпадку азначэнні вымаўляюцца без інтанацыі пералічэння, паміж імі няма паўзы, лагічны націск падае на паяснёнае слова. Паміж імі нельга паставіць злучнік і: Падзімаў, дыхаў лёгкі летні ветрык. Заўсёды аднароднымі з’яўляюцца: 1) дапасаваныя азначэнні, якія стаяць пасля азначаемага слова: Дымок танюткі, белаваты ўжо павіваецца над хатай. 2) мастацкія азначэнні-эпітэты: Па небе гуляла вясёлае, ласкавае сонца. 3) азначэнні, адно з якіх выражана прыметнікам, а другое—дзеепрыметнікам: У поцемку лесу нізкія елачкі трымалі празрыстыя, заледзянелыя пацеркі расы…

46. Адасабленне дапаўненняў і акалічнасцей. Дапаўненні, выражаныя назоўнікамі або займеннікамі ва ўскосных склонах з прыназоўнікамі акрамя, апрача, замест, за выключэннем маюць удакладняльнае значэнне і заўсёды адасабляюцца. Такія дапаўненні паказваюць на ўключэнне ў лік ці выключэнне прадмета ці з’явы з ліку іншых або на замяшчэнне яго: На свеце усё знойдзеш, апрача бацькі і маці.Дапаўненне з прыназоўнікам замест не адасабляецца, калі прыназоўнік не мае значэння “за”. Адасабляюцца ўдакладняльныя спалучэнні, якія пачынаюцца словамі асабліва, нават, пераважна, у тым ліку, у прыватнасці, напрыклад і інш. Яны надаюць ўдакладненню сэнсавае адценне выдзяляльнасці, узмацняльнасці: Многія, асабліва мужчыны, так і не вярнуліся з вайны. Калі словы асабліва, нават, пераважна не маюць удакладняльнага значэння, перад імі коска не ставіцца:Лес быў пераважна хваёвы.

Адасобленыя акалічнасці абазначаюць дадатковае дзеянне ў адносінах да другога (асноўнага) дзеяння, якое выражана дзеясловам-выказнікам, і адказваюць на пытанні як? якім чынам? калі? і інш. На пісьме аддзяляюцца коскамі. Заўсёды адасабляецца акалічнасць са значэннем уступкі, калі яна выражана назоўнікам з прыназоўнікам нягледзячы на. Зварот з прыназоўнікам нягледзячы на можа не адасабляцца толькі ў тым выпадку, калі ён стаіць пасля дзеяслова-выказніка. Не адасабляюцца: 1) адзіночныя прыслоўі, якія стаяць пасля дзеяслова-выказніка і сваім значэннем набліжаюцца да прыслоўяў спосабу дзеяння, а гэта значыць адказваюць на пытанне як? Такія дзеепрыслоі звычайна стаяць у канцы сказа. 2) фразеалагізмы, у складзе якіх ёсць дзеепрыслоўі.

Соседние файлы в папке Новая папка