Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
вариант программы пратики для 2 курса.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
25.08.2019
Размер:
44 Кб
Скачать
☆

Правы і абавязкі кіраўнікоў практыкі

Кіраўнік практыкі ад кафедры педагогікі СКД мае права:

  • вызначаць базавыя ўстановы для праходжання практыкі;

  • прымаць рашэнне, пры неабходнасці, аб змене базавай установы;

  • праводзіць устаноўчы семінар з удзелам кіраўнікоў практыкі ад базавай установы;

  • інфармаваць базавыя ўстановы аб студэнтах, якія прыйшлі на практыку;

  • улічваць пажаданні студэнтаў пры вызначэнні індывідуальнага задання;

  • сістэматычна правяраць і ацэньваць дзённікі студэнтаў па практыцы;

  • выстаўляць выніковую адзнаку;

  • выносіць прапановы па паляпшэнні арганізацыі практыкі студэнтаў на абмеркаванне кафедры.

Кіраўнік практыкі ад кафедры педагогікі СКД абавязаны:

Да пачатку практыкі (ва ўніверсітэце):

  • вывучыць асноўныя дакументы па практыцы;

  • пазнаёміцца са студэнтамі, якія накіроўваюцца на практыку пад яго кіраўніцтвам, і пералікам арганізацый, на якіх студэнты будуць праходзіць практыку;

  • давесці да студэнтаў асаблівасці праходжання практыкі ў пэўнай арганізацыі на аснове опыту мінулых гадоў;

  • падрабязна пазнаёміць студэнтаў з праграмай практыкі;

  • сфармуляваць індывідуальнае заданне на практыку з кожным студэнтам;

  • выдаць накіраванне на практыку і дзённік (карту) практыкі;

  • даваць тлумачэнні па справаздачнай дакументацыі і праводзіць кансультацыі студэнтаў на месцах праходжання практыкі;

  • скласці і ўзгадніць з загадчыкам кафедрай графік наведвання аб'ектаў практыкі;

  • усталяваць кантакт з базавай установай і кіраўніком практыкі ад базавай установы;

  • сумесна з кіраўніком практыкі ад арганізацыі размеркаваць студэнтаў па працоўных месцах;

  • кантраляваць ход выканання практыкі;

  • дапамагчы вызначыць тэму выступлення студэнтаў на выніковай канферэнцыі;

  • прысутнічаць на выніковай канферэнцыі па практыцы;

  • праверыць дзённік, справаздачу па практыктыцы, выкананне індывідуальнага задання, азнаёміцца з характарыстыкай-водзывам на студэнта, выдадзенага яму кіраўніком ад арганізацыі;

  • выставіць адзнакі за практыку ў ведамасць і залікоўку;

  • здаць адказнаму па практыцы на кафедры справаздачную дакументацыю ўсіх замацаваных студэнтаў

  • на працягу трох дзён пасля прыёму залікаў падаць кароткую справаздачуаб праходжанні практыкі студэнтамі для абмеркавання яго на паседжанні кафедры і складанні абагульненай справаздачы;

У справаздачы павінны быць адлюстраваны наступныя пытанні:

- колькі студэнтаў замацаваных за кіраўніком і дзе яны праходзілі практыку;

- характарыстыка арганізацыі, адпаведнасць яе профілю спецыялістаў універсітэта, пасады кіраўнікоў практыкі ад базавай установы;

- аналіз узроўню арганізацыі і правядзенні практыкі (расстаноўка студэнтаў па працоўных месцах, выкананне праграмы, індывідуальных заданняў, заданняў па курсавой і дыпломнай работах, кантроль за вядзеннем дзённікаў, якасць справаздач і своечасовасць іх прадстаўння, дысцыпліна і інш.);

- колькасць студэнтаў, якія працавалі за час практыкі на пасадах;

- удзел студэнтаў у грамадскай, навукова-даследчай інш. працы арганізацый;

- найболей каштоўныя прапановы студэнтаў, прынятыя для ўкаранення ў дзейнасць сацыякультурных устаноў;

- справаздачы аб выніках праверкі ходу практыкі з боку кафедры;

- вынікі абароны студэнтамі справаздач па практыцы;

- недахопы ў арганізацыі і правядзенні вытворчай практыкі і прапановы па яе паляпшэнні.

Кіраўнік практыкі ад базавай установы (арганізацыі) мае права:

  • удзельнічаць ва ўстановачнай і выніковай канферэнцыях, устаноўчым семінары па практыцы;

  • уносіць змены ў індывідуальны план студэнта ў адпаведнасці з планам работы ўстановы (арганізацыі);

  • правяраць і рабіць заўвагі ў дзённіку па практыцы;

  • звяртацца да педагогаў кафедры за кансультацыямі і дапамогай па пытаннях практыкі;

Кіраўнік практыкі ад базавай установы (арганізацыі) абавязаны:

  • прасачыць за праходжанне замацаванымі за ім студэнтамі інструктажу па ахове працы;

  • вызначаць пералік і аб’ем працы студэнтаў ў межах праграмы практыкі;

  • не дапушчаць студэнтаў да небяспечных відаў працы і працы, якая патрабуе спецыяльных допускаў;

  • аказваць дапамогу ў распрацоўцы і рэалізацыі індывідуальных заданняў, падрыхтоўцы і правядзенні праграм;

  • забяспечваць права студэнта-практыканта на карыстанне метадычнымі матэрыяламі, літаратурай;

  • вучыць студэнтаў прафесійным паводзінам і перадаваць опыт;

  • аналізаваць працу студэнтаў і паведамляць ім свае водзывы;

  • скласці пісьмовую характарыстыку-воздыў на кожнага студэнта;

  • ацаніць працу студэнта падчас практыкі;

  • падпісаць уласна пісьмовую справаздачу студэнта і падаць яе на зацвярджэнне кіраўніку ўстановы.

ПА РАЗДЗЕЛУ І. ВУЧЭБНАЯ ПРАКТЫКА

пад час праходжання тэм азнаямленчай практыкі студэнтам рэкамендуюцца наступныя формы фіксацыі і афармлення справаздачнай дакументацыі:

Назва тэмы і змест працы

Форма фіксацыі ў справаздачнай дакументацыіі

1.1.1 Устаноўчая канферэнцыя. Знаёмства з праграмай практыкі і базавай установай (інструктажы па ахове працы і тэхніцы бяспекі)

Фіксаванне ў дзённіку адказных, правядзення інструктажу і індывідуальнага задання

1.1.2 Знаёмства са статутам і з нарматыўна-прававымі дакументамі, арганізацыйнай структурай і спецыфікай арганізацыі сацыяльна-культурнай дзейнасці ў структурных падраздзяленнях базавай установы:

гутарка з намеснікам дырэктара, кіраўніком аддзела, культарганізатарам

У дзённіку пералічыць нарматыўна-прававыя дакументы і запісаць пасады з прозвішчамі спецыялістаў, з якімі гутарылі, у дадатках аналіз, схема структуры, вытрымкі з планаў арганізацыі сацыяльна-культурнай дзейнасці, кароткі запіс гутарак.

1.1.3 Знаёмства з функцыянальнымі абавязкамі і дакументацыяй, за якую адказваюць спецыялісты па СКД, напрыклад, вывучэнне дакументацыі, на падставе якой працуе і якую вядзе культарганізатар, яго справаздач за апошні год.

У дзённіку пералічыць дакументацыю, акую прааналізавалі. У дадатках сфарміраваць асноўныя функцыі культарганізатара і зафіксаваць асаблівасці вядзення дакументацыі, формы справаздачнасці па ёй.

1.1.4 Знаёмства з рознымі творчымі (у тым ліку дзіцячымі) калектывамі, вызначэнне формаў работы з імі:

гутаркі з кіраўнікамі аб’яднанняў, праца з дакументацыяй, назіранне за паводзінамі удзейльнікаў, сацыяметрыя і г.д.(у дадатаках)

У карце – дзённіку аналітычныя запісы, вынікі і ўласныя назіранні. У дадатках – копіі дакументацыі, запіс гутарак з кіраўнікамі, псіхолага-педагагічны партрэт дзіцячага калектыву, сацыяметрыя і г.д.

1.1.5 Вывучэнне культурных інтарэсаў і захапленняў наведвальнікаў установы і/альбо удзельнікаў калектываў. Сацыяльна-псіхалагічнае даследаванне груп: скласці анкету, правесці апытанне, прааналізаваць колькасныя паказчыкі наведвання гурткоў і секцый, параўнаць запыты дзяцей і “прапановы установы культуры”, сфармуляваць парады па паляпшэнні стану задавальнення культурных інтарэсаў насельніцтва

У дзённіку зафіксаваць вынікі, параўнальны аналіз і парады. У дадатках – анкета, табліцы вынікаў і г.д.

1.1.6 Аналіз планаў працы і сцэнарнага фонду аднаго з аддзелаў базавай установы: прагляд планаў, вывучэнне сцэнарных фондаў, выяўленне аўтарскіх распрацовак і творчых знаходак

У дзённіку пісьмовы аналіз, з адзначэннем найбольш цікавых формаў і прапаны.

1.1.7 Удзел у культурна-дасугавых формах пад кіраўніцтвам спецыяліста па СКД, з выкарыстаннем напрацовак студэнтаў па дысцыплінах спецыялізацыі (сюжэтна-гульнёвыя праграмы, інсцэніроўкі казак, бачныя вершы, байкі, песні, сцэнкі, паэтычныя кампазіцыі і г.д.).

У дзённіку тэрмін, колькасць удзельнікаў, самааналіз. У дадатках водгукі культарганізатара і групавога кіраўніка, адаптаваны варыянт сцэнарыя мерапрыемства, рэкамендацыя, аб’явы, фотасправаздача

1.1.8 Сумесная распрацоўка сцэнарыя, падрыхтоўка і правядзенне адпачынкавай праграмы для дзіцячай аудыторыі з улікам культурных інтарэсаў і захапленняў

У дзённіку фіксацыя ўласнага ўдзелу ў сумеснай працы і самааналіз праведзенага мерапрыемства. У дадатках – сцэнарый, афіша, водгукі педагогаў, фотасправаздача.

1.1.9 Афармленне дакументацыі і асабістай справаздачы. Падрыхтоўка выступлення на выніковай каферэнцыі

Аформленая ў адпаведнасці з патрабаваннямі справаздача. У дзённіку тэма выступлення (па падгрупах), ў дадатку – тэзісы выступлення.

У дзённіках назіранняў студэнты аналізуюць прагледжаныя праграмы па схеме:

- назва праграмы,

- форма праграмы,

- мэта і задачы праграмы,

- асноўная праблема і ідэя праграмы,

- кароткі выклад зместу праграмы,

- выкарыстаныя выразныя сродкі,

- этычная скіраванасць праграмы,

- наведвальнасць праведзенага мерапрыемства,

- прыёмы актывізацыі ўдзельнікаў,

- імідж вядучага,

- музычна-мастацкае афармленне праграмы.

У дзённіках афармляюцца і табліцы зрокавых рэакцый па вызначаных ніжэй частках:

№ п/п

Дзеянне на сцэнічнай пляцоўцы.

Назва блока, эпізода

Мяркуемая рэакцыя гледачоў

Сапраўдная рэакцыя гледачоў

Мяркуемы ўдзел гледачоў

Сапраўдны ўздзел гледачоў

Вывады, ацэначныя меркаванні

Заўвагі

Дадатак 2