Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Otvety_journ_2011_new!.doc
Скачиваний:
80
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
4.45 Mб
Скачать

44. Система образования и сми (газета "Настаўніцкая газета", издательства "Пачатковая школа", "Народная асвета", "Адукацыя і выхаванне")

1. "Настаўніцкая газета" выходзіць з 20 снежня 1945 года.

Заснавальнік - Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Галоўны раэдактар Вадзім Кнышаў. Сайт http://www.nastgaz.by/

Установа “Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета” з’яўляецца выдаўцом газеты "Настаўніцкая газета", часопіса "Народная асвета", газеты "Раніца", газеты "Переходный возраст"

Дадаткі да "Настаўніцкай газеты":

Шосты дзень”

На старонках дадатку “Шосты дзень” можна пазнаёміцца з вопытам работы беларускіх педагогаў у няпростай, але адказнай справе выхавання падрастаючага пакалення. Як цікава і, галоўнае, карысна правесці вольны ад заняткаў час? Як сфарміраваць у навучэнцаў любоў да роднага краю?

РЭЙ”

Культуралагічны дадатак “РЭЙ” створаны для тых цікаўных чытачоў, якія хацелі б жыць насычаным культурным жыццём і быць у курсе ўсіх значных падзей у сферы культуры на радзіме і за мяжой. На старонках дадатку можна бліжэй пазнаёміцца з вядомымі прадстаўнікамі айчыннай культуры (рубрыка “Суботні госць”), пачытаць рэцэнзіі на новыя беларускія і замежныя кнігі, тэатральныя прэм’еры і кінастужкі (“Кнігарня”, “Тэатр”, “Кіно”), віртуальна пабываць на адметных канцэртах (“Музыка”), наведаць выставы і фестывалі (“Вернісаж”, “Фестываль”).

Партфоліа”

Метадычны дадатак “Партфоліа” – гэта скарбонка дасягненняў творчасці педагогаў рэспублікі. Штомесяц, пачынаючы з вясны 2006 года, на старонках “Партфоліа” пад рубрыкамі “Навука ў школе”, “Педагагічная майстэрня”, “Псіхалогія+”, “Аўтарская алімпіяда”, “Прастора ўрока”, “Тэхналогіі навучання”, “Практыкум”, “Майстар-клас”, “Факультатыў”, “Метадычны кабінет” друкуюцца лепшыя распрацоўкі ўрокаў і факультатыўных заняткаў.

Абітурыент”

У дадатку “Абітурыент” вы можаце прачытаць пра асаблівасці цэнтралізаванага тэсціравання. Сумесна з Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў мы аналізуем тэсты па мовах, матэматыцы, фізіцы і іншых прадметах.

2. Часопіс "Народная асвета".

Установа “Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета” з’яўляецца выдаўцом часопіса "Народная асвета"

У чэрвені 2004 года часопіс «Народная асвета» адзначыў сваё 80-годдзе.

За гэты час ён прайшоў вельмі складаны і разам з тым цікавы шлях.

Рубрыкі часопіса – гэта доўгатэрміновыя творчыя праекты і дыстанцыйныя навучальныя курсы, якія структурыраваны такім чынам, каб у выглядзе гатовага модуля маглі лёгка ўключацца ў навучальны і выхаваўчы працэс, у дзейнасць метадычнай службы і адміністрацыйнага блока.

Якія тэмы і праекты прапануе «Народная асвета» на сваіх старонках

Канкурэнтаздольнасць навучальнай установы, маніторынг адукацыйнага працэсу. Дадатковыя адукацыйныя паслугі ў школе. Рэйтынг настаўніка, аналіз дзейнасці педагога. Падрыхтоўка да алімпіяд, работа з адоранымі дзецьмі. Педсавет: падрыхтоўка, арганізацыя, рэфлексія. Бацькоўскі сход: рэкамендацыі, гутаркі, сямейныя святы. А яшчэ нашы калегі са школ, гімназій, ліцэяў Магілёва, Быхава, Ляхавіч, Насовіч, Гродна, Віцебска, Барысава і іншых цудоўных мясцін Беларусі разам з рэдактарскім корпусам будуць весці летапіс беларускай адукацыі ХХІ стагоддзя ў праекце «Энцыклапедыя «Школы Беларусі». Школы-маякі і настаўнікі – зоркі педагагічнага Алімпа – свецяць нам ярчэй сапраўдных зорак і не даюць збіцца з магістральнага шляху.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]