- •3. Крыница по гисторыи Беларуси.
- •4. Гистаграфия гисторыи Беларуси.
- •5. Старажытнае грамажства у эпоху каменнага и бронзавага вякоу.
- •6.Насельніцтва Беларусі ў жалезным веку. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі.
- •7.Фарміраванне этнічных супольнасцей. Канцэпцыі беларускага этнагенезу.
- •9. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава.
- •10. Першыя дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі (Полацкае, Тураўскае і інш.)
- •12. Увядзенне хрысціанства на беларускіх землях. Культура
- •13. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленнасці. Пачатак барацьбы супраць крыжакоў і мангола-татар.
- •14. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага.
- •15. Грамацка-палітычнае становішча ў вкл у хіv – хvі стст.
- •16. Знешняя палiтыка вкл у XIV—сяр. XVI ст.
- •18. Рэнесанс, Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі. Выдатныя дзеячы Адраджэння.
- •19. Паходжанне назваў “Белая Русь”, “Чорная Русь”.
- •20 Люблінская унія.Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
- •21 Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvі – хvііі ст.
- •22. Падзелы Рэчы Паспалiтай I далучэнне Беларусi да Расiйскай iмперыi.
- •23. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі стст.
- •24. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх стст.
- •25. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
- •26. Беларусь у вайне 1812 г.
- •27. Зараджэнне грамацка-палітычнага руха на Беларусі. Паўстанне 1830-1831гг.
- •28. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі.
- •29. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •30 Культура Беларусі хіх ст.
- •31. Развіццё капітальзму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •32. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905-1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
- •33. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
- •34. Становішча ў Беларусі пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
- •35. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэння.
- •36. Нацыянальна - дзяржаунае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
- •37. Барацьба з iнтэрвенцыяй Польшчы. Другое абвяшчэнне бсср.
- •38. Ажыццяўленне індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў Беларусі.
- •39. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў бсср у 1920-30-я гг.
- •40. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.
- •50. Грамацка-палітычнае жыццё ў 1945-1985 гг.
- •51. Асноўныя дасягненніў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945-1985 гг.
- •52. Беларусь на міжнароднай арэне 1944-1985 гг.
- •58. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі, крызіс і стабілізацыя.
- •59. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі.
- •60. Беларуская дыяспара.
12. Увядзенне хрысціанства на беларускіх землях. Культура
Значную ролю ў культурным развіцці ўсходніх славян адыграла хрысціянская рэлігія. Адзіная агульнадзяржаўная рэлігія кансалідавала ўсе бакі грамадскага жыцця, і перш за ўсё ў культурна-духоўнай сферы. У 992 г. князь Ізяслаў заснаваў у Полацку епархію – вялікую царкоўную акругу. Рагнеда і Ізяслаў сталі першымі хрысціянамі ў Полацкім княстве. Вядома, што Рагнеда не толькі стала хрысціянкай, але і прыняла манаскі пострыг пад імем Анастасіі. Ізяслаў, яе сын, з павагай ставіўся да духоўнага і манаскага сану. Пры ім у Полацку ўжо быў адзін хрысціянскі храм. Зразумела. Барацьба паміж новай , хрысціянскай, верай і старай, язычнічкай, мела месца. Напэўна. Пры гэтым не абыходзілася і без насілля. Аб чым сведчыць народная прымета, што сустрэча з манахам, папом прывядзе да бяды. Дваяверства яшчэ доўга захоўвалася на беларускіх землях. Дабратворным быў уплыў хрысціянства на распаўсюджанне пісьменства і адукацыі. Рукапісных кніг ХІ – ХІІІ стст. да анас дайшло няшмат. Вядомы Тураўскае і Полацкае евангеллі таго часу. Самае ранняе з тых, якія захаваліся, - Тураўскае евангелле, створанае на беларускіх землях у ХІ ст. Гэты твор напісаны царкоўнаславянскай мовай, упрыгожаны вялікімі літарамі-ініцыяламі, якія былі размаляваны чырвонай і сіняй фарбамі. У ХІ ст. на Полацкай зямлі пачала асвойвацца кірылічная азбука( складзена ў 863 г. братамі Кірылам і Мяфодзіем, утрымлівала 43 літары). Аб гэтым сведчалі, напрыклад, надпісы на так званых Барысавых камянях, знойдзеных у рэчышчы Заходняй Дзвіны, а таксама надпіс на “Рагвалодавым камені” каля Оршы. У Брэсце быў знойдзены драўляны грэбень для расчэсвання ваоасоў з паслядоўна размешчанымі на ім літарамі славянскага алфавіта. Выключную навуковую каштоўнасць маюць берасцяныя граматы – бярозавая кара з літарамі, надрапанымі на ёй. Такія граматы знойдзены археолагамі ў Віцебску і Мсціслаўлі. Яны сведчаць аб тым, што ў гарадах пісьменнай была частка простых гараджан, а іх дзеці навучаліся грамаце. Вельмі старажытным помнікам усходнеславяскай пісьменнасці з’яўляецца надпіс на полацкай пячатцы канца Х ст. У Ноўгародзе Вялікім была знойдзена свінцовая пячатка, якая належала полацкаму князю Ізяславу. Пашырэнню пісьменнасці садзейнічалі рэлігійна-асветніцкія дзеячы. Свядомы жыццевы выбар зрабіла ўжо ў 12-гадовым узросце дачка полацкага князя Прадслава, унучка знакамітага Усяслава Чарадзея. Даведаўшыся аб намеры бацькі заручыць яе з будучым мужам-княжычам, яна выбрала служэнне Богу і тайна збегла з дому ў жаночы манастыр, дзе атрымала імя Ефрасіння. Пазней яна заснавала жаночы і мужчынскі манастыты, дзе перапісваліся царкоўныя кнігі. Справа гэта была ў той час вельмі цяжкай, на епрапісванне адной кнігі звычайна патрабавалася ўсё жыццё. Ефрасіння стала першай вядомай нам жанчынай-кнігапісцам. Для маладых жанчын у манастары яна адкрыла школу. Ужо на схіле жыцця Ефрасіння здзейснілаа рэлігійны подзвіг – адправілася ў далёкае і цяжкае падарожжа ў Святую зямлю – Іерусалім, дзе і памерла. Ефрасіння Полацкая (1104 або 1110? – каля 1167 або 1173) – першая жанчына ва ўсходніх славян, якую праваслаўная царква абвясціла святой. Вернікі лічаць яе нябеснай заступніцай беларускай зямлі і кожны год 5 чэрвеня адзначаюць дзень яе памяці. Выдатным рэлігійным асветнікам быў тураўскі епіскап Кірыла (каля 1130 – каля 1182 або пасля 1184?). Ён на пэўны час замураваўся ў невялічкай манастырскай вежы (стаўпе, які меў некалькі паверхаў) і жыў пустэльнікам – у ізаляцыі ад іншых людзей. Кірыла Тураўскі не толькі чытаў тут кнігі, але і пісаў “словы” – звароты да вернікаў, малітвы-споведзі, аповесці-прытчы. Якія маюць характар павучанняў. За красамоўства Кірылу Тураўскага яшчэ пры жыцці, што не так часта сустракаецца ў гісторыі. Празвалі Залатавустам, які “паче всех воссиял на Руси”. Выдатным царкоўным дзеячам і пісьменнікам ХІІ ст. з’яўляўся Клімент Смаляціч, які на працягу сямі гадоў быў кіеўскім мітрапалітам, дзе абараняў незалежнасць усходнеславянскай праваслаўнай царквы ад Візантыі. Да нашых дзён дайшоў толькі адзін яго твор – “ Пасланне Фаме прасвіцёру”, у якім аўтар паказаў сябе арыгінальным мысліцелем, здольным палемістам і шырока эрудзіраваным крытыкам. Выдатным помнікам мураванага дойлідства (будынкам, узведзеным з камянёў і цэглы, замацаваных растворам) з’яўляецца пабудаваны ў 50-я гады ХІ ст. у Полацку пры князю Усяславе Чарадзею Сафійскі сабор. Слова Сафія азначае “Боская мудрасць”, якая, па ўяўленні веруючых, кіравала сусветам. Гэта быў трэці храм такога тыпу, пабудаваны на землях усходніх славян пасля Кіеўскай і Наўгародскай Сафіі. Сафія мела, як мяркуюць даследчыкі, пяць ці сем купалоў. Пры будаўніцтве сабора выкарыстана плоская цэгла – плінфа. Унутраная паверхня храма была аздоблена фрэскамі – роспісам вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы. Полацкая Сафія некалькі разоў за сваю гісторыю разбуралася, перабудоўвалася і дайшла да нас у значна змененым выглядзе. На працягу ХІІ ст. у Полацку было ўзведзена дзесяць мураваных аднакупальных царкоўных пабудоў. Адной з іх стала Спаская царква, пабудаваная па замове Ефрасінні Полацкай за 30 тыдняў дойлідам Іаанам (Іванам). Яна мела ярусны вежападобны выгляд, упрыгожана так званымі какошнікамі стрэльчатай формы. Слова Спас азначае выратаванне. У гэтай царкве захоўваюцца сёння мошчы (астанкі) святой Ефрасінні Полацкай, царква захавалася ў значна перабудаваным выглядзе. У Гродне захаваляся Каложская (Барысаглебская) царква, пабедаваная ў ХІІ ст. сцены царвы ўпрыгожаны ўстаўкамі з каляровага паліраванага каменю і керамічнымі пліткамі, якія ўтваралі вызначаны малюнак. Асаблівасцямі царквы з’яўляюцца наяўнасць круглых слупоў і вялікая колькасць галаснікоў – гляняных збаноў, умураваных усцены, каб было добра чуваць малітву і голас святара. Помнікам абарончага дойлідства з’яўляецца пяціярусная, вышынёй у 30 метраў, Камянецкая вежа, пабудаваная ў ХІІІ ст. на Брэстчынне з жоўтай і карычневай цэглы. Шэдэўрам старажытнага мастацтва з’яўляецца шасціканцовы крыж, зроблены ў тэхніцы перагародчатай эмалі майстрам Богшам (у хрышчэнні Лазарам) па заказе Ефрасінні Полацкай у 1161 г. Крыж выраблены з кіпарысавага дрэва. Яго паверхня абкладзена залатымі, а бакі – сярэбранымі пласцінамі з выбітымі на іх надпісамі кірыліцай. На залатых пласцінах змешчаны выявы святых, выкананыя рознакаляровымі эмалямі. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны крыж знік і дагэтуль дакладна невядома, дзе ён знаходзіцца. Аднавіў святыню ўжо ў наш час брэсцкі мастак-ювелір Мікалай Кузьміч, які працаваў над сучаснай копіяй крыжа некалькі гадоў.