Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Виленски университэт.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
418.08 Кб
Скачать

Сучасны універсітэт

Пасля перадачы восенню 1939 Вільні Літоўскай Рэспубліцы ўніверсітэт на кароткі час быў цалкам літуанізаваны, назва змененая на Vilniaus Universitetas, а літоўская мова абвешчаная адзінай афіцыйнай мовай выкладання. Аднак літоўскамоўнай прафесуры папросту не хапала, таму нейкі час з універсітэтам па-ранейшаму супрацоўнічалі польскія выкладчыкі, такім чынам польская мова заставалася ва ўжытку.

У 1940 годзе Літоўская Рэспубліка была далучаная да СССР, а ўніверсітэт рэфармаваны па ўзор савецкіх вышэйшых школ. Большасць польскіх і літоўскіх прафесараў звольнена. У час Другой Сусветнай вайны (1943—1944) быў закрыты. З восені 1944 дзейнічаў як ВНУ савецкага тыпу — Вільнюсскі дзяржаўны універсітэт, з 1955 да 1989 імя дзеяча камуністычнага руху Вінцаса Міцкевіча-Капсукаса. У 1971 Вільнюсскі дзяржаўны універсітэт ім. В. Капсукаса быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага чырвонага сцягу; у 1979 "за заслугі ў падрыхтоўцы спэцыялістаў для народнай гаспадаркі, дасягненні ў галіне навуковых вынаходніцтваў і ў сувязі з 400-годдзем з дня заснавання" - ордэнам Дружбы народаў. У гэтыя часы ўніверсітэт быў тыповай правінцыйнай савецкай ВНУ. Галоўнай мовай выкладання стала руская, а па-літоўску выкладалася ў асноўным толькі адпаведная філалогія. Аднак паколькі ўніверсітэт меў рэспубліканскі статус, ён разросся да памераў сапраўднага вялікага універсітэту з дастатковай колькасцю факультэтаў, на якіх навучалася больш за 5000 студэнтаў (прычым гэтая лічба ўвесь час павялічвалася).

Вільнюскі ўніверсітэт на 1-літавай памятнай менеце (2004) адбітай ў гонар яго 425-годдзя

Прынятым ў 1990 годзе Статутам універсітэта зацверджана яго аўтаномія, а ў сувязі з набыццём Літоўскай Рэспублікай незалежнасці ўніверсітэт ізноў літуанізаваны - вярнуліся парадкі 1939 году з тагачаснай назвай і літоўскай мовай выкладання.

Структура.

Факультэты:

Прыродных навук,гісторыі,каўнаскі гуманітарны, камунікацыі, матэматыкі і інфарматыкі, медыцыны, права, фізікі,філалогіі, філасофіі, хіміі, эканомікі.

Інстытуты : замежных моваў, міжнародных зносінаў ды палітычных навук

Цэнтры : даследванняў навакольнага асяроддзя, даследванняў рэлігіі, міжнародны цэнтр эканомікі і мэнэджмэнта ведаў

Бібліятэка

Дзверы ў бібліятэку з бронзавымі выявамі першай кнігі на літоўскай мове

Гісторыю універсітэцкай бібліятэкі прынята вясці ад бібліятэкі іезуіцкага калегіюму, якая по тэстаменту вялікага князя Жыгімонта Аўгуста атрымала пасля яго смерці (7 ліпеня 1572) вялікую колькасць кніг з яго прыватнай бібліяэткі.

У фондах бібліятэкі больш за 5,3 мільёнаў асобнікаў, сярод іх 178.306 выданых у XV — XVIII стст., звыш 250.000 рукапісных дакументаў (найстарэйшыя - з XIII ст.). Такім чынам, бібліятэка Вільнюскага ўніверсітэта з'яўляецца найбуйнейшай бібліятэкай Літоўскай Рэспублікі. У бібліятэцы больш за 27.000 чытачоў.

Ганаровыя доктары

Ян Сафарэвіч (1916—1993), дзейны акадэмік Польскае Акадэміі навук, прафесар Кракаўскага Ягелонскага Універсітэту(1979)

Здэнэк Чэшка, член-карэспандэнт Акадэміі навук Чэхіі, рэктор Пражскага Карлавага Універсітэту (1979)

Вэрнэр Шэлер, прафесар (Германія) (1979)

Валдас Вальдэмарас Адамкус, адміністратар Агентства абароны навакольнага асяроддзя ЗША па пятаму рэгіёну (1989)

Чэслаў Олех, дырэктар Міжнароднага матэматычнага цэнтру Стэфана Банаха, дзейны акадэмік Польскае Акадэміі навук, прафесар Варшаўскага Універсітэту (1989)

Хрысціян Вінтор, прафесар універсітэта Франкфурта-на-Майне (Германія) (1989)

Марцінас Ічас, прафесар, універсітэт Нью-Ёрку (1992)

Уладзімір Топараў, прафесар, Інстытут славяназнаўстава і балканістыкі Расійскае Акадэміі Навук (1994)

Вацлаў Гавел, прэзідэнт Чэхіі (1996)

Юліуш Бардах, прафесар Варшаўскага Універсітэту (1997)

Збігнеў Бжэзінскі, урадавы прафесар (ЗША) (1998)

Эдуард Любімскі, прафесар Маскоўскага дзяржаўнага Універсітэту (2000)

Юры Сцяпанаў, прафесар, Расійская Акадэмія Навук (2002)

Аляксандр Квасьнеўскі, прэзідэнт Польшчы (2005)

Ігар Новікаў, расійскі астраном, дырэктар Інстытуту тэарэтычнай астрафізікі ў Капенгагене (2005)

Уладзімір Скулачоў, расійскі біяхімік, акадэмік Расійскае Акадэміі Навук, дырэктар Інстытуту фізіка-хімічнай біялогіі ў Маскве (2005)

Васіліяс Скоўрыс, кіраўнік Суда правосуддзя Еўрапейскіх суполак (2005)

П’етра Умберта Дыні, італьянскі балтыст, прафесар Пізанскага універсітэту (2005)