Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
А.А.Барвенова Сценография.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
817.15 Кб
Скачать

V семестр – 3 к

Тэма V Беларускі гістарычны касцюм, зброя і матэрыяльная культура магнатэрыі, шляхты і гараджан.

  • Распрацоўка тэматыкі, часа свята, дзеячых асобаў свята.

  • Выкарыстанне ў сцэнаграфіі тэматычнага свята ведаў пра гістарычных асобаў ВКЛ, матэрыяльную культуру, касцюм, зброю розных часавых і стылістычных накірункаў на землях Беларусі.

  • Распрацоўка сцэнічнага вобразу праз паказ адметнасцяў паглядаў, касцюму, элементаў матэрыяльнай культуры

  • Аналіз сабранага студэнтам матэрыялу для мастацка-дэкаратыўнага вырашэння святаў:

  • Наведанне экспазіцыі “Старажытнабеларускае мастацтва” у Беларускім дзяржаўным мастацкім музеі РБ.

Па тэматыцы ІІІ, IV, V семестраў і праведзенай практычнай і самастойнай працы прымаецца экзамен.

VI семестр – 3 к

Раздзел ІІІ. Мастацка-дэкаратыўнае вырашэнне свята.

Тэма 6. Сцэнаграфія сучаснай святочнай культуры Беларусі.

  • Знакі-сімвалы культуры Беларусі і іх увасабленне ў сучаснай святочнай прасторы. Ілюстрацыйны матэрыял, агрументацыя.

  • Месца традыцыйнай народнай культуры і яе сімволіка ў сучаснай святочнай прасторы. Сімвалічная атрыбутыка Калядаў, Купалля, Гукання вясны, Дзядоў. Ілюстрацыйны матэрыял, эскіз у колеры, аргументацыя.

  • Гістарычны, карнавальны ці па самастойна абранай студэнтам тэме сцэнічны касцюм з трансфармацыяй. Аргументацыя, эскіз, апісанне.

  • Распрацоўка тэмы і ідэі свята альбо момантусвята паводле сабранага матэрыялу па мастацка-дэкаратыўным вырашэнні свята ў папярэднія семестры.

  • Распрацоўка сцэнічнага вобразу розных слаёў насельніцтва праз гіпербалізацыю асблівасцяў характару, сілуэту, касцюму, элементаў матэрыяльнай культуры. Аргументацыя, эскіз, апісанне.

Па выніках працы ў ІІІ семестры прымаецца калоквіум.

Viі семестр – 4 к

Тэма 7. Асновы кампазіцыі.

  • Колер у сцэнаграфіі свята, прапанаванага самім студэнтам: шматколерная кампазіцыя з пласкасных геаметрычных фігур, якая характарызуе прапанаванае свята; пісьмовае тлумачэнне абраных колераў, падцверджанае сабраным факталагічным матэрыяам (геральдыка, традыцыйны арнамент і г.д.)

  • Шматколерная (паліхромная) кампазіцыя з пласкасных геаметрычных фігур (5-7 элементаў), скампанаваная ў гарманічным каляровым строі і агульнай ураўнаважанасці кампазіцыі.

  • Пабудаваць тры кампазіцыі, ў кожнай з якіх дабіцца дамінуючай кампазіцыйнай ролі: а) большага элемента, б) меншага элемента, в) зоны прасторы.

  • Пластычныя сродкі арганізацыі прасторы свята па вертыкалі: эскіз святочнай аздобы будынка, падпарадкаванага рытму архітэктурнага фасаду, на тэму, абраную самім студэнтам.

Па тэматыцы VII семестра і праведзенай практычнай самастойнай працы прымаецца залік.

VIII семестр – 4 к

Тэма 8. Мастацка-дэкаратыўнае вырашэнне свята на адкрытай прасторы.

  • Месца і час свята. Выбар. Аргументацыя.

  • Асяроддзе і антыасяроддзе. Ператварэнне антыасяроддзя ў асяроддзе свята.

  • Каларыстыка свята. Шматколерная (паліхромная) кампазіцыя з 5-6 пласкасных геаметрычных фігур на абраную тэматыку. Калаж, аргументацыя.

  • Эскіз аздаблення ўваходу ў святочную прастору альбо ландшафтную пляцоўку з уключэннем далягляду.

  • Аздабленне сцэны-эстрады на адкрытай прасторы (напр. на тэму “Фольк-Рок-фестываль”, “Горад майстроў”)

  • Афармленне сцэны-эстрады, звязанай з канкрэтным архітэктурным асяродкам (напр. на тэму “Каранацыя Міндоўга”). Аргументацыя. Эскіз у колеры.

  • Умоўнае вырашэнне на плане каляровых суадносінаў: неба-архітэктурны ландшафт-сцэна-персанаж.

Крытэрыі ацэнкі мастацкіх вартасцяў эскізаў і выкананых прац:

  1. Арыгінальнасць і аргументаванасць абраных ідэі, тэмы, мэты, назвы свята. Слушнасць абранага месца і часа свята.

  2. Арыгінальнасць мастацкага аблічча свята і цэласнасць яго унутранай структуры. Здольнасць у яснай лагічнай форме пабудаваць у адпаведнасці з пастаўленымі задачамі змест будучага кампазіцыйнага твору. Адпаведнасць мастацка-дэкаратыўнага аздаблення свята ідэе свята, мастацкае адлюстраванне яе унутранай сутнасці і спецыфікі.

  3. Стылістычнае адзінства.

  4. Выкарыстанне у мастацка-дэкаратыўным вырашэнні свята ведаў і сабраных факталагічных і візуальных матэрыялаў па гісторыі, фальклоры, этнаграфіі, мастацтве, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве Вашай мясцовасці; выкарыстанне мастацкіх і інш. адметнасцяў Вашай мясцовасці на розных кампазіцыйных этапах свята.

  5. Інфармацыйнасць мастацкага аздаблення свята.

Па тэматыцы VIII семестра і праведзенай практычнай самастойнай працы прымаецца залік.

ІХ семестр – 5 к

Тэма 9. Мастацка-дэкаратыўнае вырашэнне свята ў закрытым памяшканні.

  • Арганізацыя перад-, святочнай і постсвяточнай атмасферы свята мастацка-дэкаратыўнымі сродкамі.

  • Устройства сцэны і закуліснай прасторы. Тэхнічнае аснашчэнне сцэны. Дэкарацыі. Бутафорыя. Свет.

  • Каробка сцэны і чалавек-модуль. Асаблівасці дэкарацыйнага аздаблення ў закрытым памяшканні – лінейная перспектыва ў рэальнай прасторы.

Тэма 10. Жанравыя асаблівасці мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свята.

  • Вызначэнне асаблівасцей сцэнаграфіі каляндарна-абрадавых святаў. Асаблівасці сцэнаграфіі тэматычнага свята Асаблівасці сцэнаграфіі дзіцячага, спартыўнага свята.

Раздзел ІV. Работа мастака-пастаноўшчыка над комплексным мастацка-дэкаратыўным вырашэннем свята.

  • Творчая група мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свята і галоўныя прынцыпы работы.

  • Склад праекту комплекснага мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свята.

  • Месца і час свята. Аргументацыя.

  • Генеральны план тэрыторыі і галоўных пляцовак свята.

  • Каларыстыка свята.

  • Эмблема свята. Эмблематыка эпізодаў свята (працоўны матэрыял, выява, аргументацыя).

  • Эскізная распрацоўка паасобных комплексаў свята.

  • Рэкламна-інфармацыйны матэрыял свята.

  • Пошук арыгігнальнага мастацкага аблічча свята.

  • Крытэрыі ацэнкі мастацкіх вартасцяў эскізаў і выкананых работ.

  • Работа над мастацка-дэкаратыўным вырашэннем дыпломнай пастаноўкі.

Па тэматыцы VI, VII, VIII семестраў і праведзенай практычнай самастойнай працы прымаецца экзамен.