Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
3. Асэнсаванне гістарычнага лёсу беларусау.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
116.74 Кб
Скачать

1.1.3. Асэнсаванне гістарычнага лёсу беларусаў (4 г.)

  1. КАНЦЭПЦЫІ ПОЛЬСКІХ І РАСІЙСКІХ ГІСТОРЫКАЎ.

  2. "ЗАХОДНЕРУСКАЯ" ГІСТАРЫЧНАЯ ШКОЛА.

  3. ЗАРАДЖЭННЕ І РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ГІСТАРЫЯГРАФІІ.

  4. БЕЛЫЯ ПЛЯМЫ” І ДЭФАРМАЦЫІ Ў САВЕЦКАЙ ГІСТАРЫЧНАЙ НАВУЦЫ.

  5. ДАСЯГНЕННІ ЗАМЕЖНЫХ ВУЧОНЫХ У ВЫВУЧЭННІ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ

  6. СУЧАСНЫ СТАН БЕЛАРУСКАЙ ГІСТАРЫЯГРАФІІ І ГІСТАРЫЧНАЙ САМАСВЯДОМАСЦІ ГРАМАДСТВА.

  1. “Белыя плямы” і дэфармацыі ў савецкай гістарычнай навуцы.

Слайд: Пытанне 3. «Белыя плямы» і дэфармацыі ў савецкай гістарычнай навуцы

Той палітычны рэжым, што ўсталяваўся ў СССР і Беларусі ў 30-я гады, на 6 дзесяцігоддзяў вызначыў і сітуацыю ў гістарычнай навуцы. Ён замарудзіў развіццё ўласна беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі.

Слайд: 30-я – сярэдзіна 80-х г. ХХ ст. – перыяд дырэктыўнай гістарыяграфіі

Пачынаецца новы этап у развіцці беларускай гістарыяграфіі. Вядомы гродзенскі даследчык Дзмітрый Караў назваў яго перыядам дырэктыўнай гістарыяграфіі. Гісторыкі былі вымушаны выконваць “сацыяльны заказ” на трактоўку мінулага Беларусі, сфармуляваны ў дырэктывах КПСС. Гэты этап працягваўся да сярэдзіны 80-х г. Унутры яго выдзяляюцца 2 падперыяды:

Слайд: 30-я – сярэдзіна 50-х г. – дырэктыўная сталінская гістарыяграфія

Сярэдзіна 50 сярэдзіна 80-х г. – гістарыяграфія застойнага часу

Таталітарная сістэма на працягу больш 60 гадоў вызначала, як трэба бачыць і як трэба пісаць гісторыю, што ў ёй дабро, а што зло. Гісторыя Беларусі пісалася тады як нейкі мясцовы варыянт вялікарускай гісторыі.

Праўдзівая гісторыя перашкаджала сталінскаму рэжыму. Таму з яе старонак выкрэслілі адны падзеі, выпуклілі другія, міфалагізавалі трэція. У выніку ўвесь гістарычны працэс падагналі пад зададзеную схему. Так, апраўдваліся ўсе знешнепалітычныя акцыі царызму, у тым ліку тыя, што неслі смерць і гора беларускаму народу.

Пад лозунгам барацьбы супраць “праяў безыдэйнасці і апалітычнасці”, за чысціню марксісцка-ленінскага светапогляду ў навуцы ўкараняўся дагматызм, падаўлялася ўсялякае іншадумства. У гістарычных працах адшукваліся памылкі “нацыяналістычнага характару”. Нацыяналістычнымі былі аб'яўлены палажэнні аб добраахвотным аб'яднанні Беларусі і Літвы ў ВКЛ, дзяржаўным статусе ў ВКЛ беларускай мовы, тэорыі "залатога веку" (уздым эканомікі і культуры Беларусі ў ХІV–ХVІ ст). Адмоўна ацэньваліся дзеячы культуры, якія не былі выхадцамі з народных мас (Е.Полацкая, М.Сматрыцкі і інш.). Прызнанне ўплываў на беларускую культуру краін Цэнтральнай і Заходняй Еўропы аб'яўлялася знявагай нацыянальнай годнасці, прыніжэннем значэння Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гісторыі Беларусі. Прагрэсіўным прызнаваўся толькі ўплыў Расіі і рускай культуры.

Вучоныя са сваімі арыгінальнымі падыходамі не былі патрэбныя, ад даследчыкаў патрабавалася толькі вернасць сістэме і прапаганда ідэалагізаваных гістарычных схем. Акрамя таго, манаполія на ісціну выключала магчымасць выкарыстання іншых тэорый, акрамя дагматызаванага марксізму-ленінізму. У такіх умовах антынавуковымі былі аб'яўлены канцэпцыі прадстаўнікоў нацыянальнай гістарыяграфічнай, а самі яны былі беспадстаўна рэпрэсіраваны (У.Ігнатоўскі, В.Ластоўскі, А.Цвікевіч і інш.).

Слайд: У 30-я гады ХХ ст. былі рэпрэсіраваны гісторыкі

Усевалад Ігнатоўскі

Вацлаў Ластоўскі

Аляксандр Цвікевіч

і інш.

Слайд: Партрэты рэпрэсіраваных гісторыкаў

Слайд: Кнігі пра У.Ігнатоўскага

Многія працы былі забаронены, змешчаны ў спецсховы. 3 навукі адышлі жывыя дыскусіі і творчая думка, а аўтарытарныя ацэнкі і меркаванні сталі бясспрэчнымі ісцінамі, падлеглымі толькі каментаванню.

Пераўтварэнне гісторыі ў паслугачку ідэалогіі прывяло да яе прафесійнай дэградацыі, сляды якой мы адчуваем і сёння.

Слайд: “Тэзісы па асноўным пытанням гісторыі Беларусі”

(К.Шабуня і інш., 1948 г.)

У 1948 г. былі надрукаваны "Тэзісы аб асноўных пытаннях гісторыі БССР", складзеныя калектывам аўтараў на чале з К.І.Шабунем. Увесь накірунак "Тэзісаў" меў не навуковы, а палітычны характар, быў вытрыманы ў ваяўнічым стылі. У выкрыцці "варожых вымыслаў" аўтары тэзісаў не лічыліся з гістарыяграфіяй.

Слайд: Беларуская савецкая гістарыяграфія 60 – 80-х гадоў

Пасля XX з'езда КПСС (1956 г.), не гледзячы на спробы прынцыповага пераасэнсавання айчыннай гісторыі, на пэўныя новыя падыходы да вывучэння некаторых яе праблем, станоўчых змен у гістарычнай навуцы ў БССР не адбылося. А ўжо у сярэдзіне 60-х гадоў зноў нарастаюць тэндэнцыі, стрымліваючыя яе развіццё. У першай палове 70-х гадоў разгортваецца чарговая кампанія барацьбы з нацыяналізмам.

Развіццю гістарычнай навукі ў 60–80-я гады па-ранейшаму перашкаджала ўзда дырэктыўнай ідэалогіі. На змену зламанаму фізічна і інтэлектуальна ў 30-я – пачатку 50-х гадоў пакаленню гісторыкаў прыйшло новае канфармісцкае пакаленне даследчыкаў з жыццёвым крэда "Чаго пажадаеце?"

Выкананне дырэктыў прывяло навуку да таго, што адлюстраваны ў навуковых працах гістарычны працэс не адпавядаў рэчаіснасці. Гэтаму садзейнічала разгалінаваная сістэма цэнзуры і абмежаванні доступу да архіўных і статыстычных матэрыялаў. Разуменне месца і ролі, якія былі загадзя вызначаны для гістарычнай навукі, змяншала цікавасць гісторыкаў да даследчыцкай працы і цікавасць усяго народа да гісторыі ўвогуле.

Адным з найбольш адыёзных выказнікаў камуністычнай ідэалогіі ў гістарычнай навуцы 60–70-х г. быў Лаўрэнцій Абэцэдарскі – даследчык беларускай гісторыі ХVІ–ХVП ст.

Слайд: Партрэт Лаўрэнція Абэцэдарскага

Слайд: Праца Лаўрэнція Абэцэдарскага “Белоруссия и Россия”

Па сутнасці Л.Абэцэдарскі адраджаў пастулаты дарэвалюцыйных манархічных і клерыкальных гісторыкаў, М.Каяловіча і іншых.

Слайд: Брашура Л.Абэцэдарскага “У святле неабвержных фактаў”

Сістэма поглядаў Л.Абэцэдарскага на гісторыю Беларусі найлепей адлюстравана ў яго брашуры “У святле неабвержных фактаў”.

Л.Абэцэдарскі – аўтар школьнага падручніка, па якому вывучалі гісторыю Беларусі на працягу чвэрці стагоддзя.

Слайд: “Гісторыя Беларусі” Л.Абэцэдарскага

25 пакаленняў школьнікаў – а гэта вашы дзядулі і бабулі – вывучалі па ім айчынную гісторыю. Адмаўленне беларусам у праве мець сваю ўласную гісторыю, падгонка яе пад гісторыю Расіі адмоўна адбілася на стане нацыянальнай свядомасці нашага народа.

Сістэма поглядаў і метадалогія Л.Абэцэдарскага і яго аднадумцаў атрымала назву “абэцэдаршчына”. Пра гэту з’яву пісалі Сямён Падокшын і Уладзімір Арлоў.

Слайд: Працы пра Л.Абэцэдарскага (У.Арлоў, С.Падокшын)

Створаныя беларускімі савецкімі гісторыкамі ў 30–80-я канцэпцыя айчыннай Беларусі часткова засноўвалася на міфах. Да гэтых міфаў адносяцца наступныя: