
- •В.С. Іваноўскі
- •Вытокі беларускага тэатра
- •Скамарохі на Беларусі
- •Батлейка
- •Інтэрмедыя
- •Гарадскi I маёнткавы прыгонны тэатр на Беларусi
- •Тэатры радзiвiлау у нясвiжы I слуцку
- •Слонiмскi тэатр мiхала казiмежа агiнскага
- •Гродзенскi тэатр антонiя тызенгауза
- •Маёнткавыя прыгонныя тэатры
- •Шклоускi тэатр сямёна зорыча*
- •Сядзiбныя I гарадскiя тэатры магiлёускай
- •I вiцебскай губерняў канца XVIII – першай чвэрцi XIX ст.
- •Прыватны I гарадскi тэатр на беларусi з канца XVIII ст. Па 1861 г.
- •Драматургiя I тэатр Вiнцэнта Дунiна-Марцiнкевiча 40--50-х гадоў XIX стагоддзя
- •Аматарскi тэатр на беларусi у другой палове XIX стагоддзя
Прыватны I гарадскi тэатр на беларусi з канца XVIII ст. Па 1861 г.
Далучэнне Беларусi да Расiйскай імперый пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, фармiраванне i ўмацаванне гарадоў у перыяд, калi выразна акрэслiлiся тэндэнцыi распаду феадальна-прыгоннiцкага ладу i зараджэння капiталiстычных адносiнаў, прывялi да iмкнення гарадскога насельнiцтва стварыць пастаянныя агульнадаступныя тэатры на камерцыйнай аснове.
У першай палове XIX ст. у тэатральным жыццi гарадоў Беларусi яшчэ значную ролю адыгрываў аматарскi тэатр дваран i разначынцаў. Практыка яго мела спарадычны характар. Аматарскi тэатр даволi паспяхова запауняў тэатральны вакуум, калi гарады i мястэчкi на нейкi, нярэдка працяглы час, заставалiся без спектакляў прафесiйных антрэпрыз.
Далучэнне Беларусi да Расiі разам з тым не азначала знiкнення з тэатральных падмосткаў польскiх труп. Але паступова гэтыя антрэпрызы ў сувязi з патрабаваннямi афiцыйных улад пачалi перабудоўваць свой рэпертуар i iграць уперамешку з польскiмi п'есамi драматычныя творы на рускай мове, зрэдку -- на украiнскай.
Такi характар тэатральнага жыцця Беларусi абумоўлiваў асаблiвую культурную атмасферу гарадоў i стварыў перадумовы для з'яўлення прафесiйнай драматургii В.Дунiна-Марцiнкевiча, яго перщых аматарскiх тэатральных спроб, калi ў 1852 г. з падмосткаў Мiнскага гарадскога тэатра загучала беларуская мова, адкрыўшы новы этап у тэатральнай культуры беларускага народа. Але гэта будзе яшчэ крыху пазней...
ПЕРШЫЯ ПРАФЕСIЙНЫЯ АНТРЭПРЫЗЫ.
СТВАРЭННЕ СТАЦЫЯНАРНЫХ ТЭАТРАУ НА БЕЛАРУСI У ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIX ст.
Першыя прафесiйныя трупы камерцыйнага агульнадаступнага тэатра з'явiлiся на Беларусi ў апошняй чвэрцi XVIII ст. Гэта былi, як мы ўжо ведаем, заезджыя тэатральныя калектывы. Акцёры ў iх iгралi на польскай мове. Так, вiдаць, увосень 1778 г. у Мiнску давала сцэнiчныя паказы "кампанiя" артыстаў з цэнтральнай Польшчы. У Гароднi ў 1784 г. трупа артыстаў Варщаўскага таварыства пад кiраўнiцтвам заснавальнiка польскага тэатра В.Багуслаўскага паказала трынаццаць спектакляў, сярод якiх "Тарцюф" Ж. - Б. Мальера, "Лiтаратар па няшчасцю" Я.Драздоўскага, "Чорны чалавек" М.Жарнявальда, "Лонданскi фабрыкант, або Шчаслiвая роспач" Ш.Фенцё дэ Фальберга i iнш.
Агульнадаступныя паказы прафесiйных артыстаў мелi небывалы поспех, вялiкае культурна-асветнiцкае значэнне. Але прафесiйны тэатр -- пакуль яшчэ рэдкi госць на Беларусi. Гэта было абумоўлена комплексам грамадскiх, палiтычных, сацыяльных i iншых фактараў. Так спецыфiкай эканамiчнай арганiзацыi прыватнай тэатральнай справы з'яўлялася самаакупнасць. Рэнтабельнасць для прыватнай тэатральнай справы была (i застаецца) калi не заўсёды адзiнай, канчатковай мэтай, дык ва ўсялякiм разе элементарнай умовай выжывання. З адмiраннем саслоўных абмежаванняў тэатр становiцца даступным кожнаму, хто мог заплацiць за месца гледача. Але на яго практыцы адбiвалiся яшчэ недастаткова развiтае грамадскае жыццё гарадоў, вузкае кола тэатральнага гледача, няўстойлiвыя патрэбнасцi гараджан да сцэнiчных паказаў.
У вынiку гэтага трупы вольных акцёраў-прафесiяналаў былi яшчэ не здольныя трывала асядаць у якiм-небудзь адным горадзе, стацыянiравацца i рэгулярна даваць спектаклi. Па тых самых прычынах тэатральныя прадпрыемцы (антрэпрэнёры), як правiла, яшчэ не валодалi дастатковым абаротным капiталам, каб укладваць яго ў тэатр -- справу, што прыносiць прыбытак не адразу. Усё гэта ставiла творчыя калектывы ў прамую i непасрэдную залежнасць ад касавага поспеху, ад попыту гледача, ад рынку збыту.
Прыватная антрэпрыза на Беларусi канца XVIII -- першай паловы XIX ст. не валодала, за рэдкiм выключэннем, i неабходнай матэрыяльнай базай (спецыяльныя тэатральныя будынкi, абсталяванне, дэкарацыi, рэквiзiт, бутафорыя i iнш.), была пазбаўленая магчымасцi выкарыстаць рацыянальныя асновы ў сваёй арганiзацыйна-творчай дзейнасцi (стабiльнасць трупы, бесперапынначць тэатральных сезонаў i г.д.).
Тым часам патрэба ў сцэнiчных паказах расла, а дзейнасць заезджых i мясцовых труп усё больш паглыблялася. Мясцовы глядач цягнуўся да тэатра, спектаклi на тэатральнай сцэне гарадоў гублялi гастрольны, спарадычны характар. Тэатральныя паказы адбывалiся ўжо не толькi "з выпадку" -- у днi кiрмашоў, народных святкаванняў цi юбiлеяў каранаваных асоб, але i ў буднi. Тэатр становiцца неад'емнай часткай паўсядзённага гарадскога быту, адной з самых актыўных формаў духоўнага жыцця.
Прыватныя трупы трацяць рысы вандроўнай кампанii. Ствараецца ўстойлiвы тэатральны сезон. Яшчэ ў канцы 80-х гадоў XVIII ст. рабiлiся спробы арганiзаваць у буйных гарадах Беларусi пастаянныя трупы, якiя б пражывалi ў гэтым горадзе i давалi сцэнiчныя паказы пастаянна. Так, напрыклад, у 1787 г. у Мiнску працавала польская трупа пад кiраўнiцтвам Д.Мараўскага. Неўзабаве кампаньонам Мараўскага становiццаакцёр К.Жулкеўскi, якi прыцягнуў у трупу шмат акцёраў i пачаў выконваць функцыi рэжысёра. Гэтае супрацоўнiцтва, на жаль, скончылася расколам акцёрскага калектыву, у вынiку чаго Д.Мараўскi пакiнуў Мiнск. У вераснi наступнага 1788 г. К.Жулкеўскi разам з кампаньонам Л.Марсантам узначалiў нанова арганiзаваную трупу пад назвай "Камедыйны тэатр". Гэты тэатр праiснаваў нядоўга, але ўжо як стацыянарны.
З лiстапада 1790 г. у Мiнску гастралюе трупа пад кiраўнiцтвам А.Жукоўскага. Гэтая трупа працавала да сакавiка 1792 г. У далейшым А.Жукоўскаму належала адыграць вялiкую ролю ў арганiзацыi пастаяннага тэатра ў Мiнску.
Даволi працяглы час -- з пачатку 1802 да лета 1805 г. у Мiнску працавала антрэпрыза шырока вядомага акцёра, спевака, тэатральнага дзеяча М.Кажынскага. Энэргiчны, дзейны i прадпрымальны чалавек, здольны i працалюбiвы акцёр, ён выступаў не толькi ў драмах i камедыях, але i, валодаючы цудоўным басам, спяваў у операх. Мацей Кажынскi займаўся i пiсьменнiцкай працай, у прыватнасцi, напiсаў п'есу "Бацьку айчыны яго ўдзячныя дзецi". Творчы лёс М.Кажынскага пачаўся ў 1785 г., калi ён васемнаццацiгадовым юнаком пачаў выступаць у варшаўскiм "Тэатры Нарадовым". У наступныя гады Мацей Кажынскi працуе ў тэатрах Люблiна, Львова, Кракава. З вясны 1793 г. ён iграе ў Гароднi ў трупе Д.Мараўскага, а з кастрычнiка таго ж года ўзначальвае гародзенскую трупу як антрэпрэнёр. У 1801 г. М. Кажынскi склаў вялiкую оперна-драматычную трупу, з якой пастаянна выступаў у Гароднi, а на пачатку 1802 г. з ёю перабраўся ў Мiнск. Сцэнiчныя паказы ўмела арганiзаванай, зладжанай трупы М.Кажынскага карысталiся ў Мiнску вялiкiм поспехам. У летнiя месяцы трупа наладжвала гастролi па гарадах Беларусi, Лiтвы, у 1803 г. выязджала ў Маскву. Рэпертуар тэатра складаўся з опер -- "Уяўны цуд, альбо Кракоўцы i горцы" В.Багуслаўскага, музыка Я.Стэфанi; "Тачка воцатнiка" Л.Мярс'е; камiчных опер -- "Сельскiя спявачкi" В.Ф'ёраванцi, "Тарар" Сальеры; драматургiчных твораў Мальера, Бамаршэ, Гальдонi. Увосень 1806 г. М.Кажынскi пераехаў у Вiльню, дзе больш за дзесяць год кiраваў трупай, у якую ўвайшлi многiя акцёры з Мiнска.
З 1811 г. на працягу, бадай, больш дваццацi гадоў мiнскую антрэпрызу ўзначальваў А.Жукоўскi, якi праявiў вялiкiя здольнасцi ў арганiзацыi рэгулярных сцэнiчных паказаў у горадзе, негледзячы на тое, што не меў свайго прыстасаванага для тэатра памяшкання. Значную дапамогу яму аказвала яго жонка Ю.Жукоўская, вопытная вострахарактарная актрыса на ролi пажылых кабет, цыганак, прыслужнiц i iнш.
У канцы XVIII -- пачатку XIX ст. прыватныя антрэпрызы фармiравалiся i ў iншых гарадах Беларусi. Напрыклад. гародзенская антрэпрыза, што працавала с 1793 г. пад кiраўнiцтвам Д.Мараўскага -- аднаго з першых на Беларусi i ў Лiтве дзеячаў прафесiйнай тэатральнай культуры. Сцэнiчным паказам гэтай трупы спадарожнiчаў сур'ёзны творчы поспех да 1796 г., калi разам з трупай Д. Мараўскi перабраўся ў Вiльню, дзе i трымаў антрэпрызу да канца свайго жыцця (4 чэрвеня 1801 г.). Сам Д.Мараўскi з немалым поспехам iграў у спектаклях свайго калектыву, але найперш валодаў выдатнымi здольнасцямi арганiзатара: умелы антрэпрэнёр, ён па-мастацку фармiраваў рэпертуар, разумеў культурна-асветнiцкiя задачы тэатра.
Увогуле Гародня становiцца сапраўдным тэатральным горадам i ў чэрвенi 1802 г. атрымала ўстойлiвую доўгачасовую антрэпрызу пад кiраўнiцтвам шырока вядомай польскай актрысы драматычных i музычных тэатраў Саламеi Дэшнер, якая мела дазвол ад гарадскiх уладаў на дзесяцiгадовае ўтрыманне будынка гродзенскага тэатра. Увосень 1803 г. С.Дэшнер аб'ядноўвае сваю трупу с трупай вядомага акцёра i антрэпрэнёра Я.Шыманскага. Апошнi застаецца ў трупе толькi ў якасцi акцёра. С.Дэшнер мела значны вопыт працы на сталiчнай i правiнцыйнай сцэнах, багаты рэпертуар агульнапрызнанай актрысы на ролi першых каханак. Але яна не баялася ўключаць у свой рэпертуар i характарныя ролi. С.Дэшнер -- выхаванка i партнёрка вядомага акцёра В.Багуслаўскага -- вельмi патрабавальна ставiлася да сваёй творчасцi i да сябе, вышэй за асабiсты поспех у глядзельнай зале цанiла агульныя iнтарэсы трупы, тэатра, мастацтва. Заўчасная смерць С.Дэшнер (20 сакавiка 1806 г.) спынiла яе плённую акцёрскую i тэатральна-арганiзатарскую дзейнасць. Гэта была таленавiтая i разумная, з пачуццём гумару i тонкiм мастацкiм густам актрыса. Яна была дзелавiтым антрэпрэнёрам, любiла тэатр i, як пiсаў В.Багуслаўскi, "высока трымала сцяг мастацтва". Кiраўнiцтва гародзенскай трупай прыняў на сябе акцёр Вянцкоўскi-старэйшы.
Спробы стварыць устойлiвыя, доўгатэрмiновыя тэатральныя антрэпрызы ўжо на пачатку XIX ст. былi не беспаспяховымi i ў iншых буйных гарадах Беларусi. Але, як правiла, антрэпрэнёры змянялiся ў большасцi гарадоў штогод, калi не кожны сезон. Характэрна, што маламаёмаснаму антрэпрэнёру, каб неяк iснаваць i рухаць сезон далей, было неабходна акупiць папярэднiя затраты ў самы кароткi тэрмiн, бо "справа" часцей за ўсё вялася толькi на сродкi, атрыманыя ад спектакляў. Таму большасць наладжвальнiкаў тэатральных паказаў i iмкнулiся не ў апошнюю чаргу да "касавага поспеху".
Тым не менш, тэатральная дзейнасць з часам набiрае ўсё больш шырокi размах. У першай чвэрцi XIX ст. на сцэнах Мiнска, Гродна, Магiлёва, Вiцебска, Асвеi, Бешанковiч, Полацка, Шклова, Брэста, Зэльвы, Слонiма, Слуцка i iншых гарадоў Беларусi iгралi творча моцныя калектывы. У iх шэрагу -- трупы пад кiраўнiцтвам А.Руткоўскага, К.Камiнскага, Ш.Нядзельскага, В.Рашэўскага, Ю.Мiлеўскага i iнш. Вядомы iмёны больш пяцiдзесяцi антрэпрэнёраў, чые калектывы выступалi на сцэнiчных пляцоўках Беларусi да 1861 г.
Акцёрскi склад гэтых калектываў быў, як правiла, вельмi рухомы. Трупы перафармiроўвалiся ледзь не кожны тэатральны сезон. Да сярэдзiны 1840-х гадоў вандроўныя, а ў губернскiх гарадах i аселыя трупы iгралi на польскай i зрэдку на украiнскай мовах. Вольны прафесiйны тэатр паступова развiваўся ўшыр i ўглыб, набiраў моц.
ТЭАТРАЛЬНАЯ ПАЛIТЫКА I РЭПЕРТУАР ТЭАТРАУ БЕЛАРУСI ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XIX ст.
Прыватныя тэатральныя пачынаннi ў Беларусi, як i па ўсёй Расiйскай iмперыi, на пачатку XIX ст. пакуль не скоўвалiся нармiраваннем зместу iх дзейнасцi, iншымi перашкодамi. Анрэпрынёры павiнны былi толькi кiравацца ў сваёй дзейнасцi самымi агульнымi афiцыйнымi прадпiсаннямi i агульнадзяржаўнымi законапалажэннямi. Указ Кацярыны II ад 1783 г. "Аб заснаваннi асобага камiтэта для кiравання тэатральнымi вiдовiшчамi i музыкай" абвяшчаў: "Дазваляецца кожнаму заводзiць добрапрыстойныя для публiкi забавы, прытрымлiваючыся толькi дзяржаўных узаконенняў i прадпiсанняў у статуце палiцэйскiм".
Гэты ўрадавы дазвол тлумачыцца тым, што ў той час пераважалi аматарскi i прыгонны тэатры, якiя стваралiся буйнапамеснымi дваранамi для забяспячэння сваiх культурных патрэбаў. "Шляхетны тэатр" актыўна асвойваў разнастайныя жанры еўрапейскага прафесiйнага тэатра, паступова пашыраў тэматыку сцэнiчных паказаў, выпрацоўваў новыя сродкi сцэнiчнай выразнасцi. Рэпертуар аматарскага тэатра складаўся з п'ес самадзейных драматургаў, класiчнай заходнееўрапейскай драматургii Ж.Мальера, П.Карнеля, Ж.Расiна, Ф.Вальтэра, П.Бамаршэ.
У беларускiх гарадах i мястэчках на аматарскiя музычныя вечары i спектаклi з'язджалiся знакамiтыя гараджане з сем'ямi, чыноўнiкi, гарнiзонныя афiцэры, дробная шляхта. Так, у Мiнску тэатральныя аматары на чале з польскiм лiтаратарам Я.Ходзькам незадоўга да Айчыннай вайны 1812 г. стварылi гурток, у рэпертуры якога акрамя п'ес самога кiраўнiка былi трагедыi "Сiд" П.Карнеля, "Федра" Ж.Расiна, "Заiра" i "Альзiра" Ф.Вальтэра i iншыя творы, прасякнутыя iдэямi асветнiцтва.
Аматарскi i прыгонны тэатры былi саслоўна замкнутымi i абслугоўвалi вузкае кола гледачоў. Асноўнай функцыяй гэтых тэатраў была пацяшальная. I гэта не выклiкала пярэчанняў з боку ўрада. Але ў гэтыя ж гады, асаблiва пасля Айчыннай вайнй 1812 г., усё больш шырокае распаўсюджванне набывае камерцыйны, прадпрымальнiцкi тэатр, гг.зн. прафесiйны тэатр якасна новага тыпу. Яго ўзнiкненне i дзейнасць былi аб'ектыўна абумоўленыя патрэбамi духоўнага, культурнага развiцця грамадства. Новы тэатр адпавядаў гэтым патрэбам, адчыняў дзверы ў глядзельную залу патэнцыяльна ўсiм слаям насельнiцтва. Агульнадаступны тэатр усё больш рашуча пачынае спалучаць пацяшальную функцыю з функцыяй асветнiцкай i маральна-выхаваўчай. З гэтай прычыны дзяржава ўступала з прыватна-прадпрымальнiцкiм тэатрам (у параўнаннi з аматарскiм i прыгонным) у iншыя, асобыя i новыя адносiны.
У пачатку XIX ст. пачынае фармiравацца спецыяльная сiстэма ўрадавага кантролю над зместам дзейнасцi тэатральных калектываў. У чэрвенi 1804 г. быў апублiкаваны "Статут пра цэнзуру", а ў 1811 г. закладзены першыя цаглiны ва ўрадавы iнстытут шматступеннай тэатральнай цэнзуры. Тэатральная справа з гэтага часу трапiла пад непасрэдны палiцэйскi нагляд.
Разгром дзекабрыстаў азначыў надыход палiтычнай рэакцыi. Мiкалай I, знаходзячы цэнзурную сiстэму не зусiм дасканалай, у чэрвенi 1826 г. увёў новы статут, празваны "чыгунным", якi быў дапрацаваны ў красавiку 1828 г. i цалкам быў скiраваны на знiшчэнне i падаўленне ўсялякай "крамолы" -- крытычнай, творчай думкi. Цяпер для паказу на сцэне апублiкаваных цi рукапiсных твораў патрабаваўся дазвол у "Трэцяга аддзялення асабiстай яго iмператарскай вялiкасцi канцэлярыi". Тэатральная цэнзура набывала вытанчаную рэакцыйнасць.
Спачатку ўвага палiтычнай палiцыi была накiравана на сталiчныя сцэны i вольныя антрэпрызы буйных правiнцыяльных гарадоў. Але ўжо ў 30-я гады дзейнасць цэнзуры Трэцяга аддзялення пашырыла сферу свайго ўздзеяння на тэатры ўiсх гарадоў населенных пунктаў iмперыi, у тым лiку i на вандроўныя трупы акцёраў.
Асаблiвую заклапочанасць урада выклiкала дзейнасць тэатральных калектываў у так званых нацыянальных ускраiнах i ў Паўночна-Заходнiм краi (так называлiся беларускiя землi), дзе знайшло водгук польскае паўстанне 1830-1831 гг. Указане А.Бенкендорфа ад 13 студзеня 1832 г. патрабавала ад губернатараў кожны тыдзень дастаўляць у Трэцяе аддзяленне афiшы спектакляў, што паказвалiся на сцэнах Беларусi. У сваю чаргу губернатары аддалi адпаведныя прадпiсаннi граданачальнiкам i земскiм спраўнiкам: "...дазваляць такiя паказы толькi пасля разгляду вамi асабiста кожнай п'есы, каб не заключалася ў iх чаго-небудзь заганнага альбо непрыстойнага, а асаблiва ў палiтычным сэнсе..." З гэтага часу патрабавалася друкаваць тэатральныя афiшы абавязкова на двух мовах: польскай i расейскай.
У вынiку дзейнасць прыватных правiнцыяльных труп рэгламентавалася больш жорстка, чым нават казённых сталiчных тэатраў. "Спiс п'есаў, дазволеных да паказу" у паўночна-заходнiх ускраiнах быў падвергнуты больш значнаму скарачэнню. Каб абмiнуць цэнзурныя рагаткi вольныя трупы нярэдка ўжывалi ўсялякага роду хiтрыкi.
На пачатку 1845 г., каб "абмежаваць размнажэнне вандруючых труп", паменшыць пранiкненне на тэатральную сцэну твораў драматургii дэмакратычнага зместу, дэкларавалася выключнае права тэатраў губернскiх гарадоў на сцэнiчныя паказы ў межах гэтай губернi. Тым самым прызнавалася незаконнай дзейнасць вандроўных труп. У той жа час антрэпрэнёру губернскага тэатра прадпiсвалася кожны раз атрымлiваць асобы дазвол на гастрольныя паездкi па сваёй губернi. Спецыяльная пастанова Камiтэта мiнiстраў прадпiсвала, "каб гаспадары тэатрльных труп, якiя хочуць даваць паказы ў заходнiх губернях, не iнакш да таго дапускалiся палiцыяй, як прад'явiўшы пасведчанне аб сваёй добранадзейнасцi ад мясцовага генерал-губернатара. Тэатр паступаў у распараджэнне асобай дырэкцыi, якая прызначалася губернатарам. Абавязковым членам дырэкцыi з'яўляўся гарадскi галава.
Тэатр таго часу на Беларусi з'яўляўся выразнiкам самых розных iдэйна-эстэтычных поглядаў людзей. I ўсё ж у творчай практыцы тэатра дастаткова выразна наглядаюцца дзве глыбiнныя i асноўныя iдэйна-эстэтычныя тэндэнцыi. Перадавое рэалiстычнае мастацтва, у тым лiку i тэатральнае, у той час развiвалася, уваходзячы ў супярэчнасць i канфлiкт з афiцыйнай iдэалогiяй самадзяржаўя, з той часткай нацыянальнай культуры, якая адлюстроўвала iнтарэсы пануючых класаў. Гэта знаходзiла пэўнае выяўленне ў iдэйна неаднастайным, стракатым рэпертуары шматлiкiх тэатральных калектываў, у характары пастановак, у выкарыстаннi сродкаў акцёрскай выразнасцi; адбiвалася на мастацкай якасцi i нават на прафесiйным ўзроўнi сцэнiчнай творчасцi.
Архiўныя дакументы, мемуары дзеячаў тэатра, даследаваннi гiсторыкаў тэатра сведчаць аб вялiкай разнастайнасцi жанраў драматычных твораў, што iшлi ў тыя гады на сцэнiчных пляцоўках Беларусi, а таксама i аб высокiм мастацкiм ўзроўнi пэўнай часткi гэтых твораў.
Пачынаючы з канца XVIII ст. важнае месца ў рэпертуары польскiх (а з сярэдзiны 1840-х гадоў i польска-расейскiх) антрэпрызаў займалi драмы, камедыi, вадэвiлi, камiчныя оперы, меладрамы, трагедыi i iншыя творы польскiх аўтараў. У значнай частцы гэтых твораў сцвярджалiся iдэалы эпохi Асветнiцтва: абсалютная сiла розуму i добрага прыкладу. У гэтым сэнсе iх высакародныя дыдактычныя творы шмат у чым былi абстрактныя, схематычныя. З часам усё больш выразна выяўляецца ў польскай драматургii рэалiстычны падыход да паказу жыцця. Карыстаюцца поспехам п'есы бацькi польскага тэатра В.Багуслаўскага ("Доказ удзячнасцi народу", "Генрых VI на паляваннi", "Уяўны цуд, альбо Кракоўцы i горцы"); Л.Дмушэўскага ("Сем разоў адзiн", "Шкада вусоў", "Пяць сясцёр як адна"); К.Курпiнскага ("Шарлатан, або Уваскрашэнне памёршых"); Я.Камiнскага ("Шулер i далакоп", "Алена, або Гайдамакi на Украiне"), камедыi А.Фрэдры ("Помста", "Цётачка", "Пажыццёвае", "Пан Явяльскi", "Дамы i гусары") i iнш.
Адны i тыя ж тэатральныя калектывы паказвалi драматычныя i музычна-сцэнiчныя творы. Сярод iх была камiчная опера М.Каменскага "Зоська, або Вясковыя залёты". Творчы вопыт М.Каменскага плённа ўздзейнiчаў на польскiх кампазiтраў Я.Стэфанi, К.Курпiнскага, В.Кажынскага i нават на Станiслава Манюшку, творчы шлях якога пачаўся ў Беларусi.
С.Манюшка нарадзiўся ў 1819 г. у сям'i збяднелага шляхцiца ў фальварку Убель непадалёку ад Мiнска (зараз Чэрвеньскi раён). У 1830 г. паступiў вучыцца ў Мiнскую гiмназiю. Адным з першых музычных настаўнiкаў будучага кампазiтара быў Д.Стэфановiч, якi ў той час дырыжыраваў аркестрам Мiнскага гарадскога тэатра. Гэтая сустрэча ў многiм прадвызначыла творчы лёс С.Манюшкi. 8 верасня 1841 г. у Гароднi адбылася першая прэм'ера вадэвiля С.Манюшкi "Апошняя варшаўская латарэя". С.Манюшку належаць камiчная опера "Карманiёла, або Французы любяць жартаваць", музыка да драмы О.Анiсэ-Буржуа i А.Дэнары "Каспер Хаўзер", а таксама шырокавядомая опера "Галька", музыка да п'есы В.Дунiна-Марцiнкевiча "Iдылiя" i iнш.
Акрамя музычных твораў польскiх кампазiтраў шырока паказвалiся оперы заходнееўрапейскiх аўтараў -- Э.Дунi, В.Моцарта, А.Сальеры, Дж.Расiнi, А.Адана, Г.Данiцэццi i iнш.
Вялiкае месца ў рэпертуары тэатральных калектываў належала творам заходнееўрапейскiх класiкаў -- У.Шэкспiра, Ж.Мальера, К.Гальдонi, Ф.Шылера, В.Гюго, А.Дзюма-бацькi, Э.Скрыба, Л.Мерсье i iнш. Паказвалiся i нават часцей пераважалi камерцыйныя (касавыя) пьесы рамесных драматургаў -- Л.Канье, О.Анiсе-Буржуа, Ф.Дзюмануара, А.Дартуа i iнш.
* * *
Увесь гэты перыяд -- з канца XVIII да сярэдзiны XIX ст. агульнадаступны прафесiйны тэатр на Беларусi рабiў складаны, цяжкi шлях фармiравання i развiцця ўстойлiвых стацыянарных тэатральных труп. У гiстарычна кароткi час было выхавана шмат сапраўды таленавiтых прафесiйных артыстаў, тэатральных дзеячаў, арганiзатараў тэатральнай справы.
Тэатр запоўнiўся шырокiм па складзе i разначынным па характары гледачом, стаў сапраўднай трыбунай прагрэсiўнай грамадскай думкi.
ТВОРЧЫ СКЛАД ТЭАТРАУ БЕЛАРУСI ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XIX ст.
З канца XVIII ст. гарадскi глядач Беларусi меў магчымасць знаёмiцца з выдатнымi артыстамi, вядомымi тэатральнымi калектывамi Варшавы i Вiльнi. Многiя з акцёраў, мяняючы антрэпрызы, фактычна амаль не пакiдалi Беларусi i Лiтвы. Для многiх з iх Беларусь стала другой радзiмай. Крыху пазней у склад гэтых тэатральных калектываў пачалi ўваходзiць акцёры-аматары, а таксама прыгонныя акцёры з лiку ўраджэнцаў Беларусi.
Шырокую вядомасць набылi: К.Аўсiнскi – найбуйнейшы прадстаўнiк класiцысцкай акцёрскай школы ў польскiм тэатры, першы ў Польшчы таго часу трагiк, якi с поспехам iграў у трагедыi, высокай камедыi, спяваў у камiчных операх; А.Трускаляская, якая валодала цудоўнай сцэнiчнай знешнасцю, прыгожым, гнуткiм i гучным голасам, жаноцкасцю, абаяльнасцю i карысталася велiзарным поспехам у ролях чуллiвых, пакутуючых гераiнь у мяшчанскiх драмах, пазней -- рамантычных меладрамах. Глыбока спагадваючы i спачуваючы сваiм гераiням, актрыса часам падымалася да сапраўды трагедыйных вышыняў; Я.Гемпiнскi – сапраўдны майстра, надзелены глыбокiм пачуццём народнага гумару, жывым, рухомым тэмпераментам, ён быў блiскучым выканаўцам камедыйных, характарных "роляў слуг" у п'есах Ф.Заблоцкага, Ж.Мальера, П.Бамаршэ; К.Свяжаўскi, якому не было роўных у характарна-бытавых ролях у п'есах, якiя адлюстроўвалi старапольскiя норавы. Ён iграў iх яскрава, размашыста, шырока. Быў у гэтых ролях маляўнiчы i разам з тым натуральны, непрытворны, шчыры; С.Дэшнер – выдатная выканаўца роляў хiтрых, гарэзлiвых паненак, свецкiх жанчын; М.Перажынская -- амплуа iнжаню ў драмах i трагедыях, стваральнiца вобразаў, надзеленых рысамi павышанай чуллiвасцi, трапяткой эмацыянальнасцi, натхненнем. Яна першая ў польскiм тэатры выканаўца шэкспiраўскiх Джульеты i Афелii; К.Скiбiнскi – выдатны акцёр i тэатральны дзеяч, якi пачынаў у мiнскай трупе М.Кажынскага ў 1802 г. У далейшым К.Скiбiнскi выступае сам як арганiзатар тэатральных антрэпрызаў у Мiнску, Гароднi, Вiльнi, Кракаве, Люблiне, якiя з гастролямi аб'ездзiлi ўсю Беларусь, Лiтву, Латвiю, Украiну i Польшчу; З.Анчыц – у 1802 г. дзевятнаццацiгадовым юнаком ён дэбютаваў у гродзенскай трупе С.Дэшнер, у далейшым характарны акцёр вялiкага даравання i шырокага творчага дыяпазону: у лiку яго сцэнiчных герояў -- недарэчныя старыя i маркотныя педанты, выглянцаваныя нягоднiкi i хiтраразумныя жмiнды, надта станоўчыя рэзанёры i наiўныя навучальнiкi, высакародныя бацькi сямействаў i г.д. З.Анчыц выступаў таксама як перакладчык i драматург. Яго пяру належаць многiя пераклады i некалькi арыгiнальных п'есаў. Найбольш вядомая з iх -- "З намi Бог, або Вяртанне польскiх нявольнiкаў на радзiму"; Ю.Здановiч, таксама ў 1802 г. дэбютаваў у Гароднi ў трупе С.Дэшнер, з 1807 г. выступаў у Мiнску. Непрыкметны вонкавы выгляд, худзiзна, дробныя рысы твару, невялiкi, хаця i прыемнага тэмбру голас – усе гэтыя далёка не блiскучыя акцёрскiя знешнiя дадзеныя падштурхоўвалi Ю.Здановiча на пошукi новых дзейсных сродкаў акцёрскай выразнасцi. Рэдкае абаянне артыста раскрылася праз чалавечую шчырасць, прастату, натуральнасць сцэнiчных паводзiнаў. Артыст старанаа падбiраў касцюм, прадумваў грым, але асаблiвую ўвагу надаваў псiхалагiчнаму стану, перажыванням, унутранаму свету герояў. Ён быў выдатным майстрам сцэнiчных пауз, iгры "без гаворкi".
* * *
У тэатральных калектывах на Беларусi ў першай палове XIX ст. выступала мноства буйных, таленавiтых акцёраў. Пакiдалi сцэну адны, iх месца заступалi iншыя. Мянялiся часы, звычаi, тэатральная эстэтыка. На месца класiцызму прыйшоў сентыменталiзм, потым умацаваўся рамантызм, i, нарэшце, асноўныя пазiцыi ў сцэнiчным мастацтве пачаў заваёўваць рэалiзм.