- •Уводзіны
- •Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі”
- •Модуль 1. Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь. Тэма 1: Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
- •1.1. Каменны век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.2. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі.
- •1.4. Першабытны лад і рэлігія на тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 2. Раннефеадальныя княствы на тэрыторыі Беларусі 9 – 13 стст.
- •2.2. Утварэнне першых княстваў на тэрыторыі Беларусі. Іх палітычнае развіццё і дзяржаўны лад.
- •2.3. Барацьба супраць крыжацкай і мангола-татарскай агрэсіі.
- •2.4. Рэлігія і культура беларускіх зямель у 9 – 13 ст.
- •Тэма 3: Утварэнне і грамадска-палітычнае развіццё Вялікага княства Літоўскага ў другой палове 13 – першай палове 16 стст.
- •3.1. Утварэнне вкл.
- •3.2. Унутраная і знешняя палітыка вкл у другой палове 13 – 14 стст.
- •3.3. Крэўская унія і яе сацыяльна-палітычныя вынікі.
- •3.4. Унутраная і знешняя палітыка вкл у 15 – першай палове 16 стст.
- •3.5. Дзяржаўны лад, органы кіравання вкл.
- •Тэма 4: Сацыяльна-эканамічнае развіцце вкл 14 - 16 стст.
- •4.2. Аграрная рэформа 1557 г. Станаўленне фальваркавай сістэмы.
- •4.3. Развіццё гарадоў, рамяства і гандлю. Магдэбургскае права.
- •4.4. Саслоўная структура грамадства.
- •Тэма 5: Рэлігія і культура вкл у 14 – 16 стст.
- •5.2. Фарміраванне беларускай народнасці.
- •5.3. Культура вкл у 14 – 16 стст.
- •Модуль 2. Цывілізацыйная спадчына Hовага часу і Беларусь.
- •6.2. Дзяржаўна-палітычны лад Рэчы Паспалітай і месца ў ім вкл.
- •6.3. Унутраная і знешняя палітыка вкл у канцы 16 – першай палове
- •17 Стст.
- •Тэма 7: Грамадска-палітычнае развіццё вкл у складзе
- •7.2. Вкл у перыяд праўлення Саксонскай дынастыі (1697 – 1763).
- •7.3. Палітычны крызіс у апошняй трэці 18 ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •1. Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст.
- •2. Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.
- •3. Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.
- •8.1. Сельская гаспадарка ў 17 – першай палове 18 стст.
- •8.2. Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.
- •8.3. Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст.
- •Тэма 9: Рэлігія і культура вкл 17 – 18 стст.
- •9.2. Этнічныя працэсы.
- •9.3. Адукацыя і навука.
- •9.4. Культура.
- •Модуль 3. Беларусь у складзе Расійскай імперыі.
- •10.2. Грамадска-палітычная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі напярэдадні і падчас вайны 1812 г.
- •10.3. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у другой палове 1810-1820-я гг.
- •10.4. Паўстанне 1830-1831 гг. І Беларусь.
- •10.5. Палітыка царызму ў Беларусі ў 1830-1850-я гг.
- •Тэма 11: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў
- •11.2. Прамысловасць.
- •11.3. Гарады. Гандаль.
- •Тэма 12: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі
- •12.2. Сельская гаспадарка.
- •12.3. Прамысловасць.
- •12.4. Гарады, гандаль, транспартная сістэма.
- •Тэма 13: Сацыяльна-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 19 ст.
- •13.2. Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў апошняй трэці 19 ст.
- •13.3. Грамадска-палітычны рух ў апошняй трэці 19 ст.
- •13.4. Фарміраванне рабочага руху ў апошняй трэці 19 ст.
- •Тэма 14: Фарміраванне беларускай нацыі.
- •14.2. Адукацыя і навука.
- •14.3. Мастацкая культура.
- •Тэма 15: Беларусь на пачатку 20 ст.
- •15.2. Ход, асноўныя этапы і вынікі рэвалюцыі 1905-1907 гг.
- •15.3. Эканамічнае развіццё Беларусі на пачатку 20 ст. Сталыпінская агарарная рэформа.
- •15.4. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў 1907-1914 гг.
- •15.5. Беларускі нацыянальны рух у 1905-1914 гг.
- •Модуль 4. Беларусь у перыяд сусветных войнаў і рэвалюцый
- •16.2. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі і яе вынікі.
- •16.3. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. У Беларусі і яе вынікі.
- •Тэма 17: Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі ў 1918-1921 гг.
- •17.2. Абвяшчэнне бсср і Літоўска-Беларускай сср.
- •17.3. Савецка-польская вайна 1919-1920 гг. Другое абвяшчэнне бсср.
- •Тэма 18: Новая эканамічная палітыка
- •18.2. Эканамічнае развіццё бсср у перыяд нэпа.
- •18.3. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у 1920-я гг.
- •18.4. Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў 1920-я гг.
- •Тэма 19: бсср у 1930-я гг.
- •19.2. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі бсср.
- •19.3. Усталяванне таталітарнага палітычнага рэжыму ў бсср.
- •19.4. Адукацыя і культура.
- •Тэма 20: Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.
- •20.2. Заходняя Беларусь ва ўмовах “санацыі” 1926-1939 гг.
- •20.3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
- •20.4. Адукацыя і культура ў Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гг.
- •Тэма 21: Беларусь ва ўмовах Другой сусветнай
- •21.2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
- •21.3. Нямецка-фашысцкі акупацыйны рэжым у Беларусі (1941-1944).
- •21.4. Антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг.
- •21.5. Выгнанне нямецка-фашысцкіх войскаў з тэрыторыі Беларусі ў 1943-1944 гг.
- •Модуль 5. Беларусь у пасляваенны перыяд (другая палова 20 – пачатак 21 стст.). Станаўленне незалежнай беларускай дзяржавы.
- •22.2. Палітычная сістэма.
- •22.3. Адукацыя, навука, культура.
- •Тэма 23: бсср у другой палове 1950-х – 1980-я гг.
- •23.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •23.2.1. Развіццё прамысловасці.
- •23.2.2. Сельская гаспадарка
- •23.2.3.Сацыяльнае развіццё.
- •23.3. Адукацыя, навука, культура ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
- •23.4. Перабудова ў бсср (1985-1991 гг.).
- •Тэма 24: Рэспубліка Беларусь на сучасным этапе развіцця
- •24.2. Унутрыпалітычнае жыццё ў рб у 1990-2000-я гг.
- •24.3. Знешняя палітыка рб у 1990-2000-я гг.
- •24.4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё рб у 1990-2000-я гг.
- •24.5. Адукацыя, навука, культура ў 1990-2000-я гг.
- •Найбольш значныя даты гісторыі беларусі
- •Тэрміналагічны слоўнік
- •Спіс літаратуры Асноўная
- •Дадатковая
Тэма 13: Сацыяльна-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 19 ст.
1. Паўстанне 1863 г.: перадумовы, ход, вынікі.
2. Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў апошняй трэці 19 ст.
3. Грамадска-палітычны рух ў апошняй трэці 19 ст.
4. Фарміраванне рабочага руху ў апошняй трэці 19 ст.
13.1. Паўстанне 1863 г.: перадумовы, ход, вынікі.
З сярэдзіны 19 ст. у палітыцы царызму выявіліся некаторыя змены. Паражэнне Расійскай імперыі ў Крымскай вайне 1853-1856 гг. абазначыла эканамічную і тэхнічную адсталасць Расіі ў параўнанні з развітымі заходнееўрапейскімі дзяржавамі. Кіруючыя колы імперыі ўсведамляюць неабходнасць правядзення рэформ у розных сферах грамадскага жыцця, накіраваных на мадэрнізацыю грамадства, вынікам чаго стала адмена прыгоннага права ў 1861 г.
Правядзенне рэформ выклікала некаторую лібералізацыю грамадска-палітычнага жыцця ў Расійскай імперыі, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі. Яна звязвалася з пачаткам царавання новага імператара Аляксандра ІІ (1855 – 1881). У першыя гады яго праўлення была праведзена амністыя палітычных зняволеных, якая распаўсюджвалася на былых дзекабрыстаў, удзельнікаў паўстання 1830-1831 гг. і г.д., былі некалькі паслаблены цэнзура, абмежаванні ў адносінах да нацыянальных і канфесійных меншасцяў.
Падобныя мерапрыемствы выклікалі ўздым грамадскай актыўнасці ў былым Каралеўстве Польскім і на землях былога ВКЛ. Пачынаючы з 1860 г. у Варшаве і іншых польскіх гарадах перыядычна адбываюцца патрыятычныя маніфестацыі, прысвечаныя памяці знакамітых палякаў ці прымеркаваныя да нацыянальных памятных дат. У хуткім часе падобныя акцыі праводзяцца і ў гарадах на землях былога ВКЛ. Асноўнымі ўдзельнікамі маніфестацый былі інтэлігенцыя, студэнцкая і вучнёўская моладзь, каталіцкае духавенства, прадстаўнікі сярэдніх слаёў польскамоўнага гарадскога насельніцтва. У грамадскай думцы ўзнікаюць спадзяванні на аднаўленне аўтаноміі Каралеўства Польскага.
На мяжы 1850-1860-х гг. аўтанамісцкія настроі актывізуюцца і сярод грамадскай эліты на землях былога ВКЛ. Цэнтрам руху за аўтаномію дадзеных зямель сталі Віленскі музей старажытнасцяў і створаная пры ім Археалагічная камісія (створаны ў 1855 г.). Найбольш актыўнымі дзеячамі названага руху з’яўляліся Адам Кіркор, Яўстахій і Канстанцін Тышкевічы, Міхал Балінскі, Тэадор Нарбут. Ідэйным выразнікам руху стаў часопіс “Віленскі партфель” (рэдактар – А. Кіркор), які выдаваўся з канца 1850-х гг. Палітычным адлюстраваннем дзейнасці дадзенага руху сталі праекты рэфармавання грамадства, адрасаваныя расійскаму імператару Аляксандру ІІ.
Аднак царскі ўрад адмаўляў ідэю палітычнай аўтаноміі як зямель былога ВКЛ, так і Польшчы. На мяжы 1850-1860-х гг. палітыка частковых саступак мясцовым элітам спалучалася з рэпрэсіямі ў адносінах да ўдзельнікаў польскага нацыянальнага руху. Так, у красавіку 1861 г. у Варшаве была расстраляна дэманстрацыя, у выніку чаго загінула больш за 100 чалавек. Няздольнасць царскага ўрада вырашыць “польскае пытанне” садзейнічала радыкалізацыі грамадскага руху ў Польшчы і на землях былога ВКЛ, у выніку чаго ў 1861-1863 гг. адбываецца фарміраванне сеткі падпольных арганізацый польскага нацыянальна-вызваленчага руху, якія ставілі сваёй мэтай аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай шляхам паўстання.
У межах польскага нацыянальна-вызваленчага руху ў гэты перыяд вылучаліся дзве плыні: белыя і чырвоныя.
Назва плыні |
Асноўныя арганізацыі |
Лідэры плыні |
Сацыяльны склад |
Праграма нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва |
Сацыяльна-палітычная праграма |
Метады рэалізацыі мэтаў |
Белыя |
Гарадская дэлегацыя і Дырэкторыя ў Варшаве |
Анджэй Замойскі Леапольд Кроненберг Якуб Гейштар
|
буйныя зе-млеўласнікі, купцы, частка інтэліген-цыі, каталіцкае духавенства |
аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. як нацыянальнай польскай дзяржавы |
дэмакратычная рэспубліка з захаваннем прывілеяў для шляхты; захаванне ў асноўным існуючай сацыяльна-эканамічнай сістэмы |
арыентацыя на кампраміс з царызмам або на дапамогу замежных дзяржаў – Англіі і Францыі |
Чырвоныя
|
Цэнтральны нацыяналь-ны камітэт у Варшаве |
Яраслаў Дамброўскі Канстанцін Каліноўскі Валерый Урублеўскі |
дробная і сярэдняя шляхта, частка інтэліген-цыі, студэнцкая і вучнёўская моладзь, часткова каталіцкае духавенства |
аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. як федэрацыі Польшчы з землямі Беларусі, Літвы, Украіны |
дэмакратычная рэспубліка з роўнымі правамі для прадстаўнікоў усіх сацыяльных слаёў насельніцтва; правядзенне радыкальнай аграрнай рэформы |
арыентацыя на арганізацыю ўсенароднага масавага паўстання з удзелам усіх слаёў насельніцтва |
Летам 1862 г. у Вільні з мэтай падрыхтоўкі да паўстання ў краі быў створаны Літоўскі правінцыйны камітэт (ЛПК). Фармальна ён быў падначалены Цэнтральнаму нацыянальнаму камітэту ў Варшаве. У ЛПК уваходзілі прадстаўнікі як “чырвоных” так і “белых”, аднак перавага належала “чырвоным” на чале з Канстанцінам Каліноўскім. ЛПК займаўся стварэннем мясцовых падпольных арганізацый, зборам грошай і зброі для арганізацыі паўстання, правядзеннем прапаганды сярод насельніцтва. Друкаванымі выданнямі ЛПК былі падпольныя газеты “Мужыцкая праўда” (на беларускай мове, выйшла 7 нумароў) і “Сцяг свабоды” (на польскай мове, выйшлі 3 нумары). Выданне беларускамоўнай “Мужыцкай праўды” было абумоўлена імкненнем “чырвоных” да шырокага прыцягнення беларускага сялянства да паўстання ва ўмовах уздыму сялянскага руху пасля аграрнай рэформы 1861 г. На старонках дадзенага выдання шырока асвятлялася сацыяльная праблематыка, асуджаліся метады правядзення аграрнай рэформы царскім урадам.
У студзені 1863 г. у Польшчы пачалося ўзброенае паўстанне. Цэнтральны нацыянальны камітэт 22 студзеня 1863 г. абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і выдаў Маніфест, у якім змяшчаўся заклік да паўстання, абвяшчаліся аднаўленне Рэчы Паспалітай, свабода і роўнасць усіх грамадзян незалежна ад сацыяльнага і нацыянальнага паходжання. Да Маніфеста далучаліся два зямельныя дэкрэты, паводле якіх прадугледжваліся скасаванне ўсіх феадальных павіннасцей для сялян, пераход ва ўласнасць сялян надзелаў, якія знаходзіліся ў іх карыстанні, надзяленне беззямельных сялян невялікімі надзеламі за кошт дзяржаўных маёнткаў.
У хуткім часе паўстанне распаўсюдзілася на землі Беларусі і Літвы. 1 лютага 1863 г. ЛПК выдаў адозву да насельніцтва з заклікам падтрымаць паўстанне, абвясціў аб падпарадкаванні Часоваму нацыянальнаму ўраду ў Польшчы і аб падтрымцы яго праграмы. ЛПК быў пераўтвораны ў Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі на чале з К. Каліноўскім. Да вясны 1863 г. на тэрыторыі Літвы, а таксама заходняй і цэнтральнай часткі Беларусі былі створаны падпольныя органы ўлады і паўстанцкія атрады. Пачаліся сутычкі паўстанцкіх атрадаў з царскімі войскамі і паліцыяй.
Асноўную масу паўстанцаў складалі прадстаўнікі дробнай і сярэдняй шляхты, студэнцкая і вучнёўская моладзь. Каля 20% паўстанцаў складалі касінеры. Арганізатары паўстання спрабавалі пашырыць яго геаграфію на ўсход і поўнач: у красавіку 1863 г. паўстанцкі атрад на чале з Л. Звяждоўскім пры падтрымцы студэнтаў мясцовага земляробчага інстытута на адзін дзень заняў Горкі; напрыканцы красавіка атрад на чале з З. Серакоўскім спрабаваў ажыццявіць рэйд на тэрыторыю Латвіі, аднак быў разбіты расійскімі войскамі ў бітве каля Біржаў. Вясна 1863 г. стала часам найбольшага ўздыму паўстання. 8 мая 1863 г. каля в. Мілавіды адбыўся буйнейшы бой паміж паўстанцамі і расійскімі войскамі.
Ход паўстання суправаджаўся суперніцтвам у лагеры паўстанцаў паміж “чырвонымі” і “белымі”. У студзені-сакавіку 1863 г. перавага ў кіраўніцтве паўстаннем належала “чырвоным”. У сакавіку 1863 г. вядучая роля пераходзіць да “белых”. Адлюстраваннем гэтага стала замена Часовага правінцыйнага ўрада Літвы і Беларусі на чале з К. Каліноўскім Аддзелам кіравання правінцыямі Літвы на чале з прадстаўніком “белых” Якубам Гейштарам. З чэрвеня 1863 г. перавага ізноў пераходзіць да “чырвоных”; у ліпені Аддзел кіравання правінцыямі Літвы ўзначальвае К. Каліноўскі.
На падаўленне паўстання царскія ўлады накіравалі 200-тысячнае войска. У маі 1863 г. віленскім генерал-губернатарам быў прызначаны М.Мураўёў, які атрымаў за сваю жорсткасць мянушку “Вешальнік”. Адміністрацыя М. Мураўёва праводзіла, з аднаго боку, рэпрэсіі супраць паўстанцаў, з другога, шырока выкарыстоўвала сацыяльную дэмагогію з мэтай прыцягнення на свой бок сялянства. Афіцыйная прапаганда сцвярджала, што паўстанне арганізавалі польскія паны з мэтай аддзялення ад Расіі, каб аднавіць прыгоннае права. Таксама шырока выкарыстоўваўся рэлігійны фактар: абвяшчалася, што паўстанцы-католікі імкнуцца знішчыць праваслаўе ў краі. Па ініцыятыве адміністрацыі М. Мураўёва былі перагледжаны ўмовы аграрнай рэформы 1861 г. на карысць сялян.
Дадзеная палітыка прынесла свае вынікі. Да восені 1863 г. паўстанцкія атрады на тэрыторыі Беларусі былі ліквідаваны; да канца года спынілася партызанская дзейнасць на тэрыторыі Літвы. Летам 1864 г. паўстанне было задушана на тэрыторыі Польшчы. На тэрыторыі Беларусі апошняя падпольная арганізацыя была ліквідавана летам 1864 г. у Навагрудку. Некаторыя ўдзельнікі паўстання эмігравалі.
Падаўленне паўстання суправаджалася жорсткімі рэпрэсіямі супраць яго ўдзельнікаў. У Літве і Беларусі 128 чалавек, у тым ліку К. Каліноўскі, былі пакараны смерцю, больш як 850 сасланы на катаргу, больш як 760 аддадзена ў арыштанцкія роты, 12,5 тыс. чалавек выселена. Сядзібы рэпрэсіраваных і эміграваўшых удзельнікаў паўстання разбураліся, а маёмасць канфіскоўвалася.
Да ліку асноўных прычын паражэння паўстання належаць:
1) Слабая матэрыяльна-тэхнічная і арганізацыйная падрыхтоўка паўстання; адсутнасць скаардынаванага кіраўніцтва паўстаннем і наяўнасць сур’ёзных рознагалоссяў у межах паўстанцкай улады.
2) Істотная перавага царызму ў матэрыяльных і людскіх рэсурсах ў параўнанні з польскай паўстанцкай уладай.
3) Вузкасць сацыяльнай базы паўстання. Асноўную масу паўстанцаў складала дробная і сярэдняя шляхта. Сялянства пераважна было настроена ў адносінах да паўстання індыферэнтна або варожа, што тлумачылася абмежаванасцю аграрнай праграмы паўстанцкіх уладаў.
4) Неўмяшанне заходніх дзяржаў у ход узброенай барацьбы, на што спадзяваліся паўстанцы.
Характар паўстання выклікае розныя ацэнкі гісторыкаў. Сярод іх можна вылучыць два асноўныя падыходы:
1) паўстанне 1863-1864 гг. па сваёй сутнасці было буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыяй, паколькі было накіравана супраць самадзяржаўя, рэшткаў прыгонніцтва і саслоўнай няроўнасці, тым самым імкнулася да стварэння ўмоў для больш хуткага развіцця капіталістычных адносін у эканоміцы і дэмакратызацыі палітычнай сістэмы;
2) паўстанне 1863-1864 гг. па сваёй сутнасці было шляхецкім нацыянальна-вызваленчым паўстаннем, галоўнай мэтай якога было аднаўленне Рэчы Паспалітай у форме або нацыянальнай польскай дзяржавы або федэрацыі Польшчы і Літвы-Беларусі; планы сацыяльных пераўтварэнняў, хаця і прысутнічалі ў праграмах паўстанцаў, аднак не мелі ў іх вызначальнай ролі.