- •3. Крыница по гисторыи Беларуси.
- •4. Гистаграфия гисторыи Беларуси.
- •5. Старажытнае грамажства у эпоху каменнага и бронзавага вякоу.
- •6.Насельніцтва Беларусі ў жалезным веку. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі.
- •7.Фарміраванне этнічных супольнасцей. Канцэпцыі беларускага этнагенезу.
- •9. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава.
- •10. Першыя дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі (Полацкае, Тураўскае і інш.)
- •12. Увядзенне хрысціанства на беларускіх землях. Культура
- •13. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленнасці. Пачатак барацьбы супраць крыжакоў і мангола-татар.
- •14. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага.
- •15. Грамацка-палітычнае становішча ў вкл у хіv – хvі стст.
- •16. Знешняя палiтыка вкл у XIV—сяр. XVI ст.
- •18. Рэнесанс, Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі. Выдатныя дзеячы Адраджэння.
- •19. Паходжанне назваў “Белая Русь”, “Чорная Русь”.
- •20 Люблінская унія.Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
- •21 Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvі – хvііі ст.
- •22. Падзелы Рэчы Паспалiтай I далучэнне Беларусi да Расiйскай iмперыi.
- •23. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі стст.
- •24. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх стст.
- •25. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
- •26. Беларусь у вайне 1812 г.
- •27. Зараджэнне грамацка-палітычнага руха на Беларусі. Паўстанне 1830-1831гг.
- •28. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі.
- •29. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •30 Культура Беларусі хіх ст.
- •31. Развіццё капітальзму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •32. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905-1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
- •33. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
- •34. Становішча ў Беларусі пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
- •35. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэння.
- •36. Нацыянальна - дзяржаунае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
- •37. Барацьба з iнтэрвенцыяй Польшчы. Другое абвяшчэнне бсср.
- •38. Ажыццяўленне індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў Беларусі.
- •39. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў бсср у 1920-30-я гг.
- •40. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.
- •50. Грамацка-палітычнае жыццё ў 1945-1985 гг.
- •51. Асноўныя дасягненніў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945-1985 гг.
- •52. Беларусь на міжнароднай арэне 1944-1985 гг.
- •58. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі, крызіс і стабілізацыя.
- •59. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі.
- •60. Беларуская дыяспара.
19. Паходжанне назваў “Белая Русь”, “Чорная Русь”.
Народнасць – гэта гістарычная супольнасць людзей, якае складваецца на аснове агульнай тэрыторыі, мовы, культуры, агульнасці гаспадарчага жыцця. Народнасць прыходзіць на змену роду і племю і папярэднічае нацыі. Працэс складвання народнасці садзейнічае паяўленню адзінай мовы. Самасвядомасці, умацаванню дзяржаўнасці. У Еўропе перыяд завяршэння фарміравання рускай, польскай і іншых народнасцей супаў з перыядам станаўлення феадальных адносін. Складванне беларускай народнасці праходзіла ў ХІІІ – ХVІ стст. Этнічную аснову беларусаў склалі крывічы-палачане, дрыгавічы, радзімічы. У фарміраванні этнічнага складу насельніцтва Беларусі пэўную ролю адыграла таксама польскае і балцкае насельніцтва. На тэрыторыі, дзе ўтварылася і развівалася беларуская народнасць, з сярэдзіны ХІІІ ст. складвалася Вялікае княства Літоўскае.
Праблема паходжання назвы “Белая Русь” з’яўляецца прадметам шырокай навуковай дыскусіі яшчэ і зараз. Сярод найбольш пашыраных і папулярных тэорый можна назваць наступныя. Па-першае, вядомы расійскі гісторык ХVІІІ ст. В. Тацішчаў меркаваў, што гэта назва паходзіць ад белага колеру льнянога адзення тутэйшых жыхароў, а таксама “цэнтральнага” размяшчэння азначанага рэгіёна ў славянскім свеце. Па-другое, айчынны этнограф Я.Карскі адзначаў верагоднасць уплыву на ўтварэнне тэрміна антрапалагічных асаблівасцей беларусаў – “бландзінаў з блакітнымі ці светла-шэрымі вачамі”. Па-трэцяе, беларускі філолаг П. Крапівін звязваў пахрджанне назвы з наяўнасцю ў рэгіёне вялікай колькасці рэк і азёр, а тэрмін “Белая Русь” з гэтай згоды перакладаў як “Чыстая Вада”. Па-чацвёртае, гісторык М. Ільінскі лічыў, што горад Бельск на тэрыторыі сучаснай Польшчы мог даць адпаведную назву ўсёй падкантрольнай сабе тэрыторыі. Па-пятае, украінскі вучоны М. Драгаманаў сцвяржаў, што тэрмін “белы” азначаў незалежнасць ад мангола-татараў. Па-шостае, расійскі даследчык В. Іваноў адзначаў, што яшчэ да прыняцця хрысціянства ў Еўропе існавала традыцыя суадносіць асноўныя колеры з бакамі свету ( поўнач – чорны, поўдзень – чырвоны, захад – белы, усход – жоўты ці блакітны). Адсюль, на яго думку, цалкам лагічным было б змясціць Белую Русь на захад ад іншых старажытнарускіх княстваў. Па-сёмае, таксама існуе шэраг іншых меркаванняў аб тым, што Белая Русь з’явілася ў процівагу Чорнай ( Навагрудак – Гродна – Ваўкавыск – Слонім) ці Чырвонай ( украінская Галіччына і Валынь) Русі, што яна вызначала аўтаномны статус Полаччыны і Віцебшчыны ў складзе ВКЛ або падкрэслівала перавагу хрысціянскага насельніцтва над навакольнымі язычніцкімі плямёнамі. Складаным пытаннем з’яўляецца і вызначэнне тэрыторыі, якую называлі Белай Руссю. Адпаведна даным В. Тацішчава ў летапісах ХІІ ст. такім чынам называлі Растова-Суздальскае княства. Згодна яму ў 1157 г. князь Андрэй Багалюбскі быў запрошаны валадарыць “на отчым стале ва ўсёй Белай Русі, у Растове і Суздале”. У сваю чаргу сам князь праз некалькі гадоў хваліўся тым, што “ўсю Белую Русь гарадамі і вёскамі вялікімі насяліў і шматлюднай стварыў”. Разам з тым вядомы расійскі гісторык М. Карамзін атвяргаў гэта сцвяржэнне і заяўляў, што азначаны тэрмін пачаў выкарыстоўвацца толькі ў ХVст. У Маскоўскім княстве з мэтай падкрэслівання яго старажытнасці і важнасці ( у 1462 г. Іван ІІІ у сваім тытуле называў Масковію Белай Руссю). Трэба прызнаць, што апошняя версія мае пад сабой пэўныя падставы, бо на сярэднявечных картах Масковія часам называлася Белай Руссю ( карта М. Кузанскага, 1460 г.). Пры гэтым большасць вучоных прызнае, што назва “Белая Русь” у Расіі так і не набылыла дакладнай тэрытарыяльнай лакалізацыі і паступова трансфармавалася ў Вялікую Русь ці Вялікаросію. Калі ж разглядаць тэрыторыю сучаснай Рэспублікі Беларусь, то даследчыкі разыходзяцца ў меркаваннях наконт часу замацавання за ёй назвы “Белая Русь”. Першае падобнае ўпамінанне адносіцца да ХІІІ ст. Шырокае распаўсюджанне ў сярэднявечнай Еўропе атрымала тэорыя аб тым , што Белая Русь знаходзіцца паміж Літвой і Масковіяй. У далейшым да яе пачалі далучаць і больш заходнія тэрыторыі - у кнізе С.Старавольскага (1632) да Белай Русі ўжо адносілася шэсць ваяводстваў (Новагародскае, Мсціслаўскае, Віцебскае, Менскае, Полацкае і Смаленскае). Адміністрацыйна-геаграфічнае абазначэнне тэрмін “Беларусь” упершыню атрымаў у 1796 г., калі ў Расійскай імперыі была арганізавана асобная Беларуская губернія ( існавала да 1802 г.). Яна ўключала 16 паветаў, атрыманых Расіяй яшчэ па першаму падзелу Рэчы Паспалітай ( губернскі горад Віцебск). У 1829 – 1850 гг. таксама мелася Беларуская навучальная акруга, якая кантралявала адукацыйную справу ў Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай, Віленскай губерніях і Беластоцкай вобласці. Аднак з 1840-х гг. выкарыстанне назвы “Беларусь” паступова стала замяняцца ў афіцыйным справаводстве на Паўночна-Заходні край”, што,на думку Пецярбурга, павінна было стрымаць мясцовы нацыянальны рух і паскорыць працэс русіфікацыі рэгіёна. Нягледзячы на гэта, цалкам выцесніць з ужытку тэрмін “Беларусь” было немагчыма. Разам з тым яшчэ і ў другой палове ХІХ ст. паралельна працягвалі шырока ўжывацца эндаэтнонімы “Літва” і “літвін” ( часцей у дачыненні да Заходняй Беларусі), канчатковая адмова ад выкарыстання якіх адбылася толькі ў час беларускага нацыянальнага адраджэння ў 1920-я гг. Такім чынам, працэс фарміравання беларускай народнасці заняў вельмі пррцяглы перыяд. Спусташэнне краіны ў ХVІІ – пачатку ХVІІІ ст., паланізацыя і русіфікацыя грамацтва аказалі негатыўнае ўздзеянне на эвалюцыю айчыннай культуры і значна замарудзілі працэс пераўтварэння беларускай народнасці ў беларускую нацыю.