- •Уводзіны
- •Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі”
- •Модуль 1. Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь. Тэма 1: Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
- •1.1. Каменны век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.2. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.4. Першабытны лад і рэлігія на тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 2. Раннефеадальныя княствы на тэрыторыі Беларусі 9 – 13 стст.
- •2.2. Утварэнне першых княстваў на тэрыторыі Беларусі. Іх палітычнае развіццё і дзяржаўны лад.
- •2.3. Барацьба супраць крыжацкай і мангола-татарскай агрэсіі.
- •2.4. Рэлігія і культура беларускіх зямель у 9 – 13 ст.
- •Тэма 3: Утварэнне і грамадска-палітычнае развіццё Вялікага княства Літоўскага ў другой палове 13 – першай палове 16 стст.
- •3.1. Утварэнне вкл.
- •3.2. Унутраная і знешняя палітыка вкл у другой палове 13 – 14 стст.
- •3.3. Крэўская унія і яе сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •3.4. Унутраная і знешняя палітыка вкл у 15 – першай палове 16 стст.
- •3.5. Дзяржаўны лад, органы кіравання вкл.
- •Тэма 4: Сацыяльна-эканамічнае развіцце вкл 14 - 16 стст.
- •4.2. Аграрная рэформа 1557 г. Станаўленне фальваркавай сістэмы.
- •4.3. Развіццё гарадоў, рамяства і гандлю. Магдэбургскае права.
- •4.4. Саслоўная структура грамадства.
- •Тэма 5: Рэлігія і культура вкл у 14 – 16 стст.
- •5.2. Фарміраванне беларускай народнасці.
- •5.3. Культура вкл у 14 – 16 стст.
- •Модуль 2. Цывілізацыйная спадчына Hовага часу і Беларусь.
- •6.2. Дзяржаўна-палітычны лад Рэчы Паспалітай і месца ў ім вкл.
- •6.3. Унутраная і знешняя палітыка вкл у канцы 16 – першай палове
- •17 Стст.
- •Тэма 7: Грамадска-палітычнае развіццё вкл у складзе
- •7.2. Вкл у перыяд праўлення Саксонскай дынастыі (1697 – 1763).
- •7.3. Палітычны крызіс у апошняй трэці 18 ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •1. Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст.
- •2. Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.
- •3. Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.
- •8.1. Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст.
- •8.2. Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.
- •8.3. Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.
- •Тэма 9: Рэлігія і культура вкл 17 – 18 стст.
- •9.2. Этнічныя працэсы.
- •9.3. Адукацыя і навука.
- •9.4. Культура.
- •Модуль 3. Беларусь у складзе Расійскай імперыі.
- •10.2. Грамадска-палітычная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі напярэдадні і падчас вайны 1812 г.
- •10.3. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у другой палове 1810-1820-я гг.
- •10.4. Паўстанне 1830-1831 гг. І Беларусь.
- •10.5. Палітыка царызму ў Беларусі ў 1830-1850-я гг.
- •Тэма 11: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў
- •11.2. Прамысловасць.
- •11.3. Гарады. Гандаль.
- •Тэма 12: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі
- •12.2. Сельская гаспадарка.
- •12.3. Прамысловасць.
- •12.4. Гарады, гандаль, транспартная сістэма.
- •Тэма 13: Сацыяльна-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 19 ст.
- •13.2. Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў апошняй трэці 19 ст.
- •13.3. Грамадска-палітычны рух ў апошняй трэці 19 ст.
- •13.4. Фарміраванне рабочага руху ў апошняй трэці 19 ст.
- •Тэма 14: Фарміраванне беларускай нацыі.
- •14.2. Адукацыя і навука.
- •14.3. Мастацкая культура.
- •Тэма 15: Беларусь на пачатку 20 ст.
- •15.2. Ход, асноўныя этапы і вынікі рэвалюцыі 1905-1907 гг.
- •15.3. Эканамічнае развіццё Беларусі на пачатку 20 ст. Сталыпінская агарарная рэформа.
- •15.4. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў 1907-1914 гг.
- •15.5. Беларускі нацыянальны рух у 1905-1914 гг.
- •Модуль 4. Беларусь у перыяд сусветных войнаў і рэвалюцый
- •16.2. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі і яе вынікі.
- •16.3. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі і яе вынікі.
- •Тэма 17: Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі ў 1918-1921 гг.
- •17.2. Абвяшчэнне бсср і Літоўска-Беларускай сср.
- •17.3. Савецка-польская вайна 1919-1920 гг. Другое абвяшчэнне бсср.
- •Тэма 18: Новая эканамічная палітыка
- •18.2. Эканамічнае развіццё бсср у перыяд нэпа.
- •18.3. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у 1920-я гг.
- •18.4. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў 1920-я гг.
- •Тэма 19: бсср у 1930-я гг.
- •19.2. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі бсср.
- •19.3. Усталяванне таталітарнага палітычнага рэжыму ў бсср.
- •19.4. Адукацыя і культура.
- •Тэма 20: Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.
- •20.2. Заходняя Беларусь ва ўмовах “санацыі” 1926-1939 гг.
- •20.3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
- •20.4. Адукацыя і культура ў Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
- •Тэма 21: Беларусь ва ўмовах Другой сусветнай
- •21.2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
- •21.3. Нямецка-фашысцкі акупацыйны рэжым у Беларусі (1941-1944).
- •21.4. Антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг.
- •21.5. Выгнанне нямецка-фашысцкіх войскаў з тэрыторыі Беларусі ў 1943-1944 гг.
- •Модуль 5. Беларусь у пасляваенны перыяд (другая палова 20 – пачатак 21 стст.). Станаўленне незалежнай беларускай дзяржавы.
- •22.2. Палітычная сістэма.
- •22.3. Адукацыя, навука, культура.
- •Тэма 23: бсср у другой палове 1950-х – 1980-я гг.
- •23.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •23.2.1. Развіццё прамысловасці.
- •23.2.2. Сельская гаспадарка
- •23.2.3.Сацыяльнае развіццё.
- •23.3. Адукацыя, навука, культура ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •23.4. Перабудова ў бсср (1985-1991 гг.).
- •Тэма 24: Рэспубліка Беларусь на сучасным этапе развіцця
- •24.2. Унутрыпалітычнае жыццё ў рб у 1990-2000-я гг.
- •24.3. Знешняя палітыка рб у 1990-2000-я гг.
- •24.4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё рб у 1990-2000-я гг.
- •24.5. Адукацыя, навука, культура ў 1990-2000-я гг.
- •Найбольш значныя даты гісторыі беларусі
- •Тэрміналагічны слоўнік
- •Спіс літаратуры Асноўная
- •Дадатковая
4.2. Аграрная рэформа 1557 г. Станаўленне фальваркавай сістэмы.
У 15 – 16 стст. у краінах Заходняй Еўропы адбываюцца істотныя грамадскія пераўтварэнні: “Вялікія геаграфічныя адкрыцці”, стварэнне каланіяльных імперый, станаўленне мануфактурнай вытворчасці, значны рост гарадоў і пашырэнне гандлю, якія сведчылі пра фарміраванне і развіццё капіталістычных адносін. У Заходняй Еўропе ў сувязі з развіццём прамысловасці і ростам гарадоў рэзка павялічваецца попыт на прадукты харчавання і сельскагаспадарчую сыравіну. З другога боку, назіраецца значны рост цэн у выніку падзення кошту высакародных металаў. Так, пасля адкрыцця Амерыкі ў 1492 г. адтуль за 60 год было вывезена 180 тон золата і 17000 тон срэбра. У выніку кошт высакародных металаў у Еўропе за 1500 – 1600 г. зменшыўся больш чым у 8 разоў. Адбылася так званая “рэвалюцыя коштаў”, характэрнымі рысамі якой сталі рост цэн на харчаванне і сельскагаспадарчую сыравіну, танныя срэбра і золата. Гэта была вельмі выгадна для вытворцаў і гандляроў збожжам.
Еўрапейскі кантынент ў эканамічным жыцці выразна падзяліўся па “лініі ракі Эльбы”. На захад ад яе развіваюцца капіталізм, банкі, мануфактурная вытворчасць, урбанізацыя; а на ўсход – адбываюцца развіццё таварнай сельскай гаспадаркі і “другое выданне прыгоннага права” (пазбаўленне сялян асабістай свабоды і прымацаванне да зямлі).
У сувязі з імкненнем дзяржавы і феадалаў да павелічэння даходаў шляхам продажу збожжа ранейшая феадальная сістэма, заснаваная на даніне і натуральнай гаспадарцы, у 16 ст. замяняецца фальваркавай. Фальварак – арыентаваная на продаж прадукцыі шматгаліновая таварная гаспадарка, у якой вядучае месца належала вытворчасці збожжа. З фарміраваннем фальваркаў значна пашырыліся ворыўныя землі, якія знаходзіліся ў карыстанні феадалаў, у асноўным за кошт сялянскіх надзелаў. Павялічылася доля паншчыны ў сялянскіх павіннасцях.
Ва ўмовах пашырэння сувязяў са знешнім рынкам для росту дзяржаўных даходаў вялікі князь Жыгімонт ІІ Аўгуст у 1557 г. пачынае правядзенне рэформы ў дзяржаўных маёнтках, якая атрымала назву “валочная памера”. Падчас рэформы ўся зямля ў маёнтку дзялілася на ўніфікаваныя надзелы – валокі памерам каля 23 га. Кавалкі зямлі былі падзелены паводле якасці глебы на “вельмі кепскую”, “кепскую”, “сярэднюю” і “добрую”. Лепшыя валокі адводзіліся пад вялікакняжацкія фальваркі. Астатнія валокі раздаваліся ў якасці надзелаў сялянам у падворнае землекарыстанне. Для сялянскіх дымоў валока з’яўлялася адзінкай падаткаабкладання і нясення павіннасцей. Суадносіны велічыні фальваркавых і сялянскіх ворыўных земляў у дзяржаўным маёнтку вызначаліся 1:7. Акрамя падворнага надзела, сялянам адводзіліся землі агульнага карыстання: сенажаці, выганы, дубровы і г.д. За абшчынамі было захавана права "ўваходу" і "ўступу" ў пушчы, балоты і азёры маёнтка. Тут сяляне маглі нарыхтоўваць дровы, будаўнічы матэрыял, пасвіць жывёлу, лавіць рыбу.
Сялянскія двары ў залежнасці ад колькасці ворыва ў той ці іншай мясцовасці, магчымасцяў апрацоўкі (колькасці рабочых рук, цяглавай жывёлы, прылад працы) атрымлівалі валоку ці яе частку (палову, чвэрць), з якой выконвалі дакладна ўстаноўленыя павіннасці.
Валочныя надзелы падзяляліся на цяглыя (паншчынныя), асадныя (чыншавыя), вольныя (для сялян-слуг, што вызваляліся ад спецыфічных павіннасцей сялян іншых катэгорый). Цяглыя валокі пераважалі на захадзе дзяржавы; чыншавыя – на ўсходзе. Цяглыя сяляне абавязваліся адпрацоўваць паншчыну два дні на тыдзень з валокі, асадныя сяляне павінны былі плаціць чынш, сума якога залежала ад якасці зямлі. Акрамя таго усе сяляне выконвалі розныя дадатковыя павіннасці і выплочвалі нерэгулярныя падаткі на вайсковыя патрэбы. Сялянскія надзелы падзяляліся на тры часткі. Гэта забяспечвала прымусовы трохпольны севазварот, што спрыяла росту ўраджайнасці.
Да канца 16 ст. рэформа ў дзяржаўных уладаннях была ў асноўным завершана. Яна прывяла да істотнага павелічэння прыбыткаў маёнткаў. Сацыяльнымі наступствамі рэформы сталі:
- на захадзе і ў цэнтры ВКЛ была разбурана сялянская абшчына;
- сялянскія гаспадаркі страцілі правы на зямельныя ўчасткі, якія традыцыйна лічыліся іх спадчынным валоданнем;
- асноўнымі формамі сялянскіх павіннасцяў сталі на захадзе паншчына, на ўсходзе –чынш;
- адбываецца паступовае абмежаванне грамадзянскіх свабод большасці сялянства.
Прынцыпы рэфармавання былі пераняты прыватнымі землеўладальнікамі, якія пры стварэнні фальваркаў таксама ажыццяўлялі валочную памеру. Гэтаму спрыяла тое, што з 1609 г. у Рэчы Паспалітай былі адменены ўсе падаткі з продажу тавараў, якія належалі шляхце.
Адначасова са станаўленнем фальваркавай гаспадаркі адбываецца працэс юрыдычнага запрыгоньвання сялянства. У яго межах можна вылучыць некалькі этапаў:
1) Прывілей 1447 г. Казіміра Ягайлавіча, згодна з якім замацоўвалася права вотчыннага суду над сялянамі і было забаронена шляхце прымаць беглых і пераманьваць да сябе чужых сялян.
2) Статут ВКЛ 1529 г., які абмежаваў права распараджэння сялян зямлёй без дазволу ўладальніка, а таксама ўстанаўліваў правіла, паводле якога “пахожы” селянін, які пражыў на зямл аднаго ўладальніка звыш 10 гадоў, пераходзіў у катэгорыю “непахожых”.
3) Устава на валокі 1557 г. (пазбаўленне спадчыннага валодання сялянамі зямлі, фактычнае прымацаванне сялян да зямлі).
4) Статут ВКЛ 1566 г., паводле якога быў уведзены 10-гадовы тэрмін пошуку сялян–уцекачоў і абмежавана “пахожасць” адным пакаленнем (ужо сыны перайшоўшага ў другі маёнтак вольнага селяніна станавіліся прыгоннымі).
5) Статут ВКЛ 1588 г., згодна з якім уводзіўся 20-гадовы тэрмін пошуку сялян–уцекачоў і абвешчана аб адмене “пахожасці”.
Такім чынам, да канца 16 ст. большая частка сялянства страціла асабістую свабоду і трапіла ў залежнасць ад землеўладальнікаў, без дазволу якіх яны не маглі перасяліцца на іншае месца, выбраць іншы від заняткаў; фактычна пазбаўляліся грамадзянскіх правоў. Паступова розныя юрыдычныя катэгорыі сялянства (акрамя сялян-слуг) зліваюцца ў адзіную групу прыгоннага сялянства.