- •3. Крыница по гисторыи Беларуси.
- •4. Гистаграфия гисторыи Беларуси.
- •5. Старажытнае грамажства у эпоху каменнага и бронзавага вякоу.
- •6.Насельніцтва Беларусі ў жалезным веку. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі.
- •7.Фарміраванне этнічных супольнасцей. Канцэпцыі беларускага этнагенезу.
- •9. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава.
- •10. Першыя дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі (Полацкае, Тураўскае і інш.)
- •12. Увядзенне хрысціанства на беларускіх землях. Культура
- •13. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленнасці. Пачатак барацьбы супраць крыжакоў і мангола-татар.
- •14. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага.
- •15. Грамацка-палітычнае становішча ў вкл у хіv – хvі стст.
- •16. Знешняя палiтыка вкл у XIV—сяр. XVI ст.
- •18. Рэнесанс, Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі. Выдатныя дзеячы Адраджэння.
- •19. Паходжанне назваў “Белая Русь”, “Чорная Русь”.
- •20 Люблінская унія.Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
- •21 Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvі – хvііі ст.
- •22. Падзелы Рэчы Паспалiтай I далучэнне Беларусi да Расiйскай iмперыi.
- •23. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі стст.
- •24. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх стст.
- •25. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
- •26. Беларусь у вайне 1812 г.
- •27. Зараджэнне грамацка-палітычнага руха на Беларусі. Паўстанне 1830-1831гг.
- •28. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі.
- •29. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •30 Культура Беларусі хіх ст.
- •31. Развіццё капітальзму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •32. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905-1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
- •33. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
- •34. Становішча ў Беларусі пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
- •35. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэння.
- •36. Нацыянальна - дзяржаунае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
- •37. Барацьба з iнтэрвенцыяй Польшчы. Другое абвяшчэнне бсср.
- •38. Ажыццяўленне індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў Беларусі.
- •39. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў бсср у 1920-30-я гг.
- •40. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.
- •50. Грамацка-палітычнае жыццё ў 1945-1985 гг.
- •51. Асноўныя дасягненніў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945-1985 гг.
- •52. Беларусь на міжнароднай арэне 1944-1985 гг.
- •58. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі, крызіс і стабілізацыя.
- •59. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі.
- •60. Беларуская дыяспара.
60. Беларуская дыяспара.
Слова "дыяспара" паходзіць ад грэчаскага "diaspora", што азначае рассяленне, пражыванне значнай часткі этнасу па-за межамі этнічнай тэрыторыі. Ва ўсе часы па розных прычынах на¬сельніцтва беларускіх зямель перасялялася ў іншыя краіны. Першая хваля масавай эміграцыі з Беларусі адбылася на мяжы XIX i XX стст. Развіццё капіталізму, расслаенне i абеззямельванне сялянства, аграрная перанаселенасць, збядненне дробных вытворцаў абумовілі масавы выезд сялян за межы Беларусі. Першая сусветная вайна, Лютаўская i Кастрычніцкая рэвалюцыі, нямецкая, а затым польская акупацыя Беларусі ў 1918—1920 гг. абумовілі новую хвалю эміграцыі. У міжваенны перыяд асабліва значнай была эміграцыя насельніцтва з Заходняй Беларусі як вынік цяжкага сацыяльна-эканамічнага становішча працоўных, нацыянальнага i рэлігійнага націску ў складзе Польшчы. Шмат жыхароў Беларусі апынулася па-за межамі рзспублікі ў гады Другой сусветнай вайны. Каля 1,5 млн чалавек былі эвакуіраваны на ўсход СССР, далёка не ўсе яны вярнуліся ў рэспубліку. Амаль 380 тыс. жыхароў Беларусі былі прымусова вывезены на працу ў Германію. Многія тысячы беларусаў аказаліся за мяжой ў ліку савецкіх ваеннапалонных. Пакінулі Радзіму i члены многіх беларускіх палітычных арганізацый, устаноў i ваенных фарміраванняў, якія былі створаны фашыстамі на акупіраванай тэрыторыі. У пасляваенныя гады шмат грамадзян Беларусі апынуліся за мяжой Бацькаўшчыны пасля далучэння Беласточчыны да Польшчы (1945. Характэрнай асаблівасцю пасляваеннай беларускай эміграцыі было тое, што яна заявіла аб сабе як аб самастойнай этнічнай супольнасці ў замежжы, стварыўшы свае нацыянальныя асяродкі, рэлігійныя, культурныя арганізацыі, навуковыя цэнтры, сродкі інфармацыі. У пасляваенны перыяд значна павялічыўся адток насельніцтва Беларусі ў іншыя рэгіёны СССР. Гэта была арганізаваная вярбоўка працоўных рэсурсаў на новабудоўлі, асваенне цалінных зямель у Казах¬стане i прыродных рзсурсаў Сібіры i Поўначы, планавае размеркаванне выпускнікоў навучальных устаноў, добраахвотныя індывідуальныя перасяленні. У другой палове 80-х гадоў XX ст. былі зроблены першыя крокі па ўсталяванні цесных сувязей з суайчыннікамі за мяжой, фарміраванні новай дзяржаўнай палітыкі ў адносінах да беларускага замежжа. Пасля распаду СССР на тэрыторыях былых саюзных рэспублік пачалася хваля ўнутранай міграцыі, якая ператварылася ў знешнюю, міжнародную. Згодна з афіцыйнымі звесткамі, з 1990 па 1995 г. агульная колькасць грамадзян, якія па розных прычынах пераехалі ў Бе¬ларусь з іншых рэгіёнаў былога СССР, склала 482 тыс. чалавек. Адначасова частка жыхароў Беларусі мігрыравала ў былыя саюзныя рэспублікі. Па няпоўных звестках, у новых дзяржаўных утварэннях, узнікшых на тэрыторыі былога СССР, жыве каля 2,5 млн беларусаў. Большасць з ix знаходзіцца ў суседніх краінах - Pacii, Украіне, Латвіі i Літве. Новыя палітычныя i сацыяльна-эканамічныя абставіны, пашырэнне працэсаў нацыянальна-культурнага развіцця стымулявалі ўзнікненне ў былых саюзных рэспубліках розных беларускіх зямляцтваў, таварыстваў, суполак. Яны ажыццяўляюць прапагандысцкую i культурна-асветніцкую дзейнасць, накіраваную на захаванне беларускай мовы, традыцый, нацыянальнай культуры, умацаванне сувязей з Бацькаўшчынай. Найбольшая колькасць беларусаў пражывае ў Pacii (1 млн 200 тыс.). У Маскве створаны i дзейнічаюць Таварыства бела¬рускай мовы i літаратуры імя Ф.Скарыны, аб'яднанне беларусаў-вайскоўцаў, згуртаванне "Бацькаўшчына" i iнш. Бeлapycкiя культурна-асветныя таварыствы дзейнічаюць у Санкт-Пецярбургу, Hавaciбipcкy, Арэнбургу i iншыx гарадах. Добра вядомы суполкі "Kрыніца" ў Петразаводску, "Бацькаўшчына" ў Рэспубліцы Kомі, "Cyродзіч" у Рэспубліцы Саха i інш. Ва Украіне пражывае 460 тыс. беларусаі, большасць з ix у буйных гарадах — Кіеве, Харкаве i інш. Дзейначаюць нацыянальна-культурныя таварыствы: "Беларусь" (Кіеў), "Украіна — Беларусь" (Kieў), "Бе¬лая Русь" (Львоў), "Беларускі дом" (Херсон), Таварыства беларускай мовы імя M. Багдановіча (Запарожжа), Беларуская грамада імя Ф. Ска¬рыны (Чарнаўцы). У Львове выдаецца газета "Беларус Галіччыны". Каля 120 тыс. беларусаў пражывае ў Лaтвii. Тут дзейнічаюць тава¬рыствы: беларускай мовы "Прамень" (Рыга), культуры "Світанак" (Рыга), асветнае "Уздым" (Даўгаўпілс) i інш. Значны ўклад у дзей¬насць беларускай дыяспары ў Латвіі ўносяць аб'яднанне мастакоў-беларусаў "Маю гонар", беларуская нядзельная школа, бeлapycкi гандлёвы дом у Рызе, газета "Прамень" i інш. Глыбокія гістарычныя карані мае беларуская дыяспара ў Латвіі, дзе пражывае 63 тыс. беларусаў. На пачатку 90-х гадоў XX ст. прапа¬гандысцкую i культурна-асветную дзейнасць вялі Таварыства беларускай культуры, Таварыства беларускай школы, клуб "Сябрына", Каардынацыйная рада беларускіх згуртаванняў i арганізацый, Віленскае беларускае згуртаванне i інш. Значная колькасць беларусаў пражывае ў суседняй Польшчы. Па звестках афіцыйных колаў, ix налічваецца каля 300 тыс. чалавек. Найбольш кампактна яны рассяліліся на Беласточчыне. Зараз у гэтай кpaiнe дзейнічаюць Беларускі саюз у Польшчы, Беларускае грамадска-культурнае таварыства, Беларускае дэмакратычнае аб'яднанне — адзіная ў Польшчы палітычная партыя нацыянальнай меншасці. У апошні час Беларусь стала значна больш увагі ўдзяляць пашырэнню сувязей з суайчыннікамі ў гэтай суседняй краіне. Ажыццяўляецца яна праз дзейнасць грамадскага таварыства "Хатка", лігаратурнага аб'яднання "Белавежа", Асацыяцыю беларускіх журналістаў, Беларускае гістарычнае таварыства i інш. 3 1990 г. пачало дзейнічаць Беларускае аб'яднанне студэнтаў. У жніўні 1995 г. адкрыты першы беларускі дзіцячы сад, маюцца беларускія школы. У Польшчы выдаюцца беларуская газета "Ніва", часопіс "Беларускі каляндар" i іншыя, дзейнічаюць беларускі бізнес-клуб і інш. Усяго за межамі Рэспублікі Беларусь пражывае прыкладна 3— 3,5 млн беларусаў. Толькі ў ЗША, па сцвярджэнні даследчыкаў, у розныя часы асела 600-650 тыс. беларусаў. Цяпер там дзейнічаюць разнастайныя эмігранцкія арганізацыі i згуртаванні. Сярод іх беларуска-амерыканскі цэнтр у Саўт-Рыверы, грамадскі цэнтр "Полацак" у Кліўлендзе, Беларускі інстытут навукі i мастацтва, згуртаванне беларускай моладзі i інш. Карыстаюцца папулярнасцю ў эмігранцкім асяроддзі газета "Беларус", чаcoпic "Полацак" i іншыя выданні. Прыкладна 70 тыс. беларусаў пражывае ў Канадзе. У гэтай краіне дзейнічаюць Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады, згуртаванні беларусаў у Таронта i Квебеку, Беларускі саюз моладзі, Беларускі інстытут навукі i мастацтва, выдаецца газета "Зважай". Зараз беларусы ЗША i Канады складаюць адзіную паўночна-амерыканскую групу, дзейнасць якой каардынуецца выбіраемым камітэтам. Раз у два гады праходзяць з'езды беларусаў Паўночнай Амерыкі. У Вялікабрытаніі згуртаванне беларусаў мае свае аддзяленні ў Бірмінгеме, Брэдфардзе, Манчэсцеры. У Лондане існуе англа-беларускае навуковае таварыства, якое выдае часопіс навуковых даследаванняў, а таксама Беларуская бібліятэка i музей імя Ф.Скарыны — галоўны цэнтр беларусазнаўства на Захадзе. Ёсць згуртаванні беларусаў i ў іншых краінах Заходняй Еўропы. Існуе праваслаўны прыход у Парыжы, дзейнічае калонія беларусаў у Мюнхене, дзе працуе Беларускі цэнтр па вывучэнні беларускага пытання i выдаецца часопіс "Факел", утвораны Беларускі інстытут куль¬туры i навукі ў Рыме, беларускае аддзяленне на факультэце славістыкі ва ўніверсітэце ў Капенгагене. Беларускія згуртаванні існуюць таксама ў Аўстраліі, Аргенціне, Бразіліі, Уругваі, Парагваі i іншых краінах Лацінскай Амерыкі.