Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Pradmet_navuki_gistoryi_dzyarzhavy_i_prava_Be...docx
Скачиваний:
35
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
293.67 Кб
Скачать

10. Раскройце прычыны і канцэпцыі ўтварэння вкл. Ахарактарызуйце адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне вкл.

[падрыхтавала Варэнік. Выкарыстоўвала канспект + Даўнар]

Самым складаным у гісторыі і навуцы з’яўляецца пытанне аб утварэнні ВКЛ. Вучоныя прапаноўваюць шмат канцэпый утварэння.

Самая традыцыйная – літоўская канцэпцыя. Згодна з ей ВКЛ было ўтворана на тэрыторыі Усходняй часткі сучаснай Літвы – Аўкштайціі. Згодны з ей асноўная прычына аб’яднання зямель – знешняя агрэсія. Гэтая канцэпцыя і падтрымлівалася і не падтрымлівалася дарэвалюцыйнымі і савецкімі навукоўцамі. Уладзі́мір Цярэ́нцьевіч Пашута (савецкі гісторык, член-карэспандэнт АН СССР) і Лаўрэнцій Сямёнавіч Абецэдарскі (беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар, Член-карэспандэнт АПН СССР) подтрымлівалі яе.

Другая канцэпцыя Міколы Ермаловіча (беларускі гісторык, публіцыст, пісьменьнік і паэт). Згодна з ей Навагрудак і навагрудскія княствы з’явіліся тым палітычным цэнтрам, вакол якога пачалося аб’яднане беларускіх, літоўскіх і украінскіх зямель. Адбыўся аб’ектыўны працэс аб’яднання беларускіх земляў у інтарэсах беларускіх феадалаў, што і характарызуе гэту дзяржаву найперш як беларускую. У ВКЛ пануючай з’яўляецца беларуская культура, дзяржаўнай стала беларуская мова.

Трэцяя – Цэнтральная канцэпцыя ўтварэння ВКЛ. Згодна з ёй асноўнай часткай ВКЛ з’яўлялася навагрудскае княства, якое павялічвалася, узмацнялася.

Наконт прычын, прафесар Я.А. Юхоадзначаў, што што перш за ўсё развіццё прадукцыйных сілаў, умацаванне вытворчых адносінаў выклікалі павелічэнне грамадскага падзелу працы, што ў сваю чаргу спрыяла развіццю гандлю і ліквідацыі адасобленасці дробных дзяржаваў-княстваў, зліццю іх ў больш буйныя дзяржавы.

Дзяржава мела шматэтнічны склад насельніцтва. Палітыка-эканамічным цэнтрам яе з’яўляліся беларускія землі. Першай сталіцай джяржавы быў г. Наваградак. У 1323 г. сталіца была перанесена ў Вільню. Спачатку адміністрацыйна-дзяржаўнае уладкаванне ВКЛ характарывазалася захаваннем старых межаў, якія існавалі паміж асобнымі княствамі. Пры вялікім князі Гедзіміне гэты падзел дзяржавы не зведаў істотных змяненняў. Аднак у цэлым дзяржаўнаму ўладкаванню Княства быў уласцівы падзел тэрыторыі на 2 часткі – цэнтральную (галоўную), якая часам называлася Літвой, і ў асноўным беларускія землі, а таксама прысмыкаючую частку (“прыслухоўваючую”), у якую ўваходзілі як беларускія, так і украінскія і літоўскія землі.

Пры княжанні Альдгерда цэнтральная частка дзяржавы была падзелена на 2 часткі, 2 ваенна-адміністрацыйныя акругі, якія атрымалі затым назвы- ваяводствы Віленскае і Трокскае. Такі падзел быў выкліканы неабходнасцю пастаянна даваць адпор крыжакам на захадзе дзяржавы і татарам – на ўсходзе. Я.А Юхо адзначае, что толькі за перыяд з 1345 па 1382 г. крыжакі здзейснілі 96 набегаў на Беларусь і Літву. На супрацьдзеянне крыжакам былі накіраваныя ў першую чарну сілы Трокскага ваяводства, а татарам супрацьстаяла Віленскае ваяводства.

Адносіны паміж цэнтрам і прысмыкаючамі землямі на пачатковым этапе існавання дзяржавы будаваліся на асабістай залежнасці ўдзельных князёў гэтых земляў ад вялікага князя – на аснове сюзерэнітэту-васалітэту. Пазней, у XV-XVI стст., буйныя васальныя княствы былі ператвораны ў ваяводствы або паветы, у якіх сталі кіраваць намеснікі вялікага князя – ваяводы і старасты.