
Установа адукацыі
“Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Першы прарэктар
УА “Беларускі дзяржаўны
ўніверсітэт культуры і мастацтваў”
______________Ю.П.Бондар
“____”_____________2012 г.
Рэгістрацыйны № ВД-__/вуч.
Музейная архітэктура
Праграма курса для студэнтаў спецыяльнасці
1-23 01 12“музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны”
(па напрамках)
Мінск 2012
Праграму распрацаваў:
А. А. Трусаў, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, дацэнт, кандыдат гістарычных навук.
Рэцэнзент:
Смолік А.А., загадчык кафедры культуралогіі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, доктар культуралогіі, прафесар.
Рэкамендавана да зацвярджэння
кафедрай гісторыі Беларусі і музеязнаўства ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол №1 ад 30.08.2012 г.);
прэзідыумам навукова-метадычнага савета ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол № ад г.)
Тлумачальная запіска
Музейная архітэктура – агульнаадукацыйная дысцыпліна, выкладанне якой вядзецца ў паглыбленым аб'ёме ў форме лекцый, семінарскіх заняткаў і самастойнай работы. У гэтым курсе паслядоўна разглядаюцца праблемы прыстасавання і музеефікацыі помнікаў архітэктуры XI – XX стст. Асобна вызначаны тэмы, звязаныя з музейнымі будынкамі, якія, пачынаючы з XVIII ст. спецыяльна будаваліся як музейныя памяшканні.
Месца вучэбнай дысцыпліны "Музейная архітэктура" вызначаецца прадметам яе вывучэння, асабліва тэмы па гісторыі архітэктуры тых краін і народаў, якія не вывучаюцца ў курсе сусветнай гісторыі. Асаблівая ўвага надаецца вывучэнню гісторыі архітэктуры Беларусі на розных этапах яе развіцця. Упершыню разглядаецца гісторыя будаўніцтва музейных будынкаў у нашай краіне ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ стст.
Праграма ўлічвае атрыманыя веды па гуманітарных дысцыплінах: «Гісторыя Беларусі», «Сусветная гісторыя», «Археалогія», “Музеі Беларусі”.
У працэсе навучання прадугледжана актуалізацыя міжпрадметных сувязей па дысцыплінах: «Этнаграфія», «Гісторыя і тэорыя культуры», «Асновы кансервацыі і рэстаўрацыі помнікаў гісторыі і культуры».
Дысцыпліна «Музейная архітэктура» ўзаемазвязана з такімі дысцыплінамі, як «Гісторыя Беларусі», «Сусветная гісторыя», «Археалогія», “Музеі Беларусі”. “Музеі замежных краін”.
Праграма прадугледжвае сістэматызаванае вывучэнне тэарэтычна-практычнага матэрыялу, які неабходны студэнтам для лепшага засваення імі асноўных дысцыплін спецыялізацыі.
Мэта дысцыпліны – фарміраванне сацыяльнай і адукацыйнай кампетэнцыі студэнтаў.
Важнейшымі задачамі дысцыпліны з’яўляюцца:
вызначэнне месца беларускай архітэктуры ў гісторыі архітэктуры народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы;
асэнсаванне ролі музеефікацыі і прыстасавання помнікаў гісторыі і культуры пры стварэнні сучаснага музея;
раскрыццё сутнасці і паслядоўнасці гістарычнага развіцця беларускай архітэктуры ад ХІ ст. да сучаснасці.
У выніку засваення дысцыпліны студэнты павінны ведаць:
метадалагічныя пазіцыі, прынцыпы і метады музейнай архітэктуры як складовай часткі музеязнаўства;
вызначэнне архітэктурных стыляў і іх спалучэнне з музеефікацыяй і прыстасаваннем музейнага будынка;
асноўныя этапы развіцця беларускага дойлідства ў сувязі з еўрапейскай і сусветнай гісторыяй архітэктуры.
Студэнты павінны ўмець:
ацэньваць стан, тэндэнцыі і перспектывы развіцця сучаснай гісторыі архітэктуры;
аналізаваць помнік архітэктуры як музейны экспанат;
аналізаваць архітэктурныя артэфакты, у тым ліку і будаўнічыя матэрыялы з семіятычнага, аксіялагічнага і цывілізацыйнага пунктаў гледжання;
выкарыстоўваць атрыманыя веды пры апрацоўцы музейных фондаў і фарміраванні адпаведных музейных экспазіцый.
Да эфектыўных педагагічных методык і тэхналогій, якія садзейнічаюць далучэнню студэнтаў да пошуку і выкарыстання ведаў, набыццю вопыту самастойнага вырашэння задач, адносяцца:
– гісторыка-тэматычны падыход;
– тэхналогіі праблемна-модульнага навучання;
– тэхналогіі вучэбна-даследчай дзейнасці;
–метад аналізу канкрэтных сітуацый.
Для кіравання вучэбным працэсам і арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці выкладчыкам рэкамендуецца выкарыстоўваць рэйтынгавыя, крэдытна-модульныя сістэмы ацэнкі вучэбнай і даследчай дзейнасці студэнтаў, варыятыўныя мадэлі кіруемай самастойнай працы, вучэбна-метадычныя комплексы.
У адпаведнасці з вучэбным планам на вывучэнне дысцыпліны «Музейная архітэктура» прадугледжана 102 гадзіны, з іх 40 – аўдыторных (30 – лекцыйных, 10 – семінарскіх). Рэкамендаваная форма кантролю – залік.
ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
|
Колькасць аўдыторных гадзін |
||
Назвы раздзелаў і тэм |
усяго |
лекцыі |
сем. зан. |
Уводзіны |
2 |
2 |
|
Раздзел І. Музеефікацыя помнікаў архітэктуры |
|||
Тэма 1. Музеефікацыя помнікаў беларускай архітэктуры ХІ – ХІІ стст. |
2 |
2 |
|
Тэма 2. Музеефікацыя помнікаў беларускай архітэктуры ХІІІ – XV стст. |
4 |
2 |
2 |
Тэма 3. Музеефікацыя Мірскага Замка |
2 |
2 |
|
Тэма 4. Музеефікацыя Нясвіжскага палацава-паркавага ансамбля |
2 |
2 |
|
Тэма 5. Праблемы музеефікацыі Старога замка ў Гродна |
2 |
2 |
|
Тэма 6. Музеефікацыя помнікаў архітэктуры XV – . XVІІІ стст. |
4 |
2 |
2 |
Тэма 7. Музеефікацыя помнікаў архітэктуры XІХ – . пачатку ХХ стст. |
2 |
2 |
|
Тэма 8. Музеефікацыя помнікаў народнай архітэктуры XVІІІ – ХХстст. |
2 |
2 |
|
Раздзел ІІ.Музейныя будынкі |
|||
Тэма 9. Музейныя будынкі XVІІІ – пачатку ХХ стст. |
4 |
2 |
2 |
Тэма 10. Музеефікацыя помнікаў архітэктуры ў БССР |
2 |
2 |
|
Тэма 11. Музейныя будынкі Беларусі ў другой палове ХХ ст. |
4 |
2 |
2 |
Тэма 12. Мемарыяльныя музейныя будынкі ў другой палове ХХ ст. |
2 |
2 |
|
Тэма 13. Музеефікацыя малых архітэктурных формаў |
2 |
2 |
|
Тэма 14. Сучасныя музейныя будынкі Беларусі |
4 |
2 |
2 |
Разам ... |
40 |
30 |
10 |
ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ
Уводзіны
Прадмет, мэты і задачы дысцыпліны “Музейная архітэктура”. Змест асноўных раздзелаў тэматычнага плана. Сувязь прадмета з іншымі дысцыплінамі гуманітарнага цыкла. Формы навучання і кантролю. Агляд літаратуры па дысцыпліне.
Раздзел І. Музеефікацыя помнікаў архітэктуры
Тэма 1. Музеефікацыя помнікаў беларускай архітэктуры
ХІ – ХІІ стст.
Археалагічнае вывучэнне Полацкай Сафіі ў ХІХ – ХХ стст. Праект музеефікацыі помніка распрацаваны архітэктарам В.Слюнчанкам. Праблема прыстасавання храма. Праблемы вывучэння, рэстаўрацыі і музеефікацыі Бельчыцкага манастыра ў Полацку. Спаса-Ефрасінеўскі манастыр-цэнтр міжнароднага і рэспубліканскага турызма.. Музеефікацыя беларускіх храмаў ХІІ ст. у Віцебску, Гродна і Тураве.