
- •10.1. Ііі скланенне. Рознаскланяльныя наз. І іх групы.
- •13.1. Якасныя прыметнікі. Ступені параўнання якасных прыметнікаў.
- •18.1 Зборныя лічэбнікі. Парадкавыя. Дробавыя.
- •21.1. Асаблівасці скланення займеннікаў паводле разрадаў.
- •24.1. Пераходныя і непераходныя, зваротныя і незваротныя дзеясловы.
- •26.1. Катэгорыя трывання дзеяслова. Ладу. Часу.
- •27.1. Катэгорыя асобы дзеяслова. Безасабовыя дзеясловы.
- •28.1. Спражэнне дзеяслова. Словаўтварэнне дзеяслова.
- •33.1. Разрады прыслоўяў паводле значэнняў. Ступені параўнання якасн. Прысл. І іх утварэнне. Формы прысл. Са знач. Ацэнкі і меры якасці.
33.1. Разрады прыслоўяў паводле значэнняў. Ступені параўнання якасн. Прысл. І іх утварэнне. Формы прысл. Са знач. Ацэнкі і меры якасці.
Прысл. падзяляюцца на 2 разрады: 1) азначальныя (якасныя (абазнач. якасць дзеяння, адказв. на пыт. як? – важна, радасна), колькасныя (абазн. колькасную прымету дзеяння і адказв. на пыт. колькі, як многа? – багата, зусім) і прысл. спосабу дзеяння (паказв. як адбываецца дзеянне і адк. на пыт. як, якім чынам? – раптам, моўчкі)); 2) акалічнасныя (прыслоўі часу (калі, як доўга? – вечарам, зімой), месца (дзе? – тут, злева), прычыны (чаму? – чамусьці, згарача) і мэты (для чаго? – сумысна, напаказ). Прыслоўі, утв. ад якасн. прым. маюць вышэйшую і найвыш. ступені параўнання, якія паказваюць на розную струпень праяўлення дзеяння, стану, якасці. Адрозніваюць простыя (сінтэтычныя) і складаныя (аналітычныя) ступені параўнання (шляхам дабаўлення больш).
34.1. Спосабы ўтварэння прысл.: прадуктыўнасць – непрадуктыўнасць. Адвербіялізацыя. Прыслоўі ўтвараюцца практычна ад усіх знамянальных ч. м. Асн.і спосабамі іх утв. з'яўл. адвербіялізацыя — пераход іншых ч. м. ў прыслоўі (ад наз, прым., ліч., дзеясл. форм, прысл., займеннікаў) (вясной, следам, удзень, бягом) і марф.-суф. (разумна, адкрыта), прыставачны (за-надта, надоўга), суф.-прыст. (зрэд-ку, па-чалавечы).У ролі прыслоўяў могуць выступаць фразеалагізмы, суадн. з прысл. (з дня на дзень, душа ў душу).
35.1. Агульная хар-ка прэдыкатываў. Прэдыкатывы – словы катэгорыі стану. Да іх адносіцца група нязменнвх слоў, якія абазн. не прымету дзеяння ці якасці, а стан прыроды або чалавека. Яны выступаюць у ролі выказніка, галоўным чынам у безасаб. сказах. Напр.: Моўчкі я стаю ў цішы, і так легка на душы. Выдзяляюць некалькі груп: 1) фіз. ці эмац. стан жывых істот (цепла, страшна); 2) стан прыроды (сыра, ціха); 3) ацэнку якога-неб. стану (далека, позна); 4) словы з мадальным знач., неабходнасці, магчымасці (магчыма, трэба). Утвар. пераважна ад прым. пры дапамозе суф. –а (-о). (Цеплы-цепла). Яны могуць мець формы ступеней параўнання і формы суб’ект. ацэнкі (весялей, цішэй). Некат. словы катэгорыі стану паходзяць ад наз. (дзіва, страх, пара).
36.1. Агульная хар-ка службовых слоў, іх класіфікацыя. Служб. словы: прын., злуч., часц. Служб. словы проціпастаўляюцца знамянальным. Яны не з'яўл. самастойнымі, не наз. прадметаў і паняццяў, служаць толькі для выражэння рознага хар-ру адносін паміж словамі сказа і словазлуч., для перадачы грам. знач. і семантычных адценняў знамянальных слоў, а таксама для ўтв. новых слоў і іх форм. Прыназ., злуч. і часц. не з'яўл. членамі сказа, не маюць грам. катэгорый, не членяцца на марфемы і не змяняюцца, за невялікім выключэннем хар-ца адсутнасцю ўласнага націску. Прыназ. – непаўназн. словы, з дапамогай якіх выраж. адносіны паміж гал. і залеж. словамі ў словазлуч. (на, ад, над). Злучн. – служб. словы, якія ўжыв. для сувязі слоў, частак склад. сказа і самаст. сказаў. (а, і, але, бо, каб). Часціца – служб. словы, якія надаюць дадатковыя сэнс. і эмац. адценні сказам ці асобным яго членам або служаць для ўтв. форм слоў. (Як, вось, аж, б).
37.1. Функцыянальная характарыстыка прыназоўніка. Прыназоўнік – непаўназн. словы, з дапамогай якіх выраж. адносіны паміж гал. і залеж. словамі ў словазлуч. з апасродкаванай падпарадк. сувяззю. Паходжанне: - невытворныя (к, з, на, пра, ад) (простыя/складаныя); - аднасклонавыя (каля, замест, паводле)/неаднасклонавыя (за, з, пад) (двухсклон., трохскл.). Для выраж. сінт. адносін: - прасторавыя; - часавыя; - меры і ступені; - прыналежнасці.
38.1. Семантычныя і граматычныя адзнакі злучнікаў. Злучнікі – служб. словы, якія ўжыв. для сувязі слоў, частак склад. сказа і самаст. сказаў. Часцей за ўсе звязваюць аднародн. члены і часткі склад. сказа. Не з’яўл. членамі сказа, не склан. і не спрагаюцца. Паводле паходжання: вытворныя (утв. ад інш. ч.м. – каля, што, бо, нібы, хоць) і невытворныя (і, а, ды, але). Паводле складу: простыя (і, а, ды, але) і састаўныя (для таго каб, таму што). Паводле ўжыв.: адзіночныя (і, а, але), паўторныя (ні-ні, або-або), парныя (хоць быў..., а...). Паводле ф-цый прызначэння: 1) злучальныя ( а) спалучальныя (і, ды); б) супрацьстаўляльныя (а, але, ды); в) далучальныя (ды і, дый, ды і то); г) пераліч.-размеркав. (або-або, ці-ці, ні-ні)). 2) падпарадкавальныя ( а) прычынныя (бо, таму што, з-за таго што); б) часавыя (калі, ледзь, пакуль); в) умоўныя (калі б, каб, як бы); г) мэтавыя; д) уступальныя (хоць, дарма што); е) параўнальныя (як, быццам, нібы). Злуч. словы – знамянальныя словы, якія служаць сродкам сувязі дад. часткі з гал. і выконваюць адначас. ролю члена сказа. Злучнік можна апусціць а злуч. сл. – не. На злуч. слова можна паставіць націск. Злуч. словы могуць ужыв. з прын., а злучнікі – не.
39.1. Семантычныя і граматычныя адзнакі часціц. Часціца – служб. словы, якія надаюць дадатковыя сэнс. і эмац. адценні сказам ці асобным яго членам або служаць для ўтв. форм слоў. Нязменныя словы, не з’яўл. чл. сказа і далучаюцца да асобных слоў. Паводле паходжання: невытворныя (а, і, не, ні) і вытворныя (гэта, усе, сабе, бач). Паводле саставу: простыя (аж, але, вунь) і састаўныя (вось дык, хіба толькі, хоць бы). У залежнасці ад значэння: 1) сэнсавыя ( - указальныя (вось, гэта); - выдзяляльна-абмеж. (толькі, хоць, чуць); - удакладняльныя (амаль, якраз)). 2) мадальныя ( - сцвярджальныя (так, але, ага); - адмоўныя (не, ні); - пытальныя (ці, хіба, а); - пабуджальныя (ну, ану, давай); - параўнальныя (як, нібы, быццам)). 3) Эмацыянальныя ( - клічныя (што за, вось як); - узмацняльныя (нават, ды); 4) формаўтваральныя (бы,б – для ўтв. умоўнага і загаднага ладу дзеясл.)
40.1. Пытанне аб мадальных словах. Мадальныя словы — гэта нязменныя словы, якія выражаюць адносіны гаворачага да розных прадметаў і з'яў рэчаіснасці. Мадальныя словы пазбаўлены намін. ф-цыі, яны не з'яўл. членамі сказа і грам. не звязаны са словамі ў сказе. Мадал. словы часцей за ўсё высту-паюць у ролі пабочных слоў. Пры іх існуе спецыфічнае інтанац. афармленне — паўза, нізкі тон і хуткі тэмп маўлення, на пісьме выдзяляюцца коскамі.Па паходжанню звязаны з паўназначнымі ч. м. — з асобнымі словамі ці спалучэннямі слоў. У большасці выпадкаў мад. словы суадносяцца з наз.: праўда, факт; прым.: вядома, мажліва; дзеясл.і: відаць, значыць; прысл.: безумоўна, відавочна, канешне. Паводле знач. падзяляюцца на 2 групы. 1) мад. словы, якія выражаюць ступень упэўненасці гаворачай асобы ў рэальнасці таго, аб чым гаворыцца ў выказванні. 2) мад. словы, якія выражаюць значэнне няўпэўненасці, меркавання, дапушчэння, магчымасці, гаворачай асобы ў рэальнасці таго, аб чым гаворыцца ў выказванні. Мад. словы выкарыстоўваюцца найбольш у гутарковай мове і ў мове мастацкай літ-ры.
41.1. Функцыянальная характарыстыка выклічнікаў і гукаперайманняў. Выклічнікі — нязм. словы, якія выраж.пачуцці і пабуджэнні, але не называюць іх. Выклічнік не належыць ні да самастойных, ні да служб. ч. м., не з'яўл. членам сказа, не мае грам. катэгорый, не падзяляецца на марфемы, не змяняецца і не ўплывае на формы іншых слоў у сказе. Значэнні выклічнікаў выяўл. толькі ў кантэксце, раскрываюцца словам або сказам. Паводле паходжання: невытворныя (а, о, у, ай, гэй) і вытворныя (божа, дудкі, калі ласка, ура, стоп). Паводле значэння: Эмацыянал. – выраж. пачуцці (эмоцыі) — радасць, захапленне, гора, бяду, боль. (эх, ох, ура, брава). Волевыяўленчыя - для выраж. загаду, воклічу, звароту, запрашэння. (гэй, ану, цс-с). Выкл. моўнага этыкету - для выраж. падзякі, просьбы, развітання, пажадання. (калі ласка, дзень добры, даруйце). Да выклічнікаў прымыкаюць гукапераймальныя словы (гукаперайманні), якія не выражаюць пачуццяў, пабуджэнняў, а прыблізна ўзнаўляюць гукі і шумы жывой і нежывой прыроды (га-га-га, куд-кудах, ку-ка-рэ-ку, дзын-дзын;) Выклічнік звычайна стаіць у пачатку сказа і аддзяляецца коскай: Ой, ляцелі гусі.; Калі выклічнік вымаўляецца з клічнай інтанацыяй, то пасля яго ставіцца клічнік.