Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
3. Асэнсаванне гістарычнага лёсу беларусау.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
116.74 Кб
Скачать

Слайд: Новыя тэндэнцыі ў беларускай гістарыяграфіі (з канца 1980 – пачатку 1990-х г.)

Пераадоленне гістарычнага нігілізму

Пераасэнсаванне мінулага

Адмова ад марксісцка-ленінскай метадалогіі з яе партыйна-класавым падыходам

Адмова ад ацэнкі падзей мінулага па прынцыпу “чорнае-белае”

Альтэрнатыўнасць у навуковых даследаваннях

Вяртанне імён і прац рэпрэсіраваных даследчыкаў

Пераадоленне дэперсаніфікацыі гісторыі

Развянчанне рускацэнтрычнай канцэпцыі гісторыі Беларусі

Адраджэнне нацыянальнай канцэпцыі гісторыі

У чым сутнасць нацыянальнай канцэпцыі гісторыі Беларусі?

Слайд: Сутнасць нацыянальнай канцэпцыі гісторыі – трактоўка мінулага з пункту погляду дадзенага народа.

Слайд: Сутнасць нацыянальнай канцэпцыі гісторыі Беларусі – трактоўка мінулага з пункту погляду інтарэсаў беларускага народа.

Галоўнымі прынцыпамі нацыянальнай канцэпцыі гісторыі Беларусі з'яўляюцца наступныя:

Слайд: Галоўныя прынцыпы нацыянальнай канцэпцыі гісторыі Беларусі

  • аб'ектыўны, строга дакументаваны падыход да асвятлення гістарычнага працэсу

  • плюралізм думак

  • дэпартызацыя гістарычнай навукі

  • гуманізм, агульначалавечыя і нацыянальна-дзяржаўння каштоўнасці як крытэрый ісціны і ацэнкі гістарычных падзей, дзеячаў, фактаў

  • разуменне айчыннай гісторыі як арганічнай часткі еўрапейскай і сусветнай гісторыі, параўнальна-гістарычны падыход у айчыннай гісторыі на фоне гісторыі еўрапейскай і сусветнай

І яшчэ я лічу, што істотнай прыкметай прыметай прац, напісаных на аснове нацыянальнай канцэпцыі гісторыі Беларусі, з’яўляецца мова, на якой яны напісаны, бо, як слушна сказаў яшчэ ў 1928 г. Аляксандр Цвікевіч: “Працы на расійскай і польскай мовах ніколі не закранаюць Беларусь як асобны прадмет даследавання”

Слайд: “Працы на расійскай і польскай мовах ніколі не закранаюць Беларусь як асобны прадмет даследавання”

Аляксандр Цвікевіч, 1928 г.

Нагадаю, Аляксандр Цвікевіч – аўтар знакамітай працы “Западно-руссизм”.

Слайд: Кніга А.Цвікевіча “Западно-руссизм”

.

Слайд: У галіне беларускай гістарычнай навукі працуе 1200 чалавек, у тым ліку 80 дактароў і 600 кандыдатаў навук

Вядучым цэнтрам гістарычнай навукі ў рэспублікі з'яўляецца Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Гэта галоўны “штаб” беларускай гістарычнай навукі.

Слайд: Від на Прэзідыум Акадэміі навук

Слайд: Лагатып Інстытута гісторыі

З 1989 г. гэты Інстытут амаль 12 гадоў узначальваў выпускнік нашага факультэта акадэмік Міхаіл Касцюк.

Слайд: Залікоўка М.Касцюка з “ГУРТ- 9” і яго партрэт (пажадана – новы, можна разам)

Сёння М.Касцюк – адзіны ў нашай краіне гісторык-акадэмік

Слайд: “Без гістарычных ведаў і выкары­стання гістарычнага вопыту нельга паспяхова будаваць неза­лежную дзяржаву”

М.П.Касцюк

Слайд: Кніга М.Касцюка “Бальшавіцкая сістэма ўлады”

Даследчыцкую работу вядуць таксама гістарычныя кафедры ВНУ рэспублікі. Самымі моцнымі універсітэцкімі даследчыцкімі цэнтрамі з’яўляюцца кафедра гісторыі Беларусі Белдзяржуніверсітэта і аналагічная кафедра Гродзенскага дзяржуніверсітэта, г.зн. наша кафедра. У краіне сфарміраваліся 2 гістарычныя школы: мінская і гродзенская, якая дастойна канкурыруе і супрацоўнічае са сталічнай школай. Гэтыя школы прадстаўляюць не толькі універсітэцкіх вучоных. Я маю гонар належаць да гродзенскай школы гісторыкаў.

За апошнія 10–15 гадоў у нашай краіне выйшла вялікая колькасць даследаванняў па гісторыі феадалізму ў Беларусі: артыкулаў, манаграфій, абагульняючых прац, энцыклапедый.

З энцыклапедычных выданняў самай важнай для нас з’яўляецца 6-томная “Энцыклапедыя гісторыі Беларусі”.

Слайд: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, т. 1

З абагульняючых прац самая салідная – 6-томная “Гісторыя Беларусі”. Эпоха феадалізму асветлена ў першых трох тамах.

Слайд: 6-томная “Гісторыя Беларусі”, т. 1

Вялікую ролю ў фарміраванні гістарычнай свядомасці беларусаў адыграла выданне серыі кніг “Памяць” – звыш сотні кніг (кожная прысвечана абласному цэнтру або асобнаму раёну)

Слайд: кніга “Памяць”

Штогод абараняюцца кандыдацкія і доктарскія дысертацыі па розным праблемам айчыннай гісторыі.

Слайд: Кніга У.Міхнюка пра абароненыя дысертацыі па гісторыі

Кожная абароненая дысертацыя – гэта новаадкрытая старонка нашай мінуўшчыны.

Шмат новых манаграфій апошняга часу па перыяду Полацкага княства і ВКЛ пераасэнсоўваюць падзеі нашага мінулага на аснове нацыянальна-дзяржаўнай гістарыяграфіі.

Буйнейшымі сучаснымі беларускімі археолагамі з’яўляюцца Георгій Штыхаў і Эдуард Загарульскі

Слайд: Георгій Штыхаў (партрэт)

Слайд: Аўтограф Г.Штыхава на кнізе мне

Відэа: Штыхаў (вельмі коратка)

Відэа: Эдуард Загарульскі

Вытокі беларускай дзяржаўнасці вывучаюць сёння Георгій Штыхаў

Слайд: Кніга Штыхава “Старажытныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі”

Сяргей Тарасаў

Слайд: Кніга Сяргея Тарасава “Чарадзей…”

На аснове нацыянальнай канцэпцыі сёння працуюць даследчыкі гісторыі Беларусі ХІІІ–ХVIІІ ст., г.зн. часоў Вялікага княства Літоўскага

Слайд: Буйнейшыя сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага княства Літоўскага

  • Анатоль Грыцкевіч

  • Георгій Галенчанка

  • Аляксандр Краўцэвіч

  • Павел Лойка

  • Валянцін Голубеў

  • Генадзь Сагановіч

  • Міхаіл Спірыдонаў

  • Уладзімір Емельянчык

  • Яўген Анішчанка

  • Вячаслаў Насевіч

  • Пётр Дзмітрачкоў

  • Ігар Марзалюк

  • Юрый Бохан

  • Тамара Блінова

  • Аляксандр Груша

  • Алег Дзярновіч

  • Андрэй Янушкевіч

Слайд: Іх партрэты і кнігі (можна партрэт і кнігу на адным слайдзе)

Духоўную культуру Беларусі далёкіх мінулых стагоддзяў вывучаюць таксама філолагі (Алег Лойка), філосафы (Сямён Падокшын), гісторыкі права (Іосіф Юхо) і інш.

Слайд: Гісторыю Беларусі вывучаюць таксама

філолагі (Адам Мальдзіс, Алег Лойка, Іван Саверчанка, Уладзімір Кароткі і інш.)

этнографы (Міхаіл Піліпенка і інш.)

філосафы (Уладзімір Конан, Сямён Падокшын)

гісторыкі права (Іосіф Юхо і інш.)

Слайд: Новыя кнігі С.Падокшына

На жаль, двух апошніх вучоных ужо няма з намі.

Этнічную гісторыю Беларусі вывучаюць этнографы (Міхаіл Піліпенка і інш.).

У нашай краіне выдаюцца наступныя гістарычныя часопісы:

Слайд: Гістарычныя часопісы, якія выдаюцца ў Беларусі

  • Беларускі гістарычны часопіс

  • Гісторыя: Праблемы выкладання

  • Беларускі гістарычны агляд – першы і адзіны прыватны гістарычны часопіс

  • Гістарычны альманах

Выдаваліся часопісы:

“Спадчына”

“Беларуская мінуўшчына”

У гістарычным жанры працуюць пісьменнікі

Слайд: Беларускія пісьменнікі, якія працуюць у гістарычным жанры

  • Алег Лойка

  • Леанід Дайнека

  • Канстанцін Тарасаў

  • Уладзімір Арлоў

  • Вітаўт Чаропка

Слайд: Партрэт А.Лойкі, яго кніга “Францыск Скарына”

Слайд: Уладзімір Арлоў і яго кнігі

Слайд: Кнігі Вітаўта Чаропкі

Сёння мы маем, з аднаго боку, рэзкі ўздым попыту беларускага грамадства на гістарычныя веды, а, з другой, недавер да гістарычнай навукі. У балючым пераасэнсаванні мінулага не ўдалося пазбегнуць крайнасцяў. Першую палову 90-х гадоў, калі гістарычная навука вызвалілася ад дырэктыўных путаў, што дзесяцігоддзямі скоўвалі яе развіццё, мы сёння ацэньваем як перыяд нацыянальнага гістарыяграфічнага рамантызму. Жывучым аказаўся мадэрнізаваны заходнерусізм. Гістарычная свядомасць народа засмечваецца новымі стэрэатыпамі і міфамі. Існуе тэндэнцыя зноў загнаць беларускую гістарыяграфію, у тое рэчышча, у якім яна працавала ў часы культу асобы і застою.

Наш час заклікаў да адказу кожнага гісторыка і ўсю гістарычную навуку ў цэлым. Хочацца верыць, што айчынная гістарычная навука зможа адказаць на парыў нашага грамадства ведаць сваю сумленную, праўдзівую, усебаковую аб'ектыўную гісторыю. Гісторыкі могуць і павінны зрабіць уклад у справу нацыянальна-культурным адраджэння народа і станаўленне суверэннай дзяржавы — Рэспублікі Беларусь.

Кожны год сілы айчынных гісторыкаў папаўняюцца выпускнікамі ВНУ. Хочацца верыць, што і сярод вас ёсць тыя, хто ў будучым таксама скажа сваё слова ў беларускай гістарычнай навуцы.

Слова – вядомаму беларускаму гісторыку Валянціну Голубеву.

Відэа: Валянцін Голубеў

Слайд: Высновы па тэме “Асэнсаванне гістарычнага шляху беларускага народа”

  1. Навуковае вывучэнне гісторыі Беларусі пачалося ў першай палове ХІХ ст., але спецыяльным прадметам даследавання яна стала ў другой палове ХІХ ст.

  2. Доўгі час гісторыя Беларусі не пісалася з самастойных пазіцый, у ёй панавалі 2 антынацыянальных канцэпцыі: польская і руская. Польская, руская, потым савецкая гістарычная навука навязвала беларускаму народу сваё бачанне яго гістарычнага шляху. Пры гэтым прыніжалася, а то і цалкам перакрэслівалася самабытнасць беларускага народа, самастойнасць яго гістарычнага шляху, веліч і непаўторнасць духоўных здабыткаў нашых продкаў.

  3. “Заходнерускае” разуменне гісторыі Беларусі, сфармуляванае ў другой палове ХІХ ст. Міхаілам Каяловічам, было некрытычна запазычана беларускай савецкай гістарыяграфіяй і прапагандуецца ў некаторых гістарычных працах да нашага часу.

  4. Кожны народ мае права на свой погляд на ўласны гістарычны шлях і на гісторыю іншых народаў. Нацыянальная гістарыяграфія з’яўляецца адным з кампанентаў нацыянальнай культуры, асновай нацыянальнай самасвядомасці кожнага народа.

  5. Беларуская нацыянальная гістарыяграфія прайшла ў сваім развіцці наступныя этапы:

  • Падмуркі ў першай трэці ХІХ ст. заклала віленская прафесура беларускага паходжання

  • Станаўленне нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі (другая палова 1880-х г. – пачатак ХХ ст.)

  • 1920-я г. – асабліва плённы этап у распрацоўцы нацыянальнай канцэпцыі

  • 1980-я г. – адраджэнне і далейшае развіццё нацыянальнай гістарыяграфіі