- •Уводзіны
- •Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі”
- •Модуль 1. Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь. Тэма 1: Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
- •1.1. Каменны век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.2. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.4. Першабытны лад і рэлігія на тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 2. Раннефеадальныя княствы на тэрыторыі Беларусі 9 – 13 стст.
- •2.2. Утварэнне першых княстваў на тэрыторыі Беларусі. Іх палітычнае развіццё і дзяржаўны лад.
- •2.3. Барацьба супраць крыжацкай і мангола-татарскай агрэсіі.
- •2.4. Рэлігія і культура беларускіх зямель у 9 – 13 ст.
- •Тэма 3: Утварэнне і грамадска-палітычнае развіццё Вялікага княства Літоўскага ў другой палове 13 – першай палове 16 стст.
- •3.1. Утварэнне вкл.
- •3.2. Унутраная і знешняя палітыка вкл у другой палове 13 – 14 стст.
- •3.3. Крэўская унія і яе сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •3.4. Унутраная і знешняя палітыка вкл у 15 – першай палове 16 стст.
- •3.5. Дзяржаўны лад, органы кіравання вкл.
- •Тэма 4: Сацыяльна-эканамічнае развіцце вкл 14 - 16 стст.
- •4.2. Аграрная рэформа 1557 г. Станаўленне фальваркавай сістэмы.
- •4.3. Развіццё гарадоў, рамяства і гандлю. Магдэбургскае права.
- •4.4. Саслоўная структура грамадства.
- •Тэма 5: Рэлігія і культура вкл у 14 – 16 стст.
- •5.2. Фарміраванне беларускай народнасці.
- •5.3. Культура вкл у 14 – 16 стст.
- •Модуль 2. Цывілізацыйная спадчына Hовага часу і Беларусь.
- •6.2. Дзяржаўна-палітычны лад Рэчы Паспалітай і месца ў ім вкл.
- •6.3. Унутраная і знешняя палітыка вкл у канцы 16 – першай палове
- •17 Стст.
- •Тэма 7: Грамадска-палітычнае развіццё вкл у складзе
- •7.2. Вкл у перыяд праўлення Саксонскай дынастыі (1697 – 1763).
- •7.3. Палітычны крызіс у апошняй трэці 18 ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •1. Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст.
- •2. Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.
- •3. Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.
- •8.1. Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст.
- •8.2. Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.
- •8.3. Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.
- •Тэма 9: Рэлігія і культура вкл 17 – 18 стст.
- •9.2. Этнічныя працэсы.
- •9.3. Адукацыя і навука.
- •9.4. Культура.
- •Модуль 3. Беларусь у складзе Расійскай імперыі.
- •10.2. Грамадска-палітычная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі напярэдадні і падчас вайны 1812 г.
- •10.3. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у другой палове 1810-1820-я гг.
- •10.4. Паўстанне 1830-1831 гг. І Беларусь.
- •10.5. Палітыка царызму ў Беларусі ў 1830-1850-я гг.
- •Тэма 11: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў
- •11.2. Прамысловасць.
- •11.3. Гарады. Гандаль.
- •Тэма 12: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі
- •12.2. Сельская гаспадарка.
- •12.3. Прамысловасць.
- •12.4. Гарады, гандаль, транспартная сістэма.
- •Тэма 13: Сацыяльна-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 19 ст.
- •13.2. Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў апошняй трэці 19 ст.
- •13.3. Грамадска-палітычны рух ў апошняй трэці 19 ст.
- •13.4. Фарміраванне рабочага руху ў апошняй трэці 19 ст.
- •Тэма 14: Фарміраванне беларускай нацыі.
- •14.2. Адукацыя і навука.
- •14.3. Мастацкая культура.
- •Тэма 15: Беларусь на пачатку 20 ст.
- •15.2. Ход, асноўныя этапы і вынікі рэвалюцыі 1905-1907 гг.
- •15.3. Эканамічнае развіццё Беларусі на пачатку 20 ст. Сталыпінская агарарная рэформа.
- •15.4. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў 1907-1914 гг.
- •15.5. Беларускі нацыянальны рух у 1905-1914 гг.
- •Модуль 4. Беларусь у перыяд сусветных войнаў і рэвалюцый
- •16.2. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі і яе вынікі.
- •16.3. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі і яе вынікі.
- •Тэма 17: Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі ў 1918-1921 гг.
- •17.2. Абвяшчэнне бсср і Літоўска-Беларускай сср.
- •17.3. Савецка-польская вайна 1919-1920 гг. Другое абвяшчэнне бсср.
- •Тэма 18: Новая эканамічная палітыка
- •18.2. Эканамічнае развіццё бсср у перыяд нэпа.
- •18.3. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у 1920-я гг.
- •18.4. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў 1920-я гг.
- •Тэма 19: бсср у 1930-я гг.
- •19.2. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі бсср.
- •19.3. Усталяванне таталітарнага палітычнага рэжыму ў бсср.
- •19.4. Адукацыя і культура.
- •Тэма 20: Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.
- •20.2. Заходняя Беларусь ва ўмовах “санацыі” 1926-1939 гг.
- •20.3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
- •20.4. Адукацыя і культура ў Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
- •Тэма 21: Беларусь ва ўмовах Другой сусветнай
- •21.2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
- •21.3. Нямецка-фашысцкі акупацыйны рэжым у Беларусі (1941-1944).
- •21.4. Антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг.
- •21.5. Выгнанне нямецка-фашысцкіх войскаў з тэрыторыі Беларусі ў 1943-1944 гг.
- •Модуль 5. Беларусь у пасляваенны перыяд (другая палова 20 – пачатак 21 стст.). Станаўленне незалежнай беларускай дзяржавы.
- •22.2. Палітычная сістэма.
- •22.3. Адукацыя, навука, культура.
- •Тэма 23: бсср у другой палове 1950-х – 1980-я гг.
- •23.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •23.2.1. Развіццё прамысловасці.
- •23.2.2. Сельская гаспадарка
- •23.2.3.Сацыяльнае развіццё.
- •23.3. Адукацыя, навука, культура ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •23.4. Перабудова ў бсср (1985-1991 гг.).
- •Тэма 24: Рэспубліка Беларусь на сучасным этапе развіцця
- •24.2. Унутрыпалітычнае жыццё ў рб у 1990-2000-я гг.
- •24.3. Знешняя палітыка рб у 1990-2000-я гг.
- •24.4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё рб у 1990-2000-я гг.
- •24.5. Адукацыя, навука, культура ў 1990-2000-я гг.
- •Найбольш значныя даты гісторыі беларусі
- •Тэрміналагічны слоўнік
- •Спіс літаратуры Асноўная
- •Дадатковая
1.4. Першабытны лад і рэлігія на тэрыторыі Беларусі.
Зыходзячы з дадзеных археалогіі і антрапалогіі, якая вывучае даіндустрыяльныя грамадствы сучаснасці, у першабытных людзей ужо з часоў палеаліту існавалі рэлігійныя вераванні. Даказана існаванне рэлігіі і пахавальнага культу ў неандэртальцаў (яны клалі ў магілы ежу, кветкі, зброю і г.д.). З прыходам славян у познім жалезным веку пашырылася традыцыя крэмацыі; толькі з замацаваннем хрысціянства вярнуліся да трупапакладання.
Формамі першабытнай рэлігіі былі:
- татэмізм – вера ў звышнатуральную сувязь паміж чалавекам і прадстаўнікамі жывёльнага і расліннага свету, паходжанне роду ад гэтых прадстаўнікоў (напр., імёны і плямёны індзейцаў);
- фетышызм – вера ў звышнатуральныя якасці прыродных аб’ектаў (напр., пакланенне камяням, дрэавам), а таксама ў сувязь чалавека і прадмета (напр., шчаслівая дзіда);
- анімізм – вера ў існаванне душы, духаў у прыродзе і чалавеку;
- магія – вера ў магчымасць уздзеяння на прыродныя аб’екты і людзей з дапамогай асаблівых дзеянняў (напр. замовы, праклёны і г.д.).
У канцы бронзавага і жалезным веку рэлігійныя вераванні індаеўрапейскага насельніцтва набываюць больш сістэматызаваны выгляд. У жалезным веку ў балтаў і славян фарміруецца політэізм – рэлігія, заснаваная на веры ў шматлікіх багоў. Ствараецца пантэон паганскіх (язычніцкіх) багоў, галоўнымі з якіх з’яўляліся Пярун (бог грому, маланкі і вайны), Велес (бог – абаронца хатняй жывёлы і дабрабыту), Ярыла (бог сонца), Сварог (бог неба), Цёця, Лада, Купала і інш. Кожнаму богу прыносіліся ахвяры, былі прысвечаны асобныя мясціны (крыніцы, валуны), святы і абрады, некаторыя з якіх дагэтуль шануюцца беларусамі (Купала, Каляды, Масленіца і г.д.). Фарміруецца спецыяльная праслойка служыцеляў рэлігійнага культу – вешчуноў.
Такім чынам, у першабытным грамадстве адбываецца фарміраванне рэлігійных вераванняў і культу, паступова складваецца політэістычная язычніцкая рэлігія.
Асноўныя паняцці:
Антрапагенэз, неандэрталец, краманьёнец, ледавік, палеаліт, паляванне, збіральніцтва, родавая абшчына, матрыярхат, мезаліт, рыбалоўства, неаліт, ткацтва, ганчарства, неалітычная рэвалюцыя, археалагічныя культуры, фіна-угры, бронзавы век, індаеўрапейцы, жывёлагадоўля, лядна-агнявое земляробства, энеаліт, патрыярхат, вялікія патрыярхальныя сем’і, “ваенная дэмакратыя”, жалезны век, ворыўнае земляробства, малыя патрыярхальныя сем’і, тэрытарыяльная (суседская) абшчына, гарадзішчы, селішчы, балты, славяне, “Вялікае перасяленне народаў”, татэмізм, фетышызм, анімізм, магія, політэізм, пантэон.
Кантрольныя пытанні і заданні:
Калі і дзе ўпершыню з’явіліся людзі на тэрыторыі Беларусі?
Ахарактарызуйце асноўныя рысы жыцця і заняткі людзей на палеалітычных стаянках.
Што такое родавая абшчына? Які характар мела родавая абшчына ў каменным веку?
Якія змены адбываюцца ў занятках людзей і сацыяльнай арганізацыі ў перыяд мезаліту?
Якія Вам вядомыя асноўныя тэхнічныя вынаходніцтвы перыяду мезаліту?
Якія новыя віды дзейнасці з’яўляюцца ў насельніцтва Беларусі ў перыяд неаліту?
Што такое “неалітычная рэвалюцыя”? Калі яна пачынаецца на тэрыторыі Беларусі?
Якія змены адбываюцца ў сацыяльнай арганізацыі грамадства на тэрыторыі Беларусі ў перыяд неаліту?
Калі на тэрыторыі Беларусі пачынаецца бронзавы век? У чым яго спецыфіка на дадзенай тэрыторыі? Што такое энеаліт?
Хто такія індаеўрапейцы? Якім чынам адбываецца працэс засялення тэрыторыі Беларусі індаеўрапейцамі?
Якія Вам вядомыя тэхнічныя вынаходніцтвы індаеўрапейцаў?
Якія формы гаспадарання замацоўваюцца на тэрыторыі Беларусі ў бронзавым веку?
Якія змены адбываюцца ў сацыяльнай арганізацыі грамадства ў бронзавым веку?
Да якіх сацыяльна-эканамічных вынікаў прыводзіць распаўсюджанне жалеза ў якасці асноўнага матэрыялу для вырабу прылад працы?
Якія з’явы сведчаць пра працэсы разлажэння родавай абшчыны ў жалезным веку?
Якія Вы ведаеце асноўныя археалагічныя культуры ў жалезным веку?
Што такое “Вялікае перасяленне народаў”? Якім чынам яно закранула землі Беларусі?
Вызначце фактары, якія спрыялі заваяванню і асіміляцыі славянамі балцкага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў другой палове 1 тыс.?
Назавіце асноўныя формы першабытнай рэлігіі.
Што такое політэізм? Калі адбываецца яго фарміраванне на тэрыторыі Беларусі?
Тэмы дакладаў і рэфератаў:
Жыццё людзей на палеалітычных стаянках.
Краснасельскія шахты, іх станаўленне і развіццё.
Індаеўрапейцы: прарадзіма, гісторыя перасялення.
Ганчарства і ляпны посуд у бронзавым і жалезным веку.
Балты і славяне ў жалезным веку.
Гарадзішчы на тэрыторыі Беларусі.
Фарміраванне пантэона багоў ў насельніцтва Беларусі ў жалезным веку.