Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
А.А.Барвенова Сценография.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
817.15 Кб
Скачать

Пытанні за заліку

па прадмеце “Сцэнаграфія свята”, 4 курс, VIII семестр.

  1. Асновы кампазіцыі. Змест формы (лінія, пляма, аб’ём, кампазіцыйная структура).

  2. Катэгорыі кампазіцыі (тэктоніка, аб’ёмна-прасторавая структура).

  3. Выяўленчая плоскасць. Залежнасць кампазіцыі ад кампазіцыйнай рамы. Плоскасць і “пляма”.

  4. Перспектыва. Лінейная перспектыва, перцэптыўная, адваротная, танальная, светапаветраная. Асканаметрыя.

  5. Тэктоніка. Структурныя “сілавыя” лініі, геаметрычныя кампазіцыйныя схемы.

  6. Уласцівасці і якасці кампазіцыі (гарманічная цэласнасць, супадпарадкаванасць элементаў, кампазіцыйная раўнавага, адзінства стылю, вобразнасць формы).

  7. Сродкі кампазіцыі. Якасная мера. Колькасная мера. Суразмернасць.

  8. Заканамернасці кампазіцыі (сіметрыя, асіметрыя, дынамічнасць і статычнасць, ураўнаважанасць).

  9. Сіметрыя. Віды сіметрыі. Асіметрыя.

  10. Сродкі кампазіцыі (прапорцыі, маштаб, кантраст, нюанс, метрычныя паўторы, рытм).

  11. Прапорцыі. Канон Паліклета. Модуль. Залатая прапорцыя. Класічны ордэр у архітэктуры.

  12. Маштаб. Табліца маштабаў. Маштабнасць. “Чалавек – мера ўсіх рэчаў”.

  13. Рытм і метр. Роля рытму як аднаго з сродкаў гарманізацыі формы.

  14. Колер. Трыада. Сістэмы стыхіяў і колераў у розных культурах. Традыцыйная беларуская сімволіка колераў. Колеры ўлады.

  15. Фізічныя і эстэтычныя ўласцівасці колеру. Спектральнае кола. Колеравыя суадносіны.

  16. Каларыт. Кантраст і нюанс як прынцыпы каларыстычнай гарманізацыі. Каларыстычная гамма свята.

  17. Арганізацыя дамінантных адносінаў фармальных элементаў кампазіцыі.

  18. Прыёмы і метады працы над кампазіцыяй. Стылістычнае адзінства. Псіхафізіялагічнае ўспрыняцце кампазіцыйна арганізаванай формы глядачом.

3 пытанне: Выкананне папярэдняй сцэнаграфіі прапанаваных студэнтам свят.

    1. Назва свята, тэма, ідэя свята.

    2. Персанажы.

    3. Месца правядзення свята (а. аргументацыя; б. карта свята і найменных тэрыторый).

    4. Час правядзення свята.

    5. Каларыстыка свята. А) Шматколерная (паліхромная) кампазіцыя з 5-6 пласкасных геаметрычных фігур якая характарызуе прапанаванае свята. Калаж, замалёўка і г.д. колераў свята. калаж; Б). Пісьмовая аргументацыя абраных колераў, падцверджанае сабраным факталагічным матэрыяам (геральдыка, традыцыйны арнамент і г.д.)

    6. Шматколерная (паліхромная) кампазіцыя з пласкасных геаметрычных фігур (5-7 элементаў), скампанаваная ў гарманічным каляровым строі і агульнай ураўнаважанасці кампазіцыі, якая ілюструе галоўную ідэю свята (на адно звыбраных Вамі святаў).

    7. Пабудова трох кампазіцый, ў кожнай з якіх дамінуючая кампазіцыйная роля а) большага элемента, б) меншага элемента, в) зоны прасторы, якія могуць ілюстраваць моманты свята (на адно звыбраных Вамі святаў).

    8. Пластычныя сродкі арганізацыі прасторы свята па вертыкалі: эскіз святочнай аздобы будынка, падпарадкаванага рытму архітэктурнага фасаду, на тэму, абраную самім студэнтам.

    9. Выкарыстанне ведаў па гісторыі, фальклору, паданняў, легенд, святых месцаў, гістарычных будынкаў і інш. у свяце. Выкарыстанне этнаграфіі, твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Вашай мясцовасці; выкарыстанне археалагічных знаходак, твораў архітэктуры, скульптуры і жывапісу у эпізодах свята (а. аргументацыя выкарыстаных крыніц, б. напісанне эпізода свята).

Святы павінны быць прысвечаны 3 тэмам:

1. Народнае свята ( Каляды, Купалле, Пахаванне стралы і г.д.)

2. Гистарычнае свята (Юбілей горада, мястэчка, юбілей атрымання горадам магдэбургскага права на самакіраванне; свята ў гонар магната, які валодаў горадам ці замкам (Нясвіж – кн. Радзівілы, Гомель – кн. Паскевічы); рыцарскія фэсты, прысвечаныя пэўным падзеям (абарона Наваградка ад крыжакаў і г.д.); свята, прысвечанае творчасці мастака, навукоўца – ураджэнца вашай мясцовасці (А. Міцкевіч, І. Дамейка і г.д.), свята паэзіі і г.д.

3. Іншыя святы (фестываль, дзіцячае свята, спартыўнае свята і г.д.).

ПЫТАННІ ДА ЭКЗАМЕНА

па прадмеце “Сцэнаграфія відовішчаў і свят”, 5 курс, ІХ семстр.

  1. Асновы кампазіцыі. Змест формы.

  2. Катэгорыі кампазіцыі.

  3. Уласцівасці і якасці кампазіцыі

  4. Заканамернасці кампазіцыі

  5. Сродкі кампазіцыі

  6. Колер у вобразна-мастацкім абліччы свята (раскрыць яго ролю на прыкладах каляндарна-абрадавага, грамадска-палітычнага, прафесійнага, спартыўнага, дзіцячага і інш.)

  7. Арганізацыя дамінантных адносінаў фармальных элементаў кампазіцыі.

  8. Прыёмы і метады працы над кампазіцыяй.

  9. Асаблівасці сцэнаграфіі свята на адкрытай прасторы.

  10. Месца свята.

  11. Час свята.

  12. Эмблема свята (сімволіка, колеры, прынцыпы пабудовы і г.д.)

  13. Каларыстыка свята.

  14. Паняцці “асяроддзе” і “антыасяроддзе”. Прыёмы трансфармацыі прадметнага асяроддзя.

  15. Мастацкая арганізацыя прасторы свята сродкамі сцэнаграфіі.

  16. Генеральны план тэрыторыі і памежных тэрыторый.

  17. Эскізная распрацоўка асобных комплексаў свята.

  18. Спецыфіка выразных сродкаў мастацка-дэкаратыўнага вырашэнне свята на адкрытай прасторы.

  19. Выстрайванне і разлік фігур на адкрытай сцэнічнай пляцоўцы, на плошчы, стадыёне.

  20. Віды і формы адкрытых пляцовак. Выстрайванне фігур.

  21. Арганізацыя перад-, святочнай і постсвяточнай атмасферы свята мастацка-дэкаратыўнымі сродкамі.

  22. Устройства сцэны і закуліснай прасторы. Асноўныя часткі сцэны-каробкі

  23. Устройства сцэны і закуліснай прасторы. Тэхнічнае аснашчэнне сцэны.

  24. Устройства сцэны і закуліснай прасторы. Дэкарацыі. Бутафорыя. Святло.

  25. Мастацкая арганізацыя прасторы свята ў закрытым памяшканні сродкамі сцэнаграфіі.

  26. Выстрайванне і разлік фігур на закрытай сцэнічнай пляцоўцы.

  27. Роля касцюму, бутафорыі ў мастацка-дэкаратыўным вырашэнні свята ў закрытым памяшканні.

  28. Рэкламна-інфармацыйны матэрыял свята.

  29. Асаблівасці сцэнаграфіі тэматычнага свята.

  30. Асаблівасці сцэнаграфіі народнага свята.

  31. Асаблівасці сцэнаграфіі дзіцячага свята.

  32. Асаблівасці сцэнаграфіі спартыўнага свята.

  33. Сцэнаграфія свята, яе стваральнікі. Сцэнарый-рэжысёр-мастак.

  34. Работа мастака-пастаноўшчыка над сцэнаграфіяй свята (творчая група, паслядоўнасць і асноўныя этапы вырашэння свята).

  35. Аргкамітэт свята, яго склад і задачы структурных падраздзяленняў.

  36. Праект комплекснага мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свята.

  37. Крытэрыі ацэнкі сцэнаграфіі свята.

  38. Выкарыстанне здабыткаў матэрыяльнай культуры Беларусі ў сучасным свяце.

  39. Задачы рэжысёра і мастака-пастаноўшчыка ў візуальным вобразе свята. Выкананне трох асноўных функцый сцэнаграфіі.

  40. Стылістычнае адзінства ў сцэнаграфіі свята.

3 пытанне усіх білетаў:

Работа над сцэнаграфіяй святаў (у тым ліку дыпломнай пастаноўкі).

Мастацка-дэкаратыўнае вырашэнне прапанаваных студэнтам святаў (кожны з пунктаў мае канкрэтны матэрыял і разгорнутую аргументацыю, аформленую на асобных лістах):

1. Назва свята. Тэма, мэта, задачы свята.

2. Персанажы

3. Месца свята (месца, аргументацыя).

4. Час свята (дата, час, аргументацыя).

5. Генеральны план тэрыторыі свята і памежных тэрыторыяў (карта месца правядзення свята і ўсіх святочных пляцовак свята па набліжэнні да аб’екта).

6. Каларыстыка свята (замалёўка, калаж і г.д. колераў свята; аргументацыя абранай каларыстыкі). Колер у сцэнаграфіі свята, прапанаванага самім студэнтам: шматколерная кампазіцыя з пласкасных геаметрычных фігур, якая характарызуе прапанаванае свята; пісьмовае тлумачэнне абраных колераў, падцверджанае сабраным факталагічным матэрыяам (геральдыка, традыцыйны арнамент і г.д.)

7. Эмблема ці некалькі эмблемаў свята. Эмблематыка эпізодаў свята (працоўны матэрыял, выява, аргументацыя).

8. Эскізная распрацоўка паасобных комплексаў свята. (Эскіз аздаблення ўваходу ў святочную прастору альбо ландшафтную пляцоўку з уключэннем далягляду . Аздабленне сцэны-эстрады на адкрытай прасторыі т.п. ).

9. Асяроддзе і антыасяроддзе. Ператварэнне антыасяроддзя ў асяроддзе свята.

10. Рэкламна-інфармацыйны матэрыял свята.

10. Арганізацыйна-творчыя пытанні рэалізацыі мастацка-дэкаратыўнага вырашэння дыпломнай пастаноўкі.

Прапанаваныя святы павінны быць прысвечаны 3 тэмам:

Адно з прапанаваных свят – дыпломная пастаноўка.

Крытэрыі ацэнкі мастацкіх вартасцяў эскізаў і выкананых прац:

  1. Арыгінальнасць і аргументаванасць абраных ідэі, тэмы, мэты, назвы свята. Слушнасць абранага месца і часа свята.

  2. Арыгінальнасць мастацкага аблічча свята і цэласнасць яго унутранай структуры. Здольнасць у яснай лагічнай форме пабудаваць у адпаведнасці з пастаўленымі задачамі змест будучага кампазіцыйнага твору. Адпаведнасць мастацка-дэкаратыўнага аздаблення свята ідэе свята, мастацкае адлюстраванне яе унутранай сутнасці і спецыфікі.

  3. Стылістычнае адзінства.

  4. Выкарыстанне у мастацка-дэкаратыўным вырашэнні свята ведаў і сабраных факталагічных і візуальных матэрыялаў па гісторыі, фальклоры, этнаграфіі, мастацтве, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве Вашай мясцовасці; выкарыстанне мастацкіх і інш. адметнасцяў Вашай мясцовасці на розных кампазіцыйных этапах свята.

  5. Інфармацыйнасць мастацкага аздаблення свята.