Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kopia_Shpora_VOv.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
04.09.2019
Размер:
280.06 Кб
Скачать

17. Организация обороны страны. Эвакуация. Перевод промышленности на военные рельсы.

Ужо 22 верасня 1939 г. камбрыг Крывашэін і генерал Гудэрыан прымалі сумесны ваенны парад у Брэсце. Да 25 верасня заходнебеларускія землі былі поўнасцю заняты савецкімі войскамі, а 28 верасня падпісаны дагавор аб сяброўстве і мяжы паміж СССР і Германіяй, па якім часткі Варшаўскага і Люблінскага ваяводстваў перайшлі пад уплыў Германіі, а Літва – СССР. Хутка рашэннем Савецкага ўрада да Літвы былі далучаны Вільня і Віленскае ваяводства.

Большасць насельніцтва ўспрыняла паход Чырвонай Арміі з радасцю. У гарадах утвараліся часовыя ўпраўленні, а ў вёсках сялянскія камітэты, якія разглядалі гаспадарчыя, адміністрацыйныя, культурна-асветніцкія пытанні. 28 –30 кастрычніка 1939 г. Народны сход Заходняй Беларусі абвясціў усталяванне савецкай улады, нацыяналізацыю банкаў і буйной прамысловасці, канфіскацыю памешчыцкіх зямель. Было прынята рашэнне прасіць Савецкі ўрад аб далучэнні Заходняй Беларусі да БССР. Далучаная да Савецкай Беларусі тэрыторыя падзялілася на 5 абласцей і 101 раён. Утвараліся новыя органы ўлады, на дзейнасць якіх значны ўплыў аказвалі партыйныя і камсамольскія работнікі, працоўныя, прысланыя з СССР. Не ведаючы мясцовай спецыфікі, звычаяў, мовы, многія з іх выклікалі недавер і расчараванне мясцовага насельніцтва. Нацыяналізаваліся не толькі буйныя, але і дробныя прадпрыемствы. Праходзіла рэканструкцыя і будоўля новых заводаў і фабрык, павялічылася колькасць рабочых месцаў. Адкрыліся нацыянальныя школы, бясплатныя бальніцы і медыцынскія пункты.

Адмоўную ролю адыграла рэпрэсіўная палітыка сталінскага ўрада, у выніку якой на чэрвень 1941 года ў Сібір, Казахстан і іншыя рэгіёны СССР было дэпартавана больш за 120 тысяч асаднікаў, заможных сялян, бежанцаў. На працягу другой паловы 30-х гг. былі арыштаваны і загінулі ў турмах кіраўнікі і дзеячы беларускага нацыянальнага руху М. Гарэцкі, Б. Тарашкевіч, С. Рак-Міхайлоўскі, І. Дварчанін і інш. Былі разгромлены падпольныя арганізацыі прапольскага накірунку.

І ўсё ж аб’яднанне заходнебеларускіх зямель з БССР мела вельмі вялікае значэнне: пасля доўгага перапынку амаль усе тэрыторыі з пераважнай большасцю беларускага насельніцтва мелі адзіныя межы; гэта спрыяльна адбілася на развіцці беларускай нацыі. Значныя змены адбыліся ў сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці заходніх абласцей БССР.

Ужо на другі дзень вайны з’явілася дырэктыва аб арганізацыі ўзброеных добраахвотных атрадаў для аховы ад падрыўных дзеянняў ворага; на Беларусі дзейнічала 78 знішчальных батальёнаў, групы самааховы ў вёсках. За лета 1941 г. з тэрыторыі БССР было вывезена на Усход 99 фабрык і заводаў, электрастанцый, звыш 58 тысяч адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі, 1,5 мільёна чалавек. У той жа час вялізныя ваенныя склады трапілі ў рукі ворага.

18. Боевые действия на территории Беларуси летом 1941 года.

22 червеня 1941г. гiтлераускiя войскi уварвалiся у межы СССР. Удар групы армii 'центр' прынялi на сябе армii Заходняй асобай ваеннай акругi, пераутворанай у Заходнi фронт: 3-я i 10-я армii, што абаранялiся у раёне Беластока i Гродна, а таксама 4-я у раёне Брэста. Адлiчылiся абаронцы Брэскай крэпасцi. Прарвау абарону немцау яны накiравалiся на Усход. Адна групоука ад Сувалак на Вiльню i Мiнск, другая ад Брэста на Баранавiчы i на Мiнск.Нягледзячы на упартае сапрацiуленне, Мiнск немцы захапiлi. Былi прыняты меры па мабiлiзацыi сiл на адпор врагу:1.Дапамога чырвонай армii.2.Разгортванне партызанскай барацбы.3.Мабiлiзацыя людзей у чырвонаю армiю.4.Фармiраванне народнага апалчэння.5.Будаунiцтва акопау i плiндажэй.У пачатку лiпеня 1941г. арганiзуецца лiнiя абароны на аходняй звiне i няпры(маршал Цiмашэнка). Упартыя баi шлi за Оршу, Барысау, Вiцебск. Цаною вялiкiх страт немцы захапiлi гэтыя гарады.З 4 па 27 лiпеня шла абарона Магiлёва, савецкiя войскi аставiлi горад. 19 Жнiуня гiтлерауцы захапiлi горад Гомель. Страты Заходняга фронту склалi 400000 чалавек з агульнай колькасцi 750 чалавек. Двухмесячныя абарончыя баi савецкiх войск у Беларусi не дазволiлi рэалiзаваць план 'Маланкавай вайны'. У ся адказнасць за страты была ускладзена на камандуючага Заходнiм фронтам генерала Паулава, якi быу растрэляны. К жнiуню 1941г. немцы захапiлi усю тэрыторыю Беларусi.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]