Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
3. Асэнсаванне гістарычнага лёсу беларусау.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
116.74 Кб
Скачать

Слайд: Гістарыяграфічныя міфы

  • Адмаўленне балцкага субстрату ў этнагенезе беларусаў

  • Вядучая роля Кіеўскага, а не Полацкага княства ва ўтварэнні беларускага этнасу і яго дзяржаўнасці

  • Тэорыя старажытнарускай народнасці

  • Захоп беларускіх зямель літоўскімі феадаламі. ВКЛ – дзяржава, чужая беларусам

  • Спрадвечная цяга працоўнага насельніцтва Беларусі да “ўз’яднання” з Расіяй

  • Вызваленчы характар знешнепалітычных акцый царызму ў Беларусі

  • Цалкам адмоўнае значэнне ў лёсе беларусаў каталіцызму і Берасцейскай царкоўнай уніі

  • Прагрэсіўнае значэнне падзелаў Рэчы Паспалітай

Слайд: Праца В.Грыцкевіча “Гісторыя і міфы”

Дэфармацыі, якія мелі месца ў беларускай савецкай гістарычнай навуцы ў 30-я – сярэдзіне 80-х г., наступныя:

Слайд: Дэфармацыі ў беларускай савецкай гістарычнай навуцы:

  • Панаванне антынацыянальнай вялікадзяржаўнай канцэпцыі – гісторыя Беларусі пісалася як мясцовы варыянт вялікарускай гісторыі (напрыклад, Кулікоўская бітва)

  • Нігілістычны падыход і рэпрэсіўныя адносіны да ўласнай мінуўшчыны

  • Праца па дырэктыўным указанням зверху. Пераўтварэнне гістарычнай навукі ў паслугачку ідэалогіі

  • Манаполія марксісцка-ленінскай метадалогіі (гісторыкі кіраваліся прынцыпамі класавасці і партыйнасці)

  • Дагматызм у гістарычным бачанні даследчыкаў

  • Панаванне шэрагу стэрэатыпаў і міфаў (аб выключна славянскім балцкім этнагенезе беларусаў і інш.)

  • Стварэнне ілюзорнага дубліката гісторыі дарэвалюцыйнай Беларусі

  • Падаўленне іншадумства ў гістарычнай навуцы

Другое палажэнне “Нігілістычны падыход і рэпрэсіўныя адносіны да ўласнай мінуўшчыны” я хацела бы прадэманстраваць на адным прыкладзе. Гісторыкі савецкай эпохі прыклалі столькі намаганняў для дыскрэдытацыі Берасцейскай царкоўнай уніі, што гэта дало прафесару Анатолю Грыцкевічу падставу для наступнай высновы:

Слайд: “Берасцейская царкоўная унія 1596 г. пераўтварылася ў падчарку беларускай савецкай гістарычнай навукі”

Анатоль Грыцкевіч

Гэтыя дэфармацыі – не віна, а бяда гісторыкаў савецкай эпохі.

Між тым, у 60–80-я г. вырасла новая плеяда беларускіх гісторыкаў, пашырылася тэматыка даследаванняў, распрацоўваліся новыя навуковыя праблемы. Даследаванне феадальнай эпохі набыло небывалы размах, чым у папярэднія перыяды. Быў стораны шэраг абагульняючых прац. Буйнейшая з іх – 5-томная “Гісторыя Беларускай ССР”.

Слайд: 5-томная “Гісторыя Беларускай ССР”, т. 1

З’явіліся гістарычныя нарысы многіх беларускіх гарадоў.

Слайд: Кніга - Гісторыя якога-н. горада

Канешне, на змесце гэтых прац адбіліся ідэалагічныя ўстаноўкі КПБ, але з’яўленне кожнай з гэтых прац было вяхой у гістарыяграфіі.

На гэтым этапе беларускія гісторыкі засяродзілі асноўную ўвагу на праблемах сацыяльна-эканамічнай гісторыі (гісторыі аграрных адносін, гарадоў, сацыяльных рухаў) і пытаннях культуры.

Аграрнай гісторыі, становішчу і антыфеадальнай барацьбе сялян прысвяцілі свае работы Дзмітрый Пахілевіч, Павел Казлоўскі, Васіль Мялешка.

Слайд: Даследчыкі аграрнай гісторыі

Павел Казлоўскі

Васіль Мялешка

Беларускі феадальны горад вывучалі Зіновій Капыскі, Анатоль Грыцкевіч.

Слайд: Гісторыкі-урбаністы

Зіновій Капыскі

Анатоль Грыцкевіч

Антыфеадальную, нацыянальна-вызваленчую барацьбу беларускага народа даследавалі Лаўрэнцій Абэцэдарскі, Аляксандр Ігнаценка, падзеі вайны 1654–1667 г. – Аляксандр Мальцаў.

Значна пашырылі і паглыбілі ўяўленне па гісторыі Беларусі ХVІ–ХVIII ст. працы Якава Мараша, прысвечаныя каталіцкай экспансіі.

Слайд: Даследчык канфесійнай гісторыі Беларусі Якаў Мараш

Праблемамі беларускага феадальнага права займаўся Іосіф Юхо.

Слайд: Гісторык права Іосіф Юхо

Слайд: Працы Юхо

Праблему ўтварэння Вялікага княства Літоўскага вывучаў гісторык Віктар Пашута.

Пытанням фарміравання беларускай народнасці, развіцця грамадска-палітычнай думкі і культуры Беларусі ў эпоху феадалізму прысвяцілі свае працы Георгій Галенчанка, Сямён Падокшын, В.Перцаў, М.Алексютовіч, М.Бацвіннік, Э.Дарашэвіч, В.Пракошына, А.Бірала, С.Сокал, А.Коршунаў, А.Мальдзіс, Е.Карнейчык і іншыя.

Слайд: Працы С.Падокшына, А.Коршунава, Г.Галенчанкі

Значную работу па вывучэнню важнейшых праблем першабытнаабшчыннага грамадства і ранняга феадалізму зрабілі археолагі Георгій Штыхаў, Леанід Побаль, Алена Калечыц, Эдуард Загарульскі, Яраслаў Звяруга, Міхась Ткачоў, Валянцін Сядоў, Фрыда Гурэвіч і іншыя. Дзякуючы іх даследаванням адноўлена карціна жыцця насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў старажытнейшы перыяд нашай гісторыі.

Слайд: Археолагі

Георгій Штыхаў

Леанід Побаль

Алена Калечыц

Эдуард Загарульскі

Яраслаў Звяруга

Міхась Ткачоў

і іншыя

Слайд: Партрэты, кнігі археолагаў

Міхась Ткачоў – даследчык старажытных беларускіх замкаў.

Слайд: Кнігі М.Ткачова

А гэта кніга выдадзена ў памяць Міхаіла Ткачова, дарэчы, у свой час прафесара нашага факультэта.

Слайд:Кніга, прысвечаная М.Ткачову

Выдадзена яго ўдзячнымі вучнямі.

Эдуард Загарульскі абгрунтоўвае сваю тэорыю, якая адмаўляе што Менск узнік першапачаткова на рацэ Менцы, а потым быў перанесены на Нямігу

Відэа: Эдуард Загарульскі (вельмі коратка – пару фраз)

Апантаным даследчыкам нашай даўніны з 60-х гадоў з'яўляецца Мікола Ермаловіч.

Слайд: Партрэт Міколы Ермаловіча

Афіцыйная навука доўгі час ігнаравала незалежнага гісторыка, які дазваляў сабе гаварыць тое, што думае, а думаць не так, як усе. Доўгія гады Іванавіч не мог прабіцца да чытача – яго не друкавалі, не мог прабіць глухую і моцную сцяну састарэлых ідэалагічных догмаў, якія панавалі ў навуцы і не давалі ходу неардынарным працам гісторыка па праблеме першых беларускіх дзяржаў – Полацкага княства і Вялікага княства Літоўскага. Развіваючы некаторыя палажэнні нацыянальнай гістарыяграфіі 20–30-х г., ён на аснове карпатлівага вывучэння летапісаў I хронік прапанаваў сваё бачанне гісторыі Беларусі ІХ–ХІV ст., распрацаваў арыгінальную, хоць і небясспрэчную, канцэпцыю утварэння Вялікага княства Літоўскага.

Слайд: Працы М.Ермаловіча.

Працы М.Ермаловіча, выдадзеныя ўжо ў час перабудовы. Да таго яны хадзілі па рукам у рукапісах. Напісаныя з нацыянальных пазіцый, працы М.Ермаловіча вучаць беларусаў шанаваць родны край.

М.Ермаловіч з дзяцінства быў інвалідам па зроку. Шырокая вядомасць і нават слава прыйшла да яго ў канцы 80-х. Тады ён быў ужо амаль сляпы. “Невідушчы гісторык, які адкрыў вочы цэламу народу на яго гісторыю” – так сёння гавораць пра М.Ермаловіча.

Слайд: “Невідушчы гісторык, які адкрыў вочы цэламу народу” (пра М.Ермаловіча)

Ён – першы гісторык, якому ў нашай краіне ўстаноўлены помнік, на жаль, ужо пасмяротна.

Слайд: Помнік М.Ермаловічу.

Аднойчы (гэта было ў пачатку 90-х), калі я збіралася чытаць студэнтам-гісторыкам лекцыю пра ўтварэнне ВКЛ, розныя канцэпцыі ўтварэння, даведалася, што ў Гродна прыехаў Мікола Іванавіч. Таму пакаленню першакурснікаў сваю канцэпцыю ўтварэння гэтай дзяржавы расказваў сам аўтар.

Актыўна працаваў у 60–80-я гады на ніве выхавання ў нашых землякоў гістарычнай самасвядомасці вядомы савецкі гісторык Мікалай Улашчык.

Слайд: Партрэт Мікалая Улашчыка

Ён зрабіў вялікую працу, навукова апісваючы і выдаючы з каментарыямі 2 тамы шматтомнага акадэмічнага выдання з векавой традыцыяй "Полного собрания русскжх летопнсей" (М., 1975-1980. Т.32, 35).

Слайд: Полное собрание русских летописей (т. 32, 35)

У гэтых тамах надрукаваны 17 вядомых сёння беларускіх летапісаў. Шматгадоваму вывучэнню летапісаў сам даследчык падвёў вынік у сваёй манаграфіі "Введение в изучение белорусско-литовского летописания" (М., 1985).

Слайд: Улащик Н.Н. "Введение в изучение белорусско-литовского летописания"

Кніга М.Улашчыка "Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода" (М., 1973) – старанная сістэматызацыя актавых крыніц па гісторыі тагачаснай Беларусі.

Слайд: Кніга М.Улашчыка "Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода"

Вучоны папярэджвае даследчыкаў гісторыі ад магчымай памылкі, калі крыніцы не аналізуюцца, і калі тлумачыць іх аднабакова, зыходзячы са складзенай заўчаснай схемы.

Працы М.Улашчыка і сёння з'яўляюцца сапраўдным узорам для беларускіх гісторыкаў, прыкладам навуковай добрасумленнасці.

Але нават на лепшых гістарычных працах аб перыядзе феадалізму, выдадзеных у 60– 80-я г., можна заўважыць разнастайныя абмежаванні і замоўчванні.

Слайд: “Белыя плямы” гісторыі Беларусі

Са сферы даследчыцкага інтарэсу ў гістарыяграфіі гэтага часу выпалі важнейшыя пласты нашай мінуўшчыны: палітычная, ваенная, дыпламатычная гісторыя, гісторыя культуры, міжканфесійных адносін. Ігнараваліся цэлыя раздзелы гістарычнай навукі, без якіх зараз немагчыма прадуктыўнае вывучэнне гістарычнага працэсу: гістарычная геаграфія і дэмаграфія, крыніцазнаўства і дапаможныя гістарычныя дысцыпліны, генеалогія, філасофія і метадалогія гісторыі. Канцэнтрацыя ўвагі гісторыкаў на класавай барацьбе зацямняла ад іх іншыя падзеі, накладала змрочную пячатку на аблічча ўсіх пакаленняў. Класавы падыход прывёў да таго, што па-за памяццю беларускага народа засталіся многія яго нацыянальныя героі: Рагнеда і Усяслаў, Міндоўг і Гедымін, Вітаўт і Свідрыгайла, Януш Радзівіл і Леў Сапега. Абсалютызацыя значэння класавай барацьбы прывяла да таго, што многія важныя дасягненні эканомікі і культуры, знамянальныя палітычныя падзеі, за якімі стаялі прадстаўнікі эксплуататарскіх класаў, замоўчваліся, выключаліся з гісторыі.