- •3. Крыница по гисторыи Беларуси.
- •4. Гистаграфия гисторыи Беларуси.
- •5. Старажытнае грамажства у эпоху каменнага и бронзавага вякоу.
- •6.Насельніцтва Беларусі ў жалезным веку. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі.
- •7.Фарміраванне этнічных супольнасцей. Канцэпцыі беларускага этнагенезу.
- •9. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава.
- •10. Першыя дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі (Полацкае, Тураўскае і інш.)
- •12. Увядзенне хрысціанства на беларускіх землях. Культура
- •13. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленнасці. Пачатак барацьбы супраць крыжакоў і мангола-татар.
- •14. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага.
- •15. Грамацка-палітычнае становішча ў вкл у хіv – хvі стст.
- •16. Знешняя палiтыка вкл у XIV—сяр. XVI ст.
- •18. Рэнесанс, Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі. Выдатныя дзеячы Адраджэння.
- •19. Паходжанне назваў “Белая Русь”, “Чорная Русь”.
- •20 Люблінская унія.Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус вкл у яе складзе.
- •21 Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы хvі – хvііі ст.
- •22. Падзелы Рэчы Паспалiтай I далучэнне Беларусi да Расiйскай iмперыi.
- •23. Уплыў эпохі Асветніцтва на айчынную культуру хvіі – хvііі стст.
- •24. Палітыка царызму ў Беларусі ў канцы хvііі – пачатку хіх стст.
- •25. Эканамічнае развіццё Беларусі ў перыяд крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
- •26. Беларусь у вайне 1812 г.
- •27. Зараджэнне грамацка-палітычнага руха на Беларусі. Паўстанне 1830-1831гг.
- •28. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў у Беларусі.
- •29. Паўстанне 1863 г. І яго сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •30 Культура Беларусі хіх ст.
- •31. Развіццё капітальзму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.
- •32. Беларусь у часы рэвалюцыі 1905-1907 гг. Першыя палітычныя арганізацыі.
- •33. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
- •34. Становішча ў Беларусі пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
- •35. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэння.
- •36. Нацыянальна - дзяржаунае будаўніцтва. Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне бнр.
- •37. Барацьба з iнтэрвенцыяй Польшчы. Другое абвяшчэнне бсср.
- •38. Ажыццяўленне індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў Беларусі.
- •39. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў бсср у 1920-30-я гг.
- •40. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.
- •50. Грамацка-палітычнае жыццё ў 1945-1985 гг.
- •51. Асноўныя дасягненніў развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945-1985 гг.
- •52. Беларусь на міжнароднай арэне 1944-1985 гг.
- •58. Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі, крызіс і стабілізацыя.
- •59. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі.
- •60. Беларуская дыяспара.
33. Беларусь у Першай сусветнай вайне. Нямецкая акупацыя.
З пачаткам вайны беларускія губерні знаходзіліся на ваенным становішчы. Летам 1915 г. вайна перакінулася на беларускія землі. Жнівеньскае наступленне немцаў разгортвалася ў кірунку Коўна – Вільня – Мінск. 3 верасня акупанты ўварваліся ў старадаўнюю сталіцу Літвы, а праз два тыдні кайзераўская кавалерыя перарэзала чыгуначную лінію Мінск – Масква ў раёне Смалявіч. І толькі цаной вялікіх намаганняў расійскай арміі ўдалося спыніць немцаў і адкінуць іх у раён азёр Свір і Нарач. Але германскае войска працягвала ўтрымліваць Заходнюю Беларусь. У жніўні Стаўка Галоўнакамандуючага была перанесена з Баранавіч у Магілёў. У кастрычніку 1915 г. нямецка-расійскі фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск – Браслаў – Паставы – Смаргонь – Баранавічы – Пінск. На працягу двух гадоў і пяці месяцаў ( да лютага 1918 г.) ён заставаўся нязменным і дзяліў Беларусь на дзве часткі. Тут канцэнтравалася звыш 1,5 млн расійскіх салдат і афіцэраў і каля 1 млн нямецкіх. У ліпені 1916 г. расійская армія спрабавала прарваць фронт у раёне Баранавіч, але толькі страціла 80 тыс. салдат. Асноўныя кірункі акупацыйнай палітыкі былі наступныя. У галіне эканомікі нямецкія ўлады выяўлялі зацікаўленасць у захаванні ў прыфрантавой паласе стабільных гаспадарчых структур, якія працавалі б на патрэбы вайны. Таму ніякіх перашкод у гаспадарчай дзейнасці яны імкнуліся не чыніць. Мясцовыя землеўладальнікі і гандлёва-прамысловыя прадпрымальнікі адразу ж трапілі пад прэс ваенных падаткаў, але пасля выплаты іх маглі займацца сваёй справай. Народ пакутаваў ад рэквізіцый, прымусовай працы на ваенных збудаваннях. Адступленне расійскіх войскаў у 1915 г. суправаджалася масавым бежанствам. З тэрыторыі Беларусі добраахвотна і пад прымусам выехала ў глыб Расіі каля двух мільёнаў чалавек ( пераважна праваслаўных жанчын, дзяцей і старых). У галіне палітыкі ў адпаведнасці з загадам камандуючага Усходнім фронтам фельдмаршала П. Фон Гіндэнбурга усякая палітычная дзейнасць на акупіраваных тэрытортыях забаранялася. Права на функцыяніраванне атрымалі камітэты дапамогі ахвярам вайны, якія ўзніклі яшчэ да акупацыі па ўсёй прыфрантавой паласе расійскіх войскаў. Яны былі ўпаўнаважаны выказваць уладам прапановы ад кожнай нацыі ў сацыяльнай, асветнай і культурнай галінах. У галіне культуры для ўмацавання свайго становішча ў краі акупацыйныя ўлады прынялі правіла аднолькава адносіцца да ўсіх нацый. Усім нацыянальнасцям дазвалялася культурная дзейнасць, навучанне і выданне газет на роднай мове. Такія шырокія правы беларусы атрымалі ўпершыню, хоць ва ўмовах вайны іх ажыццявіць было цяжка. Не хапала нацыянальнай інтэлігенцыі. Пры гэтым акупацыйныя ўлады больш займаліся рабаваннем беларускіх зямель, чым павышэннем культуры іх жыхароў. Усходняя частка Беларусі ўяўляла сабой прыфрантавую зону. Тут знаходзілася вялікая групоўка салдат і афіцэраў рускай арміі. З Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў у расійскую армію было забрана 633,6 тыс. чалавек – больш за палову працаздольных мужчын. Сялянскія сем’я заставаліся без кармільцаў. Уводзілася працоўная павіннасць. Восенню 1915 г. на працы па капанню акопаў, рамонту дарог і мастоў было прыцягнута практычна ўсё працаздольнае насельцтва прыфрантавых Мінскай і Віцебскай губерняў. Дрэннае харчаванне і невыносныя ўмовы працы прыводзілі да эпідэмічных захворванняў. Вялікія ваенныя расходы, заняпад сельскай гаспадаркі выклікалі рост цэн на тавары першай неабходнасці і прадукты харчавання, рэзкае зніжэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва. У прыфрантавых умовах рабочы рух у Беларусі, дзе дзейнічалі законы ваеннага часу, быў нязначным па сваіх маштабах. Шырокі размах набыў сялянскі рух. Больш за палову выступленняў складалі патравы памешчыцкіх зямель і парубкі лясоў. Сяляне адмаўляліся ад выканання ваенных павіннасцей, супраціўляліся рэквізіцыям. Ваенныя паражэнні расійскай арміі выклікалі салдацкі рух, расло дэзерцірства. У 1916 г. адбылося найбуйнейшае хваляванне салдат – паўстанне на Гомельскім размеркавальным пункце. Гэтыя факты сведчылі, што армія з апоры самадзяржаўя ператваралася ў яго праціўніка. У гады Першай сусветнай вайны беларускі народ страціў 1200 тыс. чалавек.