Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1_Pradmet_navuki_gistoryi_dzyarzhavy_i_prava_Be...docx
Скачиваний:
209
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
294 Кб
Скачать
☆

11. Ахарактарызуйце грамдадскі лад Вялікага княства Літоўскага.

У ВКЛ у 14-15 стст. пануючым быў феадальны грамадскі лад. Разам з тым у гаспадарках буйных землеўладальнікаў працягвала выкарыстоўвацца і праца чэляддзі нявольнай. Захоўваліся таксама і свабодныя сяляне-даннікі, асабліва ва ўсходніх раёнах Беларусі.

Асноўным заняткам насельніцтва было замляробства і хатняя жывёлагадоўля. Паляванне, рыбалоўства і пчалярства мелі дапаможны характар. Працягвалі развівацца рамяство і гандаль, раслі гарады. Найбольш буйнымш ў той час былі Вільня, Полацк, Бераст, Віцебск, Смаленск, Наваградак, Слонім, Гародня, Менск, Слуцк, Мсціслаў. Гандлем і ліхвярствах займаліся не толькі гараджане, але таксама свецкія і духоўныя феадалы, манастыры.

Па сваёй сацыяльнай структуры грамадства падзялялася на два асноўныя класы: феадальна-залежных сялян і феадалаў-землеўласнікаў. Акрамя таго, у гарадах і сёлах пражывала значная колькасць людзей, якія лічыліся асабіста свабоднымі. Багатыя гараджане, асабліва гандлёва-рамесныя вярхі, што валодалі сродкамі вытворчасці або ажыццяўлялі буйны гандаль, мелі ўласныя зямельныя маёнткі і цесна змыкаліся з класам феадалаў. Іншыя жыхары гарадоў, якія працавалі ў купцоў або рамеснікаў, змыкаліся з феадальна-залежнымі людзьмі, а то і з чэлядзю нявольнай, асабліва парабкі і найміты.

Клас феадалаў падраздзяляўся на дзве асноўныя групы: найбольш багатыя і ўплывовыя – князі і паны, сярэднія і дробныя – баяры. Баярамі спачатку называліся ўсе землеуладальнікі, абавязаныя несці ваенную службу. Таму да разраду сялян адносіліся не толькі феадалы, але і заможныя сяляне. У 15-16 стст. сярэднія і дробныя землеўладальнікі, якія выконвалі ваенную павіннасць, пачалі называцца шляхтай. У саслоўе шляхты былі ўключаны і шмат якія ваеннаслужылыя сяляне.

У саслоўе шляхты на Беларусі ўваходзілі ўсе феадалы і некаторая частка ваеннаслужылых людзей. Прававое становішча саслоўя шляхты рэзка адрознівалася ад простых людзей. Палітычныя, маёмасныя і асабістыя правы шляхты атрымалі заканадаўчае замацаванне ў агульназемскіх граматах і статутах.

Клас феадальна-залежных людзей складаўся з асабіста свабодных сялян-даннікаў, якія уносілі феадальную рэнту ў дзяржаўную казну, і сялян-падданых, што знаходзіліся ў прамой залежнасці ад феадала. Памер ворных земляў сялян-даннікаў не быў вызначаны і залежаў ад колькасці працаздольных асоб у гаспадарцы, наяўнасці прылад вытворчасці і рабочай жывёлы і г.д. Павіннасці даннікаў вызначаліся ў залежнасці ад агульных абавязкаў,якія накладаліся на вёску або на воласць у цэлым. Акрамя таго, да несвабодных людзей адносілася чэлядзь нявольная – халопы, якія засталіся яшчэ да перыяду рабаўладання. Аднак колькасць іх значна скарацілася, так як для феадала ўтрыманне ў маёнтку чэлядзі нявольнай было нерэнтабельнай справай і ён лічыў за лепшае перавоздіць іх на становішча агароднікаў.

Акрамя названых катэгорый сялян у сёлах жылі беззямельныя асобы – халупнікі, якіямелі толькі сваё жіллё (халупу), і кутнікі, што туліліся па чужых кутах. Не маючы сваіх сродкаў вытворчасці, яны вымушаны былі наймацца ў работнікі да феадалаў, багатых гараджан і сялян або займацца рамяством, а на старасці гадоў жабраваць.

Духавенства займала асобае становішча ў сацыяльнай структуры грамадства, бо яго вярхі, што валодалі велізарнымі маёнткамі, адносіліся да класа феадалаў, а нізы далучаліся да мяшчан і асабіста свабодных заможных сялян. На Беларусі былі шырока распаўсюджаны два веравызнання: праваслаўнае і каталіцкае, а з 1596 г. уніяцкае і каталіцкае. Акрамя таго, мелася значная колькасць кальвіністаў, яўрэяў і магаметан.