Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Виленски университэт.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
418.08 Кб
Скачать

Інстытут Журналістыкі

БДУ

Рэферат па дысцыпліне “Гісторыя Беларусі” на тэму

Віленскі ўніверсітэт – першая ВНУ на тэрыторыі беларуска-літоўскага краю”

Выканала студэнтка

1 курса 8 группы:

Віцюгова Вікторыя

Мінск

2011

Змест:

Уводзіны 3

1. Найстарэйшая навучальная ўстанова 5

2. Сучасны ўніверсітэт 9

Заключэнне 12

Спіс літаратуры 14

Дадаткі 15

Уводзіны

На пытанне, якім павінен быць ідыяльны чалавек, кожны, можа ў пачатку, а можа напрыканцы, але ўсё роўна адкажа – адукаваным. Бо без адукацыі ў наш час не абысціся. Але не заўсёды на землях цяперашняй Беларусі можна было набыць вышэйшую адукацыю. А толькі з другой паловы 16 ст, калі на на нашых землях з’явіўся Віленскі ўніверсітэт – адна з найлепшых вышэйшых навучальных устаноў Еўропы.

Хацелася бы больш звестак атрымаць аб Віленскім ўніверсітэце. Бо гэта першая навучальная ўстанова, якая мела ўніверсітэцкі статус. А яшчэ гэта быў культурны і адукацыйны цэнтр. Універсітэт стаяў на чале віленскай навучальнай акругі, быў цэнтрам развіцця навукі (лабараторыі і абсерваторыя, цудоўныя матэр’яльна-тэнічная база і вучоныя) і асветніцкім цэнтрам распаўсюджвання перадавых і рэвалюцыйных ідэй (тайныя таварыствы філаматаў і філарэтаў)

Найбольш увагі як гістарычнай крыніцы пры падрыхтоўцы рэферата хацелася б надаць “Беларускай энцыклапедыі”, том 2.

У ёй звесткі аб рэфераце больш падрабязныя, чым у іншых выданнях. Змяшчаюцца звесткі больш дасканалыя і цікавыя, якія карысна ведаць кожнаму, хто цікавіцца гісторыяй роднай краіны.

Мэта майго рэферата - дасканала сістэматызаваць усе факты і звесткі, звязанныя з Віленскім універсітэтам. Таму што мы павінны берагчы сваё мінулае, каб разумець сваю асабістую адказнасць за будучае Радзімы і берагчы тое, што засталося нам у спадчыну.

Найстарэйшая навучальная ўстанова

Віленскі ўніверсітэт – найстарэйшая навучальная ўстанова на тэр. Сучасных Беларусі і Літвы. Заснаваны ў Вільне ў 1570г. іезуітамі як клегіум. У 1578 полькі кароль Стэфан Баторый выдаў прывілей на падставе якога калегіум пеутвораны ў акадэмію. Что давала права прысвойваць вучоныя ступені, мець выбарную адміністрацыю, правы ўласнай юрысдыкцыі. Першы рэктар – ідэолаг контррэфармацыі ў РП – П.Скарга. Акадэмія мела філасофскі і ідэалагічны факультэты. На першым выкладаліся ўсе гуманітарныя і прыродазнаўчыя навукі таго часу: фізіка, метафізіка, матэматыка, логіка, рыторыка, паэтыка, геаграфія, старажытныя (грэчаская, лацінская, еўрэйская ) і новыя (нямецкая, французская) мовы. На другім – свяшчэннае пісанне, тэалогія (палемічная, маральная, схаластычная), кананічнае права, казуістыка. Студэнты абодвух факультэтаў вывучалі бел.мову. Як тэарытычны цэнтр контррэфармацыі акадэмія імкнулася да духоўнай манаполіі каталіцкай царквы, змагалася супраць лютэранства, кальвінізму і сацыніянізму(антытрынітарызму) пашыраных на бел., укр. і літ. землях у гады рэфармацыі.

Акадэмію падтрымлівалі каталіцкае духавенства, мясцовыя магнаты і шляхта, у тым ліку віленскія біскупы В.Пратасевіч, А.Валовіч, К. Жастоўскі, суфраган М. Пац, кардынал Ю. Радзівіл і інш. У 1585 М.Радзівіл Сіротка перавёз з Брэста ў Вільню і перадаў акадэміі.друкарню свайго бацькі. Значную матэр’яльную падтрымку акадэміі аказваў сын бел.дзярж.дзеяча Л. Сапегі – Казімір Леў Сапега, які перадаў акадэміі каштоўную бібліятэку,а таксама адграў вызначальную ролю ў адкрыцці ў акадэміі ў 1641 юрыдычнага факультэта. Ён ахвяраваў акадэміі 12500 злотых на ўтрыманне на юр.факу 4 прафесараў-юрыстаў. У 1753 на сродкі мсціслаўскай кашталянкі Лізаветы Пузыны заснавана астранамічная абсерваторыя.

Апрача служыцеляў культу акадэмія рыхтавала выкладчыкаў для езуіцкіх сярэдніх навучальных устаноў – калегіумаў, якія ў хуткім часе былі ўтвораны амаль ва ўсіх буйных гарадах Беларусі: у Полацку, Нясвіжы, Навагрудку, Мінску, Оршы, Магілёве, Брэсце, Гародні, Віцебску. Гэта мела вялікае значэнне для пашырэння асветы на Бел. , знаёмства бел. грамадства з дасягненнямі заходнееўрапейскіх навук, падрыхтоўку нацыянальнай інтэлігенцыі; адначасова гэта спрыяла ўмацаванню каталіцкай царквы: паводле прыблізных падлікаў з 1583 па 1781гг. Акадэмія прысвоіла сваім выпускнікам 4076 навуковых ступеняў. У тым ліку па філасофіі - 3510, па праву – 149, па тэалогіі – 417. Сярод найбольш вядомых выпускнікоў акадэміі – М.Сматрыцкі, К.Сарбеўскі, С.Полацкі, А.Каяловіч, А.Алізароўскі.

У сувязі са спыненнем дзейнасці ордэна іезуітаў( у 1773 булай папы Клмента 4 ён рапушчаны ва ўсіх краінах і дзейнічаў толькі на бел.землях. Далучаны да Расіі паводле 1 падзелу РП і ў Прусіі) акадэмія перайшла пад апеку Адукацыйнай камісіі, якая пераўтварыла яе ў вышэйшую навучальную ўстанову новага тыпу і з 1781 называлася Галоўная школа ВКЛ. Куратарам галоўнай школы стаз беларускі дзеяч Іахім Храптовіч. (Ён (1729—1812) нарадзіўся каля Навагрудка. Вучыўся ў Віленскай акадэміі. Паходзіў з старажытнага і славутага магнацкага роду, адзін з заснавальнікаў Варшаўскага "Таварыства сябраў навук". Пабудаваў у сваім маёнтку Шчорсы палац, школу, уніяцкую царкву і бібліятэку з архівам, для якой набываў каштоўныя кніжныя зборы з усяе Эўропы. У бібліятэцы Храптовіча ў Шчорсах працавалі Лялевель, Сьнядэцкія, іншыя прафэсары Віленскага ўнівэрсытэту.). Рэктарам прызначаны бел. матэматык і астраном М. Пачобут-Адляніцкі, які займаючы гэтую пасаду каля 20 гадоў правёў у школе рэформу і надаў адукацыі амаль свецкі характар. Школа мела маральны і фізічны факультэты. На першым выкладаліся гісторыя грэчаскай і рымскай літаратуры, права(натуральнае, агульнае, рымскае і беларускае), агульная гісторыя, свяшчэннае пісанне, дагматычная і маральная тэалогія, гісторыя царквы і кананічнае права, красамоўства; на другім – арыфметыка, геаметрыя, вышэйшая матэматыка, астраномія, механіка, фізіка, хімія, прыродазнаўства, медыцына. З Гродна сюды былі пераведзены і далучаны да Галоўнай школы медыцынская школа і інстытут спавівальнага майстэрства(на чале з кіраўніком гэтых устаноў Ж.Жыліберам), на базе якіх тут заснаваны 3 факультэт – медыцынскі. Жылібер перавёз таксама з Гродзенскага батанічнага саду ў Вільню рэкія расліны і заснаваў у 1781г. пры Галоўнай школе батанічны сад. Яго пачынанні працягваў нямецкі натураліст І. Форстэр, запрошаны ў 1784г. у Вільню Адукацыйнай камісіяй. А пазней – С.Юндзіл, які ў 1799г. перанёс батанічны сад з тэр. школы на бераг р.Вілейкі да падножжа Замкавай і Трохкрыжовай гор.

У Галоўнай школе на высокім узроўне было пастаўлена выкладанне хіміі. З 1797г. – прафесерам хіміі і фармацэўтыкі стаў А.Снядэцкі, які на аснове сваіх віленскіх лекцый стварыў першы ўніверсітэцкі падручнік па хіміі (Том 1,2. Вільня, 1800г.) Інтэнсіўныя астранамічныя даследванні і метэаралагічныя назіранні праводзіў тут Пачобут-Адляніцкі. Ён вызначыў геаграфіяный каардынаты многіх населенных пунктаў Бел. Дасягненні абсерваторыі выока ацаніў французскі астраном 18ст. Ж. Лаланд і на падтаве назіранняў Пачобута клаў новыя табліцы руху Меркурыя.

Пасля 2 і 3 падзелу РП ()і далучэння зямель Вкл да Расійскай імперыі Галоўная школа падпарадкавана Расійскаму ўраду і з 1796 называецца Галоўнай Віленскай школай. У 1803г. яна рэарганізавана ва ўніверсітэт з 4 факультэтамі: маральных і палітычных навук, фізіка-матэматычным, медыцынскім, літаратурным і вольных мастацтваў. Выкладалі ў ім 34 прафесары і 12 ад’юнктаў(намеснікі прафесараў). Рэктарамі ўніверсітэта былі ў 1803-6 – І. Страйноўскі ( Ён (1752—1815) нарадзіўся на Валыні, першапачатковую адукацыю атрымаў у піяраў. Ад 1776 выкладаў у Варшаўскім калегіюме матэматыку, лёгіку і мэтафізыку, потым натуральнае і палітычнае права, права народаў і палітычную эканомію. У 1780 г., па ўтварэньні на мейсцы Віленскай езуіцкай акадэміі Галоўнай школы Вялікага княства Літоўскага займае катэдру натуральнага права. У 1799—1806 быў рэктарам Галоўнай школы і першым рэктарам утворанага на яе мейсцы Віленскага ўнівэрсытэту. Галоўны твор Страйноўскага "Навука аб прыродным і палітычным праве, палітычнай эканоміі і праве народаў" сталася першым акадэмічным падручнікам фізыякратычнага мысьленьня, неаднаразова перавыдавалася, а ў 1809 г. выйшла ў расейскім перакладзе ў Петэрбургу.), 1806-15 – Я.Снядэцкі (апошні працягваў курс “развіццё прыродазнаўчых навук”). Вучонымі ўніверсітэта былі дасягнуты значныя поспехі. Так прафесар параўнальнай анатоміі Г. Баянус у сваіх працах наблізіўся да эвалюцыйнага вучэння Ч.Дарвіна. А. Снядэцкі ў працы “Тэорыя арганічных істот”( Том 1-2, 1804-11гг.) перакладзенай на нямецкую і французкую мовы адным з першых у Еўропе абгрунтаваў ідэю аб кругавароце элементаў у прыродзе. Выдатны плён дала дзейнасць прафесара медыцыны І.Франка. Вучоныя-нрамадазнаўцы распрацоўвалі гістарычныя і гісторыка-юрыдычныя праблемы, звязаныя з мінулым Беларуска-Літоўскай дзяржавы. Пра што сведчаць працы І. Анацэвіча, М. Баброўскага, І.Даніловіча, І.Лялевеля, Т. Чацкага, Ю. Ярашэвіча. Пры ўніверсітэце дзейнічалі медыцынскі, ветэрэнарны, агранамічны інстытуты. Добра абсталяваная астранамічная абсерваторыя – адзін з самых багатых у Еўропе батанічных садоў(паводле каталога 1824г. – каля 7 тыс. раслін), першы ў Расіі заалагічны музей, 3 клінікі, аптэка, найбагацейшая бібліятэка, шмат добра абсталяваных кабінетаў. З 1805г. універсітэт выдаваў штомесячны навукова-літ. часопіс “Dziennik Wilenski “(Віленскі дзённік). Універсітэт падтрымліваў навуковыя сувязі з Раійскай Акадэміяй навук, з Макоўскім, Казанскім, Варшаўскім, Кракаўскім і іншымі ўніверсітэтамі. Ён з’яўлялся таксама цэнтрам Віленскай навучальнай акругі, утворанай у 1803г., распрацоўваў для школ Бел. і Літвы навучальныя праграмы, выдаваў падручнікі. Адукацыя, атрыманная ў Віленскім універсітэце не саступала той, якую давалі лепшыя тагачасный ўніверсітэты Зах.Еўропы. З яго сцен выйшлі вядомыя паэты і піссьменнікі А.Міцкевіч, Ю. Славацкі, Ю. крашэўскі, гісторык І. Даніловіч, урачы А. Декю, В. Ліндэнбург, геолаг І.Дамейка і інш. У апошнія гады існавання Віл. універсітэта з 47 прафесараў 36 былі ўраджэнцамі Бел. і Літвы. Універсітэт быў цэнтрам перадавой навуковай і грамадскай думкі. У 1816г. тут узнікла легальная таварыства шубраўцаў, ядро якога складалі выкладчыкі ўніверсітэта.

Таварыства выдавала штотыднёвую газету “Wiadomosci Brukowe” (“Вулічныя навіны”, рэдактар А.Снядэцкі), якая адзначала цяжкае становішча сялянства, маральную дэградацыю шляхты, выкрывала рэлігійны фанатызм. Палеміка паміж прафесарамі Віленскага ўніверсітэта і Полацкай езуіцкай акадэміі, якая разгарнулася на старонках “Вулічных навін” і “Віленскага дзённіка” з аднаго боку і часопіса “Miesiecznik Polocki” (“ Полацкі штомесячнік”) з другога мела вялікае значэнне для развіцця перадавой грамадскай думкі, для абуджэння грамадскай свядомасці. У 1817г. ва ўгіверсітэце ўтворана тайнае студэнцкае таварыства філаматаў (сяброў навукі). Побач з Міцкевічам, які ў той час вучыўся ва ўніверсітэце сярод арганізатараў таварыства былі Т.Зан, Я.Чачот, А. Ходзька і інш. У 1820г. у складзе таварыства філаматаў узнікла нелегальная арганізацыя – філарэты.Пад уплывам польскага патрыятычнага нацыянальна-вызваленчанага руху студэнты пачалі рапрацоўваць палітычную праграму, найважнейўвм пунктам якой былі патрабаванні нацыянальнай незалежнасці і знішчэнне прыгоннага права. Дзякуючы існаванню тайных таварыстваў і прагрэсіўнай дзейнасці прафесараў сярод студэнтаў распаўсюджваліся антыфеадальныя , антысамадзяржаўныя і патрыятычныя ідэі.

Універсітэт стаў калыскай будучых арганізатараў і ўдзельнікаў паўстання 1830-1831гг. – трэцяя частка студэнтаў прыняла ў ім удзел. Гэта вызначыла лёс навучальнай установы: у 1832г. расійскі імператар Мікалай Першы закрыў Віленскі ўніверсітэт. На яго базе былі створаны 2 акадэміі: Духоўная рымсска-каталіцкая і Медыка-хірургічная, якія царскі ўрад у 1842 з мэтаю аслаблення нацыянальна-вызваленчага руху на беларускіх і літоўскіх землях перавёў адпаведна ў Пецярбург і Кіеў. У сценах былога ўніверсітэта засталася толькі абсерваторыя, у якой яшчэ на працягу 40 гадоў вяліся навуковыя даследванні. (Закрыта ў 1883г.)

Віленскі ўніверсітэт пачаў зноў працаваць у 1919г. пасля аднаўлення незалежнасці польскай дзяржавы і далучэння да яе Віленшчыны. Універсітэту было прысвоена імя Стэфана Баторыя. Ён меў 5 факультэтаў – тэалагічны, права і грамадскіх навук, медыцынскі, гуманітарны, матэматычна-прыродазнаўчы, мастацтва. Працавалі прафесары Ю. Дэмбоўскі, Л. Калянкоўскі, В. Камарніцкі, Г. Лаўменскі, Ю. Отрэмбскі, С. Пігонь, В. Урублеўскі, Т. Чэжоўскі і інш. З 1922 універсітэт выдаваў штомесячны часопіс “Alma Mater Vilnensis”.

У пачатку Другой Сусветнай вайны савецкі урад перадаў тэрыторыю Віленшчыны і горад вільню Літве. 15.12.1939г. літоўскія улады закрылі Віленскі ўніверітэт а ў яго будынак перавялі некаторыя факультэты Каўнаскага ўніверсітэта. 19.03.43г. – і гэтыя факультэты зачынены нямецкімі аккупацыйнымі уладамі. З 1945 у будынку Віленскага ўніверсітэта аднаваў дзейнасці пераведзены з Каўнаса ўніверітэт (цяпер Вільнюскі ўніверсітэт). Выкладчыкі былога Віленскага ўніверсітэта імя С. Баторыя ў сэрвені 1945 пераведзены ў горад Торунь, дзе я ны склалі аснову навукова калектыву, створанага там універсітэта імя М. Каперніка. У 1992-1993 навучальным годзе на 14 факультэтах Віленскага універсітэта займалася больш за 20 тысяч чалавек.