Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Цітоў ГІСТОРЫЯ А.К 1..doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
19.09.2019
Размер:
866.3 Кб
Скачать

Стварэнне сістэмы савецкай адукацы

У 1926 г. была прынята ўрадавая пастанова “Аб ўвядзенні ўсеагульнага абавязковага навучання для дзяцей ад 8 да 11 гадоў. Гэта была пачатковая 4-гадовая школа з двума камплектамі і двума настаўнікамі (адзін – на кожны камплект). У 1926/27 навучальным годзе створана 620 камплектаў, што складала больш за 300 школ (з улікам сямігодак). Уяўляюць цікавасць даныя аб нацыянальнай прыналежнасці гэтых школ з улікам асноўнай мовы выкладання. Пераважаючая большасць школьных камплектаў (73,5%) былі беларускімі, 11,2% – расійскімі, 8,8 – яўрэйскімі, 4,5 – польскімі, каля 1% – літоўскімі, амаль столькі ж – латышскімі, былі тры камплекты з выкладаннем на украінскай і адзін – на нямецкай мовах1. Усяго ж налічвалася 4897 пачатковых і 293 сямігадовых школ, з іх беларускія складалі адпаведна 85 і 66,6% 2 Сярод сямігодак значную колькасць (18,2%) складалі яўрэйскія школы. Нацыянальныя школы ствараліся ў раёнах кампактнага рассялення адпаведных нацыянальных меншасцей. Вывучэнне мовы, гісторыі і культуры свайго народа адкрывала шырокія магчымасці для больш поўнага і натуральнага развіцця творчых патэнцыялаў кожнай нацыі, дазваляла мабілізаваць яе інтэлектуальныя рэсурсы, раскрыць маладыя таленты, асэнсаваць культурныя дасягненні свайго народа.

На хвалі рэвалюцыйнага энтузіязму і карэннай перабудовы ўсяго ладу жыцця грамадства адбывалася і станаўленне новай сістэмы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавору (1921), буйнейшы культурны і адукацыйны цэнтр Вільня, агульная сталіца беларускага, польскага і летувіскага народаў, аказаўся за межамі БССР, што ў значнай ступені абмяжоўвала рэальныя магчымасці, матэрыяльную базу і інтэлектуальны патэнцыял айчыннай сістэмы адукацыі. У краіне не хапала прафесійна падрыхтаваных спецыялістаў, высокаадукаваных людзей, без якіх цяжка пабудаваць сучаснае цывілізаванае грамадства.

Сіла народа, казаў пралетарскі пісьменнік Максім Горкі, у яго інтэлігенцыі, якая сумленна мысліць і ўмее працаваць. Аднак у адносінах да інтэлігенцыі бальшавіцкая ўлада займала на розных этапах неадназначную пазіцыю. З аднаго боку, краінай кіравалі прафесійныя рэвалюцыянеры, многія – прайшлі праз царскія турмы і ссылкі, аднак жа яны былі ў пераважнай большасці слабымі спецыялістамі, якія мелі сярэднюю ці нават няпоўную сярэднюю адукацыю.

Першапачатковы дэфіцыт кіруючых кадраў не магла кампенсаваць і яўрэйская інтэлігенцыя, якая пасля скасавання так званай рысы аседласці свабодна рассялілася па тэрыторыі Расіі, утвараючы мясцовыя дыяспары. Перад краінай паўстала надзённая задача падрыхтоўкі прафесійных кадраў для розных сфер гаспадарчай і сацыякультурнай дзейнасці, стварэння “праслойкі” новай савецкай інтэлігенцыі. І гэта задача была нялёгкай ва ўмовах запатрабаваных партыйным кіраўніцтвам фарсіраваных тэмпаў мадэрнізацыі гаспадаркі і грамадскага жыцця. Тым болей, што паміж старой інтэлігенцыяй і новымі камуністычнымі ўладамі існавала ўзаемная непрыязнасць, не атрымліваўся творчы дыялог двух культур і поглядаў на глабальны камуністычны эксперымент і будучы лёс Расіі, а таксама формы канстытуцыйна-прававых узаемаадносін Цэнтра і былых нацыянальных ускраін. Новая ўлада з самага пачатку ў сваёй палітыцы арыентавалася на рабочы люд і бяднейшае сялянства. Гэта вызначала і адпаведныя адукацыйныя і сацыякультурныя прыярытэты.