Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria.docx
Скачиваний:
132
Добавлен:
20.02.2016
Размер:
203.75 Кб
Скачать

24. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх стст.

У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай да Расіі адышла амаль уся беларуская этнічная тэрыторыя з насельніцтвам каля 3 млн чалавек. Царскі ўрад адразу ажжыццявіў шэраг мер па ўмацаванні свайго ўплыву на далучаных землях. У 1801 г. была праведзена адміністрацыйная рэформа, у выніку якой у Беларусі стваралася два генерал-губернатарства: Беларускае ( у яго склад увайшлі Магілёўская, Віцебская і Смаленская губерніі) і Літоўскае ( падзялілася на Гродзенскую, Віленскую і Мінскую губерніі). У губернскіх гарадах ствараліся органы расійскага адміністрацыйнага кіравання: губернскія ўправы, казённыя палаты, прыказы і г.д. Уступкай царызму мясцовым феадалам з’яўлялася захоўванне на далучаных землях Статута ВКЛ 1588 г. Па загаду Кацярыны ІІ усё насельніцтва Беларусі, за выключэннем сялянства, прыводзілася да прысягі. Тыя, хто не жадаў прысягаць, павінны былі ў трохмесячны тэрмін выехаць за мяжу. Ім даравалася права на працягу гэтага часу прадаць сваю нерухомую маёмасць. Землі і маёмасць тых, хто не прысягнуў на вернасць Расійскай імперыі секвестраваліся, г.зн. перадаваліся казне. У выніку канфіскацый і секвестраў, праведзеных у 70 – 90-я гг. ХVІІІ ст., значная колькасць зямель была падаравана асобам, прыбліжаным да царскага прастола. Граф Завадоўскі атрымаў Магілёўскую эканомію (25800 сялян), Пацёмкін – Крычаўскае староства (14 250 сялян), Зорыч – мястэчка Шклоў з ваколіцамі (11 800 сялян), Румянцаў-Задунайскі – Гомельскае староства (больш 11 100 сялян) і г.д. Разам з тым царскі ўрад пачаў праводзіць так званы разбор шляхты – выключэнне з дваранскага саслоўя пры адсутнасці дакументаў, якія пацвярджалі дваранскае званне. Магнаты і шляхта страцілі свае ранейшыя правы выбіраць караля, трымаць свае войскі і крэпасці, права ствараць узброеныя саюзы (канфедэрацыі) для абароны сваіх вольнасцей і прывілеяў. Былі ліквідаваны і мясцовыя шляхецкія сеймікі. Усё гэта прыводзіла да таго, што асабліва дробная шляхта звычайна варожа ставілася да расійскай адміністрацыі. Такім чынам, разбор шляхты быў надзейным і ў той жа час завуаліраваным сродкам памяншэння колькасці шляхты, якая ў канцы ХVІІІ ст. складала да 12 % усяго насельніцтва Беларусі – з аднаго боку, а з другога – гэта быў намер нейтралізаваць шляхецкую варожасць. У выпадку, калі шляхціц не пацвярджаў свае шляхецкія правы, яму прапаноўвалася запісацца на выбар у адзін з падатковых станаў – сялян або мяшчан. У Беларусі была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма. Замест ранейшага падымнага падатку (з кожнага двара) уводіўся падушны – з кожнай душы мужчынскага полу. Ад пэўнай колькасці гэтых душ ( спачатку ад 200, потым ад 125) вылучаўся адзін чалавек на 25-гадовую службу ў расійскай арміі. Такая павіннасць называлася рэкруцкай. У гарадах адмянялася юрысдыкцыя свецкіх ці духоўных феадалаў. Прыватныя гарады і мясцэчкі былі выкуплены ўрадам. З мэтай ажыўлення гандлёва-прамысловай дзейнасці купецтва і павелічэння паступленняў падаткаў у казну за кошт падаткаабкладанняў гарадскіх жыхароў у беларусі паводле ўказа ад 23 чэрвеня 1794 г. устанаўлівалася асобная мяжа яўрэйскай аседласці. Яўрэям загадвалася сяліцца ў гарадах гэтых губерняў, займацца рамяством і гандлем. Земляробствам займацца ім не дазвалялася. Яўрэі маглі запісвацца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі з умовай, што будуць плаціць дзяржаўныя падаткі ў двайным памеры ў параўнанні з хрысціянскім насельніцтвам. У 1820 г. у Расійскай імперыі была забаронена дзейнасць езуітаў. Таксама абмежавана колькасць касцёлаў у адпаведнасці з колькасцю прыходаў так, каб на 100 хат або на 400 асоб прыпадаў адзін каталіцкі прыход. Уніятаў у масавым парадку прымусова пачалі пераводзіць у праваслаўе. У той жа час было катэгарычна забаронена схіляць у каталіцкую веру праваслаўнае насельніцтва.