![](/user_photo/2706_HbeT2.jpg)
- •3. Крыница по гисторыи Беларуси.
- •4. Гистаграфия гисторыи Беларуси.
- •5. Старажытнае грамажства у эпоху каменнага и бронзавага вякоу.
- •6.Насельніцтва Беларусі ў жалезным веку. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі.
- •7.Фарміраванне этнічных супольнасцей. Канцэпцыі беларускага этнагенезу.
- •9. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава.
- •10. Першыя дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі (Полацкае, Тураўскае і інш.)
- •12. Увядзенне хрысціанства на беларускіх землях. Культура
- •13. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленнасці. Пачатак барацьбы супраць крыжакоў і мангола-татар.
- •14. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага.
- •15. Грамацка-палітычнае становішча ў вкл у хіv – хvі стст.
- •16. Знешняя палiтыка вкл у XIV—сяр. XVI ст.
- •18. Рэнесанс, Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі. Выдатныя дзеячы Адраджэння.
- •19. Паходжанне назваў “Белая Русь”, “Чорная Русь”.
- •20 Люблінская унія.Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
- •21 Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvі – хvііі ст.
- •22. Падзелы Рэчы Паспалiтай I далучэнне Беларусi да Расiйскай iмперыi.
- •23. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі стст.
- •24. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх стст.
- •25. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
- •26. Беларусь у вайне 1812 г.
- •27. Зараджэнне грамацка-палітычнага руха на Беларусі. Паўстанне 1830-1831гг.
- •28. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі.
- •29. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •30 Культура Беларусі хіх ст.
- •31. Развіццё капітальзму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •32. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905-1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
- •33. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
- •34. Становішча ў Беларусі пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
- •35. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэння.
- •36. Нацыянальна - дзяржаунае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
- •37. Барацьба з iнтэрвенцыяй Польшчы. Другое абвяшчэнне бсср.
- •38. Ажыццяўленне індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў Беларусі.
- •39. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў бсср у 1920-30-я гг.
- •40. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.
- •50. Грамацка-палітычнае жыццё ў 1945-1985 гг.
- •51. Асноўныя дасягненніў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945-1985 гг.
- •52. Беларусь на міжнароднай арэне 1944-1985 гг.
- •58. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі, крызіс і стабілізацыя.
- •59. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі.
- •60. Беларуская дыяспара.
36. Нацыянальна - дзяржаунае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
У час лістападаўскіх выбараў ва Ўсерасійскі ўстаноўчы сход беларускія партыі i арганізацыі атрымалі мізэрны працэнт галасоў (0,3). Бальшавікі набралі больш за палову. Гэта прымусіла значную частку беларускіх нацыянальных сіл пайсці на прызнанне савецкай улады. Але прызнаўшы ленінскі ўрад у Петраградзе, Вялікая Беларуская рада адмовілася прызнаваць легітымнасць Аблвыкамзаха на чале з А. Мясніковым. Бальшавіцкі орган абвінавачваўся мясцовымі патрыётамі ў тым, што прадстаўляў расійскае войска, а не беларускі народ. Каля сярэдзіны лістапада 1917г. Вялікая Беларуская рада i Цэнтральная Беларуская вайсковая рада выдалі адозву «Ко всему народу Белорусско¬му», дзе заклікалі суайчыннікаў узяць у свае рукі кіраванне краем, а дзеля гэтага абвяшчалася скліканне ў снежні ў Мінску з'езда прадстаўнікоў усяго беларускага народа. Амаль адначасова з такой жа ініцыятывай выступіў у Петраградзе i Беларускі абласны камітэт пры Ўсерасійскім савеце сялянскіх дэпутатаў на чале з Я. Канчарам. Але нечакана для ix Народны камісарыят па справах нацыянальнасцей, які ўзначальваў I. Сталін, дазволіў Беларускаму абласному камітэту ў Петраградзе правядзенне Усе-беларускага з'езда у Мінску. Усебеларускі з'езд пачаўся 15 снежня. На ім сабраліся 1872 прадстаунікі беларускага народа. На з'езд прыехалі пасланнікі ад усёй этнаграфічнай Беларусі, ад ycix франтоў i тылу. Па сацыяльнаму скла¬ду з'езд з'яўляўся пераважна сялянскім. Прыхільнікі ВБР дабіваліся абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), а дэлегаты ад БАК прапанавалі аўтаномію ў складзе РСФСР. У ноч з 17 на 18 снежня дэлегаты прыстушлі да разгляду пытання аб абвяшчэнні беларускай рэспублікі і вылучылі са свайго асяроддзя орган краёвай улады — Усебеларускі савет сялянскіх, салдацкіх i рабочых дэпутатау (Раду). Стварыўшы свой орган краёвай улады, удзельнікі з’езда фактычна выказаліся супраць улады Аблвыкамзаха. Таму бальшавіцкі Савет народных камісараў Заходняй вобласці на чале з К. Ландарам прыняў рашэнне разагнаць з’езд. Удзельнікі Усебеларускага з’езда не прыпынілі распачатай працы і ўтварылі Выканаўчы камітэт з’езда. Галоўным вынікам разагнанага з'езда было тое, што яго дэлегаты паспелі дэклараваць ідэю беларускай народнай рэспублікі. Выканком ва ўмовах нямецкага наступлення, калі кіраўнікі Аблвыкамзаха пакінулі Мінск і пераехалі ў Смаленск, у першай Устаўной грамаце ад 21 лютага 1918 г. абвясціў сябе часовай уладай на тэрыторыі Беларусі і абавязаўся склікаць Усебеларускі ўстаноўчы з’езд. 9 сакавіка Выканком у другой Устаўной грамаце абвясціў Беларускую Народную Рэспубліку (БНР). Выканком быў ператвораны ў Раду БНР, якая 25 сакавіка 1918 г. абвясціла незалежнасць БНР. Дзеячы БНР (І. і А. Луцкевічы, В.Ластоўскі, А.Смоліч і інш.) апынуліся ў цяжкім становішчы, бо абвяшчэнне БНР адбылося ўжо ва ўмовах нямецкай акупацыі. Па ўмовах Брэсцкага міру, падпісанага 3 сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй, частка Беларусі была занята германскімі войскамі. Нямецкае кіраўніцтва, нягледзячы на прывітальную тэлеграму частцы дзеячаў БНР, не прызнала гэтай рэспублікі. Непрызнаная Берлінам Рада БНР знайшла ўрэшце паразуменне з нямецкім генералам Эрыхам фон Фалькенгайнам. У кампетэнцыі БНР знаходзіліся гандаль, прамысловасць, асвета, сацыяльнае забеспячэнне, справы бежанцаў i інш. У Мінску ўжо ў ліпені дзейнічалі каля 20 пачатковых школ, адкрыўся Беларускі педагагічны інстытут. У Слуцку i Браславе адкрыліся гімназіі, а у Свіслачы — настауніцкая семінарыя. У 1918 г. у БНР на беларускай мове выходзілі шэсць газет i тры часопісы, працавалі 11 выдавецтваў, якія выпусцілі 35 беларускіх кніг. 19 мая на базе Таварыства драмы i камедыі ўзнік Беларускі дзяржаўны тэатр БНР. Існаванне беларускай дзяржавы нават ва умовах акупацыі садзейнічала самасцвярджэнню нацыі. БНР выдавала сваім грамадзянам беларускія пашпарты, зацвердзіла ў якасці дзяржаунай нацыянальную сімволіку. 12 красавіка Народны сакратарыят БНР прыняў пастанову аб абвяшчэнні беларускай мовы дзяржаунай i абавязковай для грамадзян рэспублікі.