Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лекция №17.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
115.71 Кб
Скачать

“Сацыял-дэмакратычныя арганізацыі на Беларусі”

Назва, год утварэння

Палітычныя патрабаванні

Эканамічныя патрабаванні

Сацыяльная база

1. Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага (з 1900г. - і Літвы) - СДКПіЛ, 1893г.

Наданне правоў рабочым і падзялялі ідэі рэвалюцыйнай барацьбы.

8-гадзінны працоўны дзень, ільготы, сацыяльныя гарантыі.

Рабочыя, дэмакратычная інтэлігенцыя.

2. Рабочы саюз Літвы (РСЛ), 1896г.

Наданне палітычных правоў рабочым.

|| ---------||

|| --------||

3. Сацыял-дэмакратычная партыя яўрэйскіх рабочых (БУНД), 1897г.

||--------||

Лічылі, што толькі нацыянальная партыя зможа абараніць правы. Выступалі за пашырэнне правоў вытворцаў.

Яўрэйскія рабочыя.

4. Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (РСДРП), 1898г. У 1903г. адбыўся раскол па ідэйных разыходжаннях на бальшавікоў (на чале з У. І. Ульянавым) і меншавікоў.

Наданне палітычных правоў праз палітычную барацьбу (бальшавікі), або праз магчымасць супрацоўніцтва з лібераламі і без жорсткай пазіцыі (меншавікі).

8-гадзінны працоўны дзень, ільготы, сацыяльныя гарантыі, скасаванне прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці і перадачы іх у калектыўную.

Рабочыя, сяляне, дэмакратычная інтэлігенцыя.

5. Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі (РППВР), 1898-1899гг.

Утворана былымі народнікамі, якія праводзілі свае ідэі.

Спачатку ўсталяванне сялянскага сацыялізму, а потым, калі ўвайшлі ў склад партыі эсэраў, занялі іх пазіцыі.

Дэмакратычная інтэлігенцыя.

6. Сацыялісты-рэвалюцыянеры (эсэры), 1900-1902гг.

Наданне правоў сялянам.

Вырашэнне “сялянскага пытання” шляхам стварэння самабытнага сялянскага сацыялізму.

Сялянства, дэмакратычная інтэлігенцыя.

7. Польская партыя сацыялістычная (ППС, і як філіял - ППС на Літве), 1900-1902гг.

Патрабаванні самастойнасці Літвы-Беларусі з устаноўчым сходам у Вільні.

Асноўныя патрабаванні.

Дэмакратычная інтэлігенцыя, радыкальная буржуазія Літвы і Беларусі.

8. Беларуская сацыяльстычная грамада (БСГ), 1902-1903гг.

Звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі і самавызначэнне Беларусі.

Пераход зямлі і сродкаў вытворчасці ў грамадскую ўласнасць.

Сялянства, беззямельная і малазямельная шляхта, дэмакратычная інтэлігенцыя.

(Улічваючы значнасць і ўплыў БСГ для фарміравання пытання незалежнасці, самавызначзння Беларусі, навучэнцам прапаноўваецца больш падрабязна азнаёміцца з іх праграмай і дзейнасцю.)

На аснове нацыянальна-культурных гурткоў беларускай моладзі Мінска, Вільні і Пецярбурга зімой 1902-1903 гг. была утворана Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ), якая пазней атрымала назву - Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Яе стварылі Іван і Антон Луцкевічы, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Казімір Кастравіцкі, Алесь Бурбіс, Вацлаў Іваноўскі, Фелікс Умястоўскі і інш.

У1903 г. на I з'ездзе БСГ приняла праграму. У ей партыя абвясціла сябе садыяльна-палітычнай арганізацыяй працоўнага народа, сваей канчатковей мэтай — знішчэнне капіталістычнага ладу, переход зямлі і сродкаў вытворчасці ў грамадскую ўласнасць, а найбліжэйшай за­дачай - звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі ва ўзаемадзеянні з пралета-рыятам усіх народаў Расійскай імперыі.

Асноўныя праграмныя палажэнні БСГ: найбольшая свабода для ўсіх народаў, найлепшая форма ўладынезалежная дэмакратычная рэспубліка, дэмакратычныя свабоды для грамадзян, скасаванне прыватнай зямельнай уласнасці, перадача зямлі сялянам, заводаў і фабрык — рабочым, ідэя сацыялізацыі зямлі з ураўняльным землекарыстаннем, переход да сацыялістычнай гаспадаркі шляхам кааперацыі. Партыя імкнулася працаваць і ў горадзе і ў вёсцы, яна лічыла, што толькі пры дружным, скаардынаваным націску рэвалюцыйнага горада і рэвалюцыйнай вёскі будзе звергнута ненавісная ўлада расійскага царызму.

Існуюць розныя вызначэнні характеру БСГ як палітычнай партыі: сацыял-дэмакратычная, народніцкая, нацыянальна-дзмакратычная. Відавочна, што, паводле сваей тэарэтычнай платформы і практычнай дзейнасці, яна была бліжей да леванародніцкага напрамку, а ў нацы-янальным руху, безумоўна, прадстаўляла яго дэмакратычныя сілы.