
- •Этнакультурная сітуацыя ў другой палове XIX ст.: ідэалогія, рэлігія, культура
- •Заходнерусізм
- •Вобраз беларуса ў расійскім друку: Два партрэты – дзве культуры
- •Ідэі нацыянальна-вызваленчага руху. Кастусь каліноўскі і яго “мужыцкая праўда”
- •Краязнаўчае вывучэнне беларусі: Народ і культура ў расійскай гістарыяграфіі (другая палова хіх—пачатак хх ст.) Сітуацыя ў краіне пасля паўстання 1863г.
- •Краязнаўчае вывучэнне Беларусі
- •Беларускі друк у пачатку хх ст. Газета “наша ніва”
- •Адраджэнні
- •Беларускі нацыянальны рух у кантэксце рэвалюцыйных падзей у расіі. Першыя спробы стварэння нацыянальнай дзяржавы
- •Сацыякультурная палітыка ўрада бнр і Беларускага нацыянальнага камісарыяту
- •На шляхах да стварэння бсср
- •Беларусізацыя
- •Станаўленне акадэмічнай навукі
- •Інстытут беларускай культуры(1922—1928)
- •Стварэнне Беларускай Акадэміі навук
- •Контрбеларусізацыя
- •Рэформы ў галіне асветы (1918—1941)
- •Ліквідацыя непісьменнасці
- •Стварэнне сістэмы савецкай адукацы
- •Станаўленне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі
- •Стан адукацыі
- •Некаторыя вынікі “культурнай рэвалюцыі”
- •Школа і адукацыя ў заходняй беларусі
- •Стан беларускай адукацыі (1918--1925)
- •Школа і нацыянальна-педагагічны рух (1926—1939)
- •Суверэнізацыя і нацыянальна-культурнае адраджэнне (1980—1990-я гг.) Крызіс камуністычнай ідэалогіі
- •Перабудова як палітычны і культуратворчы працэс. Пашырэнне нацыянальна-дэмакратычнага руху.
- •Школа і адукацыя
- •Вышэйшая школа
- •Літаратура і друк
- •Энцыклапедычныя і навуковыя выданні
- •Літаратура
Беларусізацыя
Каб выправіць становішча ў абяскроўленай вайной рэспубліцы, лепшыя інтэлектуальныя кадры якой былі рассеяны па ўсяму свету, урад БССР яшчэ ў лютым 1921 г. звярнуўся з заклікам да сваіх суайчыннікаў, запрашаючы беларускіх навукоўцаў, грамадскіх і культурных дзеячаў, настаўнікаў вярнуцца на радзіму. “Ваша вызваленая радзіма, – пісалася ў звароце, – кліча вас да сябе… Можа быць вам прыдзецца ў першы час цярпець нястачу, нязручнасць, але працоўныя масы Беларусі не забудуць тых, хто пажадае стаць удзельнікам іх вялікай творчасці, дапамагчы ім выкаваць светлы меч новай культуры (курсіў наш, – В.Ц.). Не саромцеся тыя, хто недастаткова валодае беларускай мовай. Тут сярод беларускага сялянства вы ўспомніце гэтую мову вашага дзяцінства і навучыцеся ёй, калі ў вас будзе да гэтага жаданне”2.
У сваю чаргу ўрад Расійскай рэспублікі пайшоў насустрач і выдаў спецыяльны дэкрэт, які садзейнічаў вяртанню на радзіму беларускіх дзеячаў культуры (так званых “культурнікаў”, як іх тады называлі), у тым ліку і тых, хто служыў у расійскай арміі, аднак толькі на пасадах ніжэй камандзіра роты. Да канца 1921 года на Беларусь вярнулася каля 300 чалавек, сярод іх былі не толькі беларусы, але і мясцовыя палякі і яўрэі. З Адэсы вярнуліся вядомы мовазнаўца Сцяпан Некрашэвіч, мясцовы краязнаўца, выпускнік Маскоўскага універсітэта Міхаіл Грамыка, прафесар філалогіі Міхаіл Піятуховіч, крыху пазней (1922—1923) з Вільні вярнуліся Аркадзь Смоліч і Максім Гарэцкі. Важным крокам, які паслужыў вяртанню на радзіму вядомых беларускіх дзеячаў, была амністыя, абвешчаная ўдзельнікам нацыянальнага антысавецкага руху, членам урада Беларускай народнай рэспублікі і Беларускай Рады, дэпутатам Усебеларускага кангрэсу (разагнанага бальшавікамі), сябрам забароненых партый эсэраў, грамады, хрысціянскіх дэмакратаў і інш.).
Істотным дасягненнем беларускага нацыянальнага руху і ўмацавання ідэі незалежнасці новай Беларускай рэспублікі была ўрадавая пастанова “Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі” (выдадзена Цэнтральным Выканаўчым камітэтам Беларусі 15 ліпеня 1924 г.). У ёй фактычна была сфармулявана нацыянальная праграма беларусізацыі. Яна ставіла перад грамадствам наступныя задачы, рэалізацыя якіх садзейнічала сцвярджэнню Беларусі як самастойнага і паўнапраўнага суб’екта міжнароднай супольнасці са сваімі нацыянальнымі традыцыямі, культурай і мовай. У ліку першачарговых задач яна прадугледжвала:
перавод справаводства ў дзяржаўных установах і партыйным апараце на беларускую мову;
стварэнне нацыянальнай сістэмы адукацыі (на беларускай мове);
развіццё беларускай літаратуры, выданне беларускіх кніг, газет, часопісаў, навуковых прац па айчыннай гісторыі і культуры;
вылучэнне карэнных жыхароў на кіруючыя пасады ў дзяржаўныя і партыйныя установы, так званая “карэнізацыя” кіруючых кадраў.
Калі зыходзіць з афіцыйнай статыстыкі, за кароткі перыяд былі дасягнуты значныя поспехі ў рэалізацыі дзяржаўнай праграмы беларусізацыі. Беларуская мова стала звычайнай мовай у дзяржаўных установах і структурах кіравання. Калі ў 1925 г. у цэнтральных дзяржаўных установах беларускай мовай валодала не болей 20% супрацоўнікаў, то у 1927 – 80%. У 1927 г. усё справаводства ў цэнтральным апараце кіравання (у структурах ЦВК, СНК і наркамасветы) былі пераведзены на беларускую мову. Поўную беларусізацыю ўсіх дзяржаўных устаноў меркавалася завяршыць ў 1928 г.1 Шмат намаганняў прыйшлося прыкласці на зноў далучаных да БССР Віцебскай і Магілёўскай губерняў, дзе адкрываліся беларускія школы, наладжвалася шырокая арганізацыйная і культурна-асветніцкая работа.
Аднак жа на самой справе статыстычныя лічбы, што даваліся для афіцыйнага ўжытку, былі завышанымі і прыкметна адрозніваліся ад рэальных. Ужо ў гэты час складвалася новая савецкая бюракратычная сістэма, з якой не мог справіцца і рэжым дыктатуры пралетарыяту, ды і сам пралетарыят абвяшчаўся гаспадаром становішча толькі на словах, бо яго падмяняла дыктатура партыйных вярхоў, уладная вертыкаль. Як заяўляў у сваім дакладзе сакратар ЦК КПБ Аляксандр Крыніцкі, “Мы праводзім беларусізацыю як цвёрдую лінію, можна сказаць, з элементамі прымусовай беларусізацыі ў адносінах да дзяржаўнага, кааператыўнага, камсамольскага і партыйнага актыву”2. Для Крыніцкага і вышэйшага партыйнага актыву беларусізацыя сапраўды была прымусовай.