Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Новая папка / bel_yaz_otvety_na_voprosy.docx
Скачиваний:
313
Добавлен:
07.03.2016
Размер:
182.53 Кб
Скачать

47. Адасабленне азначэнняў (дапасаваных, недапасаваных, прыдаткаў).

Адасабленне—гэта сэнсавае і інтанацыйнае выдзяленне даданых членаў сказа, якія змяшчаюць дадатковыя паведамленні: Пакрытыя тоўстым пластом снегу, галіны дрэў гнуліся да самай зямлі. Адасобленыя дапасаваныя азначэнні выраж. Адзіночнымі прыметнікамі ці дзеепрыметнікамі, а таксама прыметнікавымі і дзеепрыметнікавымі зваротамі. Яны могуць стаяць перад назоўнікам, які паясняюць, або пасля яго: Над зялёным лугам, усыпаным рознымі кветкамі, гулі пчолы. Адасобленыя недапас. азначэнні часцей выраж. назоўнікамі ва ўскосных склонах або спалучэннем назоўнікаў і колькасных лічэбнікаў. Яны могуць стаяць перад паяснёным назоўнікам або пасля яго: Жанчына, гадоў пад сорак пяць, прыязна паглядзела на мяне. Заўсёды выдзяляюцца коскамі: 1) адасобленыя азначэнні, калі яны стаяць пасля паяснёнага назоўніка. 2) дапас і недапас адасобленыя азначэнні, якія адносяцца да асабовага займенніка (незалежна ад месца ў сказе). Азначэнні, якія стаяць перад паяснёным назоўнікам, адасабляюцца ў наст. выпадках: 1) калі яны маюць дадатковае акалічнаснае значэнне прычыны ці ўступкі: Мокрыя ад дажджу, пліты настыла блішчэлі пад нізкім вераснёўскім сонцам. 2)калі паміж азначэннем, якое паясняе дзейнік, і гэтым дзейнікам стаіць выказнік: Ахінутыя інеем, прыгіналіся да самай зямлі кусты малінніку і парэчак.

Адасобленыя прыдаткі выраж. адзіночнымі назоўнікамі і назоўнікамі з паясняльнымі словамі. Прыдатак, які мае пры сабе паясняльныя словы, з’яўляецца развітым: Бывалі дзеці ў Белавежы, зубрыным царстве на зямлі. У вусным маўленні адасобленыя прыдаткі аддзяляюцца паўзамі, а на пісьме—коскамі. Заўсёды адасабляюцца: 1) незалежна ад месца ў сказе развітыя і неразвітыя адзіночныя прыдаткі, якія адносяцца да асабовага займенніка:Яна, Валя, таксама любіла чытаць кнігі. 2) развітыя і адзіночныя прыдаткі, якія адносяцца да назоўніка (агульнага ці ўласнага) і стаяць пасля яго: Касцы, ваякі мірнай працы,выходзяць з косамі на пляцы. Перад уласным і агульным назоўнікам прыдатак адасабляецца, калі ён мае дадатковае акалічнаснае значэнне ўступкі або прычыны. Прыдатак адасабляецца, калі ён звязваецца з паяснёным назоўнікам словамі па прозвішчы (мянушцы, клічцы): Міхась, па мянушцы Барадаты, сядзеў на лаўцы свайго дзеда.Адасабляюцца прыдаткі: 1) са злучнікам як, калі яны маюць дадатковае адценне прычыны. 2) са злучнікам ці, або, калі прыдатак мае ўдакладняльнае значэнне.

48. Параўнальныя звароты (ПЗ) і знакі прыпынку пры іх. ПЗ наз. словы ці словазлучэнні, якія ўказваюць на падабенства адных прадметаў ці з’яў да другіх і ўводзяцца ў сказ пры дапамозе злучнікаў як, што, быццам, нібы, нібыта, як бы, як быццам: Дзяўчаты, нібы русалкі, карагоды водзяць. Могуць быць развітыя і неразвітыя. Неразвітыя ўключаюць у свой склад адно слова. Развітыя складаюцца з некалькіх слоў. У сказе ПЗ могуць выконваць ролю выказніка: бульба як арэхі.; акалічнасці, азначэння, прыдатка.На пісьме ПЗ выдзяляюцца коскамі незалежна ад іх месца ў сказе. Коска ставіцца перад злучнікам як у спалучэннях не хто іншы, як; не што іншае,як: Не хто іншы, як маці, так табе не параіць. ПЗ не выдзяляюцца коскамі: 1) калі яны ўваходзяць у склад выказніка: Галіны як крыжы. 2) ўжыты ў форме фразеалагізма са злучнікам як: біцца як рыба аб лёд, як гром з яснага неба, як у ваду глядзеў: Дожд ліў як з вядра…. 3) калі зварот са злучнікам як мае значэнне “у якасці”: У мястэчку бацька быў вядомы як выключны ювелірны майстар

Соседние файлы в папке Новая папка