- •Уводзіны
- •Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі”
- •Модуль 1. Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь. Тэма 1: Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
- •1.1. Каменны век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.2. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.4. Першабытны лад і рэлігія на тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 2. Раннефеадальныя княствы на тэрыторыі Беларусі 9 – 13 стст.
- •2.2. Утварэнне першых княстваў на тэрыторыі Беларусі. Іх палітычнае развіццё і дзяржаўны лад.
- •2.3. Барацьба супраць крыжацкай і мангола-татарскай агрэсіі.
- •2.4. Рэлігія і культура беларускіх зямель у 9 – 13 ст.
- •Тэма 3: Утварэнне і грамадска-палітычнае развіццё Вялікага княства Літоўскага ў другой палове 13 – першай палове 16 стст.
- •3.1. Утварэнне вкл.
- •3.2. Унутраная і знешняя палітыка вкл у другой палове 13 – 14 стст.
- •3.3. Крэўская унія і яе сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •3.4. Унутраная і знешняя палітыка вкл у 15 – першай палове 16 стст.
- •3.5. Дзяржаўны лад, органы кіравання вкл.
- •Тэма 4: Сацыяльна-эканамічнае развіцце вкл 14 - 16 стст.
- •4.2. Аграрная рэформа 1557 г. Станаўленне фальваркавай сістэмы.
- •4.3. Развіццё гарадоў, рамяства і гандлю. Магдэбургскае права.
- •4.4. Саслоўная структура грамадства.
- •Тэма 5: Рэлігія і культура вкл у 14 – 16 стст.
- •5.2. Фарміраванне беларускай народнасці.
- •5.3. Культура вкл у 14 – 16 стст.
- •Модуль 2. Цывілізацыйная спадчына Hовага часу і Беларусь.
- •6.2. Дзяржаўна-палітычны лад Рэчы Паспалітай і месца ў ім вкл.
- •6.3. Унутраная і знешняя палітыка вкл у канцы 16 – першай палове
- •17 Стст.
- •Тэма 7: Грамадска-палітычнае развіццё вкл у складзе
- •7.2. Вкл у перыяд праўлення Саксонскай дынастыі (1697 – 1763).
- •7.3. Палітычны крызіс у апошняй трэці 18 ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •1. Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст.
- •2. Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.
- •3. Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.
- •8.1. Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст.
- •8.2. Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.
- •8.3. Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.
- •Тэма 9: Рэлігія і культура вкл 17 – 18 стст.
- •9.2. Этнічныя працэсы.
- •9.3. Адукацыя і навука.
- •9.4. Культура.
- •Модуль 3. Беларусь у складзе Расійскай імперыі.
- •10.2. Грамадска-палітычная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі напярэдадні і падчас вайны 1812 г.
- •10.3. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у другой палове 1810-1820-я гг.
- •10.4. Паўстанне 1830-1831 гг. І Беларусь.
- •10.5. Палітыка царызму ў Беларусі ў 1830-1850-я гг.
- •Тэма 11: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў
- •11.2. Прамысловасць.
- •11.3. Гарады. Гандаль.
- •Тэма 12: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі
- •12.2. Сельская гаспадарка.
- •12.3. Прамысловасць.
- •12.4. Гарады, гандаль, транспартная сістэма.
- •Тэма 13: Сацыяльна-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 19 ст.
- •13.2. Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў апошняй трэці 19 ст.
- •13.3. Грамадска-палітычны рух ў апошняй трэці 19 ст.
- •13.4. Фарміраванне рабочага руху ў апошняй трэці 19 ст.
- •Тэма 14: Фарміраванне беларускай нацыі.
- •14.2. Адукацыя і навука.
- •14.3. Мастацкая культура.
- •Тэма 15: Беларусь на пачатку 20 ст.
- •15.2. Ход, асноўныя этапы і вынікі рэвалюцыі 1905-1907 гг.
- •15.3. Эканамічнае развіццё Беларусі на пачатку 20 ст. Сталыпінская агарарная рэформа.
- •15.4. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў 1907-1914 гг.
- •15.5. Беларускі нацыянальны рух у 1905-1914 гг.
- •Модуль 4. Беларусь у перыяд сусветных войнаў і рэвалюцый
- •16.2. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі і яе вынікі.
- •16.3. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі і яе вынікі.
- •Тэма 17: Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі ў 1918-1921 гг.
- •17.2. Абвяшчэнне бсср і Літоўска-Беларускай сср.
- •17.3. Савецка-польская вайна 1919-1920 гг. Другое абвяшчэнне бсср.
- •Тэма 18: Новая эканамічная палітыка
- •18.2. Эканамічнае развіццё бсср у перыяд нэпа.
- •18.3. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у 1920-я гг.
- •18.4. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў 1920-я гг.
- •Тэма 19: бсср у 1930-я гг.
- •19.2. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі бсср.
- •19.3. Усталяванне таталітарнага палітычнага рэжыму ў бсср.
- •19.4. Адукацыя і культура.
- •Тэма 20: Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.
- •20.2. Заходняя Беларусь ва ўмовах “санацыі” 1926-1939 гг.
- •20.3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
- •20.4. Адукацыя і культура ў Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
- •Тэма 21: Беларусь ва ўмовах Другой сусветнай
- •21.2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
- •21.3. Нямецка-фашысцкі акупацыйны рэжым у Беларусі (1941-1944).
- •21.4. Антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг.
- •21.5. Выгнанне нямецка-фашысцкіх войскаў з тэрыторыі Беларусі ў 1943-1944 гг.
- •Модуль 5. Беларусь у пасляваенны перыяд (другая палова 20 – пачатак 21 стст.). Станаўленне незалежнай беларускай дзяржавы.
- •22.2. Палітычная сістэма.
- •22.3. Адукацыя, навука, культура.
- •Тэма 23: бсср у другой палове 1950-х – 1980-я гг.
- •23.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •23.2.1. Развіццё прамысловасці.
- •23.2.2. Сельская гаспадарка
- •23.2.3.Сацыяльнае развіццё.
- •23.3. Адукацыя, навука, культура ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •23.4. Перабудова ў бсср (1985-1991 гг.).
- •Тэма 24: Рэспубліка Беларусь на сучасным этапе развіцця
- •24.2. Унутрыпалітычнае жыццё ў рб у 1990-2000-я гг.
- •24.3. Знешняя палітыка рб у 1990-2000-я гг.
- •24.4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё рб у 1990-2000-я гг.
- •24.5. Адукацыя, навука, культура ў 1990-2000-я гг.
- •Найбольш значныя даты гісторыі беларусі
- •Тэрміналагічны слоўнік
- •Спіс літаратуры Асноўная
- •Дадатковая
23.3. Адукацыя, навука, культура ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
Развіццё духоўнай сферы беларускага грамадства ў разглядаемы перыяд вызначаецца наступнымі рысамі:
- прыстасаванне да ўмоў індустрыяльнага грамадства;
- падпарадкаванне афіцыйнай партыйна-дзяржаўнай ідэалогіі;
- паслабленне рэпрэсіўнасці з боку дзяржавы;
- русіфікацыя адукацыі і культуры.
Ва ўмовах хуткай мадэрнізацыі грамадства адбываюцца істотныя зрухі ў сферы адукацыі. У галіне агульнаадукацыйнай школы была праведзена рэформа, у адпаведнасці з якой базавыя сямігадовыя школы пераўтвараліся ў васьмігадовыя, а сярэднія – у адзінаццацігадовыя (з 1964 г. дзесяцігадовыя) з вытворчым навучаннем. Базавая агульная адукацыя з’яўлялася абавязковай. Масавы характар стала набываць атрыманне сярэдняй адукацыі: калі ў 1956 – 1960 гг. сярэднюю адукацыю штогод атрымлівала каля 69 тыс. чалавек, то ў 1981 – 1985 гг. – 169 тыс. Адметнымі рысамі ў развіцці агульнаадукацыйнай школы ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. з’яўляліся:
- умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы школ;
- павышэнне прафесійнага ўзроўню настаўніцкіх кадраў: удзельная вага настаўнікаў з вышэйшай адукацыяй павялічылася за 1958 – 1985 гг. з 22% да 81,4%;
- станаўленне сістэмы політэхнічнага навучання на базе цеснага спалучэння ў вывучэнні школьных прадметаў і асноў сучаснай вытворчасці.
У прафесійна-тэхнічнай адукацыі стваралася адзіная сістэма прафесійна-тэхнічных вучылішчаў (ПТВ). У 1970-я гг. ПТВ пераходзяць да падрыхтоўкі кваліфікаваных рабочых з сярэдняй адукацыяй. У 1985 г. у БССР дзейнічала 233 ПТВ з 151 тыс. навучэнцаў.
Істотна ўзрасла ў разглядаемы перыяд колькасць устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі: за 1960 – 1985 гг. – з 102 да 139, а колькасць навучэнцаў у іх – з 62,6 тыс. да 160,4 тыс. чалавек.
Развівалася таксама сістэма вышэйшай адукацыі. У 1985 г. у 33 вышэйшых навучальных установах БССР навучалася 182 тыс. студэнтаў. Колькасць выпускнікоў ВНУ павялічылася з 10 тыс. у 1960 г. да 31 тыс. у 1985 г. Па гэтым паказчыку ў разліку на душу насельніцтва рэспубліка займала адно з першых месц у Еўропе.
Практычным вынікам развіцця адукацыі ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. стаў значны рост адукацыйнага ўзроўню насельніцтва. За 1959 – 1985 гг. удзельнага вага асоб, якія мелі вышэйшую і сярэднюю адукацыю ў структуры насельніцтва павялічылася з 30% да 66%. У той жа час меліся і пэўныя негатыўныя тэндэнцыі ў развіцці адукацыі:
- фармалізм у арганізацыі працэсу навучання;
- недастатковае фінансаванне адукацыйнай сістэмы;
- русіфікацыя адукацыі: у БССР не было ніводнай сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай навучальнай установы з беларускай мовай навучання; у сярэдзіне 1980-х гг. усяго каля 23% школ працавалі на беларускай мове (амаль усе ў сельскай мясцовасці).
Значныя зрухі ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. адбываюцца ў сферы навукі. Колькасць навуковых устаноў у БССР за 1956 – 1985 гг. вырасла з 76 да 167. Вядучая роля сярод іх належала навукова-даследчым інстытутам Акадэміі навук БССР. Значна павялічылася колькасць навуковых кадраў: лік навуковых работнікаў у БССР за 1956 – 1985 гг. узрос з 4,4 тыс. да 42,4 тыс. чалавек, з іх кандыдатаў навук – з 1,6 тыс. да 13,1 тыс., дактароў навук – са 134 да 1011 чалавек. Станоўчую ролю ў развіцці навукі адыграла спыненне масавых рэпрэсій і рэабілітацыя многіх рэпрэсіраваных у гады сталінізму навукоўцаў.
Ва ўмовах хуткай індустрыялізацыі, а таксама пачатку навукова-тэхнічнай рэвалюцыі асаблівае значэнне набылі прыродазнаўчыя і тэхнічныя навукі. Найбольшыя дасягненні меліся ў наступных галінах навукі:
- матэматычныя навукі (тэорыя лікаў, алгебра, тэорыя інтэгральных ураўненняў, вылічальная матэматыка і г.д.);
- фізічныя навукі (фізіка элементарных часціц, спектраскапія, люмінісцэнцыя, квантавая электроніка, фізіка плазмы, цвёрдага цела, магнітных з’яў, паўправаднікоў, дыэлектрыкаў і г.д.);
- хімічныя навукі (хімія прыродных і высокамалекулярных злучэнняў, калоідная і аналітычна хімія);
- парашковая металургія;
- тэхнічная кібернетыка;
- геалогія;
- біялогія;
- сельскагаспадарчыя навукі.
Развіццё навукі ва ўмовах навукова-тэхнічнай рэвалюцыі прыводзіла да ўсталявання цесных сувязяў паміж навукай і вытворчасцю. Да канца 1980-х гг. на прамысловых прадпрыемствах Беларусі налічвалася каля 2 тыс. навуковых лабараторый, у якіх працавала амаль 20 тыс. чалавек. Развіццю інтэграцыі навукі з вытворчасцю спрыяла стварэнне навукова-вытворчых аб’яднанняў. У 1974 г. упершыню ў СССР узнікла аб’яднанне “МАЗ-БПІ”, куды ўвайшлі БелАЗ, МАЗ, Беларускі політэхнічны інстытут. Аднак у цэлым укараненне дасягненняў навукі ў вытворчым працэсе адбывалася павольна. Гэта тлумачылася наступнымі фактарамі:
- адсутнасць эканамічных стымулаў з боку прадпрыемстваў і арганізацый ва ўвядзенні новых распрацовак навукоўцаў;
- неэфектыўная сістэма ўкаранення навуковых распрацовак у вытворчасці;
- недастатковае фінансаванне навуковых даследаванняў.
Атрымалі сваё развіццё ў разглядаемы перыяд сацыяльна-гуманітарныя навукі, у першую чаргу філалогія, літаратуразнаўства, гісторыя, філасофія. Аднак яны ў большай ступені былі падпарадкаваны ідэалагічнаму кантролю з боку партыйна-дзяржаўных органаў улады.
У мастацкай культуры захоўваецца панаванне “сацыялістычнага рэалізму”, партыйна-дзяржаўная цэнзура. Разам з тым назіраецца спалучэнне “сацыялістычнага рэалізму” з элементамі іншых мастацкіх накірункаў і стыляў. Спыніліся масавыя рэпрэіі супраць дзеячоў мастацкай культуры, вярнуліся да працы многія рэпрэсіраваныя прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. Пачалі друкавацца многія раней забароненыя літаратурныя творы.
У межах беларускай літаратуры захаванне асноўных прынцыпаў “сацыялістычнага рэалізму” спалучалася з адыходам у дапушчальных межах ад бесканфліктнага адлюстравання рэчаіснасці, сцвярджэннем агульначалавечых маральных каштоўнасцяў, спробамі больш глыбокага пранікнення ў сутнасць сацыяльных працэсаў. Шэрагі Саюза пісьменнікаў БССР за 1959 – 1985 гг. павялічылася з 170 да 364 членаў. Буйнейшымі прадстаўнікамі беларускай літаратуры дадзенага перыяду з’яўляюцца Алесь Адамовіч, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Пятрусь Броўка, Янка Брыль, Генадзь Бураўкін, Ніл Гілевіч, Уладзімір Караткевіч, Андрэй Макаёнак, Іван Мележ, Іван Навуменка, Барыс Сачанка, Максім Танк, Іван Чыгрынаў, Іван Шамякін і інш. Асноўнымі тэмамі літаратурнай творчасці становяцца:
- падзеі Вялікай Айчыннай вайны;
- гісторыя Беларусі далёкага мінулага;
- сучаснае жыццё індустрыяльнага горада і вёскі;
- маральна-этычныя праблемы жыцця людзей.
У другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. атрымала далейшае развіццё беларускае кіно. Кожны год на кінастудыі “Беларусьфільм” выпускалася каля 70 фільмаў розных накірункаў. Мастацкая кінематаграфія звязана была перадусім з развіццём тэматыкі Вялікай Айчыннай вайны на аснове твораў беларускіх літаратараў.
Разглядаемы перыяд адзначаецца развіццём тэатральнага мастацтва. Колькасць тэатраў у БССР за 1960 – 1985 гг. павялічылася з 11 да 17 (2 музычныя, 6 лялечных, 9 драматычных). У рэпертуары тэатраў пераважалі творы беларускіх драматургаў, рускіх і сусветных класікаў, савецкіх аўтараў. Сусветнае прызнанне атрымлівае балетная трупа Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета пад кіраўніцтвам В.Елізар’ева.
Музычнае мастацтва адзначаецца перш за ўсё развіццём жанраў сімфоніі і інструментальнай музыкі (кампазітары У.Алоўнікаў, М.Аладаў, А.Багатыроў, І.Лучанок, У.Мулявін, П.Падкавыраў, Я.Цікоцкі). Наладжваецца цеснае супрацоўніцтва з тэатрамі (оперы М.Аладава, Дз.Лукаса, Р.Пукста, Дз.Смольскага, Ю.Семянякі). Кампазітары звяртаюцца да тэматыкі Вяліай Айчыннай вайны, увасаблення вобразаў рэальных гістарычных асоб. У 1970-1980-я гг. з’яўляюцца новыя тыпы музычных і танцавальных калектываў (вакальна-інструментальныя ансамблі “Песняры”, “Верасы”, “Сябры”, фальклорна-харэаграфічны ансамбль “Харошкі”).
Выяўленчае мастацтва характарызуеца спалучэннем панавання “сацыялістычнага рэалізму” з выкарыстаннем новых мастацкіх прыёмаў. Дамінуючай з’яўлялася тэматычная карціна. Найбольш вядомымі мастакамі гэтага перыяду былі Г. Вашчанка, В. Волкаў, Ф. Дарашэвіч, А. Малішэўскі В. Стальмашонак, М. Савіцкі, В. Цвірко, Л. Шчамялёў і інш. Асноўнымі жанрамі жывапісу выступалі:
- адлюстраванне падзей Вялікай Айчыннай вайны;
- гісторыка-рэвалюцыйны;
- партрэтны;
- гарадскі пейзаж;
- бытавы жанр;
- нацюрморт.
Беларуская графіка прадстаўлена серыямі па гісторыі і сучаснасці, з выкарыстаннем розных прыёмаў (работы У.Басалыгі, С.Геруса, В.Шаранговіча). Дасягненнем скульптурнага мастацтва з’явіліся работы З. Азгура, А. Бембеля, А. Глебава, А. Грубэ, С. Селіханава і інш. Найбольш вядомымі помнікамі беларускіх скульптараў сталі мемарыяльныя ансамблі і комплексы (гарэльефы для манумента Перамогі ў Мінску, комплексы “Хатынь”, “Брэсцкая крэпасць-герой” і г.д.).
Значныя змены адбываюцца ў гэты час у архітэктуры. Пачынаецца масавае будаўніцтва жылля; распрацоўваюцца генпланы забудовы гарадоў, у якіх плануецца месца пад цэлыя жылыя раёны і мікрараёны. Распаўсюджваецца буйнапанэльнае будаўніцтва, будаўніцтва буйных прамысловых комплексаў.
Пашыраюцца кнігавыдавецтва і перыядычны друк. У той жа час адзначаецца ўзмацненне русіфікацыі ў сферы духоўнай культуры: беларускамоўная друкаваная прадукцыя ў 1985 г. складала ўсяго 32%.
Пасля смерці І. Сталіна адбылося некаторае аслабленне рэпрэсій у адносінах да рэлігійных арганізацый розных канфесій. У той жа час на працягу разглядаемага перыяду, асабліва падчас праўлення М. Хрушчова, шырока практыкаваліся закрыццё і нават знішчэнне культавых будынкаў, дыскрымінацыя прадстаўнікоў духавенства. Удзел у дзейнасці рэлігійных арганізацый мог стаць істотнай перашкодай у прафесійнай кар’еры.
Такім чынам, у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. былі дасягнуты значныя поспехі ў развіцці адукацыі, навукі і культуры, якія трапілі ў адпаведнасць са стандартамі індустрыяльнага грамадства. У той жа час панаванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы істотным чынам замаруджвала далейшае развіццё духоўнай сферы жыцця грамадства, садзейнічала аслабленню элементаў нацыянальнай культуры.