- •Уводзіны
- •Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі”
- •Модуль 1. Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь. Тэма 1: Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
- •1.1. Каменны век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.2. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.4. Першабытны лад і рэлігія на тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 2. Раннефеадальныя княствы на тэрыторыі Беларусі 9 – 13 стст.
- •2.2. Утварэнне першых княстваў на тэрыторыі Беларусі. Іх палітычнае развіццё і дзяржаўны лад.
- •2.3. Барацьба супраць крыжацкай і мангола-татарскай агрэсіі.
- •2.4. Рэлігія і культура беларускіх зямель у 9 – 13 ст.
- •Тэма 3: Утварэнне і грамадска-палітычнае развіццё Вялікага княства Літоўскага ў другой палове 13 – першай палове 16 стст.
- •3.1. Утварэнне вкл.
- •3.2. Унутраная і знешняя палітыка вкл у другой палове 13 – 14 стст.
- •3.3. Крэўская унія і яе сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •3.4. Унутраная і знешняя палітыка вкл у 15 – першай палове 16 стст.
- •3.5. Дзяржаўны лад, органы кіравання вкл.
- •Тэма 4: Сацыяльна-эканамічнае развіцце вкл 14 - 16 стст.
- •4.2. Аграрная рэформа 1557 г. Станаўленне фальваркавай сістэмы.
- •4.3. Развіццё гарадоў, рамяства і гандлю. Магдэбургскае права.
- •4.4. Саслоўная структура грамадства.
- •Тэма 5: Рэлігія і культура вкл у 14 – 16 стст.
- •5.2. Фарміраванне беларускай народнасці.
- •5.3. Культура вкл у 14 – 16 стст.
- •Модуль 2. Цывілізацыйная спадчына Hовага часу і Беларусь.
- •6.2. Дзяржаўна-палітычны лад Рэчы Паспалітай і месца ў ім вкл.
- •6.3. Унутраная і знешняя палітыка вкл у канцы 16 – першай палове
- •17 Стст.
- •Тэма 7: Грамадска-палітычнае развіццё вкл у складзе
- •7.2. Вкл у перыяд праўлення Саксонскай дынастыі (1697 – 1763).
- •7.3. Палітычны крызіс у апошняй трэці 18 ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •1. Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст.
- •2. Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.
- •3. Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.
- •8.1. Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст.
- •8.2. Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.
- •8.3. Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.
- •Тэма 9: Рэлігія і культура вкл 17 – 18 стст.
- •9.2. Этнічныя працэсы.
- •9.3. Адукацыя і навука.
- •9.4. Культура.
- •Модуль 3. Беларусь у складзе Расійскай імперыі.
- •10.2. Грамадска-палітычная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі напярэдадні і падчас вайны 1812 г.
- •10.3. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у другой палове 1810-1820-я гг.
- •10.4. Паўстанне 1830-1831 гг. І Беларусь.
- •10.5. Палітыка царызму ў Беларусі ў 1830-1850-я гг.
- •Тэма 11: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў
- •11.2. Прамысловасць.
- •11.3. Гарады. Гандаль.
- •Тэма 12: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі
- •12.2. Сельская гаспадарка.
- •12.3. Прамысловасць.
- •12.4. Гарады, гандаль, транспартная сістэма.
- •Тэма 13: Сацыяльна-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 19 ст.
- •13.2. Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў апошняй трэці 19 ст.
- •13.3. Грамадска-палітычны рух ў апошняй трэці 19 ст.
- •13.4. Фарміраванне рабочага руху ў апошняй трэці 19 ст.
- •Тэма 14: Фарміраванне беларускай нацыі.
- •14.2. Адукацыя і навука.
- •14.3. Мастацкая культура.
- •Тэма 15: Беларусь на пачатку 20 ст.
- •15.2. Ход, асноўныя этапы і вынікі рэвалюцыі 1905-1907 гг.
- •15.3. Эканамічнае развіццё Беларусі на пачатку 20 ст. Сталыпінская агарарная рэформа.
- •15.4. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў 1907-1914 гг.
- •15.5. Беларускі нацыянальны рух у 1905-1914 гг.
- •Модуль 4. Беларусь у перыяд сусветных войнаў і рэвалюцый
- •16.2. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі і яе вынікі.
- •16.3. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі і яе вынікі.
- •Тэма 17: Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі ў 1918-1921 гг.
- •17.2. Абвяшчэнне бсср і Літоўска-Беларускай сср.
- •17.3. Савецка-польская вайна 1919-1920 гг. Другое абвяшчэнне бсср.
- •Тэма 18: Новая эканамічная палітыка
- •18.2. Эканамічнае развіццё бсср у перыяд нэпа.
- •18.3. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у 1920-я гг.
- •18.4. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў 1920-я гг.
- •Тэма 19: бсср у 1930-я гг.
- •19.2. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі бсср.
- •19.3. Усталяванне таталітарнага палітычнага рэжыму ў бсср.
- •19.4. Адукацыя і культура.
- •Тэма 20: Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.
- •20.2. Заходняя Беларусь ва ўмовах “санацыі” 1926-1939 гг.
- •20.3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
- •20.4. Адукацыя і культура ў Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
- •Тэма 21: Беларусь ва ўмовах Другой сусветнай
- •21.2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
- •21.3. Нямецка-фашысцкі акупацыйны рэжым у Беларусі (1941-1944).
- •21.4. Антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг.
- •21.5. Выгнанне нямецка-фашысцкіх войскаў з тэрыторыі Беларусі ў 1943-1944 гг.
- •Модуль 5. Беларусь у пасляваенны перыяд (другая палова 20 – пачатак 21 стст.). Станаўленне незалежнай беларускай дзяржавы.
- •22.2. Палітычная сістэма.
- •22.3. Адукацыя, навука, культура.
- •Тэма 23: бсср у другой палове 1950-х – 1980-я гг.
- •23.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •23.2.1. Развіццё прамысловасці.
- •23.2.2. Сельская гаспадарка
- •23.2.3.Сацыяльнае развіццё.
- •23.3. Адукацыя, навука, культура ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •23.4. Перабудова ў бсср (1985-1991 гг.).
- •Тэма 24: Рэспубліка Беларусь на сучасным этапе развіцця
- •24.2. Унутрыпалітычнае жыццё ў рб у 1990-2000-я гг.
- •24.3. Знешняя палітыка рб у 1990-2000-я гг.
- •24.4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё рб у 1990-2000-я гг.
- •24.5. Адукацыя, навука, культура ў 1990-2000-я гг.
- •Найбольш значныя даты гісторыі беларусі
- •Тэрміналагічны слоўнік
- •Спіс літаратуры Асноўная
- •Дадатковая
Тэма 21: Беларусь ва ўмовах Другой сусветнай
і Вялікай Айчыннай вайны.
1. Пачатак Другой сусветнай вайны. Далучэнне Заходняй Беларусі да СССР і БССР.
2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
3. Нямецка-фашысцкі акупацыйны рэжым у Беларусі (1941-1944).
4. Антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг.
5. Выгнанне нямецка-фашысцкіх войскаў з тэрыторыі Беларусі ў 1943-1944 гг.
21.1. Пачатак Другой сусветнай вайны. Далучэнне Заходняй Беларусі да СССР і БССР.
Пасля Першай сусветнай вайны барацьба паміж буйнейшымі дзяржавамі свету за сферы эканамічнага і ваенна-палітычнага ўплыву працягвалася. Асабліва яна абвастрылася пасля сусветнага эканамічнага крызісу 1929-1933 гг. Сярод еўрапейскіх дзяржаў найбольш агрэсіўны характар барацьба за геапалітычнае і эканамічнае лідэрства набыла з боку Германіі, у якой з 1933 г. устанавіўся таталітарны палітычны рэжым на чале з Нацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыяй, якую ўзначальваў Адольф Гітлер. Знешнепалітычнай мэтай дадзенага рэжыму было дасягненне Германіяй геапалітычнага панавання ў Еўропе (“Трэці рэйх”).
Напрыканцы 1930-х гг. у Еўропе склаліся тры асноўныя палітычныя блокі дзяржаў:
Германія, Італія і іх саюзнікі;
Англія, Францыя і іх саюзнікі;
СССР.
Удала выкарыстоўваючы міжнародныя супярэчнасці, нацысцкая Германія здолела на працягу 1938-1939 гг. далучыць да сваёй тэрыторыі Аўстрыю, Чэхію, Клайпедскі край Літвы.
23 жніўня 1939 г. Германія і СССР падпісалі дагавор аб узаемным ненападзенні, вядомы як “пакт Рыбентропа-Молатава”, названы так у адпаведнасці з прозвішчамі міністраў замежных спраў абедзвюх дзяржаў. Разам з пактам аб ненападзенні быў падпісаны сакрэтны дадатковы пратакол, паводле якога размяжоўваліся сферы ўплыву ў Еўропе. У германскую “сферу інтарэсаў” адыходзілі Францыя, Брытанія і іх афрыканскія калоніі, некаторыя іншыя заходнееўрапейскія краіны, Літва; у савецкую – Фінляндыя, Эстонія, Латвія, частка Румыніі і некаторыя іншыя тэрыторыі. Тэрыторыя Польскай дзяржавы размяжоўвалася на сферы ўплыву па лініі рэк Нарэў – Буг – Вісла – Сан.
1 верасня 1939 г. нацысцкая Германія распачала баявыя дзеянні супраць Польшчы. Польскія ўлады разлічвалі на дапамогу Англіі і Францыі, якія 3 верасня 1939 г. аб’явілі вайну Германіі. Так пачалася Другая сусветная вайна 1939-1945 гг. Германскія ўзброеныя сілы мелі вялікую перавагу ў колькасці салдат і баявой тэхнікі, а таму, нягледзячы на ўпартае супраціўленне польскага войска, хутка прасоўваліся па тэрыторыі Польшчы. На працягу верасня 1939 г. яны занялі большую частку польскай тэрыторыі, у тым ліку частку Заходняй Беларусі: 13 верасня быў захоплены Брэст. Найбольш працяглыя баі разгарнуліся каля Варшавы, якая была занята 28 верасня. Англія і Францыя не аказалі Польшчы істотнай дапамогі.
17 верасня 1939 г. з усходу на тэрыторыю Польскай Рэспублікі ўступіла савецкая Чырвоная армія. Афіцыйна СССР не аб’яўляў вайны Польшчы; у дыпламатычнай ноце польскаму паслу было заяўлена, што польскай дзяржавы фактычна ўжо не існуе, а таму Чырвонай арміі аддадзены загад перайсці мяжу з Польшчай, каб “узяць пад апеку беларускае і ўкраінскае насельніцтва”. На тэрыторыю Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны ўступіла 470-тысячнае савецкае войска (да кастрычніка 1939 г. савецкія сілы налічвалі каля 1 млн. салдат). Прасоўванне Чырвонай арміі адбывалася хутка і амаль бесперашкодна. Паводле загаду Э. Рыдз-Сміглы, польскай арміі прадпісвалася не аказваць супраціўлення савецкім войскам. Тым не менш у некаторых месцах адбыліся баі (найбольш значны каля Гродна). Савецкае войска ўзяла ў палон каля 250 тыс. салдат і афіцэраў. Усяго падчас паходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну загінула па афіцыйных звестках 737 савецкіх салдат.
На пачатку кастрычніка 1939 г. польскія войскі канчаткова спынілі супраціўленне пад націскам германскай і савецкай армій. 25 верасня адбыўся сумесны парад савецкіх і германскіх войскаў у Брэсце. 28 верасня 1939 г. быў заключаны Дагавор аб дружбе і граніцы паміж Германіяй і СССР. Паводле яго, мяжа паміж абедзвюма краінамі ўстанаўлівалася па лініі рэк Піса – Нараў – Буг – Сан, г.зн. далей на ўсход ад той, што прадугледжвалася “пактам Рыбентропа – Молатава”. Узамен за гэта у прыкладзеным да дагавора сакрэтным пратаколе Германія адмаўлялася ад прэтэнзій на Літву, якая такім чынам пераходзіла ў савецкую зону ўплыву.
У выніку падзелу тэрыторыі Польскай дзяржавы Заходняя Беларусь апынулася пад кантролем Чырвонай арміі. Значная частка мясцовага насельніцтва прыхільна сустрэла яе прыход як вызваленне ад польскай улады. У некаторых месцах, асабліва на Палессі, Чырвонай арміі дапамагалі партызанскія атрады, якія фарміраваліся з мясцовых жыхароў. 10 кастрычніка 1940 г. кіраўніцтва СССР прыняла рашэнне аб перадачы Вільні і прылеглай да яе тэрыторыі Літве у абмен на ўвядзенне савецкіх войскаў на тэрыторыю гэтай дзяржавы.
22 кастрычніка 1939 г. былі праведзены выбары ў Народны сход Заходняй Беларусі, які павінен быў вызначыць будучы дзяржаўна-палітычны лад краю. Выбары праходзілі на савецкі ўзор, з удзелам загадзя вылучаных безальтэрнатыўных кандыдатаў пад кантролем Чырвонай арміі. 28-30 кастрычніка 1939 г. гэты сход адбыўся ў Беластоку. Народны сход прыняў дэкларацыі, у якіх абвяшчалася аб устанаўленні Савецкай улады, уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР, нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці і канфіскацыі памешчыцкіх зямель.
Сесіі Вярхоўных Саветаў СССР і БССР у лістападзе 1939 г. канчаткова замацавалі юрыдычнае ўваходжанне Заходняй Беларусі ў склад БССР і СССР. У выніку тэрыторыя БССР павялічылася са 125,5 да 225,7 тыс. кв.км, а насельніцтва – з 5 млн. 562 тыс. чалавек да 10 млн. 239 тыс.
Да канца 1940 г. у асноўным завяршылася фарміраванне органаў новай улады ў Заходняй Беларусі. Кіруючыя пасады займалі пераважна партыйныя работнікі з усходніх абласцей БССР і РСФСР. На працягу 1939 – 1941 гг. прыбыла ў Заходнюю Беларусь звыш 14 тыс. партыйных кадраў. Да 1941 г. захоўвалася дэмаркацыйная лінія паміж усходняй і заходняй часткамі БССР. Станаўленне органаў новай улады суправаджалася складваннем у Заходняй Беларусі тых рыс таталітарнага рэжыму, які сфарміраваўся у СССР. Былі ліквідаваны ўсе некамуністычныя палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі, незалежныя друкваныя выданні.
Палітыка бальшавіцкай улады ўключала ў сябе наступныя мерапрыемствы ў сацыяльна-эканамічнай і сацыяльна-культурнай галінах:
- нацыяналізацыя банкаў і амаль усёй прамысловасці;
- пачатак правядзення індустрыялізацыі савецкага ўзору (у 1940 г. аб’ём прамысловай прадукцыі Заходняй Беларусі павялічыўся у два разы ў параўнанні з 1938 г.);
- амаль поўная ліквідацыя беспрацоўя у выніку паскарэння прамысловага развіцця і накіравання часткі беспрацоўных на фабрыкі ўсходняй часткі БССР;
- канфіскацыя памешчыцкіх і асадніцкіх зямель і іх размеркаванне сярод бяднейшых сялян; пачатак стварэння калгасаў (на 1941 г. у калгасы было ўключана каля 7% сялянскіх гаспадарак);
- развіццё адукацыйнай і культурна-асветніцкай сферы (узрасла колькасць школ, адчынена 25 сярэдніх спецыяльных устаноў, 4 інстытуты і г.д.), правядзенне беларусізацыі адукацыі.
Дадзеныя мерапрыемствы былі накіраваны на стварэнне значнай сацыяльнай базы бальшавіцкай улады сярод насельніцтва далучаных да БССР зямель. У той жа час таталітарныя метады кіравання выклікалі незадаволенасць часткі насельніцтва. На тэрыторыі Заходняй Беларусі дзейнічалі польскія падпольныя арганізацыі, якія не прызнавалі далучэння Заходняй Беларусі да СССР і падпарадкоўваліся эмігранцкаму польскаму ўраду ў Лондане.
Для барацьбы з антыўрадавай дзейнасцю і ўмацавання сваёй улады бальшавікі праводзілі палітыку рэпрэсій. Адбываліся частыя арышты былых дзяржаўных і палітычных дзеячаў. На працягу 1939-1941 гг. па палітычных матывах было рэпрэсіравана каля 42 тыс. чалавек. У сакавіку 1940 і чэрвені 1941 гг. праводзіліся масавыя расстрэлы палітзняволеных. У красавіку-маі 1940 гг. у лясным масіве Катынь каля Смаленска было расстраляна каля 4,4 тыс. ваеннапалонных польскіх афіцэраў; падобныя расстрэлы адбываліся і ў некаторых іншых мясцовасцях Расіі і Украіны.
У 1940-1941 гг. бальшавіцкія ўлады правялі 4 прымусовыя дэпартацыі заходнебеларускага насельніцтва ва ўсходнія рэгіёны СССР (Сібір, Казахстан, Далёкі Усход). Сярод выселеных былі пераважна былыя дзяржаўныя служачыя, памешчыкі, асаднікі, духавенства, “буржуазныя элементы”, заможныя сяляне. Усяго дэпартавана звыш 100 тыс. чалавек.
Такім чынам, у выніку пачатку Другой сусветнай вайны ў 1939 г. землі Заходняй Беларусі былі далучаны да БССР і СССР. Фактычна ўся этнічная тэрыторыя Беларусі апынулася ў складзе аднаго дзяржаўнага ўтварэння. Заходняя Беларусь была ўключана ў савецкую дзяржаўна-палітычную і сацыяльна-эканамічную сістэму.