Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практычныя 4. Фанетыка.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
35.04 Кб
Скачать

Практычныя 4. Фанетыка. Гукавы лад мовы.

Артыкуляцыйныя, акустычныя і функцыянальныя адрозненні галосных і зычных гукаў. Пазіцыі гукаў у моўнай плыні. Моцныя і слабыя фанетычныя пазіцыі.

Артыкуляцыйная база беларускай мовы: мілагучнасць, гукапіс (факсімілія).

Фанетычная гульня (факсімілія).

1. Выпішыце словы з адметнымі для беларускай мовы фанетычнымі з’явамі (падаўжэннем, асіміляцыйнай мяккасцю зычных, аканнем, прыстаўнымі гукамі і інш.).

О Беларусь, мая шыпшына, Зялёны ліст, чырвоны цвет! У ветры дзікім не загінеш, чарнобыллем не зарасцеш. Пялёсткамі тваімі стану, на дзіды сэрца накалю. Тваіх вачэй, пад колер сталі, праменне яснае люблю. (У.Дубоўка).

2. Вызначце “чацвёртае лішняе”. Абгрунтуйце свой адказ.

  • Падзея, дзверы, падземка, падзвіжнік.

  • Падзорны, пэндзаль, падзол, адзываць.

  • Дзверы, адзвінець, надзьмуцца, падзяліць.

  • Ураджай, дагледжаны, аджыць, сяджу.

  • Вузкі, вусны, вулкан, вулей;

  • Вочы, волас, возера, воблака.

3. Перакладзіце словы на беларускую мову:

Семь, голубь, насыпь, прорыв, восемьдесят, степь, накипь, поступь, поставьте, дробь, веселье, коренья, листопад, образ, Анна, этот, мгновение, лба, льдина, улица, узел, корабль, биология, Леон, паук, возвышенность.

4.Адзначце зычныя гукі, якія не могуць знаходзіцца ў канцы слова. Патлумачце, чым гэта абумоўлена.

Б – Б’ – В – В’ – Г – Г’ – Д – Ж – З – З’ – М – М’ – П – П’ – С – С’ – Т – Ф – Ф – Ў

5. У прыведзеных парах слоў вызначце гукі, якімі адрозніваюцца беларускія і рускія моўныя адзінкі. Ахарактарызуйце гукавыя адрозненні.

Здача – сдача, чацвёрка – четвёрка, снег – снег, падчысціць – подчистить, бераг – берег, гара – гора, дзверы – дверь, ягада – ягода, кроў – кровь, хадзіць – ходить.

6. Запішыце беларускія прыказкі, у якіх прыгадваюцца такія органы маўлення, як губы, зубы, рот, язык. Акрэсліце сітуацыі, у якіх яны выкарыстоўваюцца. Да прыкладу: сказанае да губы не вернеш.

7. Пакажыце ролю гукавой арганізацыі маўлення ў кантэкстах. Вызначце на слых, якія гукі найчасцей сустракаюцца ў наступных урыўках. Які гукавы фон ствараецца пры дапамозе гэтых гукаў? Падкрэсліце гукавыя анафары і эпіфары, алітэрацыі, асанансы і гукавыя паўторы. Навучыцеся выразна прыгожы чытаць наступныя кантэксты.

  • Святло тваёй вясны Мае асвеціць сцежкі, Каб зазвінеў лясны Званец тваёй усмешкі! (Р.Б.).

  • Быццам дыхае глыбіня, толькі ўслухайся: пушча пашчы Пошапт шчэбету шпачаня. Не бывае мовы прапашчай (Р. Барадулін).

  • Пазелянелі ікры ў коніка, пакуль скакаў ля мікрафоніка, але хапіла салаўю, пакуль даваў ён інтэрв’ю. — І ў інтэрв’ю, я не ўтаю: не лёгка салаўю. Гняздоўе ўю, кармлю сям’ю. Не да тугі — растуць даўгі, сям’я расце, гняздо ў кусце, расу трасу — сям’ю паю, пяю, а працы у-ю-ю-ю! (Р. Барадулін).

  • Трэснула, грукнула, грымнула з покатам, Хлынула цёплае неба на дол (П. Панчанка).

8. Прачытайце мініяцюры а.Разанава, якія будуюцца на своеасаблівым – паэтычным – успрыманні і вытлумачэнні слоў. Вызначце ролю фанетычных сродкаў у сэнсавай і экспрэсіўна-выразнай структуры тэксту.

Скрынка. Калі яе адчыняюць, яна скардзіцца, яна скрыпае. У ёй захоўваецца скрытае – скарб. Ім яна поўная, ім змястоўная, ім ацэньваецца як вартасць. Усе думаюць, што яна скнара, што яна “рынак”, але сама скрынка ведае, што яна скрыпка, у якой няма струн.

Вецер

Беларускі вецер сланяецца па свеце, пераціраючы пацяруху і цярэбячы вецце дрэў.

Рускі ветер нясе ўсім привет.

Польскі wiatr ветэран: яго аповеды вартыя веры.

Палабскі viotr мае непаўторны водар, але гэты водар закаркаваны ў стагоддзях…

Славацкі vietor трымаецца аднаго вектару, на ўсе астатнія накладаючы вета.

Чэшскі vitr з аднолькавай цікавасцю зазірае ў вітрыны і вітражы.

Македонскі ветар інтравертны: ён вандруе ўнутры адной прасторы, адной тэрыторыі.

Стараславянскі вѢтр, як бог, мае тры твары: адзін – для хмараў-аблокаў, другі – для зямной паверхні і трэці – для мора. (А.Разанаў).

9. Як Вы разумееце сутнасць тэксту “Скрынка”? Адказ запішыце. Складзіце ўласны тэкст-мініяцюру, вобразна акрэсліўны сэнс і гучанне словаў галава, месяц, малако (на выбар).

Руская голова, беларуская галава, польская glowa, балгарская глава.

Украінскі місяць, беларускі месяц, польскі miesąc.

Беларускае малако, рускае молоко, стараславянскае mlѢko, праславянскае melko, нямецкае milch.