Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
вариант программы пратики для 2 курса.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
25.08.2019
Размер:
44.4 Кб
Скачать

Асноўныя мэты практыкі – авалоданне студэнтамі практычнымі навыкамі, уменнямі і іх падрыхтоўка да самастойнай прафесійнай дзейнасці па атрымоўванай спецыяльнасці. Кожны з відаў практыкі з’яўляецца завершаным элементам адукацыйнага працэсу, мае свае асобныя мэты, задачы і вынікі.

Мэта вучэбнай (азнаямленчай) практыкі – фарміраванне светапогляду будучага спецыяліста па тэорыі, методыцы і арганізацыі сацыяльна-культурнай дзейнасці на ўзроўні пачатковых ведаў сутнасці і навыкаў дадзенай дзейнасці ва ўстановах культуры і мастацтваў.

Задачы практыкі:

1. Пашырыць разуменне і ўяўленні студэнтаў аб будучай прафесійнай дзейнасці.

2. Павысіць інфармацыйна-камунікатыўны ўзровень студэнтаў.

3. Пазнаёміць студэнтаў з сучаснымі тендэнцыямі арганізацыі вольнага часу ў краіне і дапамагчы атрымаць звесткі аб розных тыпах устаноў культуры.

4. Раскрыць асаблівасці арганізацыі выхаваўчага працэсу і ідэалагічнай працы ў сферы вольнага часу, спосабы ўзаемадзеяння паміж арганізатарамі і наведвальнікамі пэўнага культурна-адпачынкавага мерапрыемства.

Календарна-тэматычны план праходжання практык

Раздзелы, назвы практык, тэм

Колькасць тыдняў / гадзін

Форма кантролю

Факультэт культуралогіі і СКД

№ семестра

Факультэт завочнага навучання

№ семетра

1

2

3

4

5

РАЗДЗЕЛ І. ВУЧЭБНАЯ ПРАКТЫКА

1.1 азнаямленчая практыка

2/108

залік

4

-

1.1.1 Устаноўчая канферэнцыя. Знаёмства з праграмай практыкі і базавай установай (інструктажы па ахове працы і тэхніцы бяспекі)

9

1.1.2 Знаёмства са статутам і з нарматыўна-прававымі дакументамі, арганізацыйнай структурай і спецыфікай арганізацыі сацыяльна-культурнай дзейнасці ў структурных падраздзяленнях базавай установы

9

1.1.3 Знаёмства з функцыянальнымі абавязкамі і дакументацыяй, за якую адказваюць спецыялісты па СКД

9

1.1.4 Знаёмства з рознымі творчымі (у тым ліку дзіцячымі) калектывамі, вызначэнне формаў работы з імі.

9

1.1.5 Вывучэнне культурных інтарэсаў і захапленняў наведвальнікаў установы і/альбо удзельнікаў калектываў. Сацыяльна-псіхалагічнае даследаванне груп

18

1.1.6 Аналіз планаў працы і сцэнарнага фонду аднаго з аддзелаў базавай установы

9

1.1.7 Удзел у культурна-дасугавых формах пад кіраўніцтвам спецыяліста па СКД

9

1.1.8 Сумесная распрацоўка сцэнарыя, падрыхтоўка і правядзенне адпачынкавай праграмы для дзіцячай аудыторыі з улікам культурных інтарэсаў і захапленняў

27

1.1.9 Афармленне дакументацыі і асабістай справаздачы. Падрыхтоўка выступлення на выніковай каферэнцыі

9

1

2

3

4

5

Змест практык

РАЗДЗЕЛ І. ВУЧЭБНАЯ ПРАКТЫКА

1.1 Азнаямленчая практыка накіравана на далучэнне студэнтаў да будучай прафесійнай дзейнасці праз знаёмства і вывучэнне арганізацыі дейнасці ў розных тыпах сацыякультурных устаноў.

Наведванне ўстаноў сацыяльна-культурнай сферы розных тыпаў. Апісанне арганізацыйнай структуры базавай установы i сістэмы планавання з пункту гледжання структуры і зместу. Вывучэнне асноўных дакументаў уліку і справаздачнасці базавай установы культуры. Азнаямленне са зместам і асаблівасцямі прадпрымальніцкай дзейнасці ў базавай установе. Удзел у арганізацыі і правядзенні культурна-адпачынкавых мерапрыемстваў у якасці арганізатара-метадыста сацыякультурнай дзейнасці. Азнаямленне з комплексам тэхнiчных сродкаў падтрымкi дзейнасцi ўстановы. Удзел у абслугоўваннi i карыстаннi тэхнiчнымi сродкамi ўстановы. Азнаямленне з сістэмай і структурай розных арганізацый і правядзення розных формаў сацыякультурнай дзейнасці, знаемства з мастацкімі калектывамі і клубнымі аб’яднаннямі ўстаноў сацыякультурнай сферы. Ажыццяўленне аналізу якасці арганізацыі культурна-адпачынкавай дзейнасці.

У адпаведнасці з гэтым змест праграмы азнаямленчай практыкі на дадзеным этапе прадугледжвае:

  • апісанне арганізацыйнай структуры базавай установы, у рамках якой арганізавана азнаямленчая практыка, і сістэмы планавання працы з пункта гледжання структуры;

  • азнаямленне з асноўнымі дакументамі ўліку і справаздачнасці базавай установы культуры і мастацтва, знаёмства з расстаноўкай кадраў і функцыянальнымі абавязкамі супрацоўнікаў.

  • азнаямленне з комплексам тэхнічных сродкаў падтрымкі дзеянасці сацыякультурнай установы;

  • вывучэнне досведу працы спецыялістаў сацыякультурных устаноў;

  • непасрэднае ўключэнне студэнтаў у розныя формы арганізацыі і правядзення сацыяльна-культурнай дзейнасці ва ўстановах культуры і мастацтваў;

  • фармаванне ўменняў самастойна дзейнічаць у пэўнай сітуацыі.

Адначасова студэнт ацэньвае характэрныя асаблівасці сацыякультурнай дзейнасці ў адпаведнасці з мадэллю пэўнай установы, ажыццяўляе аналіз якасці арганізацыі СКД.

У дзённіках назіранняў студэнты аналізуюць прагледжаныя праграмы па схеме:

- назва праграмы,

- форма праграмы,

- мэта і задачы праграмы,

- асноўная праблема і ідэя праграмы,

- кароткі выклад зместу праграмы,

- выкарыстаныя выразныя сродкі,

- этычная скіраванасць праграмы,

- колькасць наведвальнікаў і удзельнікаў мерапрыемства,

- прыёмы актывізацыі ўдзельнікаў,

- імідж вядучага,

- музычна-мастацкае афармленне праграмы.

Пасля азнаямленчай практыкі студэнт павінен ведаць:

  • нарматыўна-прававыя дакументы, якія рэгламентуюць дзейнасць устаноў культуры і мастацтваў;

  • кірункі і змест сацыяльна-культурнай дзейнасці ва ўстановах культуры і мастацтваў;

  • спецыфіку сацыякультурных запытаў наведвальнікаў устаноў культуры;

  • функцыянальныя абавязкі, этычныя нормы і прынцыпы прафесійнай дзейнасці спецыялістаў сацыяльна-культурнай дзейнасці.

Пасля азнаямленчай практыкі студэнт павінен умець:

  • весці ўключанае назіранне за дзейнасцю спецыяліста ўстановы сацыякультурнай сферы;

  • аналізаваць і параўноўваць асаблівасці сацыяльна-культурнай дзейнасці;

  • выяўляць і апісваць спецыфічныя ўмовы, кірункі і змест дзейнасці базавых сацыякультурных устаноў;

  • удзельнічаць у калектыўнай творчай дзейнасці па рэалізацыі задач практыкі;

  • будаваць узаемаадносіны са спецыялістамі і наведвальнікамі ўстаноў культуры і мастацтваў;

  • удзельнічаць у падрыхтоўцы і рэалізацыі сацыяльна-культурных праграм, якія арганізуюцца на базах практыкі;

  • аналізаваць уласную дзейнасць падчас практыкі;

  • весці дзённікавыя запісы.