
- •Этнакультурная сітуацыя ў другой палове XIX ст.: ідэалогія, рэлігія, культура
- •Заходнерусізм
- •Вобраз беларуса ў расійскім друку: Два партрэты – дзве культуры
- •Ідэі нацыянальна-вызваленчага руху. Кастусь каліноўскі і яго “мужыцкая праўда”
- •Краязнаўчае вывучэнне беларусі: Народ і культура ў расійскай гістарыяграфіі (другая палова хіх—пачатак хх ст.) Сітуацыя ў краіне пасля паўстання 1863г.
- •Краязнаўчае вывучэнне Беларусі
- •Беларускі друк у пачатку хх ст. Газета “наша ніва”
- •Адраджэнні
- •Беларускі нацыянальны рух у кантэксце рэвалюцыйных падзей у расіі. Першыя спробы стварэння нацыянальнай дзяржавы
- •Сацыякультурная палітыка ўрада бнр і Беларускага нацыянальнага камісарыяту
- •На шляхах да стварэння бсср
- •Беларусізацыя
- •Станаўленне акадэмічнай навукі
- •Інстытут беларускай культуры(1922—1928)
- •Стварэнне Беларускай Акадэміі навук
- •Контрбеларусізацыя
- •Рэформы ў галіне асветы (1918—1941)
- •Ліквідацыя непісьменнасці
- •Стварэнне сістэмы савецкай адукацы
- •Станаўленне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі
- •Стан адукацыі
- •Некаторыя вынікі “культурнай рэвалюцыі”
- •Школа і адукацыя ў заходняй беларусі
- •Стан беларускай адукацыі (1918--1925)
- •Школа і нацыянальна-педагагічны рух (1926—1939)
- •Суверэнізацыя і нацыянальна-культурнае адраджэнне (1980—1990-я гг.) Крызіс камуністычнай ідэалогіі
- •Перабудова як палітычны і культуратворчы працэс. Пашырэнне нацыянальна-дэмакратычнага руху.
- •Школа і адукацыя
- •Вышэйшая школа
- •Літаратура і друк
- •Энцыклапедычныя і навуковыя выданні
- •Літаратура
Рэформы ў галіне асветы (1918—1941)
Першая сусветная вайна з’явілася гуманітарнай катастрофай, вялікай трагедыяй для народаў, уцягнутых у гэтую бойню, і перш за ўсё для мірнага насельніцтва, якое аказалася ў зоне ваенных дзеянняў. Яна выклікала небывалыя масавыя міграцыі насельніцтва, якое пакідала родныя сядзібы і з няхітрым скарбам адпраўлялася на ўсход у невядомы шлях, у бежанства. Прычым пакінутыя сядзібы, жыллё, гаспадарчыя і грамадскія пабудовы, усё, дзе калісьці кіпела звыклае паўсядзённае жыццё, падвяргалася няшчаднаму знішчэнню ў зоне баявых дзеянняў. Тыя, хто апасля вяртаўся з бежанства на радзіму, часцей бачылі на месцы былых сядзіб адны папялішчы. Бальшавікі рашуча асуджалі вайну, аднак іх лозунгі “Далоў вайну”, “Мы – за паражэнне свайго ўрада” і да т.п. густа стракацелі на мітынгах і грамадскіх месцах толькі да таго часу, пакуль улада ў краіне не перайшла ў іх рукі.
Рэвалюцыя 1917 г. разбурыла старую сацыяльную піраміду ўлады, парушыла ранейшы звыклы ўклад жыцця грамадства. Паводле слоў класіка, гэта быў той самы бунт “бессмысленный и беспощадный”, які чакаў Расію ў ракавым ХХ стагоддзі. Пасля крывавай грамадзянскай вайны, якая па сутнасці не выявіла пераможцаў, распачаўся той небывалы ў гісторыі сацыяльна-эканамічны і культурны эксперымент, які на цэлае стагоддзе вызначыў лёс народаў Расіі і які да гэтага часу не атрымаў у гістарыяграфіі канчатковай і адназначнай ацэнкі.
Бальшавіцкая ўлада падвергла рэвізіі ранейшыя сацыяльныя прыярытэты, культурныя і маральныя каштоўнасці, традыцыйныя звычаі і абрады. У аснову сваёй сацыяльнай палітыкі бальшавіцкія лідэры паклалі тэорыю класавай барацьбы і дыктатуры пралетарыяту. Яны аддзялілі царкву ад дзяржавы, ад сістэмы адукацыі і выхавання. У адпаведнасці з ленінскай нацыянальнай і ідэалагічнай палітыкай, што адлюстроўвала памкненні сацыяльных нізоў, “прыніжаных і пакрыўджаных”, бальшавіцкая партыя паставіла задачу стварэння пралетарскай атэістычнай сістэмы адукацыі, “храма без бога”, і выхавання новага чалавека, “будаўніка камуністычнага грамадства”.
Аднак многае ў гэтых пачынаннях і практычных кроках рабілася пад уздзеяннем рэвалюцыйнай эйфарыі, без навуковага прагнозу, метадам проб і памылак. Да таго ўзвядзенне дыктатуры пралетарыяту ў базавы прынцып палітычнай сістэмы кіравання ўтойваў шмат небяспечных калізій, калі новыя шляхі і спосабы вырашэння сацыяльна-эканамічных і адукацыйных праблем аказваліся дылетанцкімі, утапічнымі, дарэмным блуканнем па пакутах, што дэманстравала пазней рэальная практыка.
Менавіта гэта эпоха паклала пачатак скажэнням і знявазе многіх традыцыйных каштоўнасцей, маральных норм і звычаяў, падмены іх пралетарскімі навацыямі, афіцыёзным сурагатам бальшавіцкіх ідэалагем: любові да бліжняга, да бацькоў і сваёй радзімы – бальшавіцкім лозунгам «Пролетарии всех стран, соединяйтесь!”; замены хрысціянскіх свят і абрадаў (якія цяпер аб’яўляліся перажыткамі “проклятого прошлого”) – новымі, рэвалюцыйнымі святамі – днём сацыялістычнай рэвалюцыі, днём памяці Леніна, днём савецкай канстытуцыі і інш., замены культаў Хрыста і хрысціянскіх Святых культамі Леніна, Сталіна, членаў Камуністычнага Інтэрнацыяналу і членаў Палітбюро, падмены шэдэўраў класічнага мастацтва і літаратуры творамі так званага сацыялістычнага рэалізму. Вакол храмаў і сакральнага мастацтва ўстанаўлівалася зона адчужэння, а самі храмы зачыняліся, рабаваліся, няшчадна разбураліся.
Менавіта ў гэту эпоху быў пакладзены пачатак перайменаванню многіх гарадоў, пасёлкаў, вуліц, якія гублялі свае гістарычныя назвы: Твер атрымала назву Калінін, Перм – Молатаў, Петраград – Ленінград, Екацерынбург – Свярдлоўск, Данецк – Сталіно, Луганск – Варашылаўград і г. д. З’явіліся і новыя імёны, што адлюстроўвалі тагачасныя рэфармацыйныя павевы ў культуры – Акцябрына, Леніана, Нінэль (Ленін у адваротным прачытанні), Сталіна, Камунарка, Кім (ад “камуністычнага інтэрнацыяналу”), Рэм (“рэвалюцыя міравая”), Гіпатэнуза, Казбек, Гімалай, Трактар, Дызель і да т.п. Гэта быў сапраўдны “анамастычны бум”, калі на хвалі бальшавіцкіх навацый і адпаведнага спосабу мыслення выявілася ўстойлівая тэндэнцыя ігнараваць усё мінулае. Народныя традыцыі аб’яўляліся рэакцыйнымі перажыткамі, што заміналі будаўніцтву сацыялістычнай культуры, стварэнню новага савецкага грамадства.