- •Уводзіны
- •Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі”
- •Модуль 1. Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь. Тэма 1: Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
- •1.1. Каменны век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.2. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.4. Першабытны лад і рэлігія на тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 2. Раннефеадальныя княствы на тэрыторыі Беларусі 9 – 13 стст.
- •2.2. Утварэнне першых княстваў на тэрыторыі Беларусі. Іх палітычнае развіццё і дзяржаўны лад.
- •2.3. Барацьба супраць крыжацкай і мангола-татарскай агрэсіі.
- •2.4. Рэлігія і культура беларускіх зямель у 9 – 13 ст.
- •Тэма 3: Утварэнне і грамадска-палітычнае развіццё Вялікага княства Літоўскага ў другой палове 13 – першай палове 16 стст.
- •3.1. Утварэнне вкл.
- •3.2. Унутраная і знешняя палітыка вкл у другой палове 13 – 14 стст.
- •3.3. Крэўская унія і яе сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •3.4. Унутраная і знешняя палітыка вкл у 15 – першай палове 16 стст.
- •3.5. Дзяржаўны лад, органы кіравання вкл.
- •Тэма 4: Сацыяльна-эканамічнае развіцце вкл 14 - 16 стст.
- •4.2. Аграрная рэформа 1557 г. Станаўленне фальваркавай сістэмы.
- •4.3. Развіццё гарадоў, рамяства і гандлю. Магдэбургскае права.
- •4.4. Саслоўная структура грамадства.
- •Тэма 5: Рэлігія і культура вкл у 14 – 16 стст.
- •5.2. Фарміраванне беларускай народнасці.
- •5.3. Культура вкл у 14 – 16 стст.
- •Модуль 2. Цывілізацыйная спадчына Hовага часу і Беларусь.
- •6.2. Дзяржаўна-палітычны лад Рэчы Паспалітай і месца ў ім вкл.
- •6.3. Унутраная і знешняя палітыка вкл у канцы 16 – першай палове
- •17 Стст.
- •Тэма 7: Грамадска-палітычнае развіццё вкл у складзе
- •7.2. Вкл у перыяд праўлення Саксонскай дынастыі (1697 – 1763).
- •7.3. Палітычны крызіс у апошняй трэці 18 ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •1. Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст.
- •2. Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.
- •3. Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.
- •8.1. Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст.
- •8.2. Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.
- •8.3. Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.
- •Тэма 9: Рэлігія і культура вкл 17 – 18 стст.
- •9.2. Этнічныя працэсы.
- •9.3. Адукацыя і навука.
- •9.4. Культура.
- •Модуль 3. Беларусь у складзе Расійскай імперыі.
- •10.2. Грамадска-палітычная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі напярэдадні і падчас вайны 1812 г.
- •10.3. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у другой палове 1810-1820-я гг.
- •10.4. Паўстанне 1830-1831 гг. І Беларусь.
- •10.5. Палітыка царызму ў Беларусі ў 1830-1850-я гг.
- •Тэма 11: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў
- •11.2. Прамысловасць.
- •11.3. Гарады. Гандаль.
- •Тэма 12: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі
- •12.2. Сельская гаспадарка.
- •12.3. Прамысловасць.
- •12.4. Гарады, гандаль, транспартная сістэма.
- •Тэма 13: Сацыяльна-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 19 ст.
- •13.2. Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў апошняй трэці 19 ст.
- •13.3. Грамадска-палітычны рух ў апошняй трэці 19 ст.
- •13.4. Фарміраванне рабочага руху ў апошняй трэці 19 ст.
- •Тэма 14: Фарміраванне беларускай нацыі.
- •14.2. Адукацыя і навука.
- •14.3. Мастацкая культура.
- •Тэма 15: Беларусь на пачатку 20 ст.
- •15.2. Ход, асноўныя этапы і вынікі рэвалюцыі 1905-1907 гг.
- •15.3. Эканамічнае развіццё Беларусі на пачатку 20 ст. Сталыпінская агарарная рэформа.
- •15.4. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў 1907-1914 гг.
- •15.5. Беларускі нацыянальны рух у 1905-1914 гг.
- •Модуль 4. Беларусь у перыяд сусветных войнаў і рэвалюцый
- •16.2. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі і яе вынікі.
- •16.3. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі і яе вынікі.
- •Тэма 17: Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі ў 1918-1921 гг.
- •17.2. Абвяшчэнне бсср і Літоўска-Беларускай сср.
- •17.3. Савецка-польская вайна 1919-1920 гг. Другое абвяшчэнне бсср.
- •Тэма 18: Новая эканамічная палітыка
- •18.2. Эканамічнае развіццё бсср у перыяд нэпа.
- •18.3. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у 1920-я гг.
- •18.4. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў 1920-я гг.
- •Тэма 19: бсср у 1930-я гг.
- •19.2. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі бсср.
- •19.3. Усталяванне таталітарнага палітычнага рэжыму ў бсср.
- •19.4. Адукацыя і культура.
- •Тэма 20: Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.
- •20.2. Заходняя Беларусь ва ўмовах “санацыі” 1926-1939 гг.
- •20.3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
- •20.4. Адукацыя і культура ў Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
- •Тэма 21: Беларусь ва ўмовах Другой сусветнай
- •21.2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
- •21.3. Нямецка-фашысцкі акупацыйны рэжым у Беларусі (1941-1944).
- •21.4. Антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг.
- •21.5. Выгнанне нямецка-фашысцкіх войскаў з тэрыторыі Беларусі ў 1943-1944 гг.
- •Модуль 5. Беларусь у пасляваенны перыяд (другая палова 20 – пачатак 21 стст.). Станаўленне незалежнай беларускай дзяржавы.
- •22.2. Палітычная сістэма.
- •22.3. Адукацыя, навука, культура.
- •Тэма 23: бсср у другой палове 1950-х – 1980-я гг.
- •23.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •23.2.1. Развіццё прамысловасці.
- •23.2.2. Сельская гаспадарка
- •23.2.3.Сацыяльнае развіццё.
- •23.3. Адукацыя, навука, культура ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •23.4. Перабудова ў бсср (1985-1991 гг.).
- •Тэма 24: Рэспубліка Беларусь на сучасным этапе развіцця
- •24.2. Унутрыпалітычнае жыццё ў рб у 1990-2000-я гг.
- •24.3. Знешняя палітыка рб у 1990-2000-я гг.
- •24.4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё рб у 1990-2000-я гг.
- •24.5. Адукацыя, навука, культура ў 1990-2000-я гг.
- •Найбольш значныя даты гісторыі беларусі
- •Тэрміналагічны слоўнік
- •Спіс літаратуры Асноўная
- •Дадатковая
13.4. Фарміраванне рабочага руху ў апошняй трэці 19 ст.
Фарміраванне рабочага класа ў выніку развіцця капіталістычных адносін прывяло да з’яўлення новага феномена ў грамадскім жыцці Беларусі – рабочага руху – руху наёмных рабочых за паляпшэнне свайго эканамічнага і палітычнага становішча.
У сілу спецыфікі прамысловага развіцця рэгіёну (наяўнасць мноства дробных прадпрыемстваў з невялікай колькасцю занятых на іх рабочых) становішча пралетарыяту Беларусі было больш цяжкім, чым у Расійскай імперыі ў цэлым. Яго характарызавалі 13-14-гадзінны працоўны дзень, нізкая аплата працы, адвольныя штрафы, дрэнныя жыллёвыя ўмовы, адсутнасць страхавога і пенсійнага забеспячэння, тэхнікі бяспекі на працы.
Першапачаткова (у 1860-1870-я гг.) асноўнай формай супраціўлення рабочых з’яўляліся стыхійныя выступленні, галоўным чынам уцёкі з месца працы. Гэтыя выступленні мелі пераважна абарончы характар, былі выкліканы несвоечасовымі выплатамі заробкаў і іншымі формамі невыканання дамоўленасцяў з боку наймальнікаў.
Паступова асноўнай формай рабочага руху становіцца стачка – арганізаванае спыненне працы рабочымі з мэтай выканання наймальнікамі канкрэтных патрабаванняў у сферы вытворчых адносін. У 1870-я гг. на тэрыторыі Беларусі адбылося 7 стачак, у 1880-я – 10, у 1890-я – 59. Найбольш значныя стачкі адбыліся на будаўніцтве чыгуначных дарог Вільня-Баранавічы (1884 г.), Лібава-Ромны (1886, 1894, 1899 гг.), а таксама ў чыгуначных майстэрнях у Пінску (1893 г.), прамысловых прадпрыемствах у Смаргоні (1896 г.), на тытунёвай фабрыцы Шарашэўскага ў Гродне (1899 г.). Патрабаванні рабочых былі накіраваны на паляпшэнне матэрыяльнага становішча (павышэнне заработнай платы, скарачэнне працоўнага дня, паляпшэнне ўмоў працы, спыненне адвольнага спагнання штрафаў).
З 1880-х гг. пэўны ўплыў на рабочы рух пачынаюць аказваць рэвалюцыйныя палітычныя арганізацыі. У буйнейшых гарадах з’яўляюцца рабочыя гурткі, у межах якіх праводзілася палітычная самаадукацыя рабочых. З другой паловы 1890-х гг. радыкальныя палітычныя арганізацыі, у першую чаргу марксісцкія, пачынаюць актыўна ўдзельнічаць у барацьбе рабочых за свае эканамічныя правы. Пад іх уплывам у некаторых гарадах адбываецца святкаванне рабочымі 1 мая – дня міжнароднай салідарнасці рабочых.
Пад уплывам рабочага руху царскі ўрад у 1880-1890-я гг. вымушаны быў абмежаваць выкарыстанне дзіцячай і жаночай працы (1882, 1885 гг.), памеры штрафу (1886 г.), працягласць працоўнага дня 11,5 гадзінамі (1897 г.). Для выканання гэтых і іншых абмежаванняў была ўведзена ў 1882 г. фабрычная інспекцыя. Аднак кантроль за ажыццяўленнем законаў аказаўся вельмі слабым; да таго ж яны не распаўсюджвалiся на дробную і рамесна-саматужную вытворчасць, якая пераважала менавіта на тэрыторыі Беларусі.
Такім чынам, у апошняй трэці 19 ст. у Беларусі ўзнікае новая сацыяльная з’ява – рабочы рух, які паступова становіцца істотным фактарам сацыяльна-палітычнага жыцця.
Асноўныя паняцці:
Паўстанне 1863-1864 гг., патрыятычныя маніфестацыі, “белыя”, “чырвоныя”, Цэнтральны нацыянальны камітэт, Літоўскі правінцыйны камітэт, “Мужыцкая праўда”, Часовы нацыянальны ўрад Польшчы, Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі, Аддзел кіравання правінцыямі Літвы, буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя, шляхецкае нацыянальна-вызваленчае паўстанне, земская рэформа 1864 г., гарадская рэформа 1870 г., судовая рэформа 1864 г., ваенная рэформа 1874 г., адукацыйная рэформа 1864 г., гарадскія думы, гарадскія ўправы, судовыя палаты, акруговыя суды, міравыя суды, контррэформы, земскія начальнікі, рэвалюцыйнае народніцтва, сацыялізм, “хаджэнне ў народ”, “Зямля і воля”, “Народная воля”, “Чорны перадзел”, “Гоман”, Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, ліберальнае народніцтва, “Минский листок”, марксізм, Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя, Бунд, Польская партыя сацыялістычная на Літве, Беларуская Сацыялістычная Грамада, рабочы рух.
Кантрольныя пытанні і заданні:
Якія змены адбыліся ў палітыцы царызму ў другой палове 1850 – пачатку 1860-х гг.? Чым яны былі выкліканы?
Чым выкліканы грамадскі ўздым у Польшчы, Беларусі і Літве на мяжы 1850-1860-х гг.? Якія факты сведчаць пра наяўнасць ўздыму?
Чым можна патлумачыць радыкалізацыю польскага нацыянальна-вызваленчага руху на пачатку 1860-х гг. у Польшчы і на тэрыторыі былога ВКЛ?
Якія плыні сфарміраваліся ў межах польскага нацыянальна-вызваленчага руху на пачатку 1860-х гг.? У чым паміж імі існавалі адрозненні паводле сацыяльнага складу, праграм нацыянальна-дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага будаўніцтва, метадаў рэалізацыі пастаўленых мэтаў?
Укажыце асноўныя падзеі падчас паўстання 1863-1864 гг. Якім чынам на развіццё паўстання маглі паўплываць супярэчнасці сярод кіраўніцтва паўстаннем?
Якія асноўныя мерапрыемствы праводзіла адміністрацыя М. Мураўёва для падаўлення паўстання 1863-1864 гг.? Які яны мелі эфект?
Паспрабуйце растлумачыць, чаму сяляне беларукіх зямель у асноўнай масе не падтрымалі паўстанне 1863-1864 гг.
Да якіх вынікаў прывяло падаўленне паўстання 1863-1864 гг.? Вызначце асноўныя прычыны паражэння паўстання.
Якія існуюць асноўныя падыходы ў гістарычнай навуцы пры вызначэнні характару паўстання 1863-1864 гг.? Які з гэтых падыходаў здаецца Вам больш правільным і чаму?
Якія адбыліся змены ў палітыцы царызму на тэрыторыі Беларусі пасля паражэння паўстання 1863-1864 гг.?
Якія грамадскія рэформы былі праведзены царызмам у 1860-1870-я гг.? Падумайце, якое яны мелі значэнне для капіталістычнай мадэрнізацыі.
У чым заключалася спецыфіка правядзення рэформ 1860-1870-х гг. на тэрыторыі Беларусі? Чаму на гэтых землях яны праводзіліся са спазненнем і не ў поўным аб’ёме?
Што такое контррэформы? Падумайце, чаму царызм у 1880-я гг. адмовіўся ад працягу рэформ, праводзімых у 1860-1870-я гг.
Назавіце асноўныя контррэформы 1880-1890-х гг. Якую ролю яны мелі для далейшага развіцця грамадства?
У чым выяўлялася спецыфіка правядзення контррэформ на тэрыторыі Беларусі? Чаму прадваранская палітыка царызму не была на землях Беларусі дастаткова паслядоўнай?
Які ўплыў мела падаўленне паўстання 1863-1864 гг. на грамадскае жыццё Беларусі? Якая афіцыйная ідэалогія панавала ў другой палове 19 ст.?
Калі на тэрыторыі Беларусі пачынаецца ажыўленне рэвалюцыйнага руху? У чым адрозненне антыцарскага руху на землях Беларусі ў апошняй трэці 19 ст. ад антыцарскіх рухаў папярэдніх перыядаў?
Якія вылучаюцца асноўныя накірункі рэвалюцыйнага руху ў апошняй чвэрці 19 ст.? У чым адрозненне паміж імі?
Якім быў сацыяльны склад рэвалюцыйных арганізацый на тэрыторыі Беларусі ў апошняй чвэрці 19 ст.?
Вызначце асноўныя этапы ў развіцці рэвалюцыйнага народніцтва на землях Беларусі? Назавіце асноўныя арганізацыі?
Што такое ліберальнае народніцтва? Якія яго асноўныя ідэі?
Калі на тэрыторыі Беларусі пачынаецца распаўсюджанне марксізму? Якія этапы можна вылучыць у развіцці марксісцкага (сацыял-дэмакратычнага) руху да пачатку 20 ст.?
Назавіце палітычныя партыі марксісцкага кірунку, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі на мяжы 19-20 стст.
Якая палітычная партыя рэвалюцыйнага кірунку на мяжы 19-20 стст. абараняла задачы беларускага нацыянальнага руху? У чым спецыфіка прагарамы дадзенай партыі?
Што такое рабочы рух? Калі ён фарміруецца на тэрыторыі Беларусі? Якімі прычынамі было выклікана яго развіццё?
Які характар мела дынаміка рабочага руху ў Беларусі ў 1870-1890-я гг.? Растлумачце прычыны падобнай дынамікі?
Якія Вы ведаеце асноўныя формы рабочага руху на тэрыторыі Беларусі?
Якія асноўныя нарматыўныя акты складалі рабочае заканадаўства Расійскай імперыі канца 19 ст.? Ці распаўсюджвалася дадзенае заканадаўства на ўсіх рабочых?
Тэмы дакладаў і рэфератаў:
Грамадска-палітычная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі напярэдадні паўстання 1863-1864 гг.
“Мужыцкая праўда”: аналіз асноўных ідэй.
Адносіны да паўстання 1863-1864 гг. розных сацыяльных груп насельніцтва Беларусі.
Каталіцкая царква ў Беларусі ў апошняй трэці 19 ст.
Контррэформы ў Беларусі: спецыфіка правядзення.
Газета “Минский листок” і яе ўплыў на ідэалогію ліберальнага народніцтва Беларусі.
Станаўленне палітычных партый на тэрыторыі Беларусі на мяжы 19-20 стст.